Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ён хворы, - сказаў Худзенькi, - можа, нават i заразны.
– I падаўся ад Бiма.

Тоўсценькi таксама нечаму выцер руку аб штаны i таксама адышоў. Дарослы пацёр каўбасою нос Бiму i ўпэўнена сказаў:

– Не будзе. Не хоча.

– Мама казала - усе сабакi заразныя, - усё баяўся Тоўсценькi, - а гэты i саўсiм хворы.

– Ну i iдзi, - сярдзiта буркнуў Толiк.
– Каб я цябе тут i не бачыў... "Заразны"... Заразных ловяць жывадзёры, а гэты - вунь з якою таблiчкаю.

Памяркоўны доказ падзейнiчаў: дзецi зноў акружылi Бiма. Толiк пацягнуў за аброжак угару. Бiм сеў. Толiк адхiлiў у яго мяккую губу i ўбачыў шчылiну ў шчэлепах, дзе канчаюцца зубы; адламаў кавалачак каўбасы i ўвапхнуў

у гэту шчылiну - Бiм пракаўтнуў. Яшчэ кавалачак - i яшчэ пракаўтнуў. Так i кончылi каўбасу са згоды i адабрэння прысутных. Усе засяроджана назiралi, а Тоўсценькi з кожным глытком таксама каўтаў, хаця ў роце ў яго нiчога i не было: ён быццам дапамагаў Бiму. Кавалачкi булкi нiяк нельга было ўвапхнуць - яна крышылася, тады Бiм урэшце ўзяў булачку сам, лёг на жывот, паклаў булачку на лапы, паглядзеў-паглядзеў на яе i з'еў. Зрабiў ён гэта толькi з павагi да Толiка. У яго такiя ласкавыя рукi i такi мяккi, нават чуць i сумны позiрк, i так ён шкадуе Бiма, што той не вытрываў гэтае душэўнае шчырасцi. Бiм i раней ставiўся да дзяцей iнакш, а цяпер ён зусiм пераканаўся, што маленькiя людзi ўсе добрыя, а вялiкiя бываюць усялякiя, бываюць i дрэнныя. Ён, вядома, не мог ведаць, што маленькiя людзi потым становяцца вялiкiмi i таксама рознымi, але не сабачая гэта работа - разважаць, як i чаму з маленькiх добрых растуць вялiкiя нядобрыя людзi, такiя, як Цётка або Кiрпаты. Ён усяго-наўсяго з'еў булачку з-за Толiка, i ўсё. А ад гэтага яму не стала лягчэй, таму ён не адмовiўся i ад блiнчыкаў. Ды i за цэлы тыдзень Бiм еў толькi другi раз. Першы пасля загаварыў Толiк:

– Паспрабуем уведаць, што ён умее рабiць.

Худзенькi сказаў:

– У цырку, каб скакалi, крычаць "Ап!".

Бiм прыўстаў i ўважлiва паглядзеў на хлопчыка, быццам пытаўся: "Цераз што - ап?!"

Дваiх узялiся за канцы папругi, а Толiк скамандаваў:

– Бiм, ап!

Бiм лёгенька пераскочыў цераз наiўны бар'ер. Усе былi ў захапленнi. Тоўсценькi загадаў выразна:

– Ляжаць!

Бiм лёг (калi ласка, дзеля вас - з задавальненнем!).

– Сядзець, - папрасiў Толiк. (Бiм сеў.) - Падай!
– I кiнуў шапку.

Бiм прынёс i шапку. Толiк абняў яго ад захаплення, а Бiм у сваю чаргу не застаўся вiнен i лiзнуў яго проста ў твар, у самую шчаку.

Вядома ж, Бiму зрабiлася куды лягчэй з гэтымi маленькiмi чалавечкамi. Але вось тут-то i падышоў дзядзька, пакручваючы ў руках палачку, падышоў так цiха, што дзецi i не заўважылi яго, пакуль не запытаўся:

– Чый сабака?

На выгляд ён быў важны, пры шэрым вузкаполым капелюшы, пры шэрым банцiку замест гальштука, у шэрым пiнжаку, шэра-белых штанах, з кароткаю шэраю бародкаю, у акулярах. Ён, не зводзячы з Бiма воч, паўтарыў:

– Дык чый жа сабачка, дзецi?

У два галасы адказалi Дарослы хлопчык i Толiк.

– Нiчый, - сказаў наiўна адзiн.

– Мой, - насцярожана адказаў Толiк.
– На гэтую часiну мой.

Толiк не раз бачыў Шэрага дзядзьку: ён паважна выгульваўся вакол парку ў адзiночку. Неяк раз вёў з сабою сабаку, якi ўпiраўся i не хацеў iсцi. А аднойчы падышоў да дзяцей i нудзiў iм, што i гуляць яны не ўмеюць так, як некалi, i ветлiвасцi тае няма, i выхоўваюць iх не так, як трэба, не так, як раней, i што за iх людзi ваявалi нават у грамадзянскую вайну, за вось гэтых, такiх, а яны нiчога не паважаюць i нiчога не ўмеюць, i што за ўсё гэта сорамна.

У той далёкi дзень, калi Шэры навучаў iх, Толiку было дзевяць год. Цяпер ужо дванаццаць. Але дзядзька не памятаў пра тое. Цяпер Толiк сядзеў, абняўшы Бiма, i сказаў: "Мой".

– Ну дык як жа: нiчый цi яго?
– запытаўся дзядзька да ўсiх, паказваючы на Толiка.

– На ёй вунь i таблiчка ёсць, - умяшаўся не ў пару тоўсценькi.

Шэры падышоў да Бiма, палашчыў за вуха i стаў чытаць на аброжку.

Бiм

выразна пачуў, зусiм дакладна: Шэры пахне сабакамi, пахне неяк далёка, мнагадзённа, але пахне. Ён паглядзеў яму ў вочы i адразу ж не паверыў - нi голасу, нi позiрку, нават i паху. Не можа тое быць, каб чалавек проста так увабраў у сябе далёкi пах розных сабак. Бiм прыцiснуўся да Толiка, спрабуючы адкаснуцца ад Шэрага, але той не пускаў.

– Нельга хлусiць, хлопчык, - прысарамацiў ён Толiка.
– Па таблiчцы - не твой сабака. Сорамна, хлопчык. Што, цябе бацькi так прывучылi, гаварыць няпраўду? Што ж з цябе будзе, як вырасцеш? Эх-хэ-хэ!
– Ён выцягнуў з кiшэнi павадок i прышпiлiў да аброжка.

Толiк схапiўся за павадок i крыкнуў:

– Не чапайце! Не аддам!

Шэры адхiлiў яго руку:

– Я абавязан даставiць яго на месца. А можа, давядзецца i протакал скласцi. (Ён так i сказаў "протакал".) Магчыма, гаспадара яго алкагаль заеў. (Ён так i вымавiў - "алкагаль".) Калi так, то трэба сабаку адабраць. Пасада ў мяне такая - рабiць усё чэсна, па-чалавечы. Вось так-то. Знайду яго кватэру, праверу, цi правiльна.

– А таблiчцы не давяраеце?
– з дакорам i амаль скрозь слёзы сказаў Толiк.

– Давяраю, хлопчык, давяраю цалкам. Але...
– Ён падняў палец угору i павучальна вымавiў, амаль урачыста: - Давярай, але правярай!
– i павёў Бiма.

Бiм упiраўся, азiраўся на Толiка, бачыў, як той пакрыўджана заплакаў, але - што тут зробiш!
– потым пайшоў-такi за Шэрым, падцiснуўшы хвост i гледзячы пад ногi, не i падобны сам на сябе. Усiм сваiм выглядам быццам гаварыў ён: "Такое ўжо наша сабачае жыццё, калi нiдзе няма гаспадара". Тут-то толькi i работы - цiмануць за сцягняк i даць лататы, але Бiм - сабака iнтэлiгентны: вядзi куды вядзеш.

Iшлi яны па вулiцы, на якой стаялi новыя дамы. Усе новыя. Усе шэрыя i такiя аднолькавыя, што нават Бiм мог бы сярод iх заблудзiць. У адным з дамоў-блiзнят узышлi на трэцi паверх, пры гэтым Бiм заўважыў, што i дзверы ўсе аднолькавыя.

Адчынiла iм жанчына ў шэрай сукенцы:

– Зноў прывёў? А госпадзi ты мой!

– Не гундзi!
– строга абарваў Шэры. Ён зняў з Бiма аброжак i паказаў: На, глядзi.
– Жанчына чытала, надзеўшы акуляры, а ён працягваў: - Нiякага паняцця. На ўсю рэспублiку - толькi я адзiн калекцыянер сабачых знакаў. А гэта таблiчка - рэч! Пяцiсоты знак!

Нiчога Бiму не было зразумела, нiчога-нiчога, нiякiх знаёмых слоў, нiякiх зразумелых жэстаў - нiчога. Вось Шэры пайшоў з аброжкам з прыхожай у пакой. Адтуль i паклiкаў:

– Бiм, да мяне!

Бiм падумаў-падумаў i асцярожна пайшоў. У пакоi агледзеўся, не падыходзячы да Шэрага, а так - седзячы ля дзвярэй. На чыстай сцяне вiселi дошкi, абабiтыя аксамiтам, а на iх радамi вiселi сабачыя знакi: нумаркi, жэтоны, медалi шэрыя i медалi жоўтыя, некалькi прыгожых павадкоў i аброжкаў, некалькi ўдасканаленых напыснiкаў i iншыя сабачыя рэгалii, нават капронавая пятля, каб душыць, нашто яна, Бiм не разумеў; дзе здабыў яе ўладар калекцыi - нельга зразумець нават i чалавеку, а Бiму яна здалася звычайнаю вяроўкаю, не болей.

Бiм уважлiва глядзеў, як Шэры пакруцiў у руках аброжак, пласкагубчыкамi зняў таблiчку i прымацаваў яе на адну з дошак на аксамiце; тое самае зрабiў i з нумарком, а потым адзеў на Бiма аброжак i сказаў:

– Ты - добры сабака.

Гэтак жа сама некалi гаварыў гаспадар, але цяпер Бiм не паверыў. Ён выйшаў у прыхожую ля дзвярэй, гаворачы: "Выпускай! Мне няма тут чаго рабiць".

– Ужо выпусцi, - сказала жанчына.
– Чаго толькi сюды прыпёр яго? Зняў бы на вулiцы.

– Нельга было - падшыванцы прычапiлiся. I цяпер нельга: убачаць яны яго без таблiчкi, - могуць давесцi да ведама... Так што хай начуе да свiтання. Ляжаць!
– загадаў ён Бiму.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Осколки (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
78. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Осколки (Трилогия)

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5