Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бары-бэры

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Але чаму ён першы? Трэба яму першым быць? Яшчэ скажуць, што ён толькі й чакаў, калі Кашын памрэ. За дзвярыма стаяў... І грошы трэба будзе адшкадаваць, труну ў іх няма за што купіць, а грошай пры сабе Сяўко не меў. А калі б і меў...

Яму захацелася павярнуцца і пайсці, ён нават спробу такую зрабіў, але злосная сядзелка ўхапілася за шпагат на ўпакаванай карціне:

– А гэта што?

– Карціна.

Сяўко прыціснуў пакунак каленам да сцяны, сядзелка цягнула яго да сябе.

– Якая карціна?

– Някрасаў у...

Ён забыўся, як называецца карціна.

У перыяд... Які перыяд?

– Заносьце!
– не стала гуляць з ім у перацягванне шпагата сядзелка.

– Карціна дык карціна. Хоць нешта, калі не грошы.

Яна выйшла на лесвічную пляцоўку і, аказаўшыся ў сваёй худобе не­чакана моцнай, упіхнула Сяўко ў кватэру. Ён пратупаў з вітальні ў пакой, які быў у Кашыных гасцёўняй - і здранцвеў. На канапе каля сцяны, на трох высокіх падушках ляжаў пад белай прасцінай нейкі іншы, з барадой, зусім не падобны да Кашына нябожчык, а наўкол яго сядзелі незнаёмыя людзі. Адзін з іх, як і нябожчык, быў з барадой, толькі барада ў яго была меншая, такая бародка, другі - з бакенбардамі, а трэці без барады і без бакенбардаў, але ў акулярах.

– Вось...
– шмыгнуўшы носам, сказаў адзін з іх, той, які ў акулярах.
– Пакінуў нас... А мы спадзяваліся...

І той, які ў акулярах, і той, які з бародкай, і той, які з бакенбардамі - усе яны разам з нябожчыкам некага нагадвалі, Сяўко іх зусім нядаўна недзе бачыў, але дзе? «Хто яны, што ж гэта такое?..» - напружваўся, каб успомніць, Сяўко, азіраючы таксама нібы незнаёмы, абстаўлены старадаўняй і, пэўна ж, ой, якой не таннай мэбляй, пакой, а тут сядзелка штурхнула яго ў спіну: «Ды развязвайце, паказвайце...» - і Сяўко хіснуўся, ледзь не ўпаў, але не праз тое, што яго сядзелка штурхнула, праз іншае: гэта ж Някрасаў! А побач з ім Дабралюбаў з Бялінскім! І Міцкевіч! Вось што гэта такое! Усё, як на карціне, толькі не на той, якую ён прынёс, загарнуўшы ў газеты і перавязаўшы шпагатам, а на той, якая была ў ягонай галаве - і ажыла ў кватэры Кашыных! Бялінскі не быў бюстам, а Міцкевіч з Дабралюбавым не былі партрэтамі! Міцкевіч сядзеў на канапе ў нагах Някрасава, Дабралюбаў - каля канапы на зэдліку, Бялінскі - каля століка на крэсле. На гэтакім венскім, з гнутай спінкай...

Злева на століку, каля якога сядзеў Бялінскі, стаяў, чаго не было на карціне Крамскога, бо партрэты і бюсты не п’юць, дзьмуты штоф з кілішкамі. Літаратары выпівалі. Гулялі. Справа на століку ляжалі карты, пасярэдзіне - куча асігнацый.

А ім труну няма за што купіць...

Можна было б падумаць, што ён, Аляксей Сяўко, звар’яцеў, але, калі б яно было так, дык наўрад ці ён так бы думаў, бо вар’яты пра тое, што яны вар’яты, не думаюць, - гэта Сяўко вычытаў некалі ў некага з рускіх літаратараў. Тады што з ім?..

– Паказвайце, паказвайце...
– казаў, дапамагаючы развязаць шпагат, бо ў Сяўко трэсліся рукі, той, які быў у акулярах. Мусібыць, Дабралюбаў. Ці, можа, Бялінскі, Сяўко са школы іх блытаў.
– Пабачым, як Іван Мікалаевіч справіўся з кампазіцыяй. У яго з гэтым, між намі кажучы, не надта. Партрэтыст-та ён партрэтыст, а вось што да кампазіцыі...

– Няпраўда!
– горача перапыніў, мусібыць, Дабралюбава

той, які быў з бародкай. Мусібыць, Бялінскі.
– Іван Мікалаевіч геній кампазіцыі!

– Пабачым, пабачым...
– не стаў спрачацца з, мусібыць, Бялінскім, мусібыць, Дабралюбаў, і Сяўко падумаў, што такія культурныя людзі маглі б і назвацца, калі б не былі гэткімі ганарлівымі і не думалі, што іх і без таго ўсе ведаюць. Ну, у школе, можа, і ведалі, але калі тое было... А цяпер, калі й разбярэшся, хто з іх хто, дык не ўспомніш, як каго зваць. Нават гэтага з бакенбардамі. Мусібыць, Міцкевіча.
– Вось, калі ласка!
– развязаўшы шпагат і садраўшы газеты, якімі абгорнутая была карціна, пераможна ўсклікнуў Дабралюбаў.
– І дзе вы бачыце тут генія кампазіцыі?

Дабралюбаў, сеўшы на зэдлік і прысланіўшы карціну да канапы, на якой ляжаў нябожчык, звярнуўся чамусьці не да Бялінскага, які з ім спрачаўся, а да Сяўко, які маўчаў, усё глыбей усведамляючы тое, што бачыў, і ўсё болей не разумеючы таго, што ўсведамляў: гэтыя людзі ўсе, а не адзін Някрасаў, павінны былі памерці, бо яны даўным-даўно, яшчэ пра царызме, нарадзіліся! І на табе: жывыя, сядзяць у кватэры Кашына. А дзе Кашын, куды Кашын падзеўся?

Трэба шукаць Кашына. Выбірацца адсюль трэба, пакуль сам жывы. І шэдэўр, карціну забраць, хоць яна так сабе па кампазіцыі...

– Карціну вам не забраць, - прачытаў ягоныя думкі Бялінскі.
– Бо яна не ваша.

Тое, што Бялінскі прачытаў ягоныя думкі, Сяўко, канечне, здзівіла, але не так, каб пакінуць нейкім штукарам карціну, якую нёс ён Кашыну.

– Яна мая!
– цвёрда сказаў ён і Бялінскаму, і ўсім астатнім, падобным да рускіх літаратараў і польскага паэта ілюзіяністам, штукарам, якія, невядома скуль узяўшыся, пасяліліся ў кашынскай кватэры.
– Яе мая жонка ў Піцеры купіла!

Бялінскі паківаўся на венскім крэсле.

– Цікава... І што яна рабіла ў Піцеры?

– Да брата ездзіла. Да стрыечнага. Ён у Эрмітажы...

Сяўко асёкся. Не расказваць жа, што стрыечнік Алёны скраў карціну з Эрмітажу.

– І не расказвайце, - неяк гадзенька ўсміхнуўся Бялінскі.
– Карціну стрыечнік вашай жонкі не краў, бо не мог яе ўкрасці, працуючы электрыкам у Эрмітажы. Гэтая карціна з Трацякоўскай галерэі.

Логіка ў Бялінскага была дзіўная: чаму гэта электрык з Эрмітажу не можа ўкрасці карціну ў Трацякоўскай галерэі? Няхай нават тая галерэя ў Маскве, а не ў Піцеры - гэта Сяўко ведаў. Але тады выходзіць (і праз тое, мусіць, Бялінскі і ўсміхаецца гадзенька), што Алёна ездзіла не ў Піцер? У Маскву - і не да стрыечніка? І карціна - не ад яго?..

Бялінскі паскубаў бародку.

– Цікавы ў вас кірунак думак... Ды карціна ў любым выпадку не ваша.

– А чыя?

– Нічыя, - не расплюшчыўшы вачэй, ціха сказаў нябожчык.
– Яна ў банку.

Тое, што нябожчык хоць і ціха, але загаварыў, нікога не ўразіла. Нават Сяўко не ўразіўся, бо не зразумеў:

– У якім банку?

Нябожчык, ледзь прыпадняўшы руку, паказаў на кучу асігнацый і карты.

– У гэтым. У вас жа, апроч карціны, няма чаго ў банк паставіць... Згуляем?

Поделиться:
Популярные книги

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Путь молодого бога

Рус Дмитрий
8. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
7.70
рейтинг книги
Путь молодого бога

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала