Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

— Хадзi сюды ўнiз, — сказаў Трышлер. — Там уверсе цябе могуць убачыць з другога берага.

Я павярнуўся да яго спiнай i пачаў паволi ссоўвацца долу, трымаючыся за купкi травы.

— Ах, гэта ты, — сказаў стары. — Ты… я ведаю цябе, але прозвiшча твайго не памятаю.

— Фэмель, — адказаў я.

— Ну вядома ж, цябе шукаюць; пра гэта казалi ў ранiшнiх навiнах, i я павiнен быў адразу здагадацца, калi яны перадавалi апiсанне тваёй знешнасцi: чырвоны шнар на пераноссi; гэта здарылася тады, калi мы пад час паводкi перапраўлялiся на той бераг i ўрэзалiся ў апору моста, бо я не разлiчыў хуткасцi плынi; ты выцяўся галавою аб жалезны кант на лодцы.

— Вось акурат пасля гэтага мне не дазвалялi прыходзiць сюды.

— Але ж ты прыходзiў.

— Ужо нядоўга — потым мы пасварылiся з Алоiсам.

— Хадзем, але прыгiнайся, калi мы будзем iсцi пад перасоўным мостам, бо наб'еш сабе гузак, i табе не дазволяць прыходзiць сюды. Як табе ўдалося ўцячы ад iх?

— Нэтлiнгер на досвiтку прыйшоў у маю каморку i вывеў мяне да чорнага

ўвахода — туды, дзе пачынаюцца падземныя пераходы, што вядуць да чыгуначнага насыпу поблiзу Вiльгельмавага рова. Ён сказаў мне: "Змывайся — але я магу табе даць толькi адну гадзiну форы: праз гадзiну я павiнен буду паведамiць у палiцыю; я пятляў па ўсiм горадзе, перш чым прыйшоў сюды да цябе".

— Так-так, — сказаў стары. — Значыць, вы збiралiся кiдаць бомбы! Збiралiся рабiць змовы i… учора я ўжо аднаго перапраўляў за мяжу.

— Учора? — спытаўся я. — Каго ж гэта?

— Шрэлу, — адказаў ён. — Ён хаваўся тут, i я ледзьве яго ўгаварыў адплысцi на «Ганне-Катарыне».

— Гэта ж Алоiс заўсёды марыў быць штурманам на «Ганне-Катарыне»!

— …I зрабiўся iм. А цяпер — пайшлi.

Спатыкаючыся, я iшоў за Трышлерам да яго дома, уздоўж пахiленага набярэжнага мура каля падножжа ўзгорка; я падымаўся i падаў зноў, падымаўся, i пры гэтых рэзкiх рухах кашуля то адрывалася ад скуры, то зноў прыляплялася да яе; ад няспыннага болю я амаль знепрытомнеў; у гэтым стане рухi, колеры, пахi з тысячаў успамiнаў перапляталiся, накладвалiся адно на адно; боль выцясняў размаiтыя таемныя знакi зменных колераў, зменных накiрункаў, зменных нахiлаў.

Паводка, думалася мне, паводка: мяне заўсёды цягнула кiнуцца ў ваду каб яна панесла мяне да шэрых даляглядаў.

У паўсонных лятунках мяне доўга турбавала пытанне, цi можна ў збане схаваць пугу з калючага дроту; у маiх успамiнах рухi ператваралiся ў лiнii, якiя складвалiся ў фiгуры: зялёныя, чорныя, чырвоныя фiгуры былi падобныя да кардыяграм, у якiх адлюстроўваюцца жыццёвыя рытмы пэўнага чалавека; рэзкi рух, якiм Алоiс Трышлер выцягваў вудачку з вады, калi мы лавiлi рыбу ў Старым Порце; рух, якiм ён закiдваў леску з прынадай; яго рука, што плыве ў паветры, паказваючы хуткасць плынi; зялёным па шэрым дакладна вымаляваная рука; тое, як Нэтлiнгер падымаў руку, каб шпурнуць мячык Шрэле ў твар; дрыжанне ягоных вуснаў, раздзiманне ноздраў; ён ператвараўся ў шэрую постаць, што сваёй формай нагадвала павучыны след; нiбыта з дапамогай тэлеграфаў, якiя я не здолеў прывязаць да пэўнага месца, у маёй памяцi адбiвалiся вобразы: Эдыт увечары пасля той гульнi, калi я пайшоў да Шрэлы; твар Эдыт пада мною на траве, у Блесэнфэльдскiм парку; калi мы ляжалi там, яе твар быў вiльготны ад летняга дажджу; на яе светлых валасах блiшчэлi кропелькi вады, сцякалi па яе брывах: вяночак серабрыстых кропляў, што падымаўся i апускаўся ў рытме яе дыхання; гэты вяночак зафiксаваўся ў маёй памяцi як шкiлет марской жывёлiны, знойдзены на ржавым пляжным пяску i памножаны да незлiчоных хмарак аднолькавай велiчынi; лiнiя яе рота, калi яна сказала мне: "Яны цябе заб'юць". Эдыт.

У тых лятунках дратаваў мяне згублены школьны партфель — я ж заўсёды быў такi прыкладны, — я выхапiў з-пад дзюбы худой курыцы свой зялёна-шэры том Авiдзiя; я таргаваўся з касiркаю ў кiнатэатры за верш Гёльдэрлiна, якi яна вырвала з майго падручнiка па лiтаратуры, бо верш надта ёй спадабаўся: "Цвёрдае Божае сэрца, нават калi спачувае".

Фраў Трышлер прынесла вячэру: малако, яйка, хлеб, яблык; яе рукi зрабiлiся маладымi, калi яна прамывала раны на маёй спiне вiном; боль выбухаў полымем, калi яна выцiскала губку, а вiно сцякала па баразёнках ран; потым яна палiвала iх алеем, i я спытаў: "Адкуль Вы ведаеце, як гэта трэба лячыць?"

— Як гэта робiцца, ты можаш прачытаць у Бiблii, — адказала яна, — i я ўжо гэтаксама лячыла твайго дружбака Шрэлу! Алоiс вернецца паслязаўтра, а ў нядзелю адправiцца з Рурорта на Ротэрдам! Табе не трэба баяцца, — дадала яна, — яны ўсё зробяць як мае быць, бо пачуваюць сябе на рацэ як на гэтай вулiцы. Яшчэ крыху малака, хлопча?

— Hе, дзякую.

— Hе хвалюйся. У панядзелак альбо ў аўторак ты будзеш у Ротэрдаме. Што здарылася, што з табою?

Нiчога. Нiчога. Усё яшчэ перадавалi паведамленнi, што шукаецца: чырвоны шнар на пераноссi… Бацька, мацi, Эдыт — я не хацеў вылiчваць дыферэнцыялы пяшчотнасцi, не хацеў надакучваць болю модламi; вясёла выглядала рака i белыя прагулачныя параходы з каляровымi сцяжкамi; вясёла выглядалi таксама фрахтавыя судны — чырвоныя, зялёныя i блакiтныя, — што перавозiлi вугаль i драўнiну адсюль туды i адтуль сюды; на другiм беразе зялёная алея, снежна-белая тэраса кавярнi «Бэльвю», а яшчэ далей за iмi вежа сабора Святога Севярына, ярка-чырвоная пасма святла каля гатэля "Прынц Генрых", за сто крокаў ад дома маiх бацькоў; там усе якраз вячэралi, мелi грандыёзную iмпрэзу, якой, нiбы патрыярх, кiраваў бацька; субота, якую святкавалi як шабас; цi чырвонае вiно не занадта ахалоджанае, а белае — не занадта цёплае?

— Яшчэ не хочаш малака, хлопча?

— Hе, дзякуй, фраў Трышлер, напраўду не хачу.

Ганцы на матацыклах iмчалi па горадзе з плакатамi ў чырвонай рамцы, ад слупа да слупа: "Пакаранне смерцю! Вучань Роберт Фэмель…" Бацька малiўся перад вячэраю: "…Ён адпакутаваў за нас", мацi пакорлiва накрэслiла ў паветры перад сабою крыж i сказала потым: "Свет благi, так

мала чыстых сэрцаў у iм", а Отавы боты ўсё яшчэ выбiвалi рытм: «брат-брат» на зямлi, на плiтках тратуара, па вулiцы ўнiз — да Мадэставай брамы. Гэта «Штыльтэ» загучала сiрэнай на рацэ, высокiя гукi прарывалi вечаровае неба, белымi маланкамi рабiлi барозны ў цёмным блакiце. Я ляжаў ужо на парусным палатне, як чалавек, якi сканаў у адкрытым моры i чыё цела павiнна быць яму аддадзена; Алоiс падымаў ужо край палатна, каб укруцiць мяне ў яго; мне быў вiдзён выразны, вытканы белым па шэрым, надпiс "Морыен. Эймёйдэн". Фраў Трышлер схiлiлася нада мной, заплакала, пацалавала мяне, а Алоiс пачаў павольна скручваць палатно, як быццам мой труп быў асаблiва каштоўны; ён ускiнуў мяне сабе на плячо. "Сынку, — крыкнуў стары, — сынку, не забывайся на нас!"

Вячэрнi брыз; яшчэ раз загула сiрэна «Штыльтэ» з лёгкiм напамiнам, у загарадцы бэкалi авечкi, марожаншчык крычаў: "Марожанае! Марожанае!"; потым змоўк: напэўна якраз клаў ванiльнае марозiва ў крохкiя вафлi. Памост, па якiм нёс мяне Алоiс, лёгка прагiнаўся пад маiмi нагамi; нечы цiхi голас спытаўся: "Гэта ён?" I Алоiс таксама цiха адказаў: «Ён». На развiтанне ён шапнуў мне: "Думай пра тое, што вечарам у аўторак будзеш у Ротэрдаме". Мяне неслi iншыя рукi, па сходах унiз; там пахла машынным маслам, вугалем, пасля — драўнiнай; здалёк чуўся спеў сiрэны, «Штыльтэ» здрыганулася, глухое вуркатанне рухавiка пачало мацнець, i я адчуў, што мы плывём, плывём унiз па Рэйне, усё далей i далей ад вежы Святога Севярына.

Цень ад сабора Святога Севярына падпоўз блiжэй, запоўнiў ужо левае акно бiльярднага пакоя, закрануў правае; час, якi сонца гнала перад сабою, наблiжаўся, нiбы пагроза, запаўняў вялiкi гадзiннiк, якi неўзабаве мусiць выпрастацца ад яго, выдаўшы з сябе жахлiвыя гукi; белыя на зялёным, чырвоныя на зялёным кацiлiся шары; гады, рассечаныя напалову, гады, узваленыя адзiн на адзiн — i секунды, секунды, што падаюцца спакойным голасам, нiбы вечнасцi; каб толькi не трэба было зараз бегчы зноў па каньяк, не сустракацца з календаром, з гадзiннiкам, з авечай прапаведнiцай, з Гэткiм-што-не-павiнна-было-нарадзiцца; каб толькi яшчэ раз пачуць наказ: "Пасвi авечак маiх", пачуць пра жанчыну, што ляжала ў траве пад летнiм дажджом; баркасы на якарах, жанчыны, што iшлi па кладках, i мячык, якi ўдарыў Роберт — Роберт, якi нiколi не каштаваў бычынага прычасця, якi моўчкi гуляў далей, выбiваючы сваiм кiем на тых двух квадратных метрах усё новыя i новыя фiгуры.

— А ты, Гуга, — спытаў ён прыцiшана, — цi ты не хочаш мне сёння нiчога расказаць?

— Hе ведаю, колькi часу гэта доўжылася, але мне здаецца, што цэлую вечнасць: пасля ўрокаў у школе мяне заўсёды бiлi. Часам я заставаўся чакаць, пакуль не ўпэўнiваўся, што ўсе яны пайшлi палуднаваць, а жанчына, што прыходзiць прыбiраць у школе, сустракала мяне ўнiзе ў калiдоры i пыталася: "Што ты тут яшчэ робiш, хлопчык? Мацi дома, напэўна, чакае цябе".

Але мне было боязна, i я чакаў, пакуль гэтая жанчына пойдзе i зачынiць мяне на замок у школе; гэта мне ўдавалася не заўсёды, бо часцей за ўсё яна выганяла мяне, перш чым зачынiць школу, але, калi ў мяне атрымлiвалася застацца сядзець зачыненым, я быў рады: ежу я знаходзiў у партах i ў выварках для адкiдаў, якiя прыбiральшчыца выстаўляла ўнiзе ў вестыбюлi для машын, што вывозяць смецце: удосталь бутэрбродаў, яблыкаў, рэшткi бiсквiтаў. Вось так я заставаўся ў школе адзiн, i нiхто мне нiчога не мог зрабiць. Сагнуўшыся, я сядзеў у настаўнiцкiм гардэробе, за дзвярыма, што вялi ў падвал, бо баяўся, што яны могуць зазiрнуць у акно i ўбачыць мяне; але прайшло нямала часу, пакуль яны дапетрылi, што я хаваюся ў школе. Нярэдка я сядзеў там гадзiнамi, да самага вечара, калi я мог спакойна адчынiць акно i вылезцi на вулiцу. Я глядзеў доўга на апусцелы школьны двор: цi можна знайсцi што-небудзь больш бязлюднае, чым гэткi школьны двор надвячоркам? Гэта была цудоўная часiна, пакуль яны скемiлi, што я застаюся сядзець зачынены ў школе. Я сядзеў, сагнуўшыся, у настаўнiцкiм гардэробе альбо пад самым акном i чакаў чагосьцi, што мне было вядома толькi як слова: нянавiсцi. Я так хацеў бы ненавiдзець iх, але я не ўмеў гэтага, пане доктар. Я адчуваў толькi страх. Былi днi, калi я чакаў толькi да трэцяй альбо чацвёртай гадзiны, думаў, што яны ўжо ўсе пайшлi i я здолею хутка перабегчы цераз вулiцу, каля Майдавай стайнi, i паўз могiлкi даляцець да свайго дома, каб замкнуцца ў iм. Але яны падмянялi адзiн аднаго, хадзiлi палуднаваць па чарзе — бо адмовiцца ад ежы, гэтага яны не маглi, — i калi яны беглi да мяне, я ўжо здалёк унюхваў, што яны елi на абед: бульбу з падлiўкай, смажанае мяса альбо зелянiну са скваркамi; i калi яны мяне лупцавалi, я ўсё думаў: у iмя чаго сканаў Хрыстос, якая мне карысць ад яго смерцi, якая мне карысць ад таго, што яны кожнае ранiцы чытаюць малiтву, штонядзелi прымаюць прычасце, i ад таго, што ў iх на кухнях вiсяць распяццi — над тымi сталамi, за якiмi яны ядуць сваю бульбу з падлiўкаю, смажанае мяса альбо зелянiну са скваркамi? Нiякай карысцi. Што мне з усяго гэтага, калi яны кожны дзень падпiльноўваюць мяне i збiваюць на горкi яблык? Пяцьсот цi шэсцьсот год ужо — яны нават ганарылiся, што ў iх такi старажытны сабор, — можа, нават тысячу год яны хавалi сваiх продкаў на могiлках, тысячу год малiлiся i елi пад распяццем бульбу з падлiўкай i скваркi з зелянiнай. Дзеля чаго? I цi ведаеце, што яны выкрыквалi, калi лупцавалi мяне? — "Авечка божая". Гэта была мая мянушка.

Поделиться:
Популярные книги

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

S-T-I-K-S. Окаянный

Текшин Антон
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Окаянный

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7