Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

— Мабыць, яму скажуць, перш чым мы ўбачымся з iм; ты ж ведаеш, што яны з бацькам паедуць у абацтва пiць каву перад урачыстай вечарынаю.

— Ведаю, — сказала яна.

— Мне шкада дзядулю; ты ведаеш, як я яго люблю; сёння пасля поўдня ён абавязкова пабывае там пасля таго, як наведае бабулю; а пакуль што я не магу болей бачыць цэглу i нюхаць муравальны раствор.

— Пакуль што?

— Ага.

— А што скажа твой бацька?

— О, — сказаў ён хутка, — яму будзе прыкравата толькi перад дзядулем; ён нiколi

не цiкавiўся стваральным бокам архiтэктуры, а толькi формуламi; стой, не абарочвайся.

— Значыць, гэта мае дачыненне да твайго бацькi — я адчуваю гэта; з вялiкай цiкаўнасцю чакаю, калi нарэшце ўбачу яго; па тэлефоне я з iм колькi разоў ужо размаўляла; гледзячы па ўсiм, ён мне спадабаецца.

— Ён табе спадабаецца. I ты ўбачыш яго не пазней як сёння ўвечары.

— Мне таксама трэба iсцi з табою на вечарыну?

— Абавязкова. Ты сабе не ўяўляеш, як узрадуецца дзядуля: ён жа недвухсэнсоўна запрасiў цябе.

Яна паспрабавала вызвалiць галаву, але ён засмяяўся, ухапiўся за яе скронi яшчэ мацней i сказаў:

— Hе варушыся. Гэтак мне куды зручней размаўляць з табою.

— I манiць.

— Замоўчваць, — сказаў ён.

— Ты любiш свайго бацьку?

— Люблю. Асаблiва з той хвiлi, калi даведаўся, якi ён яшчэ малады.

— Ты не ведаў, колькi яму гадоў?

— Hе ведаў. Я думаў, што яму пяцьдзесят, можа, нават пяцьдзесят пяць смешна, але я нiколi не цiкавiўся, колькi яму дакладна, я папросту спужаўся, калi пазаўчора атрымаў сваю метрыку i прачытаў у ёй, што бацьку толькi сорак тры гады; малады, праўда?

— Праўда, — адказала яна. — А табе дваццаць два.

— Ага. I амаль да двух гадоў маё прозвiшча было не Фэмель, а Шрэла; дзiўнаватае прозвiшча, ты згодна?

— I праз гэта ты злуеш на яго?

— Я не злую на яго.

— I якое такое лiха ён зрабiў, што ў цябе зусiм прапала ахвота будаваць?

— Я не разумею, пра што ты…

— Ну, добра… але чаму ён нiколi не наведваў цябе ў абацтве?

— Вiдавочна, яго зусiм не цiкавяць будаўнiчыя пляцоўкi, i, магчыма, у маленстве яны зачаста ездзiлi ў абацтва; можа, ён крыху дзiкаваты; часам, калi я знянацку заяўляюся дадому, ён сядзiць у гасцёўнi пры пiсьмовым стале i крэмзае формулы на палях рысункаў-фотакопiй — у яго iх цэлая калекцыя, але, думаю, бацька табе спадабаецца.

— Ты мне нiколi не паказваў ягонае фота.

— У мяне няма нiводнага новага; у яго вопратцы i паводзiнах ёсць нешта такое кранальна-старасвецкае, ён такi ветлiвы, гжэчны — куды болей старасвецкi, чым дзядуля!

— Мне так карцiць убачыць яго. Можна, я цяпер павярнуся?

— Можна.

Ён адпусцiў яе галаву, паспрабаваў усмiхнуцца, калi Марыяна раптоўна павярнулася, але позiрк яе круглых светла-шэрых вачэй патушыў яго вымушаную ўсмешку.

— Чаму ты не кажаш мне пра гэта?

— Бо сам таго яшчэ не разумею. Як зразумею — дык

раскажу табе; але гэта можа цягнуцца доўга; што, паедзем?

— Паедзем, — адказала яна. — Твой дзядуля неўзабаве будзе на месцы, не трэба прымушаць яго чакаць; калi яму раскажуць пра ўсё, перш чым вы сустрэнецеся, яму будзе прыкра; i, калi ласка, паабяцай мне, што ты зноў не памчыш на гэты жахлiвы шчыт, каб у апошняй хвiлi затармазiць.

— Толькi што, — сказаў ён, — я ўявiў сабе, нiбыта пералятаю цераз бар'ер, змятаю з дарогi баракi i з насыпу, як з трамплiна, скачу разам з машынай у ваду…

— Значыць, ты мяне не кахаеш.

— Ах, Божа мой, — сказаў ён, — гэта ўсяго толькi гульня.

Ён пацягнуў Марыяну за сабою. Яны пайшлi ўнiз па сходах, што вялi да рачнога берага.

— Мне сапраўды вельмi прыкра, — сказаў Ёзэф, — што дзядуля мусiць даведацца пра гэта акурат у той дзень, калi яму споўнiлася восемдзесят.

— А ты не можаш як-небудзь засцерагчы яго ад гэтага?

— Ад самога факта — не, але ад паведамлення можна, калi яму не раскажуць раней.

Ёзэф адчынiў дзверцы машыны, сеў за руль, адчынiў Марыяне другiя дзверцы знутры; i калi яна села побач, ён абняў яе рукою.

— Цяпер паслухай, — сказаў ён, — гэта ж зусiм проста: дыстанцыя — роўна чатыры з паловаю кiламетры; мне трэба трыста метраў, каб разагнацца да ста дваццацi на гадзiну, a на тое, каб затармазiць — яшчэ трыста метраў, прытым я лiчу з вялiкiм запасам; значыць, усяго каля чатырох кiламетраў; ты павiнна толькi глядзець на гадзiннiк i сказаць мне, калi пройдуць дзве хвiлiны, каб я пачаў тармазiць. Hе разумееш? Я б хацеў проста даведацца, колькi можна выцiснуць з гэтае калымагi.

— Гэта — жахлiвая гульня, — сказала яна.

— Калi б я здолеў набраць сто восемдзесят, мне было б трэба толькi дваццаць секунд, тады б i тармазны шлях быў даўжэйшы.

— Калi ласка, не рабi гэтага.

— Ты баiшся?

— Баюся.

— Добра, тады я не буду. Цi можна мне разагнацца хоць бы да васьмiдзесяцi?

— Няхай так, раз табе ўжо хочацца гэтага.

— Можаш нават не глядзець на гадзiннiк; я магу ехаць "на вока", а потым вымераю адлегласць, на якой я тармазiў, разумееш? Хачу проста ведаць, цi не дураць нам галаву з гэтымi спiдометрамi.

Ён завёў матор, праехаў паволi вузкiмi вулачкамi маляўнiчай адпачынкавай зоны, праiмчаўся паўз агароджу пляцоўкi для гольфа i спынiўся каля выезду на аўтабан.

— Паслухай, — сказаў ён, — едучы восемдзесят на гадзiну, мне спатрэбiцца роўна тры хвiлiны; гэта сапраўды зусiм бяспечна; калi табе боязна, можаш тут вылезцi i чакаць мяне.

— Hе, аднаго цябе я не пушчу.

— Гэта ж апошнi раз, — пачаў ён тлумачыць. — Мажлiва, заўтра мяне тут ужо не будзе, а дзе-небудзь у iншым месцы такую магчымасць наўрад цi атрымаеш.

Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Кровь эльфов

Сапковский Анджей
3. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.23
рейтинг книги
Кровь эльфов

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона