Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

— Цi вып'еш кiлiшак "марцiнi"? — спытаў Нэтлiнгер.

— Добра, калi ласка, — адказаў Шрэла.

Ён падаў служку сваё палiто, капялюш, паправiў рукою валасы i сеў да стала; у зале было няшмат гасцей; толькi ў далёкiм куце чулася прыцiшанае мармытанне; лёгкi смех дапаўняўся слабым пазвоньваннем кiлiшкаў; шампанскае.

Шрэла ўзяў з падноса, якi перад iм трымаў кельнер, кiлiшак «марцiнi», вычакаў, пакуль Нэтлiнгер возьме свой; падняў кiлiшак, кiўнуў Нэтлiнгеру i выпiў; Нэтлiнгер, здалося яму, неяк гвалтоўна састарэў; у Шрэлавай памяцi ён быў па-ранейшаму поўным бляску бялявым хлопцам, грубаватая лiнiя рота якога выглядала нават неяк дабрадушна; ён лёгка скакаў на метр шэсцьдзесят сем увышыню, прабягаў сто

метраў за 11,5; пераможны, грубаваты, дабрадушны, але, думаў Шрэла, вiдавочна, гэтыя людзi нават не навучылiся цешыцца са сваiх перамог; дрэннае выхаванне, дрэннае харчаванне i адсутнасць стылю; ён пэўна зашмат жарэ, ужо напалову аблысеў, у вiльготных вачах старэчая сентыментальнасць. Па-фахоўску падцяўшы губы, Нэтлiнгер схiлiўся над меню, белы манжэт ссунуўся ўверх, на руцэ можна было ўбачыць залаты гадзiннiк, на пальцы — заручальны пярсцёнак; Божа мой, думаў Шрэла, нават калi б ён нiчога таго не рабiў, Роберт усё адно наўрад цi захацеў бы пiць з iм пiва альбо вазiць сваiх дзяцей на Нэтлiнгераву прыгарадную вiлу, каб пагуляць у бадмiнтон i ўмацаваць сувязi памiж абедзвюма сем'ямi.

— Дазволь, я табе сёе-тое прапаную, — сказаў Нэтлiнгер.

— Калi ласка, — адказаў Шрэла, — прапануй мне што-небудзь.

— Значыць, — пачаў Нэтлiнгер, — на закуску можна было б узяць цудоўнага вэнджанага ласася, потым кураняты з бульбай фры i салатай; мяркую, што дэсерт мы выберам пасля; ведаеш, тут я давяраюся свайму iнстынкту, якi мне падкажа, пакуль мы будзем есцi закуску i другую страву, што ўзяць — сыр, пiрожнае, марожанае цi амлет, але наконт аднаго я загадзя ўпэўнены — пiць буду каву.

Голас Нэтлiнгера гучаў так, нiбы ён браў удзел у курсах: "Як зрабiцца гурманам?"; ён яшчэ не хацеў перапыняць сваёй завучанай малiтвы, веданнем якой ён вельмi ганарыўся, i мармытаў, звяртаючыся да Шрэлы:

— Entrecote a deux, [11] адвараная стронга, цялячыя медальёны.

Шрэла сачыў за Нэтлiнгеравым пальцам, якi пачцiва-ўрачыста сунуўся па радках меню i затрымлiваўся на некаторых стравах; Нэтлiнгер пры гэтым то прыцмокваў языком, то трос галавой, то сцiхаў у нерашучасцi.

11

Двайны антрэкот (франц.).

— Калi я чытаю слова «пулярка», далiбог, не магу ўтрымацца.

Шрэла прыкурыў цыгарэту, цешачыся, што гэтым разам яму ўдалося пазбегнуць Нэтлiнгеравай запальнiчкi; адпiваючы свой «марцiнi», ён увесь час сачыў за Нэтлiнгеравым указальным пальцам, якi дабраўся ўжо да трэцiх страваў. "Гэтая iх праклятая грунтоўнасць, — думаў ён, — можа сапсаваць апетыт нават да чагосьцi разумнага i смачнага, як, напрыклад, смажаная курыца; яны папросту мусяць рабiць усё лепш за iншых i, вiдавочна, маюць ужо ўсё, каб пераплюнуць i iтальянцаў, i французаў у майстэрстве ўрачыстага святадзейства вакол ежы".

— Калi дазволiш, мне ўсё-такi куранятаў.

— А вэнджанага ласася?

— Hе, дзякую.

— Ты ж адмаўляешся ад цудоўнай рэчы, а павiнен жа быць галодны як воўк.

— Вядома, — прызнаўся Шрэла, — галодны, але я добра вазьмуся за дэсерт.

— Ну, як хочаш.

Кельнер прынёс яшчэ два кiлiшкi «марцiнi» на сподзе, якi каштаваў больш за абстаноўку цэлай спальнi; Нэтлiнгер узяў адзiн кiлiшак, перадаў яго Шрэле, потым узяў свой, нахiлiўся ўперад i сказаў:

— Гэты — за тваё здароўе, менавiта за тваё.

— Дзякуй, — сказаў Шрэла, кiўнуў галавой i выпiў.

— Аднаго я не разумею, — дадаў ён, — як гэта атрымалася, што мяне арыштавалi адразу на мяжы?

— Iдыёцкая выпадковасць: тваё iмя засталося ў спiсах шуканых асоб, а, мiж iншым, спроба забойства мае тэрмiн задаўненасцi дваццаць год. Цябе павiнны былi выкрэслiць са спiсаў яшчэ два гады таму.

— Спроба забойства? —

спытаў Шрэла.

— Ну, тое, што вы тады зрабiлi з Вакерам, падпадае пад гэтае вызначэнне.

— Ты, пэўна, не ведаеш, што я ў тым удзелу не браў i нават не ўхваляў таго ўчынку?

— Тым лепей, — адказаў Нэтлiнгер, — тады зусiм лёгка будзе скрэслiць тваё iмя ў спiсах шуканых раз i назаўсёды; пакуль што мне ўдалося адно паручыцца за цябе i здабыць табе часовае вызваленне; але твайго iмя выкрэслiць са спiсаў я не мог; цяпер жа гэта будзе проста фармальнасць. Цi дазволiш, калi я пачну ўжо есцi суп?

— Калi ласка, — адказаў Шрэла.

Ён павярнуўся i зiрнуў у бок вакзала; Нэтлiнгер тым часам еў свой суп з сярэбранай конаўкi; вядома ж, бледна-жоўтыя клёцкi ў гэтым супе былi зробленыя з мазгоў самай чыстай пароды скацiны, якая калi-небудзь пасвiлася на нямецкiх лугах; ласось залацiўся на талерцы сярод свежай салатавай зелянiны; грэнкi былi падсмажаныя да слаба-карычневага адцення, на шарыках масла зiхцелi серабрыстыя кропелькi вады; бачачы, як Нэтлiнгер есць, Шрэла змусiў сябе перамагчы непрыемнае пачуццё ўзрушанасцi; яда заўсёды была для яго ўзнёслым актам братэрства; ён прыгадаў сяброўскiя абеды ва ўбогiх i ў добрых гатэлях; яда ў адзiноце была заўсёды яму як праклён; мужчыны, якiя ў адзiноце харчавалiся ў пачакальнях i сталоўках, у незлiчоных пансiёнах, дзе яму даводзiлася жыць, былi для яго вартымi праклёнаў; ён заўсёды шукаў за сталом кампанii, найбольш любiў падсаджвацца да якой-небудзь жанчыны, абменьваўся з ёю некалькiмi словамi, крышачы хлеб, усмiхаўся з-па-над талеркi з супам; толькi тады гэты чыста бiялагiчны працэс пераставаў быць невыносны, нават рабiўся прыемны; такiя людзi, як Нэтлiнгер — а iх ён бачыў безлiч, — нагадвалi яму асуджаных; тое, як яны ядуць, здавалася ядзеннем катаў; яны елi, хоць i захоўваючы правiлы паводзiн за сталом, але бесцырымонна, са смяротнай сур'ёзнасцю, якая вынiшчала i гарохавы суп, i пулярку; апроч таго, яны былi вымушаныя думаць пра кошт кожнага кавалка. Ён адвярнуўся ад Нэтлiнгера, зноў пачаў глядзець у бок вакзала, прачытаў вялiкi плакат, што вiсеў над уваходам: "Сардэчна вiтаем землякоў, што вяртаюцца на радзiму".

— Слухай, — сказаў ён, — цi ты мог бы назваць мяне чалавекам, якi вяртаецца на радзiму?

Нэтлiнгер падняў вочы, нiбы вяртаючыся да рэчаiснасцi з прорвы жалобы, глянуў з-пад грэнак, якiя ён у гэтую хвiлю намазваў маслам.

— Гэта залежыць ад таго, — сказаў ён, — цi ў цябе па-ранейшаму германскае грамадзянства.

— Hе, — адказаў Шрэла, — у мяне няма нiякага грамадзянства.

— Шкада, — сказаў Нэтлiнгер.

Ён зноў схiлiўся над грэнкамi, накалоў на вiдэлец кавалак вэнджанага ласася, паклаў яго сабе на талерку.

— Каб табе ўдалося давесцi, што ты мусiў уцячы не з прычыны крымiнальнага злачынства, а па выключна палiтычных матывах, ты б мог атрымаць зусiм нядрэнную суму як кампенсацыю. Хочаш, каб я высветлiў юрыдычны аспект гэтай справы?

— Hе, не трэба, — адказаў Шрэла i, калi Нэтлiнгер адсунуў ад сябе талерку з ласасём, спытаў: — Няўжо ты дазволiш, каб такую цудоўную рыбiну панеслi назад?

— Натуральна, — сказаў Нэтлiнгер, — але ж ты не можаш…

Ён спалохана азiрнуўся, бо Шрэла ўзяў пальцамi са срэбнай талеркi кавалак хлеба i рэшту ласася i паклаў ласася на хлеб.

— …Ты ж не можаш…

— Ты не паверыш нават, але якраз у гэткiм люксовым гатэлi можна дазволiць сабе ўсё; мой бацька быў кельнерам; нават у гэтых святых харомах; ты не ўбачыш на iх тварах нi следу здзiўлення, калi будзеш есцi пальцамi i гарохавы суп, хоць гэта ненатуральна i нязручна; але менавiта ненатуральнае i непрактычнае прыцягвае найменей увагi ў такiх рэстаранах; адсюль i высокiя цэны — гэтыя цэны — ад кельнераў, якiя не робяць здзiўленых фiзiяномiй; ну, а есцi хлеб пальцамi i класцi на яго пальцамi рыбу — гэта нельга лiчыць чымсьцi ненатуральным цi нязручным.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы