Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Сценька Разін сатаніст

Два Нулі абрынуў на М. Х. усведамляльную дубіну за рускія песні, якія яшчэ сёй-той шануе ў Беластоку. Іх нават тут любяць! Вось праваслаўная супольнасць запрасіла да сябе рускі хор з Вільні. (І там яшчэ любяць рускіх?) І ён, замест літоўскіх песняў — які скандал! — выконваў рускія. Прыехалі з еўрапейскай Літвы, дык спявайце па-літоўску. А ніўскі карэспандэнт хваліць азіятчыну.

— Як гэтакі здзек можна цярпець! — дубасіць паслядоўнага русафіла павернуты

праведнік. — Рускія песні спароджаны сатаною! — хвошча актуальнымі каштоўнасцямі. — Нічога ў іх няма чалавечага, адно цемра і дзікунства, — павучае.

Успамятаў хмяльнога Сценьку Разіна, станістую персіянку і вясельны эпілог? Во дзе вытокі расійскага духоўнага спустынення! Забыў знаўца рускай душы, што данскі казак падарыў красуню маці роднай, Волзе. Гэта не ахвяра цёмным сілам. Сценька не сатаніст. Атаманавы вочы наліліся пунсовай кроўю ад насмешлівага гоману таварышаў:

Нас на бабу променял,

Только ночь с ней провожжался,

Сам наутро бабой стал!

У імя чаго ён рашыўся на нестандартны пачын?

Чтобы не было раздора

Между вольными людьми,

Волга, Волга, мать родная,

На, красавицу прими!

Перамагае брацтва, святое пачуццё. Два Нулі прапануе, замест рускай удали, захапляцца дзявэчкай, што ідзе ў лясэчак на шурум-бурум з мыслівэчкам. Таксама хмяльная песня. І я не буду нагаварваць 00, каб ён не атоесніваўся з мыслівэчкам. Кому нравится попадья, а кому попова дочка. Толькі навошта падкладаць пад мастацкі твор высакамерныя адносіны да суседняй мовы? М. Х. мае права любіць яе. Навошта абвінавачваць яго ў здрадніцтве інтарэсам сусветнай супольнасці?

Тут Два Нулі ўваліўся ў гнойную яму. Нявед чаму, прывёўшы ў сведкі Пушкіна, паставіў рускага генія фронтам да цемры:

— Ці ж Пушкін не быў расіянінам? — звяртаецца да нас адыёзны русафоб. — А што пісаў? — прывязвае М. Х. да ганебнага слупа:

Прощай, немытая Россия!..

Дзе ты, чалавеча, нарадзіўся, і дзе рос? Не гавару, у каго вучыўся.

Па-першае: нічога падобнага Пушкін не гаварыў. Радок вырваны з вядомага верша Лермантава. Па-другое: не тычыцца ён рускай мовы. Уставім у кантэкст:

Прощай, немытая Россия,

Страна рабов, страна господ,

И вы, мундиры голубые,

И ты, им преданный народ.

У жандарскіх мундзірах убачыць мову? Віншую з суперзоркасцю! Няведанне — сіла!

Зямляк

Пад нулявы год паплылі на поўдзень у легендарную пячору паломніцтвы павернутых бязбожнікаў. А я, кіруючыся карытным

патрыятызмам, падаўся на поўнач, у не менш слаўную калыску. Значыць, я ў Гданьску. І, ног пад сабою не чуючы, проста з вакзала пру на ўсвенчаную Палянку, каб ударыць чалом Чарадзею, што зямную юдоль напоўніў блакітнымі снамі. І лбом у браму. Назад! Стража. За плотам псрабрэх сабак. І зоркі ў вачах. Бы ў віфляемскую ноч. Толькі куміру пакланіцца не дазваляюць.

Ажно заззялі іскаркі надзеі. Адчыняецца пасадная брамка і выходзіць з яе — хто б вы думалі! — махнацкі Куптэль. Праменіць незямным шчасцем. Мяне не прыкмячае.

— Зямляк, ад чаго ў сёмым небе? — падаю голас.

— Збылося! Збылося! — хапаецца за голаў у радасным ап'яненні.

— Што збылося? — падказытваю.

Куптэль ачнуўся. Акінуўшы маю фізіяномію пагардлівым позіркам, скрыгатнуў зубамі і гыркнуў:

— Прынялі на службу.

— І белменаў прымаюць? — прыкідваюся наівам.

— Толькі мусульманскіх! — ганарыцца.

— Абмусульманеных? — удакладняю. — Праалбанскіх?

Маўчыць.

— Мо за „капцёвага” будзеш? — намякаю на вакантны чын.

Круціць асуджальна галавою. Яго, бач, не задавальняе такая пасада.

— Цяпер ты ў маіх руках, — нечакана Куптэль мяняе крэн, надаючы размове злавесны сэнс.

— Ведаю, — уздыхаю з сумам.

— Гаўно ты ведаеш! — узрываецца ён і, вытрымаўшы драматычную паўзу, заганяе мяне ў капкан:

— Гайнюшы я! — сказаў падкрэслена.

У гэтай інтанацыі было ўсё: гонар, слава, сіла.

— Дык ты сабакар? — брыдка здзіўляюся.

— Прэч з маіх вачэй, сербалюб цвёрдахрыбетны! — увайшоў зямляк у новую ролю. — Будзеш прыставаць, спушчу ўсю гайню, — паабяцаў. І, узняўшы ў неба рукі, з воклічам „Алах акбар!” жвавымі падскокамі пашыбаваў у горад.

Канец казкі. Выкінь, Сідар, з галавы дурную мрою, змірыся з думкай, што не быць табе блазнам Калысніка.

Брусельская вуліца

Як сказала ў блакітным акенцы белвытоцкага тэлека вяковая бабулька, чалавек такі дурны, што ўсім цікавіцца. Так было і са мною. Даследуючы ўрочышча Багна, што чаўкае на ўсходняй, свойскай, сцяне Вялікага горада Беластока, забрыў я ў засценную Грабаўку і пацікавіўся засценкам. Бы ўступіў у слынную песню Ніны Мушынскай пра вотчыну Хадкевічаў. Ні то горад, ні то вёска. Усё ўладкавана на той жа манер, няма толькі гербавых рэшткаў. І тым не менш сярмяжнае закуцце падкупляе шчырасцю памкненняў.

Гэта вуліцы. Ды якія: Ade'nska, Afryka'nska, Ameryka'nska, Berli'nska, Brazylijska, Brukselska, Dakarska, Egipska, Europejska, Helsi'nska, Hiszpa'nska, Kairska, Londy'nska, Madrycka, Ottawska, Paryska, Portugalska, Praska, Rzymska, Waszyngto'nska.

Афрыка, Амерыка і Еўропа ў абхваце распасцёртых рук. У вас не закружылася галава? Не бяда, ачуняе галаву вуліца Bajeczna, верне настрой — Morelowa, уселіць дух гігантаў — Sekwojowa, дасць сілу — Hebanowa, голаў узвенчыць — Oliwkowa. Ці ж не казка?

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника