Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

Чырвоныя на зялёным, белыя на зялёным — новыя фiгуры паўставалi, нiбы знакi, i хутка знiкалi: нiчога ад iх не заставалася; музыка без мелодыi, жывапiс без вобразу, шары звiнелi, адскокваючы ад чорнага борцiка.

— Пазней я паспрабаваў iншы спосаб: зачынiў на ключ дзверы ў доме, заставiў iх мэбляю, усiм, што папалася пад руку: скрынямi, розным хломаздам, матрацамi; тады яны выклiкалi палiцыю, i палiцыянты прыйшлi, каб вывесцi вучня-гультая; яны атачылi дом, крычалi: "Гэй ты, вiсус! Выходзь!"; але я не выйшаў; тады яны ўзламалi дзверы, адсунулi мэблю i выцягнулi мяне, завялi ў школу — я зноў быў адлупцаваны, кiнуты ў прыдарожную канаву, абазваны "авечкай божай". Ён сказаў: "Пасвi авечак маiх"; але яны не пасвiлi яго авечак, калi гэта ўвогуле былi яго авечкi. Усё марна, пане доктар: марна дзьме вецер, марна падае снег, марна квiтнеюць дрэвы i ападае лiсце — яны ядуць сваю бульбу з падлiўкай альбо свае скваркi з зелянiнай.

Часам нават мая мацi была дома, п'яная i брудная, пахнучы смерцю, трупнымi выпарэннямi; яна крычала: "навошта-навошта-навошта-навошта"; выкрыквала гэта часцей, чым усялякiя "злiтуйся з нас"

ва ўсiх магчымых модлах; я трацiў розум, калi яна гэтак цэлымi гадзiнамi крычала: навошта-навошта-навошта-навошта; i я ўцякаў з дому, бег па дажджы, галодны, да ботаў, да ўсяго цела прыляплялася глiна; я ўвесь быў аблеплены мокраю глiнаю; я хаваўся на бурачных градках, але ахвотней ляжаў у суглiнкавых барознах: хай лепш на мяне лiецца дождж — адно каб не чуць таго жахлiвага «навошта-навошта»; i здаралася, што часам хтосьцi меў лiтасць да мяне, адводзiў мяне дахаты, у школу, у тую багадзельню, што называлася Дэнклiнген; i яны зноў лупцавалi мяне, абзывалi "авечкай божай", а мацi зноў мармытала сваю бясконцую жахлiвую малiтву: "навошта-навошта-навошта-навошта"; i я зноў уцякаў, i зноў да мяне мелi лiтасць, але гэтым разам мяне завялi ў прытулак. Там мяне нiхто не ведаў — нiхто з дзяцей i нiхто з дарослых, — ды не прайшло i двух дзён, там, у прытулку, як яны таксама пачалi называць мяне авечкай божай — i я спужаўся, хоць яны мяне не бiлi: яны толькi смяялiся з мяне, бо я не ведаў гэтулькi слоў; я не ведаў слова «снедаць», я ведаў толькi «есцi» — у любы час дня, калi толькi было што есцi альбо я што-небудзь знаходзiў; але калi я прачытаў на дошцы: "Снеданне: 30 г масла, 200 г хлеба, 50 г мармеладу, кава з малаком", — я спытаўся ў аднаго хлопца: "Што гэта значыць, "снеданне"?" I ўсе яны абступiлi мяне, дарослыя прыйшлi таксама; яны смяялiся i пыталi: "Снеданне, хiба ты не ведаеш, што гэта такое, хiба ты нi разу не снедаў?" "Hе", — адказаў я. Тады нехта з дарослых спытаўся: "А ў Бiблii хiба ты нiколi не сустракаў слова "снеданне"?" А яшчэ адзiн дарослы спытаў у таго першага: "А Вы ўпэўненыя, што ў Бiблii можна сустрэць слова "снеданне"?" "Hе, — адказаў першы, — але дзесьцi, у нейкай чытанцы цi дома, павiнен жа ён быў пачуць слова «снеданне», яму ж хутка будзе трынаццаць; гэта ж горш, як у дзiкуноў; можна цяпер уявiць сабе ступень заняпаду яго мовы". Я не ведаў таксама пра тое, што нядаўна была вайна, i яны пыталiся ў мяне, цi я таксама нiколi не бываў на могiлках, дзе на надмагiльных камянях было напiсана "Паў смерцю…", i я адказаў iм, што, вядома, бачыў гэткiя надпiсы; а калi яны спыталiся, як я гэта разумею, я сказаў, што я ўяўляю гэта так: тыя, што там пахаваныя, упалi, бо былi мёртвыя; тады яны пачалi смяяцца яшчэ больш, чым тады, калi пыталiся ў мяне пра слова «снеданне», а потым вучылi нас гiсторыi ад найстаражытнейшага часу; але хутка мне споўнiлася чатырнаццаць, пане доктар, i ў наш прытулак прыйшоў дырэктар гатэля; мы, чатырнаццацiгадовыя хлопчыкi, мусiлi выстраiцца ў шарэнгу перад кабiнетам кiраўнiка нашага прытулку; ён выйшаў адтуль разам з дырэктарам гатэля. Яны абодва прайшлiся перад намi, заглядваючы кожнаму ў вочы i кажучы адно i тое ж: "Да службы; мы падбiраем хлапцоў, прыдатных да службы"; але выбралi яны аднаго мяне. Я мусiў зараз жа ўпакаваць у кардонную каробку свае рэчы i адправiцца разам з дырэктарам сюды; у машыне ён сказаў мне: "Спадзяюся, што ты нiколi не даведаешся, чаго сапраўды варты твой твар. Ты ж сапраўдная "авечка божая", a я пачаў баяцца, пане доктар, i дагэтуль усё яшчэ баюся, чакаючы ўвесь час, што яны будуць мяне лупцаваць".

— Цябе б'юць?

— Hе, нi разу не бiлi. Я толькi вось вельмi хацеў бы даведацца, што такое — вайна, бо школу ж я мусiў пакiнуць, перш чым мне тое растлумачылi. А Вы ведаеце, што такое вайна?

— Ведаю.

— Вы былi на вайне?

— Быў.

— А што Вы там рабiлi?

— Мая спецыяльнасць была — выбухi, Гуга. Цi гэта табе што-небудзь гаворыць?

— Ну, бачыў, як падрывалi каменяломнi за Дэнклiнгенам.

— Якраз тое самае, Гуга, рабiў i я; адно што я падрываў не скалы, а дамы i цэрквы. Пра гэта я нiкому не расказваў, апроч маёй жонкi, але яна ўжо даўно памерла; таму цяпер нiхто пра гэта не ведае — нi мае бацькi, нi мае дзецi. Табе вядома, што я архiтэктар i, уласна, я быў бы павiнен будаваць дамы, але нiколi iх не будаваў, а толькi падрываў, i таксама цэрквы, якiя я яшчэ ў дзяцiнстве рысаваў на добрай рысавальнай паперы, бо я марыў будаваць iх, ды нiколi не будаваў. Калi мяне забралi ў войска, у маiх дакументах яны знайшлi звесткi, што я пiсаў сваю дыпломную працу па адной з праблем статыкi. Статыка, Гуга, — гэта навука, якая даследуе раўнавагу сiл, навука аб стане напружанняў i перамяшчэннi элементаў-носьбiтаў пад уздзеяннем пэўных сiл; не ведаючы статыкi, не пабудуеш нават негрыцянскай хацiны; а супрацьлегласць статыкi ёсць дынамiка, гэта назва нагадвае дынамiт, якi выкарыстоўваецца для падрываў i мае сёе-тое агульнае з iм. Усю вайну я меў дачыненне толькi з дынамiтам. Я трохi разбiраўся ў статыцы, Гуга, меў пэўнае ўяўленне пра дынамiку i добра разбiраўся ў дынамiце: "праглынуў" усе кнiгi, што закраналi гэтую тэму. Калi нешта хочаце падарваць, трэба толькi ведаць, куды памясцiць ладунак i якая павiнна быць сiла выбуху. Я ўсё гэта ведаў, Гуга, i гэтак вось падрываў: падрываў масты i шматпавярховыя гмахi, цэрквы i чыгуначныя вiядукi, раскошныя вiлы i скрыжаваннi шасэйных дарог; за гэта мяне ўзнагароджвалi ордэнамi i падвышалi ў званнi: з лейтэнанта на обер-лейтэнанта, з обер-лейтэнанта на гаўптмана; мне давалi таксама дадатковыя адпачынкi i выносiлi падзякi — бо я так добра ведаў, як трэба падрываць. А напрыканцы вайны я быў падначалены ў пэўнага генерала, у якога ў галаве сядзелi толькi два словы: сектар абстрэлу. Цi ведаеш ты, што такое — сектар абстрэлу? Hе?

Фэмель падняў бiльярдны кiй вышэй ад пляча i пачаў цэлiць iм, нiбы карабiнам, у напрамку вежы сабора Святога Севярына.

— Бачыш, —

сказаў ён, — калi б я зараз захацеў абстраляць мост там, за Святым Севярынам, дык сабор знаходзiўся б у сектары абстрэлу i яго трэба было б падарваць — хутка, як найхутчэй, каб я мог пацэлiць у мост; i я скажу табе, Гуга, я падарваў бы гэты сабор, хоць i ведаў добра, што мой генерал вар'ят i што сектар абстрэлу — гэта таксама вар'яцтва; бо, разумееш, зверху не трэба мець нiякага сектара абстрэлу; зрэшты, кожны самы нават тупагаловы генерал павiнен быў ведаць, што пэўны час таму былi вынайдзеныя самалёты; ды мой генерал быў вар'ят i ўмеў толькi таўчы адно: "сектар абстрэлу" — i я забяспечваў яму гэты сектар абстрэлу; у мяне была добрая каманда: фiзiкi i архiтэктары, i мы падрывалi ўсё, што паўставала на нашым шляху; апошнi аб'ект быў асаблiва вялiкi; нешта такое агромнiстае i магутнае, цэлы комплекс вялiзных i вельмi салiдных будынкаў: царква, стайнi, манаскiя цэлi, адмiнiстрацыйны будынак, фальварак — цэлае абацтва, Гуга; яно апынулася якраз памiж дзвюма армiямi, нямецкай i амерыканскай, i я забяспечваў нямецкай армii сектар абстрэлу, якi ёй, уласна, не быў патрэбны; муры ўкленчвалi перада мною, у хвалях i кароўнiках раўло быдла, мнiхi праклiналi мяне, але нiшто не магло мяне стрымаць; я пусцiў у паветра цэлае абацтва Святога Антонiя ў далiне Кiса, падарваў яго за тры днi перад канцом вайны. Узорна, заўсёды як трэба — ты ж ведаеш мяне, хлопча.

Ён апусцiў кiй, якiм дагэтуль усё яшчэ цэлiў ва ўяўную мiшэнь, паклаў яго зноў на сагнуты палец i ўдарыў па бiльярдным шары; белае пакацiлася па зялёным, вострым зiгзагам адбiлася раз i другi ад чорных борцiкаў.

Званы сабора Святога Севярына глуха выцiскалi з сябе час, але калi, калi прабiла адзiнаццатую?

— Зiрнi, хлопча, што гэта за шум там, за дзвярыма?

Ён яшчэ раз ударыў па шары: чырвонае пакацiлася па зялёным; вычакаўшы, пакуль шары спыняцца, адклаў кiй.

— Гэр дырэктар просiць Вас прыняць нейкага гэра Нэтлiнгера.

— Цi прыняў бы ты кагосьцi, хто носiць прозвiшча Нэтлiнгер?

— Hе.

— Пакажы мне, як выйсцi адсюль не праз тыя дзверы.

— Вы можаце прайсцi цераз рэстаранную залу, пане доктар, i адтуль — на Модэстгасэ.

— Да пабачэння, Гуга, да заўтра.

— Да пабачэння, пане доктар.

Балет кельнераў, балет гатэльных служак: яны збiралi на сталы да абеду, перасоўвалi, у дакладна вызначаным парадку, чайны столiк ад стала да другога, раскладвалi срэбранае начынне, мянялi вазончыкi з кветкамi, замест белых гваздзiкоў у высокiх вузкiх вазах — сцiплыя фiялкi ў круглых вазонах; забiралi са стала мармеладавыя сподачкi, ставiлi кiлiшкi пад вiно: нiзкiя пад чырвонае, высокiя — пад белае; з адным-адзiным выключэннем: малако для авечай пастыркi; у крышталёвым графiнчыку малако мела шараватае адценне.

Фэмель лёгкай хадою прайшоў памiж радамi столiкаў, рассунуў фiялетавыя фiранкi i — апынуўся насупраць вежы сабора Святога Севярына.

4

Крокi Леаноры супакойвалi яго; яна асцярожна хадзiла па кабiнеце, адчыняючы шафы, падымаючы вечкi скрыняў, развязваючы шнуркi на пасылках, разгортваючы эскiзы; яна толькi зрэдку адрывала яго ад думак, падыходзячы да акна — толькi калi на якiм-небудзь дакуменце не стаяла дата альбо эскiз не быў падпiсаны. Стары Фэмель любiў парадак i нiколi не падтрымлiваў яго. Леанора зробiць гэта за яго; на падлозе вялiкага кабiнета яна раскладвала ў стосы дакументы i эскiзы, лiсты i рахункi, упарадкаваныя па гадах; i сёння, як i пяцьдзесят год таму, падлога дрыжала ад грукату друкарскiх машын; тысяча дзевяцьсот сёмы, восьмы, дзевяты, дзесяты — па ўкладзеных Леанораю стосах ужо было вiдаць, што яны з цягам гадоў стагоддзя большаюць: тысяча дзевяцьсот дзевяты быў вышэйшы за тысяча дзевяцьсот восьмы, дзесяты вышэйшы за дзевяты. Леанора выведзе крывую яго працы: яна прывучаная да дакладнасцi.

— Слухаю? — сказаў ён. — Вы можаце перашкаджаць мне, калi захочаце, маё дзiцятка. Гэта? Гэта — лякарня ў Вайдэнхамеры; я пабудаваў яе ў 1924 годзе: у вераснi яе адчынiлi.

Леанора напiсала сваiм добра чытэльным почыркам на палях эскiза: "1924.09".

Зусiм тонкiя стосiкi ўтварылi ваенныя гады, з чатырнаццатага па васемнаццаты: тры, чатыры эскiзы: лецiшча для генерала, паляўнiчая хатка для бургамiстра, каплiца пад апекаю Святога Себасцьяна — для брацтва стралкоў; адпускныя паперы, ганарары, выплачаныя такiмi каштоўнымi адпускнымi днямi; каб магчы пабыць з сваiмi дзецьмi, ён бы задарма будаваў генералам замкi.

— Hе, Леанора. Гэта было ў трыццаць пятым годзе. Кляштар францысканак. Сучасны стыль? Вядома, сучасныя гмахi я таксама будаваў.

Фрамуга вялiкага акна ў кабiнеце заўсёды здавалася яму рамаю, якую запаўнялi кожны раз iншыя вобразы; мянялiся колеры неба, дрэвы на падворках шарэлi, чарнелi, зелянелi; цвiлi, адцвiталi кветкi на тэрасах, што на дахах дамоў. На гэтых бляшаных дахах дзецi бавiлiся, рабiлiся дарослымi, станавiлiся бацькамi, а iх бацькi — дзядулямi i бабулямi; толькi профiль лiнiй дахаў заставаўся нязменны, заставаўся мост, заставалiся горы, што ў ясныя днi вiднелiся на даляглядзе — аж пакуль другая сусветная вайна не змянiла профiль лiнiй дахаў, не зрабiла ў ёй пярэрваў, у якiх вiдзён быў серабрысты ў пагодныя днi i шэры — у пахмурныя Рэйн, а таксама перасоўны мост у Старым Порце; пярэрвы былi даўно ўжо зноў запоўненыя, дзецi бавiлiся на бляшаных дахах, на процiлеглым баку вулiцы на Кiльбавай тэрасе з падручнiкамi ў руцэ хадзiла туды i сюды яго ўнучка — гэтаксама як пяцьдзесят год назад там хадзiла туды i сюды ягоная жонка… цi гэта, можа, не Ёганна чытала там у сонечныя днi, па абедзе, "Падступнасць i каханне"?

Зазванiў тэлефон; як гэта прыемна, што Леанора падняла слухаўку, што яе голас адказаў незнаёмаму чалавеку на другiм канцы дроту:

— Гэта з кавярнi Кронэра? Я спытаюся ў пана радцы.

— Колькi асоб я чакаю ўвечары? На вечары ў гонар дня нараджэння? Мусiць, досыць будзе пальцаў аднае рукi, каб палiчыць усiх?.. Два ўнукi, сын, я i — Вы. Леанора, Вы зробiце мне такую ласку? Значыць, пяць асоб. Хапiла пальцаў аднае рукi.

— Hе, шампанскага не трэба. Усё, як дамаўлялiся. Дзякуй, Леанора.

Поделиться:
Популярные книги

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

S-T-I-K-S. Окаянный

Текшин Антон
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Окаянный

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7