Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

— Засталося. Толькі больш такога, што i ўспамінаць не хочацца…

— A ўсё-ткі помніцца i добрае?

— Ну, вось, помню, як Кандрат — чалавек, значыцца, мой — прыязджаў сватаць. Мне тады i семнаццаці поўных не было… Помню, праўда. На вяселлі пасадзілі нас на дзяжу, — а тую дзяжу раней накрылі вывернутым кажухом…

— Каб былі, значыцца, багатыя i шчаслівыя?!

— Выдумалі, невядома для чаго. Усё — цемната людская!

Гаварыла яна ціха, расцягваючы словы i крыху аднастайна, нібы думала ўголас — у яе гаворцы адчувалася ўроўнаважанасць чалавека, які многа бачыў

у жыцці. Хоць жанчына здавалася з першага позірку крыху абыякавай, усё-ж, прыслухаўшыся, легка было заўважыць, што яна ўвесь час стрымана хвалюецца — то непакоіцца, то спачувае; гэта ажыўляла яе сіняватыя, запалыя, але дзіўна ясныя, маладыя вочы, прыдавала ім нечаканае хараство i прывабнасць.

— Выйшла, значыцца, я замуж, стала гаспадыняй.

Гаспадыняй — гэта так, толькі к слову сказаць. Якая там гаспадарка?! Зямлі два моргі, хатка — трухля адна — проста дзівішся, як яна яшчэ стаіць… Біліся, як рыба аб лёд. Кандрат мой усю вясну аж да самай прыборкі хадзіў па людзях, ставіў хаты. Часам i плыты ганяў тут на Піне ды Прыпяці. Бывала, i вымакне, i папакалее — да костачак… Ад таго ўсё ламала ў яго ногі. Жартачкі…

Я пазіраў на раку, на сонечныя зайчыкі, што пераліваліся, зіхацелі справа, стараўся ўявіць цёмную дажджлівую ноч i плыты i не мог. «Чаму яна гаворыць пра мужа, нібы яго цяпер няма?» — праплыло ў мяне ў галаве, але я змаўчаў.

— Ды i вам, відаць, не лягчэй было? — прамовіў лейтэнант. — Як мужу, так i жонцы…

— Ну, мусіць-жа… Я таксама прырабляла. Ткала дзяругі… У нас i цяпер часам кажуць, што ў мяне — залатыя рукі. Гэта ад той пары… От не буду хваліцца, але як вытку лебедзяў ці ластавак — дык не інакш жывыя. Удалая на руку была! Бывала, суседзі прыходзілі падзівіцца: «Ото-ж коўдра, — хваляць, — як фабрычная!..» — Яна ўздыхнула: — Коўдры гэтыя, дарожкі прадавалі на хлеб…

— Невясёлая гісторыя… — зноў адгукнуўся лейтэнант. Ён слухаў нашу знаёмую вельмі чула, час-ад-часу ўстаўляў свае заўвагі, выказваў свой настрой, неспакойна папраўляючы на плячах шынель, пазіраючы на мяне, нібы шукаў падтрымкі. Ён быў з тых людзей, што любяць i ўмеюць слухаць.

— Дзень у дзень, дзень у дзень адно i тое-ж — хата, поле, кросны. Як заварожаная!.. A калі што i было прыкметнае, то толькі крыўда. Многа было яе. Многа! Усякі, каму хацелася, мог пакрыўдзіць!..

Век не забуду аднаго дня. Дваццаць з лішкам год мінула, a i цяпер, як прыпомніш, паверыце, кіпіць усё нутро. То-ж арыштавалі тады Пятра — брата майго. Нейкі нелюдзь выказаў, што Пятро, значыцца, — большэвік. Наскочыла паліцыя, зрабіла вобыск, лістоўкі там супроць папоў ці што знайшла, — i павялі ў пастарунак!

Я, як толькі даведалася, што ён у Нялюбічах у пастарунку, адразу — хлеба ў торбу ды хутчэй туды.

Прыбегла задыханая, — паліцыянты не пускаюць! Як я ні прасіла, ні маліла, — не пусцілі. Адзін яшчэ, — помню, выкшталцоны такі, хванабэрысты, з казырком да самых вачэй, — стаў падсмейвацца з мяне: «хлопка», бачыце, «быдла», «яму нічога не трэба — i так здэхне».

А я, скажу, хоць i цёмная была, i ў падранай кофце, але — гордая. Нікому я не даравала здзеку з сябе!

Лейтэнант з павагай i нават захапленнем паглядзеў

на яе i задаволена прамовіў:

— Вось i ў мяне маці такая!

— Загарэлася я. Аж рукі дрыжаць. «Хутчэй ты сам здохнеш», — кажу. Ён адразу падскочыў, як аса яго ўкусіла, пачырванеў: «Цо-о! Псякрэў, большэвічка! Што ты кажаш, псякосць?!» Падбег да мяне i выцяў кулаком. А я ўсё роўна не магу змаўчаць яму. У мяне яшчэ большая злосць на яго. «Тое, што чуў… Усе вы хутка здохнеце!» Тут i іншыя наляцелі, як звяры, сталі біць. А я ўсё сваё крычу: «Здохнеце… Здохнеце!» Спачатку крычала, а потым ужо i гаварыць не магу. Так збілі… I дыхаць не магу — у роце поўна крыві.

Адцягнулі мяне ад пастарунка i кінулі каля плота. Я, можа, там, каля плота, і зайшлася-б. Ды толькі людзі сказалі Кандрату, што ca мной. Запрог ён каня ды прыехаў па мяне… Палажыў на сена. А я ляжу ды ўсё хрыплю: «Здохнеце!.. Усе вы, нелюдзі!..»

З той пары, прыкмячаю, пачала я нядужаць. Штосьці такое пашкодзілася ўнутры. Дыхаць стала неяк цяжка, нібы паветра не хапае. I хрыпіць у сярэдзіне… Адным словам, не магла ўжо я ачуняць… Праўда, i каб лячыцца палюдску, то не лячылася. У бальніцы за адны суткі трэба было аддаць сем злотых. Каб месяц паляжаць, дык i кароўкі не хопіць. А яна-ж адна… Ну, i калі хварэць? Паляжыш крыху, адпачнеш і, абы толькі хадзіць здолеў, — дык адразу за працу.

Яна памаўчала задуменна, потым прывычным рухам выцершы далонню сухія губы, прамовіла з вінаватай усмешкай:

— Мусіць, сум на вас толькі нагнала?

— Ну, што-ж, з песні слоў не выкідваць, — адказаў лейтэнант. — Якая доля, такія i словы… Ды i мая маці не багата шчаслівейшай была…

Ён, напэўна, стаў-бы расказваць пра сваю маці, але я перабіў яго.

— А што-ж з вашым братам?

— З братам? Ды судзілі. На восем год засудзілі. Сядзеў ён у Гродні, i ў Бярозе быў, аж да самага верасня… Сем год i восем месяцаў! Толькі чатыры месяцы i не дасядзеў…

— Гэта не ён працуе ў райкоме? — пацікавіўся я.

— Ён, Пятро, — прамовіла Васіліна Карпаўна. — З мінулай восені там… Раней дык ён у Бродах у эмтээсе быў, а летась выбралі ў райком…

Ён, Пятро, яшчэ пры Польшчы ведаў, як мы будзем жыць, калі вызвалімся. Ведама, комуніст… А я была, што асенняя ноч. Вы думаеце, я заўсёды была такой, як цяпер?.. Калі ў нас арганізаваўся калгас, думаеце, я адразу пайшла? Не. Кандрат намерыўся быў падаць заяву, дык я так на яго насела. «Ты што, кажу, распетрыць дабро хочаш? Дзяцей сіратамі па свету пусціць? Не пайду i табе не дазволю. Не дазволю!» I ўламала яго. А што-ж яму было рабіць са мной?

— Сямейная баталія. Спроба наступаць i — рашучае контрнаступленне!.. Штосьці падобнае было i ў маіх, карціна знаёмая, — сказаў мне лейтэнант.

— Баялася яго, калгаса.

— А чаго-ж яго баяцца?

— Сама не ведаю… Усё, думаю, было-б добра, каб не ён. I зямлі досыць, i конь, i кароўка — усё, што трэба…

Нацярпеўся, харошыя вы мае, са мной Кандрат. I так ён падыходзіў да мяне i гэтак — нічога не дапамагае. Я такая, што, пакуль сваімі вачыма не ўбачу, не паверу. A калі не паверыла, — то ніхто не прымусіць мяне рабіць не па-мойму.

Поделиться:
Популярные книги

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии