Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

— Лухта, лухта, — перапынiла яго бабуля Блейзiк, — не хачу слухаць нiчога пра палiтыку цi пра мiжнародныя справы; мяне цiкавяць толькi мясцовыя навiны.

I Гуга чытаў далей:

— Бургамiстр горада ўшанаваў слыннага баксёра…

Час здзеклiва адцягваў выбух бяды; тым часам у рэстаране цiха звiнелi келiхi; на сталы ставiлiся срэбныя талеркi, пад узнёслую музыку пазвоньвалi фарфоравыя талеркi; у дзвярах, што мякка вярнулiся ў абабiтыя лямцам пазы, стаяў шафёр аўтобуса авiякампанii i жэстамi заклiкаў тых, хто ад'язджае, збiрацца хутчэй; парцье нервова зазiраў у свой нататнiк: "ад 18.30 зарэзерваваць нумар з боку вулiцы для пана М.; з 18.30 — двухмесны нумар для пана радцы Фэмеля з жонкаю, абавязкова з боку вулiцы; а дзевятнаццатай забраць на прагулку сабаку Кэсi з нумара 114"; толькi што якраз гэтай псiне панеслi яечню, згатаваную паводле спецыяльнага рэцэпта: цвёрды жаўток i мяккi бялок, а да яек — моцна засмажаныя кавалачкi каўбасы, i, як заўсёды, гэтая паскудная жывёлiна пачне грэблiва адварочвацца ад яды; госць у адзiнаццатым нумары спiць ужо дваццаць адну гадзiну i

васемнаццаць хвiлiн…

— Менавiта так, шаноўная фраў, феерверк пачнецца праз паўгадзiны пасля захаду сонца; гэта значыць, недзе а палове восьмай; парад прыхiльнiкаў "Саюза змагароў" павiнен пачацца а дзевятнаццатай пятнаццаць; мне вельмi шкада, але я не магу сказаць Вам, цi пан мiнiстр будзе там.

Гуга чытаў голасам хлопчыка, толькi што адпушчанага са школы: "…Айцы горада ўручылi заслужанаму баксёру не толькi пасведчанне ганаровага грамадзянiна, але i залаты жэтон Марсiлiя, якi даецца толькi за самыя вялiкiя заслугi ў галiне культуры. Урачысты вечар скончыўся святочнай бяседай". Багатыя валацугi нарэшце пакiнулi вестыбюль; "калi ласка, панове, урачыстая вячэра левай апазiцыi адбудзецца ў блакiтнай зале… Hе, урачыстая вячэра правай апазiцыi — у жоўтай зале; дарогу паказваюць шыльды з надпiсамi, шаноўны пане; хто там левы, хто правы — па iх не вiдаць; у такiх рэчах найлепей цямiць Ёхэн: у яго беспамылковае чуццё, калi трэба вызначыць прыналежнасць да грамадскiх групаў; ён пазнае сапраўднага пана ў рызманах i пралетарыя ў самым шыкоўным гарнiтуры; ён бы адрознiў левую апазiцыю ад правай; у iх нават заказы меню не рознiлiся памiж сабой… ах, будзе яшчэ нейкая ўрачыстая вячэра — рады па нагляду за дзейнасцю Таварыства "Сас'етас"; у чырвонай зале, шаноўны, пане; ва ўсiх аднолькавыя твары, i ўсе будуць есцi на закуску амары пад маянэзам — i левыя, i правыя, i рада па нагляду; Моцарт — да закускi, Вагнер — да галоўных страў з густой падлiваю, джаз — да дэсерту; але, у чырвонай зале, шаноўны пане; чуццё Ёхэна не падманвае што да грамадскай прыналежнасцi, але ў iншых выпадках яно яму здраджвае. Калi ў гатэль першы раз прыйшла авечая капяланка, ён шапнуў: "Увага, гэта найвышэйшы клас", а калi потым прыйшла тая маленькая бледная дзяўчына з ускудлачанымi валасамi i толькi з сумачкай у руцэ i кнiжкай кiшэннага фармату пад пахай, Ёхэн сказаў: "Звычайная шлюндра": на што я адказаў: "Яна i праўда робiць гэта з кожным, але нiчога за гэта не бярэ значыць, яна не шлюндра"; Ёхэн запярэчыў: "Яна робiць гэта з кожным i бярэ за ўсё грошы" — i тут была яго праўда. Затое ў Ёхэна няма чуцця на бяду: калi потым аднаго разу да нас прыехала зiхатлiва-вясёлая бландзiнка з трынаццаццю валiзамi, я сказаў яму, калi яна заходзiла ў лiфт: "Паспрачаемся, што жывую мы яе ўжо не ўбачым", а Ёхэн не згадзiўся: "Ды ну, лухта, проста яна на некалькi дзён уцякла ад мужа", i хто, думаеце, меў рацыю? Я! Пiгулкi для сну i шыльдачка "Прашу не турбаваць" на дзвярах; яна спала дваццаць чатыры гадзiны, а потым у гатэлi пачалi шаптацца: "Нехта памёр… памёр у сто васемнаццатым нумары"; нiшто сабе гiсторыя, калi прыкладна а трэцяй дня тут паяўляецца крымiнальная палiцыя, а праз дзве гадзiны адсюль выносяць труп; нiшто сабе гiсторыя!

Фу, а гэта чыя такая пыса?! Шафа з аблiччам дыпламата, сто кiло жывой вагi, хада, нiбы ў ямнiка, i гарнiтур! Папахвае важнай асобай; ён трымаецца крыху ззаду, а дзве менш важныя асобы падыходзяць да прылаўка:

— Нумар, зарэзерваваны для пана М., калi ласка.

— Ах, зразумела: нумар дзвесце адзiнаццаць. Гуга, хадзем, завядзеш шаноўных паноў наверх.

I ўсе трое, тры цэнтнеры жывой вагi, спавiтыя ў ангельскае сукно, бясшумна паднялiся ў лiфце наверх.

— Ёхэн, Ёхэн, напрамiлы Бог, дзе ты быў аж да гэтай пары?

— Прабач, — адказаў Ёхэн, — ты ж ведаеш, што я амаль нiкуды i нiколi не пазнюся; асаблiва калi ведаю, што цябе чакаюць жонка i дзецi; але бачыш, калi справа датычыць галубоў, маё сэрца рвецца памiж абавязкамi сябра i абавязкамi заўзятага аматара галубоў; калi ўжо я выпусцiў у дарогу шэсць птушак, дык, натуральна, хачу, каб усе шэсць да мяне вярнулiся; але толькi пяць прыляцелi ў вызначаны час, a шосты вярнуўся толькi праз дзесяць хвiлiн, зусiм зняможаны; бедная iстота; ну, iдзi ўжо, калi хочаш яшчэ захапiць добрыя месцы глядзець феерверк, самая пара; ага, ужо бачу: левая апазiцыя ў блакiтным пакоi, правая апазiцыя ў жоўтым пакоi, рада нагляду за дзейнасцю Таварыства "Сас'етас" у чырвоным пакоi; яно ж вядома, канец тыдня; гэта куды менш цiкава, чым калi збiраюцца фiлатэлiсты альбо пiўныя магнаты; не бойся, з iмi ўжо неяк разбяруся, не буду занадта даваць волi сваiм пачуццям, хоць левай апазiцыi я з ахвотаю надаваў бы кухталёў, а правай апазiцыi i сябрам рады нагляду панапляваў бы ў закуску; ну, ты ж не хвалюйся: трымаць штандар фiрмы я буду высока; i тваiмi кандыдатамi ў самазабойцы таксама займуся; слухаю, шаноўная фраў, прыслаць Гугу а дзевятай гуляць у карты? Вядома ж, ён прыйдзе; ага, пан М. ужо тут? Гэты пан М. мне не падабаецца, хоць я яго яшчэ не бачыў; слухаю, шаноўны пане, шампанскае ў дзвесце адзiнаццаты i тры цыгары "Партагас Эмiнэнтэс"; пах цыгар дасць Вам магчымасць пазнаць iх! Божухна, а вунь iдзе ўвесь род Фэмеляў!

Дзяўчына, дзяўчына, што з табой зрабiлася! Калi я ўбачыў цябе першы раз пад час парада з нагоды кайзеравага вiзiту, маё сэрца забiлася iмклiвей, хоць я i ведаў, што гэткiя кветачкi не растуць дзеля такiх, як я; я прынёс чырвонае вiно ў нумар, дзе ты сядзела разам з татусем i мамуляю; дзетка, дзетка, хто б тады падумаў, што калi-небудзь ты зробiшся самай сапраўднай

бабуляю з серабрыстымi валасамi, зусiм зморшчанай? Я б мог цябе адной рукою занесцi ў пакой i, далiбог, зрабiў бы гэта, калi б мне далi дазвол, але дазволу ў мяне няма, даражэнькая старая дзяўчына, а шкада, ты i сёння яшчэ прыгожая.

— Пане тайны радца, мы зарэзервавалi нумар 212 для Вас i Вашай шаноўнай жонкi… пардон, для Вашай шаноўнай жонкi i для Вас; багаж на вакзале? Hе? Што-небудзь прывезцi з Вашае кватэры? Таксама не трэба? Ах, толькi на дзве гадзiны, пакуль доўжыцца феерверк i парад "Саюза змагароў"? Вядома ж, у нумары будзе досыць месца шасцi асобам, вялiкi балкон, i, калi жадаеце, мы можам пасастаўляць разам ложкi. Hе трэба? Гуга, Гуга, завядзi шаноўных спадароў у нумар 212 i вазьмi з сабою картку вiн; маладых пана i паненак я правяду ў Ваш нумар сам; само сабою, пан доктар, бiльярдавы пакой зарэзерваваны для Вас i для пана Шрэлы; на гэты час я пашлю да Вас Гугу; напраўду, ён добры хлопец: палову дня вiсеў во на тэлефоне, накручваў ды накручваў Ваш нумар; мяркую, што ён ужо нiколi не забудзе анi Вашага нумара, анi нумара пансiяната «Мадэрн»; а чаму сёння ў "Саюза змагароў" парад? Дзень нараджэння якога-небудзь маршала — здаецца, героя Гузенвальда; мы зноў пачуем цудоўную песню: "Айчына, хiстаюцца ўсе твае апоры…"; ну, няхай сабе хiстаюцца, пане доктар. Што? Заўсёды хiсталiся? Калi б Вы мне дазволiлi выказаць мой асабiсты палiтычны погляд, я б сказаў: увага, калi апоры зноў пачнуць хiстацца; увага!

— Я ўжо калiсьцi тут стаяла, — прамовiла яна ледзь чутна, — i глядзела, як ты маршыруеш там, унiзе; то быў парад з нагоды прыезду кайзера ў студзенi 1908 года; надвор'е было як замоўленае кайзерам, даражэнькi: траскучы мароз — гэтак, здаецца, пiшуць у вершах; я дрыжала, хвалюючыся, цi вытрымаеш ты апошняе i самае цяжкае выпрабаванне — выпрабаванне вайсковай формай; на суседнiм балконе стаяў генерал i разам з бацькам, мацi i мною падымаў свой келiх; тады ты вытрымаў выпрабаванне, стары; не глядзi на мяне так пiльна… менавiта пiльна; ты гэтак нiколi яшчэ на мяне не глядзеў; пакладзi галаву мне на каленi, запалi цыгару i прабач мне, што я вось дрыжу: мне боязна… цi бачыў ты твар таго хлопца? Хiба ён не мог быць братам Эдыт? Мне боязна, i ты павiнен зразумець, што я яшчэ не магу вярнуцца ў нашу кватэру, магчыма, нiколi ўжо ў яе не вярнуся; не магу зноў увайсцi ў гэтае кола… мне боязна, куды больш, як даўней; вы, вiдавочна, папрывыкалi ўжо да гэтых твараў, а я пачынаю сумаваць па маiх цiхiх вар'ятах; хiба вы сляпыя? Хiба вас так лёгка можна падмануць? Яны заб'юць вас нават не за нейкi жэст рукi, не за кавалак хлеба з маслам — проста так! Hе трэба нават быць цёмнавалосым цi бялявым, не трэба нават паказваць метрыкi хрэсьбiнаў тваёй прабабкi… яны вас заб'юць, бо iм не спадабаюцца вашыя твары; хiба ты не бачыў плакатаў, якiмi залеплены сцены? Хiба вы паслеплi? Кажу табе, мой даражэнькi, яны ўсе пакаштавалi бычынага прычасця; дурныя як бот, глухiя як пень i страшэнна нявiнныя, як апошняе ўцелясненне быка; прыстойныя, прыстойныя… мне боязна, стары: нават у трыццаць пятым цi ў сорак другiм годзе я не пачувала сябе такою чужою сярод людзей; мажлiва, мне патрабуецца час, але ж не хопiць i стагоддзяў, каб прызвычаiцца да гэтых твараў; прыстойныя, прыстойныя — i нiзвання смутку на твары; што гэта за людзi, зусiм без смутку? Дай мне яшчэ кiлiшак вiна i не глядзi падазрона на маю сумачку: вы ведалi лекi, але ўжыць iх мушу я сама; у цябе чыстае сэрца, i ты не можаш сабе ўявiць, колькi лiха ёсць на гэтым свеце; а я патрабую сёння ад цябе яшчэ адну вялiкую ахвяру: не праводзь сёння ўрачыстае вячэры ў Кронэравай кавярнi, разбуры гэту легенду, не заклiкай сваiх унукаў апляваць твой помнiк, а зрабi так, каб помнiка не было; сыр з папрыкай табе ж нiколi не быў смачны… няхай кельнеры i пасудамыйкi сядуць за святочны стол i зжаруць тваю святочную вячэру; мы застанемся тут на балконе, атрымаем асалоду ад летняга вечара ў сямейным коле, вып'ем вiна, паглядзiм феерверк i парад "змагароў"; супраць чаго яны змагаюцца? Цi магу я патэлефанаваць у Кронэраву кавярню i адмовiцца ад святочнай вячэры?

Перад парталам сабора Святога Севярына збiралiся людзi ў блакiтнай форме; яны стаялi групамi, курылi цыгарэты; у iхнiх руках былi блакiтна-чырвоныя харугвы з вялiкай чорнай лiтарай «К»; духавы аркестр ужо рабiў рэпетыцыю песнi "Айчына, хiстаюцца ўсе твае апоры"; кiлiшкi для вiна цiха звiнелi на балконах, вядзерцы з шампанскiм пазвоньвалi металам, коркi стралялi ў вячэрняе блакiтнае неба, званы Святого Севярына абвясцiлi без пятнаццацi сёмую; трое паноў у цёмных гарнiтурах выйшлi на балкон дзвесце дванаццатага нумара.

— Вы сапраўды думаеце, што яны могуць нам прыдацца? — спытаў М.

— Я ўпэўнены, — адказаў другi.

— Няма нiякiх сумненняў, - дадаў трэцi.

— Але цi не адпалохаем мы больш выбаршчыкаў, чым iх здабудзем, дэманструючы гэтым свае сiмпатыi?

— "Саюз змагароў" не лiчыцца гэткiм ужо радыкальным, — сказаў другi мужчына.

— Прайграць Вы нiчога не прайграеце, — сказаў трэцi, — а выйграць можаце.

— Колькi гэта будзе галасоў у найлепшым i ў найгоршым выпадку?

— У найлепшым — каля васьмiдзесяцi тысяч, а ў найгоршым — недзе пяцьдзесят тысяч. Давайце вырашайце.

— Канчаткова я яшчэ не вырашыў, - адказаў М., - чакаю ўказанняў ад пана К. Як, на Вашу думку, цi ўдалося нам пакуль што пазбегнуць увагi газетчыкаў?

— Удалося, пане М., - адказаў другi.

— А персанал гатэля?

— Тут будзе ўсё абсалютна сакрэтна, пане М., - адказаў трэцi. Указаннi ад пана К. павiнны надысцi неўзабаве.

— Hе люблю гэтых хлопцаў, - сказаў пан М. — Яны яшчэ ў нешта вераць.

— Восемдзесят тысяч галасоў могуць сабе спакойна ў нешта верыць, пане М., - адказаў другi.

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Босс для Несмеяны

Амурская Алёна
11. Семеро боссов корпорации SEVEN
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Босс для Несмеяны

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII