Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Артыкулы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Чым болей паглыбляешся ў кожную мову, чым лепей разумееш адвечную логіку яе законаў — тым яна большы ўзор прыгажосці і дасканаласці. Лаяць нейкую мову — азначае не ведаць яе. Ды яшчэ з самаўпэўненасцю, уласцівай непісьменнай тупасці, ганарыцца, што ты — цёмная бутэлька.

Лаяць, праўда, і на іншым, вышэйшым узроўні. Не так, як лае жанчын той, хто ніколі іх не ведаў, а як чалавек, які многа і шчасліва кахаў, часам пакеплівае з сапраўды каханай жанчыны, нават калі яна не Афрадыта, але дарогі табе ад яе — няма.

Байран назваў сваю, англійскую, мову грубай і дзікай, сказаў, што яна звыкнула "свісцець, шыпець, плявацца". Але той жа Байран, напэўна, за прапанову

здрадзіць ёй разбіў бы жартаўніку зубы (тым болей што быў першакласны кулачны баец). Ды яму, ведаючы гэта, ніхто і не пасмеліўся прапанаваць такое.

Прынцып такіх людзей: "Я пан жартаваць сам з сябе. Але як нехта іншы паспрабуе нахабна пажартаваць — я здолею яго абарваць у адно імгненне".

Па-мойму, гэта першы прынцып сапраўдных мужчын (з жанчын не жартуюць). І калі нехта яго не прытрымліваецца — што ж, значыцца, у яго няма ніякіх прынцыпаў… Ёсць беспрынцыповасць, узведзеная ў прынцып.

І іншыя галасы. Устрывожаны, мастака 32-х год, аб тым, што немаўля толькі праз мову звязваецца са светам, што выклікае трывогу стан, калі з дзіцячага садзіка прыходзіць маленькі вораг нацыянальнай культуры, адбываецца генетычная падмена і, у выніку, з'яўляецца духоўна хворы чалавек, што актуальнай становіцца тэма духоўнага жабрацтва.

Рабочага, які думае па-дзяржаўнаму, як акадэмік. І лепей за некаторых акадэмікаў (с.64–65). Настаўніка з Мядзельшчыны, які цалкам правільна сказаў аб голых прагматыках ("не трэба мовы, бо няма з яе выгады"), якія забываюць, што мова — душа народа, і тут шукаць выгады — гэта блюзнерства над самым запаветным. І голас рускай, сацыёлага, з якога відаць, што гэта хаця і трошкі сухаваты, але homo sapiens. Або філосаф-эстэт (с.119), па думках якога адразу відаць, што не трэба было яго вучыць філасофіі, бо й так разумны. Хіба што вучоба прыдала ягонаму прыроджанаму розуму лоск і тонкасць у выслоўліванні (справа другарадная) і спрыт у аперыраванні вучонымі тэрмінамі (што і ўвогуле справа дзесятая). І вось што цікава ў адносінах да такога тыпу людзей. Ледзь чалавек выяўляе памяркоўнасць, жаданне зразумець, павагу да суседскага — адразу мешчанота пхае яго ў нацыяналісты (бо зручна, хутка і, у разумовым сэнсе, дзёшава і танна). Яго, рускага, — у беларускія нацыяналісты. Мяне калісьці (а быў 1950 год) — у нацыяналісты ўкраінскія.

Каб ганілі, атрымоўваецца, нічога б не было, нават добра было б.

Нявызнаныя шляхі твае, пане Божа!

Што ж, я нацыяналіст. Украінскі (як мала хто з украінцаў ведаю Т. Шаўчэнку), польскі (Норвід і Міцкевіч — браты мае), нямецкі (за Рыльке), рускі (за ўсіх, ад Кантэміра да Паўстоўскага і Шукшына), іспанскі (за Рысаля, Вальеха і Лорку). "Усіхні" нацыяналіст і ганаруся гэтым ярлыком.

І шавініст. Па той прычыне, што жылі ў гэтым лепшым са светаў і рабілі яго далёка не лепшым, розенбергі і гімлеры, мураўёвы і ўласавы і іншыя, няма ім ліку. І калі нехта падумае навесіць мне і гэта — буду ганарыцца і такім.

Разумею, што прынцып ананімнасці можа згуляць са мною кепскі жарцік. Сярод тых, каго хвалю, могуць апынуцца асабістыя мае ворагі (значыць, абставіны не дазволілі нам зведаць цану адно аднаму), а сярод тых, каго лаю, — сябры (значыць, прыкідваліся са мною або ненарокам, пад настрой, ляпнулі нечуваную дурасць). Але я тут хвалю не іх, а правільную думку, лаю не іх, а думку, ад якой на хвіліну не хочацца належаць да чалавечай грамады. І я раблю гэта не ананімна, так што хай ведаюць.

І таму скажыце гэтаму "беларусу", сацыёлагу трыццаці год" (с.109), што "эліта" можа і зарабляе на беларускай мове грошы, а "не эліта" — почасту сінякі і

інфаркт. "Сацыёлаг" проста знаходзіцца ў палоне мяшчанскіх уяўленняў аб тым, што паэты купаюцца ў грошах і з гэтай прычыны, на жаль, у палоне зноў-такі мяшчанскай зайздрасці і нянавісці да іх (пачуцці, якія не прыкрашаюць чалавека).

Брыдка гэта рабіць (чаму сацыёлаг павінен атрымоўваць грошы за сваю працу, а паэт — не?), але даводзіцца. Я не ведаю, дзе працуе гэты чалавек. Але, скажам, ён працуе ў АН БССР. Калі ён малодшы навуковы супрацоўнік без вучонай ступені, то ён атрымоўвае ад 140 да 165 рублёў у залежнасці ад стажу работы і іншых прычын. Калі ён кандыдат, то пасля пяці год працы — 150 рублёў, а пасля дзесяці — 175 рублёў. Калі ён кандыдат і старэйшы навуковы супрацоўнік, то адпаведна 210-230-250 рублёў (у адрозненне ад "сацыёлага", ніколі не лічыў чужых грошай і спраўкі пра іхнюю зарплату навёў пяць хвілін назад). У іншых інстытутах, у Кіеве, у Маскве могуць быць пэўныя разбежнасці, але мы бяром першы — лепшы выпадак.

Цяпер уявім сабе, што малады паэт (а па нашых разуменнях ён малады, бо напісаў ніжэйпамянёны верш, калі яму было дваццаць тры гады — дваццаць чатыры павінна было стукнуць праз два тыдні) А. С. Пушкін прынёс у рэдакцыю часопіса "Нёман" свой верш "Птичка".

В чужбине свято наблюдаю Родной обычай старины: На волю птичку выпускаю При светлом празднике весны. Я стал доступен утешенью; За что на Бога мне роптать, Когда хоть одному творенью Я мог свободу даровать!

Рускі верш, і таму рускі паэт прынёс яго ў рускі часопіс. Але каб быў беларус і прынёс у беларускі — справа не змянілася б, стаўкі тыя самыя.

Рэдактар "Нёмана" А. П. Кудравец чалавек разумны і зразумеў, што перад ім — Пушкін (а нехта мог бы і не зразумець), і таму вырашыў надрукаваць "Птичку" і аплаціць яе па стаўцы ганарару для маладых, рубель дваццаць капеек за радок. Шчаслівы паэт пастаяў ля ганарарнай касы і, купаючыся ў золаце (9 р. 60 капеек мінус падаходны падатак і падатак за бяздзетнасць), пайшоў — гуляем, брат! — у "Юбілейны" (па думцы некаторых, нашы паэты адтуль не вылазяць).

Але, скажам, Пушкін у свае дваццаць тры ўжо лаўрэат і атрымоўвае па вышэйшай у перыёдыцы стаўцы, два рублі за радок. Тады ён выйдзе з шаснаццаццю рублямі ў кішэні. У кнізе лаўрэат Пушкін атрымаў бы за той самы верш дваццаць чатыры рублі, і больш няма, самая вышэйшая стаўка. Ну, але ж не адзін верш за год ён напіша?

Падлічым і тут. Кніг у гэтым годзе, наколькі мне вядома, ён не выдаваў, паэм — не пісаў. Не напісалася ("Каўказскі палоннік" — 1822 г., "Бахчысарайскі фантан" — 1824, "Цыганы" — толькі напісана ў 1824 годзе, "Браты разбойнікі" — 1825 год).

Колькі ж ён зарабіў? Напісана адзінаццаць вершаў. "Птичка", "***Кто, волны, вас остановил", "Ночь ("Мой голос для тебя и ласковый и томный"), "***Завидую тебе, питомец моря смелый" (бачыце, "питомцу" ён зайздросціць, а не яго ганарару), "***Надеждой сладостной младенчески дыша", "Демон", "***Простишь ли мне ревнивые мечты", "***Свободы сеятель пустынный", "Кн. М. А. Голицыной" (верш відавочна альбомны, а не для друку), "Телега жизни", "Жалоба".

Нават калі б усе яны былі надрукаваныя — сто шэсцьдзесят восем радкоў. Як на маладога — і без кнігі — 207 р. 60 к. Як на лаўрэата і ў кнізе — пяцьсот чатыры рублі. За год!

Поделиться:
Популярные книги

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Повелитель механического легиона. Том II

Лисицин Евгений
2. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том II