Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

Загорскі ківаў галавой у знак згоды: вядома, што-ж можна зрабіць без матэрыялу.

— А то-ж— матэрыялу няма, a атрымліваецца, быццам я вінаваты, зрываю план. Я не сарву, будзьце ўпэўнены!.. Я да вайны адзінаццаць аб’ектаў пабудаваў. I нiколі не зрываў справы, усе ведалі, што калі Арцём Іванавіч кіруе, то можна быць спакойным! I за якасць, i за тэрмін! I за тое, што людзі будуць працаваць!

Ён гаварыў горача, але добрадушна, як гавораць пра крыўду, якая ўжо адышла. Неўзабаве Арцём Іванавіч стаў распытваць Загорскага, дзе i як той асталяваўся. Пачуўшы, што інвалід плоціць сто пяцьдзесят

рублёў за пакойчык, будаўнік пакруціў галавою.

— Яно, праўда, i сам я, браце, не лепш. Плачу-та я не многа, але тулюся ў бараку, — паскардзіўся Арцём Іванавіч.

— Значыцца, таксама пакуль не ў раскошы жывецца?

— У бараку?.. Ён, браце, падобны вельмі на твой «палац»!

Прараб, а за ім i Загорскі засмяяліся.

З гэтага дня Арцём Іванавіч i Загорскі пасябравалі. Загорскі стаў часта прыходзіць да дома, пагаварыць з прарабам, з рабочымі, паглядзець, пакурыць…

Трэба сказаць, прараб хваліўся не попусту, кажучы, што «цяпер пойдуць справы». Тыдзень за тыднем, хоць i павольна, дом усё ажываў i ажываў.

Спачатку першыя бэлькі працягнуліся над адным паверхам, потым яны ляглі над другім, затым над трэцім. Цяпер калі i можна было ўбачыць знізу дома неба, то толькі ў прасветы між бэлек ці ў шчыліны між дошак, на якіх працавалі людзі. Дом перастаў быць корабам, у ім акрэсліваліся паверхі.

Месяцы праз два старанныя цесляры сталі ўжо снаваць на насціле ca смалістых дошак на самым версе, там, дзе сінела глыбокае i пагоднае летняе неба. Стаўлялі кроквы.

Арцём Іванавіч, павесялелы i падабрэлы, рухавы, то хадзіў па дварэ, аддаючы загады, то ўздымаўся да будаўнікоў, што ладзілі дах. У такія дні ён любіў пагаварыць, пажартаваць, пасмяяцца. Гэта былі цудоўныя дні, — цудоўнымі яны тут былi найперш таму, што Арцёму Іванавічу ўсё падабалася i ён таксама падабаўся ўсім…

— Душа-чалавек, Арцём Іванавіч! — прамовіў неяк Загорскі да бялявага шафера, назіраючы за прарабам. — Праўда, душа?

— У настроі чалавек… Ззяе, як сакавіцкае сонца, не раўнуючы сказаць.

— Ззяе… Сэрца ў яго добрае!

— Задаволены, вось i ззяе…

Але даўно вядома, што няма нічога такога пад векавечнымі зорамі, што-б так ці інакш не змянялася. Гэтая ісціна з самым поўным правам адносілася i да Арцёма Іванавіча, пры яго няўстойлівай, уражлівай натуры. Да таго-ж для такой перамены мелася i вельмі ўважлівая прычына, — ix у той час, як ужо гаварылася вышэй, было вельмі многа.

У адзін блакітны, добры сваім плёнам дзень Арцём Іванавіч зноў спахмурнеў, надзьмуўся:

— Чорт ведае, што яны думаюць будаваць: дом ці халадзільнік? З чаго я буду складаць пліты? Майстры!

Усе, хто працаваў у доме, заўважылі, што ён зноў стаў часта знікаць з двара i што вяртаўся сярдзіты. Хто-ні-хто чуў, як ён аднойчы, вярнуўшыся i ўзрушана ходзячы па дварэ, каля склада матэрыялаў, напрарочыў сабе:

— Гэты дом мяне зарэжа!

Ён сказаў гэта так, як чалавек да канца перакананы.

Многія адчулі, што справы з домам не ладзяцца.

А тыя, хто сачыў за домам з боку, з-за агарожы, праязджаючы ў перапоўненым трамваі ці праходзячы па процілеглым тратуары, глядзелі на дом інакш.

— Дах ужо крыюць. Да наступнай вясны закончаць, мусіць.

— Вядома.

Лічы, палову работы ўжо зрабілі-ж!

— Зіма будзе, тэмпы не тыя!..

— Зіма? Што-ж зіма?

— Сто кватэр, не менш…

— Сто? У такім гмаху!.. Тут i дзвесце набярэцца!

— Ах, які прыгажун…

I радаваліся i ўздыхалі. Адразу за домам, як відаць воку, былі руіны i руіны.

Дзве сотні новаселляў!

Зімой сцюдзеныя вятры біліся ў фанерныя лісты, што закрывалі пустыя калісьці проймы вокнаў, і, не могучы прарвацца ў сярэдзіну, заглядвалі ў зашклёныя дробныя вочкі-акенцы ў фанеры. Там па-ранейшаму працавалі…

Толькі на наступную восень дом скончылі.

Разабралі рыштаванні, i ён адкрыўся людзям, радуючы вочы сваім хараством, сваёй чысцінёй, сваёй маладосцю. Сярод руін ён здаваўся асабліва прыгожым. Вокны на ўсіх чатырох жылых паверхах былі расчынены, каб лепш сохлі сцены i падлога, — здавалася, што яны расчынены, запрашаючы новых жыхароў. У пакоях свежа пахла падсохлай фарбай. Фарба — барвова-чырвоная на падлогах, светлаблакітная на сценах, у калідорах i на кухнях, рознастайныя ўзоры на сценах пакояў. Гулкая цішыня ў пустых яшчэ кватэрах. Чыста падмеценыя лесвічныя ступенькі… Цудоўныя, слаўныя дні жыцця дома!

На дварэ, на лесвіцах, a дзе-ні-дзе i ў пакоях, ужо хадзілі ўсхваляваныя кватаранты. Кватэры яшчэ задоўга да гэтай урачыстай пары былі размеркаваны. Будучыя кватаранты былі такімі нецярплівымі, што ў выканкоме рашылі падзяліць раней, каб уціхамірыць непакой i хваляванні.

Дарэмна камендант упарціўся, кажучы, што не мае нрава паказваць, што камісія яшчэ не прыняла — хто ўстаіць перад такімі просьбамі, перад такімі доказамі.

I вось прыйшла камісія. Адчыняліся падрыхтаваныя для жыхароў пакоі, што зіхацелі чысцінёй i фарбамі, Арцём Іванавіч рэўніва сачыў за членамі камісіі, — асабліва за чалавекам, падобным на доктара.

— Запішыце — у 17 — камфоркі ў пліце няма, — гаварыў доктар дзяўчыне, што ішла з блакнотам.

— Шыба выбіта!.. — заўважыў ён у 2З кватэры. — Запішыце — шыба.

Запісалі, што падлога ў 41 кватэры дрэнна пафарбавана, што ў пліту ў 72 кватэры нейкі гультай заваліў бітую цэглу, паленаваўся вынесці, — чаго толькі не знайшлі прыдзірлівыя людзі ў доме.

Як ні запэўняў Арцём Іванавіч, што ўсё гэта нікчэмныя дробязі, што ўсё будзе за дзень-другі дароблена, дом не прынялі. I Арцём Іванавіч зноў хадзіў барвовы i хмурны i прыдзіраўся да ўсяго i гаварыў, што гэты дом яго «зарэжа».

Але — як стала вядома пазней — прароцтва гэта, на шчасце, не збылося. Дом яго не зарэзаў.

Роўна праз два тыдні дом пачаў запаўняцца жыхарамі, i разам з іншымі Арцём Іванавіч перавёз сваю сям’ю на новую кватэру.

О, незабыўны, шчаслівы час усялення ў новую кватэру! Хто не адчуваў з нас хвалявання, атрымліваючы жаданы ордэр на права заняць пакой ці некалькі пакояў, з кухняй, з ваннай — ці без ванны, — у каго не білася часцей сэрца, калі яму ўручалі запаветныя ключы, каму яны не здаваліся ключамі шчасця! Хто не ўзбягаў па-юнацку спрытна на свой паверх, не адчыняў дзвярэй з нумарам, які значыўся на ордэры, не хадзіў на цыпках па нятоптанай яшчэ, клейкай падлозе!..

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
20. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам