Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

Дзiця, дзiця, i ў дачыненнi да цябе я дазволю сабе зрабiць прыватную заўвагу; падыдзi сюды блiжэй; спадзяючыся, што прычыну тваёй сарамлiвасцi не варта шукаць у мэце твайго прыходу сюды, а толькi ў iм самiм; мне давялося ўжо бачыць шмат дзяўчат, што ўваходзiлi ў гэтыя дзверы, але гэткай, як ты, мне яшчэ бачыць не выпадала; у гэтай хвiлi тут ёсць толькi адзiн-адзiны клiент, да якога я пусцiў бы цябе, не выказваючы прыватных заўваг, — гэта Фэмель; я мог бы быць табе дзядулем, i ты не зазлуеш на мяне за маю прыватную заўвагу; чаго ты шукаеш у гэтай зладзейскай пячоры? Рассыпай за сабою хлебныя крошкi, каб знайсцi адсюль дарогу назад; дзiця, ты заблукала; той, хто прыходзiць сюды па справе, выглядае не гэтак, як ты; а ў каго тут ёсць прыватныя справы — i пагатоў; але ж падыдзi блiжэй.

— Да доктара Фэмеля? Ага, сакратарка. Па неадкладнай справе? Пачакайце, фройляйн, я папрашу, каб яго паклiкалi да тэлефона… Спадзяюся, што вулiчны шум Вам не будзе замiнаць.

— Леанора? Я рады, што

мой бацька запрасiў Вас на святочную вячэру, i прабачце мне, калi ласка, за тыя словы, што я сказаў сёння ўраннi. Добра, Леанора? Бацька чакае Вас у дзвесце дванаццатым нумары. Лiст ад пана Шрыта? Уся дакументацыя да аб'екта Х-5 няправiльна разлiчана? Добра, я разбяруся i затэлефаную Шрыту. Так цi iнакш, дзякуй, Леанора, i — да хуткай сустрэчы.

Яна паклала слухаўку, падышла да парцье, хацела была ўжо разявiць рот, каб спытацца, як прайсцi ў Фэмелеў нумар, — але тут яе напалохаў моцны, сухаваты, рэзкi гук.

— Божа мой, — ускрыкнула яна, — што гэта?

— Гэта стрэлiлi з пiсталета, маё дзiця, — адказаў Ёхэн.

Чырвонае па зялёным, белае па зялёным; Гуга стаяў, абапёршыся аб белыя лакiраваныя парэнчы i заклаўшы рукi за спiну; фiгуры здавалiся яму не такiмi дакладнымi, рытм руху шароў — парушаным; хiба гэта не былi тыя самыя шары, той самы стол з сукном найлепшай якасцi, за якiм даглядалi самым лепшым чынам? I хiба Фэмелева рука не зрабiлася яшчэ лягчэйшая, а яго ўдары — яшчэ дакладнейшыя, калi ён выбiваў фiгуру з зялёнага Нiчога? I ўсё ж Гугу здавалася, што рытм руху шароў парушаны, а фiгуры крыху страцiлi сваю дакладнасць i акрэсленасць; цi, можа, гэта Шрэла прынёс з сабою пастаянную сучаснасць часу i разагнаў усе чары? Гэта ўсё адбывалася тут, адбывалася сёння, а васемнаццатай гадзiне сорак чатыры хвiлiны, у суботу шостага верасня 1958 года; нiшто не пераносiлася на трыццаць год назад цi на чатыры — уперад, зноў на сорак назад i пасля ў сённяшнi дзень; цяпер доўжылася бесперапынная сучаснасць, якая штурхала перад сабою секундную стрэлку гадзiннiка: тут, сёння, цяпер — а тым часам з рэстарана чулiся неспакойныя воклiчы: "дайце рахунак, кельнер, дайце рахунак": усе спяшалiся да феерверку, да вокнаў, каб глядзець парад, натоўп працiскаўся да рымскiх дзiцячых магiл; "цi ўспышкi сапраўды ў парадку?"… "Вы што — не ведалi, што М. значыць мiнiстр?"… "дайце рахунак, кельнер, дайце рахунак"…

Гадзiннiкi адбiвалi час недарэмна, недарэмна рухалiся стрэлкi; яны нагрувашчвалi хвiлiну на хвiлiну, дадавалi iх да чвэрцi, да паловы гадзiны i маглi паказваць дакладны час: да аднаго года, да адной гадзiны, да адной секунды; хiба ў рытме стуку шароў не гучала пытанне: "Роберт, дзе ты? "Роберт, дзе ты быў?", "Роберт, дзе ты бываў?" I хiба ў Робертавых ударах не чуцён быў адказ: "Шрэла, дзе ты?", "Шрэла, дзе ты быў?", "Шрэла, дзе ты бываў?" Хiба iхняя гэта гульня не была нечым, падобным да млына, якi бясконца паўтарае малiтву, хiба яна не была iмшой, якую адпраўлялi кii i бiльярдныя шары на зялёным сукне? "Навошта-навошта-навошта?"; "Злiтуйся з нас! Злiтуйся з нас!" Шрэла ўсмiхаўся, трос галавою кожны раз, калi, адыходзячы ад борцiка, пакiдаў Роберту чарговую, утвораную шарамi фiгуру.

I Гуга таксама мiжвольна трос галавою пасля кожнага ўдару: разагнаныя чары, меншая дакладнасць, парушаны рытм, падчас, калi гадзiннiк даваў такi дакладны адказ на пытанне «калi»: васемнаццатая пяцьдзесят дзве, шостага верасня 1958 года.

— Ах, — сказаў Роберт, — пакiньма гэта; мы ўжо не ў Амстэрдаме.

— Добра, — адказаў Шрэла, — пакiньма гэта, твая праўда. Цi хлопец яшчэ нам патрэбны?

— Вядома, — сказаў Роберт, — мне ён яшчэ патрэбны, але, можа, ты хочаш пайсцi, Гуга? Hе? Застанься, калi ласка, пастаў кii ў стаяк, схавай шары i прынясi нам чаго-небудзь выпiць… ды не, заставайся, сынок; я хачу табе нешта паказаць: паглядзi, вось тут цэлы стос папераў; дзякуючы пячаткам i подпiсам яны сталi дакументамi: толькi аднаго бракуе — твайго подпiсу пад гэтай вось паперай; калi ты паставiш яго, станеш маiм сынам! Цi разгледзеў ты маiх бацьку i мацi, калi прыносiў iм вiно? Яны будуць тваiмi дзядулем i бабуляю, а Шрэла — тваiм дзядзькам, Рут i Марыяна — тваiмi сёстрамi, а Ёзэф — тваiм братам; ты станеш сынам, якога Эдыт ужо не змагла мне падарыць; што скажа мой стары, калi я ў дзень яго нараджэння пазнаёмлю яго з новым унукам, якi мае ўсмешку, як у Эдыт?.. Ты пытаўся, цi гэты хлопец нам яшчэ патрэбны, Шрэла? Ён нам патрэбны, i мы былi б шчаслiвыя быць патрэбнымi яму; больш дакладна сказаць: яго нам бракуе… чуеш, Гуга, нам цябе бракуе. Ты не можаш быць сынам Фэрдзi, але ж ты ўзяў у спадчыну яго дух… Цiха, хлопча, не трэба плакаць; iдзi ў свой пакой i перачытай гэтыя паперы, ды будзь уважлiвы там у калiдоры, сынок!

Шрэла адсунуў фiранку, паглядзеў праз акно на пляц; Роберт падаў яму пачак цыгарэтаў, Шрэла даў агню, i яны абодва закурылi.

— Цi ты яшчэ не адмовiўся ад нумара ў гатэлi?

— Hе.

— Хiба ты не хочаш жыць у нас?

— Яшчэ не ведаю, — адказаў Шрэла, — у мяне страх перад дамамi, у якiх трывала ўладкоўваешся i хутка пераконваешся ў банальных рэчах:

жыццё iдзе далей, i час прыносiць замiрэнне; Фэрдзi стаў бы для мяне толькi ўспамiнам, бацька — толькi сном; а мiж тым тут яны забiлi Фэрдзi, i бацька назаўсёды знiк менавiта адсюль; згадак пра iх не знойдзеш нават у спiсах нiякiх палiтычных арганiзацый, бо яны палiтыкай не займалiся; iх не ўспомняць у жалобных песнях жыдоўскай абшчыны, бо яны не былi жыдамi; Фэрдзi, можа, толькi жыве ў судовых архiвах; толькi мы абодва ўспамiнаем пра яго, Роберт, i яшчэ твае бацькi ды стары парцье там унiзе; твае дзецi ўжо не памятаюць яго; я не магу жыць у гэтым горадзе, бо ён недастаткова чужы мне; я тут нарадзiўся, хадзiў у школу; тады я хацеў вызвалiць вулiцу Груфэльштрасэ ад закляцця; я насiў у сабе слова, якое нiколi не вымаўляў уголас, Роберт; нават у размовах з табою; гэта адзiнае слова, ад якога я чакаю нечага для гэтага свету… я i цяпер не вымаўляю яго, можа, толькi на вакзале, калi ты будзеш праводзiць мяне на цягнiк.

— Хочаш ехаць ужо сёння? — спытаў Роберт.

— Hе, не, не сёння; нумар у гатэлi — гэта якраз тое, што трэба; калi я там зачыняю за сабою дзверы, гэты горад здаецца мне такiм самым чужым, як i любы iншы. У тым нумары я магу ўявiць сабе, што неўзабаве кудысьцi паеду i зноў пачну выкладаць нямецкую мову, у школьным класе, дзе я пасцiраю з дошкi арыфметычныя заданнi, каб крэйдай напiсаць на ёй: "я вяжу, ты вяжаш, ён вяжа; ён вязаў, яна вязала; я буду вязаць"… я люблю граматыку гэтаксама, як люблю вершы. Можа, ты думаеш, што я не хачу тут жыць, бо не бачу нiякiх рэальных гiстарычных шанцаў для гэтай дзяржавы? Мне здаецца хутчэй, што я не магу тут жыць таму, што я нiколi не цiкавiўся i цяпер не цiкаўлюся палiтыкай.

Шрэла паказаў на пляц унiзе i засмяяўся: "Hе тыя людзi, што там унiзе, мяне палохаюць… вядома ж, вядома ж, усё я ведаю i пазнаў iх, убачыўшы там унiзе, — Нэтлiнгера i Вакеру; я не баюся таго, што яны тут, а баюся таго, што там няма iншых людзей; якiх? Тых, што часам вымаўляюць гэтае слова ў думках, няхай сабе нават шэптам; аднаго разу ў Гайд-парку я чуў, як адзiн стары чалавек сказаў: "Калi Вы верыце ў Яго, дык чаму ж не робiце таго, што Ён загадаў?"

Неразумна, нерэалiстычна ўсё гэта, Роберт, цi праўда? "Пасвi авечак маiх", а яны ўзгадоўваюць адных толькi ваўкоў. З чым вы вярнулiся дамоў пасля вайны? З дынамiтам? Знакамiтая цацка; я добра разумею тваю палкую нянавiсць да гэтага свету, у якiм не было месца нi для Фэрдзi, нi для Эдыт, не знайшлося месца для майго бацькi, для Гроля, для хлопчыка, iмя якога мы так i не змаглi даведацца, для паляка, якi падняў руку на Вакеру. Значыцца, ты збiраеш статыстычныя даныя, гэтак як iншыя збiраюць мадоннаў у барочным стылi, ты склаў вунь цэлую картатэку формул, i майму пляменнiку, сыну Эдыт, ужо надакучыў пах вапны: ён шукае формулу сваёй будучынi недзе ў iншым месцы, а не ў залапленых мурах абацтва. Што яму ўдасца знайсцi? Цi зможаш ты даць яму неабходную формулу? Можа, ён прачытае яе на твары свайго новага брата, бацькам якога ты хочаш зрабiцца? Твая праўда, Роберт: бацькам немагчыма быць, iм можна толькi зрабiцца; пра голас крывi — гэта ўсё выдумана, толькi той iншы голас праўдзiвы… з гэтай вось прычыны я так i не ажанiўся: у мяне было замала адвагi, каб паверыць у тое, што я магу зрабiцца бацькам; я не змог бы вытрываць, калi б мае дзецi зрабiлiся мне гэткiя самыя чужыя, як зрабiўся Ота тваiм бацькам; нават успамiны пра маiх мацi i бацьку не дадалi мне адвагi; а ты ж таксама яшчэ не ведаеш, якiмi стануць Ёзэф i Рут, якога прычасця яны пакаштуюць; нават у дачыненнi да дзяцей Эдыт i да сябе самога ты не можаш быць упэўнены; не, не, Роберт, ты абавязкова зразумееш, чаму я не адмаўляюся ад свайго нумара ў гатэлi i не пасяляюся ў доме, дзе жыў Ота i дзе загiнула Эдыт; я не здолеў бы штодня бачыць паштовую скрыню, у якую той хлопец укiдаў цыдулкi-пасланнi ад цябе… там усё яшчэ тая самая скрыня?

— Hе, — адказаў Роберт, — мы паставiлi новыя дзверы: тыя былi ўсе пасечаныя бомбавымi асколкамi, толькi брук каля ўвахода застаўся той самы яго ногi хадзiлi па гэтым бруку.

— I ты думаеш пра хлопца, калi ходзiш па гэтым бруку?

— Праўда, — адказаў Роберт, — думаю пра ўсё тое, i, вiдаць, гэта адна з прычын, чаму я збiраю статыстычныя формулы… Чаму ж ты не прыязджаў раней?

— Бо мне было боязна, што горад не падасца мне досыць чужым; дваццаць два гады — iзаляцыя добрая, а хiба тое, што мы маем сказаць адзiн аднаму, Роберт, не змесцiцца на адной паштоўцы? Я ахвотна жыў бы побач з табою, але не тут; мне ўвесь час боязна, а людзi, якiх я тут напаткаў… можа, гэта мне толькi здаецца, але яны не менш дрэнныя, чым тыя, якiх я пакiнуў тады.

— Магчыма, ты i не памыляешся…

— Што сталася з людзьмi, гэткiмi, як Эндэрс? Цi памятаеш ты яго — рыжы такi быў?.. Мiлы хлапчыска, зусiм не гвалтаўнiк — а што рабiлi такiя людзi, як ён, у вайну, што яны робяць цяпер?

— Мажлiва, ты Эндэрса недаацэньваеш: ён быў не толькi мiлы хлопец, але… ён нiводнага разу не пакаштаваў бычынага прычысця — чаму б нам не назваць гэта проста, як тое рабiла Эдыт? Эндэрс цяпер пробашчам, пасля вайны ён прамовiў некалькi казаняў, якiх я не магу забыць; калi б я паўтарыў ягоныя словы, гэта б гучала не надта добра, але калi iх вымаўляў ён, зусiм iншая рэч.

Поделиться:
Популярные книги

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия