Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

Я пайшоў да крайняга левага кута залы, кiнуў на крэсла капялюш, побач з iм — нататнiк i футаральчык з алоўкамi; потым сеў; кельнеры мiж тым вярталiся з кухнi, бясшумна падпiхваючы перад сабою чайныя столiкi, пачалi расстаўляць бутэлечкi з прыправамi, прычапляць газетатрымальнiкi; я разгарнуў свой нататнiк, перачытаў — якi ўжо раз? — газетную выразку, наклееную на франтыспiсе вокладкi: "Адкрыты конкурс на пабудову новага абацтва бенедыктынцаў, у далiне Кiса, памiж паселiшчамi Штэлiнгерс-Гротэ i Гёрлiнгер-Штуль, на адлегласцi прыкладна 2 км ад сяла Кiслiнген; у конкурсе можа ўзяць удзел кожны архiтэктар, якi адчувае, што здольны да гэтага. Умовы конкурсу можна атрымаць пасля ўнясення сумы 50 (пяцьдзесят) марак у натарыяльную канцылярыю доктара Кiльба; Модэстгасэ, 8. Апошнi тэрмiн надаслання праектаў: панядзелак, 30 верасня 1907 г., 12-я гадзiна дня".

Я пералазiў цераз гурбы сухога муравальнага раствору, памiж прызмамi навюткай цэглы, правяраў яе на якасць абпальвання, абмiнаў цэлыя горы базальтавых камлыгаў, з якiх рабiлiся дзвярныя i аконныя каробкi; на калашыны маiх штаноў паналiпалi

камякi гразi, на жылеце былi плямы вапны; тут, на будоўлi, раз-пораз чулiся моцныя слоўцы; цi камянi для мазаiкi, якая мне была патрэбная для выявы божае авечкi, усё яшчэ нiяк не прывезлi? Выбух гневу, сварка; крэдыты былi спыненыя, а потым зноў пачалi паступаць; майстры стаялi ў чацвер па абедзе ў чарзе каля маёй будкi, выдавалiся грошы за пятнiцу; а ўвечары, змораны, я сядаў у Кiслiнгене ў праз меру напалены вагон другога класа пасажырскага цягнiка, валiўся ў мяккае крэсла; цягнiк валачыўся ў цемры праз сумныя абшары сялянскiх бурачных палёў, праваднiк сонным голасам выкрыкваў назвы станцый: «Дэнклiнген», "Додрынген", «Кольбiнген», "Шаклiнген"; бурты буракоў, у цемры шэрыя, нiбы горы чалавечых чарапоў, ляжалi на пагрузачных пляцоўках, гатовыя пад пагрузку; i далей цягнулiся i цягнулiся бурачныя палi; на вакзале я валiўся ў каламажку, а дома — у абдымкi жонкi, якая цалавала мяне i пяшчотна праводзiла пальцамi па маiх стомленых павеках, з гордасцю дакраналася да слядоў раствору, што ўпрыгожвалi мае рукавы; я пiў каву; паклаўшы галаву ёй на каленi, курыў доўгачаканую цыгару — шэсцьдзесят пфенiгаў штука — i апавядаў ёй пра муляраў ды iх моцныя слоўцы; з iмi трэба было толькi блiжэй пазнаёмiцца, яны не былi злыя: можа, крыху грубаватыя, крыху занадта чырвоныя; але я ўмеў абыходзiцца з iмi; час ад часу iм трэба было паставiць скрыню пiва, расказаць iм на дыялекце адну-другую показку; i толькi нiколi не ныць, бо тады яны вывернуць табе пад ногi цэлую скрыню раствору — гэтак, як яны падстроiлi, калi прыехаў упаўнаважаны па будаўнiцтве ад архiбiскупа; альбо скiнуць з высокага рыштавання бэльку — так, як яны ўчынiлi пад час вiзiту ўрадавага прадстаўнiка: агромнiстая бэлька разляцелася на кавалкi перад самымi яго нагамi. "Ты думаеш, любая, я не ведаю, што гэта я залежу ад iх, а не яны ад мяне; цяпер, калi гэтулькi ўсяго будуецца паўсюды? I, вядома, яны чырвоныя, чаму iм не быць такiмi? Самае галоўнае, што яны ўмеюць мураваць, дапамагаюць мне ўкладвацца ў мае тэрмiны; калi я з камiсiямi падымаюся на рыштаваннi, досыць аднаго разу падмiргнуць iм — i дзiвосы робяцца".

— Дзень добры пану. Вам снеданне?

— Калi ласка, — адказаў я i адмоўна затрос галавой, калi кельнер падсунуў мне блiжэй картку з меню; я падняў угору аловак i гучна вымавiў усе па чарзе пункты майго заказу — так, нiбы я ўсё сваё жыццё нiяк iначай не снедаў: — Кубак кавы, але, калi ласка, не менш як тры фiлiжанкi, падсмажаны хлеб, два кавалкi жытняга, масла, апельсiнавы мармелад, варанае яйка i сыр з папрыкаю.

— Сыр з папрыкаю?

— Але. Смятанкавы сыр, прыпраўлены папрыкаю.

— Вельмi добра.

Зялёная кельнерава постаць бясшумна паплыла па зялёным дыване, паўз засланыя зялёнымi абрусамi сталы — i прагучала першая рэплiка: статысты былi добра вымуштраваныя, а я быў добрым рэжысёрам.

— Сыр з папрыкаю? — спытаў кухар з-за акенца.

— Менавiта, — адказаў кельнер, — смятанкавы сыр.

— Спытай у гэтага пана, колькi папрыкi яму трэба да сыру?

Я якраз пачаў рабiць накiд вакзальнага фасада, упэўненымi штрыхамi рысаваў на цнатлiва-чыстай паперы абрысы вокнаў, калi вярнуўся афiцыянт. Ён вычакаў, пакуль я падняў галаву, i, здзiўлены, адарваў аловак ад паперы.

— Дазвольце запытацца, у якой прапорцыi змешваць сыр з папрыкаю?

— Сорак пяць грамаў сыру, напарстак папрыкi — добра перамяшаць… i, паслухайце, пане кельнер, я буду снедаць тут i заўтра, i паслязаўтра, i праз тры днi, праз тры тыднi, праз тры месяцы i тры гады — вы чуеце мяне? I заўсёды ў гэтую пару, каля дзевятай.

— Слухаю пана.

Гэта было тое, чаго я дамагаўся, — i спрацавала ўсё дакладна. Пазней мяне нярэдка нават браў страх, бо мае намеры здзяйснялiся гэтак дакладна i нiколi не адбывалася нiчога непрадбачанага; праз два днi я ўжо быў "пан, якi есць сыр з папрыкаю", праз тыдзень — "той малады мастак, што заўсёды каля дзевятай прыходзiць снедаць", а праз тры тыднi — "пан Фэмель, малады архiтэктар, якi працуе над вялiкiм праектам".

— Так, так, дзiцятка, усё гэта датычыць абацтва Святога Антонiя; гэта цягнецца шмат гадоў, Леанора, — дзесяцiгоддзi, аж да сённяшняга дня; рамонты, пашырэнне забудовы, а пасля тысяча дзевяцьсот сорак пятага адбудова паводле старых планаў; абацтва Святога Антонiя адно зойме цэлую палiцу. Ваша праўда, тут бы не пашкодзiў вентылятар; сёння горача; не, дзякуй, не хачу сядаць.

У рамах з пераменнымi малюнкамi вiдаць блакiтнае паўднёвае неба дня 6 верасня 1958 года, профiль лiнii дахаў; цяпер зноў без пярэрваў; вялiкiя кубкi з чаем на рознакаляровых сталах на тэрасах; жанчыны ў шэзлонгах, што лена выцягнулiся на сонцы; вакзал, што вiруе адпачынкоўцамi — можа, праз гэта стары Фэмель дарэмна чакаў сваю ўнучку Рут? Мажлiва, яна з'ехала, адклаўшы ўбок "Падступнасць i каханне"? Ён асцярожна прамакнуў насоўкаю пот на лбе, нiколi яго надта не дапякалi нi спёка, нi сцюжа; паблiзу ад правага рога зменнай рамы Гоэнцолерны ўсё яшчэ iмчалi на бронзавых клячах у напрамку захаду, неадменна, ужо сорак восем гадоў — i той, найвышэйшы ваявода, таксама; i нахiл ягонай галавы па-ранейшаму сведчыў пра яго фатальную пыху; тады, пры столiку кавярнi Кронэра, калi кельнер нёс мне сыр з папрыкаю, я, усмiхаючыся, рысаваў цокаль, на якiм яшчэ не было помнiка;

я заўсёды быў такi ўпэўнены ў будучынi, што сучаснасць здавалася мне закончанай мiнуўшчынай — было гэта першае маё снеданне ў Кронэравай кавярнi цi ўжо трохтысячнае? Дзень пры днi ў кавярнi Кронэра а дзевятай пры снеданнi; толькi адно магло перашкодзiць у гэтым — вышэйшая ўлада: калi мой найвышэйшы ваявода паклiкаў мяне пад свае баявыя харугвы — гэты прыдурак, што ўсё яшчэ iмчыць на захад на бронзавай клячы. Сыр з папрыкаю? Цi еў я гэтую своеасаблiвую чырвона-белую масу, якая была нават досыць смачная, першы раз у жыццi, бо прыдумаў яе толькi за гадзiну перад тым, у хуткiм цягнiку, што ляцеў з поўначы да гэтага горада, — каб надаць свайму цяпер штодзённаму сняданку непаўторны кшталт; цi я ўжо трыццаты раз намазваў гэтую масу на чорны хлеб, пад час, калi кельнер забiраў са стала кiлiшак для яйка i адсоўваў сподачак з мармеладам?

Увага! Я выцягнуў з кiшэнi пiнжака адзiны надзейны прыбор, якi дазваляў мне беспамылкова разбiрацца ў гэткiх нечаканых i дакладных мроях: кiшэнны каляндарык, абавязкам якога было ў iлжэкраiне фантазii нагадваць мне пра месца, дзёнь i час; а тады была пятнiца, 6 верасня 1907 года, i тое снеданне было маiм першым тут; да таго дня я нiколi не снедаў з сапраўднай каваю пiў толькi каву са збожжа; нiколi не еў яйка — а толькi аўсяную кашу, просты хлеб з маслам i кавалачак свежага гурка; але мiф, якi я хацеў стварыць, нарадзiўся ўжо ў хвiлi, калi кельнер перапытаў: "Сыр з папрыкаю?"; гэты мiф быў адразу зразуметы i пачаў шырыцца там, дзе я хацеў: сярод шырокай публiкi. Мне ўжо больш нiчога не трэба было рабiць, толькi чакаць, сядзець там да дзесятай, да паловы на адзiнаццатую, пакуль кавярня павольна запаўнялася людзьмi; выпiць бутэльку мiнеральнай вады, да яе — кiлiшак каньяку; сядзець з нататнiкам на каленях, з цыгараю ў роце, з алоўкам у руцэ; рысаваць, рысаваць — а тым часам банкiры ў кампанii паважных клiентаў праходзiлi паўз мяне ў канферэнц-залу, кельнеры неслi за iмi ўслед на зялёных падносах бутэлькi з вiном; заходзiлi слугi царквы з замежнымi калегамi, якiх яны вадзiлi па саборы Святога Севярына, услаўляючы на ламанай лацiне, на ламанай ангельскай альбо iтальянскай пякноты горада; чыноўнiкi з урадавай канцылярыi пацвярджалi свой высокi ранг тым, што могуць дазволiць сабе выпiць тут днём, каля паловы адзiнаццатай, фiлiжанку чорнай кавы i кiлiшак вiшнёўкi; жанчыны, што вярталiся з гароднiннага базару з плеценымi скуранымi торбамi, поўнымi капусты, морквы, гарошку i слiў, iмкнулiся давесцi ўсiм яшчэ раз, што яны выхаваныя на добрых гаспадыняў, бо здолелi вытаргаваць у стомленых сялянак свае пакупкi за танна: яны праглыналi тут пiрожныя, выпiвалi каву, выдаткоўваючы на гэта ў сто разоў болей, чым вытаргавалi; размахваючы лыжачкамi, нiбы шаблямi, яны абуралiся ротмiстрам, якi — "на службе, але ж, на службе!" — зрабiў паветраны пацалунак пэўнай какотцы, што стаяла на балконе — той, з якой — "гэта бачылi, бачылi!" — ён развiтаўся толькi а палове шостай ранiцы, выйшаўшы з гатэля праз падвазныя дзверы. Ротмiстр ды праз падвазныя дзверы! Ганьба!

Я разглядаў iх, сваiх статыстаў, i прыслухоўваўся да iхнiх слоў; я рысаваў шэрагi крэслаў, шэрагi столiкаў i кельнерскi балет; без дваццацi адзiнаццаць я запатрабаваў рахунак; сума была меншая, чым я думаў; я вырашыў паказаць сябе "шчодрым, але ў меру" — пра гэта я недзе вычытаў i падумаў сабе, што гэта добрая формула. Я адчуваў стому, калi выходзiў з кавярнi, i мяне праводзiлi паклонамi кельнер i служкi; я ўзнагародзiў кельнеравы вусны, ад якiх пачаў iснаваць мой мiф, дадатковымi пяццюдзесяццю пфенiгамi "на чай"; а тыя ўсе вывучалi мяне з ног да галавы, калi я пакiдаў кавярню; яны не падазравалi, што я салiст: стройнаю хадою, эластычнымi крокамi я iшоў памiж тых шэрагаў столiкаў i крэслаў, паказваў iм сваю асобу такою, якою яны хацелi мяне бачыць: мастаком у вялiкiм чорным капелюшы, чалавекам малога росту, зграбным, якому на выгляд не дасi больш за дваццаць пяць, з неакрэсленым адбiткам вясковасцi на твары, але ўпэўненым у сабе. Яшчэ дзесяць пфенiгаў хлопцу, якi адчынiў перада мною дзверы.

Усяго паўтары хвiлiны дарогi адтуль да гэтага дома — Модэстгасэ, 7. Практыканты, грузавiкi, манашкi: рух на вулiцы; цi ў браме дома нумар сем напраўду пахла друкарскай фарбаю? Машыны, нiбы карабельныя механiзмы, рухалi сваiмi жалезнымi часткамi туды-сюды, сюды-туды; будаўнiчыя паперы друкавалiся на белай паперы; парцье зняў перада мною шапку: "Пан архiтэктар? Рэчы ўжо наверсе". Грошы "на чай", увапхнутыя ў чырвоную лапу. "Заўсёды гатовы служыць вам, пане лейтэнант". Грымаса. "Ага, тут ужо было двое паноў, якiя хочуць далучыць Вас да тутэйшага клуба афiцэраў-рэзервiстаў".

Я зноў убачыў будучыню выразней за сённяшнi дзень, якi знiкаў недзе ў змроку ў тую самую хвiлю, калi ён здзяйсняўся; у мяне перад вачыма паявiўся неахайны парцье, якога абступалi рэпарцёры; буйныя загалоўкi ў газетах: "Малады архiтэктар перамог у конкурсе карыфеяў гэтай прафесii!" Парцье з ахвотай тлумачыць рэпарцёрам: "Ён? Паверце, панове, для яго не iснуе нiчога, апроч працы. Ранiцой а восьмай ходзiць да цiхай iмшы ў Святы Севярын, снедае ў Кронэравай кавярнi, недзе да паловы адзiнаццатай; ад паловы адзiнаццатай да пяцi выходзiць з рабочага кабiнета; нiкога не прымае; жыве там наверсе ў сябе — можаце смяяцца, панове — на адным гарохавым супе, якi ён сам сабе гатуе; старая мацi дасылае яму гарох i сала, нават цыбулю. Ад пятай да шостай праходка па горадзе; з паловы сёмай да паловы восьмай партыя ў бiльярд у гатэлi "Прынц Генрых", у клубе афiцэраў-рэзервiстаў. Дзяўчаты? Пра гэта нiчога не ведаю. Штопятнiцы ўвечары бярэ ўдзел у рэпетыцыях хору "Нямецкай Суполкi Аматараў Спеваў". Кронэравы кельнеры таксама кладуць у кiшэнь "на чай" — за iнфармацыю.

Поделиться:
Популярные книги

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Путь молодого бога

Рус Дмитрий
8. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
7.70
рейтинг книги
Путь молодого бога

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мастеровой

Дроздов Анатолий Федорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Мастеровой

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8