Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

— Цi ў iх яшчэ той самы абат?

— Якi?

— Айцец Грэгар.

— Hе, ён памёр у сорак сёмым годзе; не здолеў перажыць разбурэння абацтва.

— А ты здолеў перажыць гэта?

— Калi я даведаўся, што абацтва ўзарванае, дык спачатку вельмi засмуцiўся, але калi я пасля паехаў туды i ўбачыў руiны, а таксама абураных манахаў, што хацелi стварыць камiсiю, каб знайсцi вiнаватага, — я параiў iм не рабiць гэтага; я не прагнуў помсты за знiшчаныя пабудовы i баяўся, што яны знойдуць вiнаватага, а ён будзе прасiць у мяне прабачэння; слова «sorry» ўсё яшчэ стаяла ў мяне ўвушшу, гэта было жахлiва; i, зрэшты,

кожны будынак можна адбудаваць нанова. Я здолеў, Роберт, — здолеў перажыць гэта. Ты не паверыш мне, але я нiколi не адчуваў вялiкай цягi да будынкаў, якiя я спраектаваў i будаўнiцтвам якiх кiраваў; яны падабалiся мне на паперы, я працаваў над iмi, можна сказаць, з захапленнем, але ж я нiколi не быў мастаком, разумееш, i ведаў, што я не мастак; у мяне былi яшчэ даўнiя планы, калi мне даручылi адбудоўваць абацтва; для твайго хлопчыка гэта выдатная магчымасць папрактыкавацца, навучыцца каардынаваць працу i крыху ўтаймаваць сваю нецярплiвасць… цi не пара нам выходзiць на пасадку?

— У нас яшчэ чатыры хвiлiны, бацька. Але на перон ужо можна выходзiць.

Роберт падняўся з месца, кiўнуў гаспадару карчмы, палез у кiшэнь па кашалёк, але карчмар выйшаў з-за прылаўка, прамiнуўшы Роберта, падышоў да старога Фэмеля i сказаў:

— Hе, не, пане радца; я нiчога ад Вас не вазьму, бо вы былi маiмi гасцямi — на добрую памяць па маёй мацi.

Знадворку было яшчэ цёпла; над Додрынгенам ужо вiднелiся белыя шматкi паравознага дыму.

— Цi ёсць у цябе бiлеты? — спытаўся бацька.

— Ёсць, — адказаў Роберт, выглядаючы насустрач цягнiку, што спускаўся з пагорка з-за Додрынгена, нiбы вынырнуўшы проста з ярка-блакiтных нябёсаў; цягнiк быў чорны, стары i выклiкаў пачуццё ўзрушанасцi; начальнiк станцыi выйшаў са службовага пакоя з суботна-нядзельнай усмешкаю на твары.

— Сюды, тата, сюды! — крыкнула Рут; мiльганулi яе зялёная шапачка, яе зграбныя рукi, ружовы пух яе швэдара; яна працягнула рукi да дзядулi, дапамагла яму падняцца па прыступках вагона, абняла яго, потым асцярожна правяла да адчыненых дзвярэй купэ, пацягнула яго ўгору i пацалавала ў шчаку.

— Я страшэнна рада, — сказала яна, — сапраўды, страшэнна рада, што ўбачу абацтва i буду сёння на вечарыне разам з вамi.

Начальнiк станцыi дзьмухнуў у свiсток i паказаў рукою цягнiку, што можна адпраўляцца.

7

Калi яны падышлi да акенца, Нэтлiнгер выцягнуў цыгару з рота i кiўком галавы падбадзёрыў Шрэлу; акенца адчынiлася знутры, наглядчык з аркушам паперы ў руцэ высунуў галаву i спытаў:

— Вы — арыштант Шрэла?

— Я, — адказаў Шрэла.

Наглядчык голасна называў прадметы, выцягваючы iх адзiн за адным з кардоннай скрынкi, i клаў перад Шрэлам.

— Кiшэнны гадзiннiк, нiкеляваны, без ланцужка.

— Кашалёк, чорны, скураны; унутры пяць брытанскiх шылiнгаў, трыццаць бельгiйскiх франкаў, дзесяць нямецкiх марак i восемдзесят пфенiгаў.

— Гальштук зялёнага колеру.

— Самапiска, без маркi, шэрага колеру.

— Дзве насоўкi — белыя.

— Плашч-макiнтош, непрамакальны.

— Капялюш чорнага колеру.

— Брытва бяспечная маркi «Жылет».

— Шэсць цыгарэт маркi «Бельга».

— Кашуля, сподняя бялiзна, мыла i зубная шчотка былi пры Вас, так? Калi ласка, распiшыцеся вось тут, засведчыце, што ўсе Вашыя асабiстыя

рэчы Вам вернуты.

Шрэла апрануў плашч, пазапiхваў у кiшэнi атрыманыя толькi што рэчы, падпiсаў спiс, на якiм стаяла дата: "6 верасня 1958 г., 15 гадзiн 30 хвiлiн".

— Усё ў парадку, — сказаў наглядчык i зачынiў акенца.

Нэтлiнгер iзноў засунуў цыгару ў рот, дакрануўся да Шрэлавага пляча.

— Хадзем, — сказаў ён, — вось сюдой, альбо ты зноў хочаш за краты? Можа, усё-такi завяжы гальштук.

Шрэла сунуў у рот цыгарэту, паправiў акуляры, падняў каўнерык кашулi i надзеў гальштук; ён здрыгануўся, калi Нэтлiнгер раптам паднёс яму да носа запальнiчку.

— Гэтак вось, — сказаў Нэтлiнгер, — гэтак вось бывае з усiмi вязнямi: хай ён будзе высокi цi маларослы, вiнаваты цi невiнаваты, бедны цi багаты, палiтычны цi крымiнальнiк — усе найперш хочуць выкурыць цыгарэту.

Шрэла зрабiў глыбокую зацяжку; завязаўшы гальштук, а пасля — апусцiўшы каўнерык, ён паглядаў праз верх акуляраў на Нэтлiнгера.

— Ты ў гэтых пытаннях дужа дасведчаны, праўда?

— А ты што — не? — спытаў Нэтлiнгер у адказ. — Хадзем; ад развiтання з начальнiкам, на жаль, я цябе вызвалiць не магу.

Шрэла насунуў капялюш, выцягнуў з рота цыгарэту i пайшоў за Нэтлiнгерам, якi адчынiў дзверы на двор; начальнiк турмы стаяў каля акенца, перад якiм стаяла доўгая чарга: людзi стаялi па дазволы на нядзельныя спатканнi; гэта быў высокi мужчына, не занадта модна, але салiдна апрануты; калi ён наблiжаўся да Нэтлiнгера i Шрэлы, яго рухi былi падкрэслена цывiльнымi.

— Спадзяюся, — сказаў ён Нэтлiнгеру, — што ўсё было даведзена да ладу так, што ты застаўся задаволены — хутка i як мае быць.

— Дзякуй, — адказаў Нэтлiнгер, — усё сапраўды было зроблена хутка.

— Гэта добра, — сказаў начальнiк турмы i звярнуўся да Шрэлы. — Прашу мне прабачыць за тое, што я Вам на развiтанне скажу колькi слоў, хоць Вы ўсяго адзiн дзень былi ў мяне пад… — ён засмяяўся, — …апекаю i памылкова трапiлi не ў следчую турму, а ў карную. Бачыце, — сказаў ён i паказаў рукою на ўнутраную браму турмы, — за вунь тою брамаю Вас чакае другая брама, а за ёю Вас чакае штосьцi грандыёзнае, тое, што мы лiчым за сваё найвышэйшае дабро, — воля. Справядлiвым цi несправядлiвым было падазрэнне, але Вы спазналi… — ён засмяяўся яшчэ раз, — …вы спазналi сярод маiх гасцiнных муроў супрацьлегласць вольнасцi. Карыстайцеся Вашай вольнасцю. Мы ўсе — адно што вязнi, вязнi нашага цела, аж да хвiлi, калi душа вызвалiцца ад путаў i ўзнясецца да свайго стваральнiка; але быць вязнем сярод маiх гасцiнных муроў — гэта не проста сiмвал. Я выпускаю вас на волю, пане Шрэла…

Шрэла збянтэжана працягнуў руку, але тут жа рвануў яе назад, да сябе, бо па начальнiкавым твары ён заўважыў: поцiск яго далонi не належыць да прынятых тут фармальнасцей; Шрэла збянтэжана маўчаў, пераклаў цыгарэцiну з правай рукi ў левую i крадком зiрнуў на Нэтлiнгера.

Муры вакол гэтага двара, неба па-над iмi былi апошнiмi рэчамi на гэтай зямлi, якiя давялося бачыць Фэрдзi; магчыма, голас начальнiка быў апошнiм чалавечым голасам, якi ён пачуў на гэтым дзядзiнцы — досыць вузкiм, каб дым з Нэтлiнгеравай цыгары мог запоўнiць яго ўвесь; прынюхваючыся, начальнiк падумаў: "Божа мой, ты заўсёды добра разбiраўся ў цыгарах: тут табе трэба аддаць належнае".

Поделиться:
Популярные книги

Тигр под елку

Зайцева Мария
4. Наша
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Тигр под елку

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Миллионщик

Шимохин Дмитрий
3. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Миллионщик

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Путешественник по Изнанке

Билик Дмитрий Александрович
4. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Путешественник по Изнанке

Барон не признает правила

Ренгач Евгений
12. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон не признает правила

Идеальный мир для Демонолога 7

Сапфир Олег
7. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 7

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Серпентарий

Мадир Ирена
Young Adult. Темный мир Шарана. Вселенная Ирены Мадир
Фантастика:
фэнтези
готический роман
5.00
рейтинг книги
Серпентарий