Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

Нарэшце, Саша запрасіў яе ў кіно, i яна згадзілася, не адмовіла. Саша быў бязмежна шчаслівы: i ці дзіўна — хіба ёсць большае шчасце за тое, калі самы любы чалавек ківае галавой у знак згоды!

Яны потым многа разоў хадзілі ў кіно, i многа вечароў стаялі ў неасветленым кутку лесвіцы. I ўсё была між ix згода, аж пакуль Саша не наважыўся пайсці на вельмі сур’ёзны ўчынак — пацалаваў яе! Дзяўчына гнеўна ўскінула галаву з чырвоным берэтам i сказала, што калі гэта яшчэ раз паўторыцца, то яна ніколі нікуды з ім не пойдзе, што яна не думала, што Сашка такі! На гэта Саша адказаў пакрыўджана, што ён не такі.

— A калі

я так… Ну, адным словам… пацалаваў, то я таму, што люблю цябе.

— Любіш? — не паверыла дзяўчына.

— Яшчэ як люблю!.. Як Ізольду!..

Дзяўчына засмяялася i нечакана пацалавала хмурнага i пакрыўджанага Сашку сама!..

Але над шчасцем Сашкі хутка навісла хмара. Заняты будоўлямі Арцём Іванавіч не хутка дазнаўся, чаму сын стаў позна прыходзіць дамоў, a калі дазнаўся, то пачырванеў сярдзіта. Яго сын, аказваецца, упадабаў дачку «цыркача!» З тых дзён, калі «цыркач» захапіў цэлых чатыры пакоі, калі ён так нахабна дабіваўся — або чатыры пакоі, або — бывайце здаровы! Арцём Іванавіч вельмі знелюбіў гэтага чалавека. Ён не любіў не толькі старога «цыркача», a i ўсіх, хто да яго меў блізкія адносіны.

— Вось ты дзе, сынок, прападаеш! I з кім. З цыркачкай!

— Яна не цыркачка! — запярэчыў сын чырванеючы. — Яна — студэнтка. У фізкультурным тэхнікуме вучыцца!..

— Ну, вось-вось, — адразу ўчапіўся бацька. — Угадаў — цыркачка!

— Яна не цыркачка!

— Праўду гаворыцца — яблыка ад яблыні недалёка падае, — не слухаў, наступаў Арцём Іванавіч. — Быць таго не можа, каб у такога бацькі было паважнае дзіця. Гэта ўжо я ведаю! Ведаю!..

— Нічога вы не ведаеце!

— Ты-б лепш памаўчаў, цыркун! Рана яшчэ вучыць бацьку! — Бач ты, ён ужо вучыць — не ведаеш! Многа ты ведаеш!

— Што трэба, разумею!.. I наогул — гэта мая справа… Мне яна… ну, падабаецца… I ўсё!

— Усё? Не, не ўсё. Яго справа, бач ты! А я дзе павінен вочы пазычаць, калі запытаюцца, каго сын выбраў?! Яго справа! Гонар ужо!

Сын больш нічога не гаварыў, толькі холадна паглядваў на бацьку, i Арцём Іванавіч крыху прыціх.

— Узрадаваў, сынок, дзякуй, узрадаваў.

Голас бацькі задрыжэў ад крыўды. Столькі дзяўчат, разумных, сталых, а ён на табе — выбраў! Лёгкадумную цыркачку, вецер!

Зайшоўшы ў такім настроі да Загорскага, пацягваючы з гаспадаром жыгулёўскае піва, Арцём Іванавіч, якому страшэнна хацелася скардзіцца, сумна здзіўляўся, наракаў:

— Чым яна яго прывабіла, вярціхвостка?!

Добры Загорскі супакойваў:

— Нічога, Іванавіч. Не перажывай марна. Праўда-ж, не перажывай! Гэта часова. Дай, я далью піўца!.. Яшчэ сто раз пераменіцца!.. Піва якое — дубам пахне!.. Маладыя — ветраныя… Пабачыш, пройдзе час.

Праз пяць год. Перамены

Многа чаго змянілася ў горадзе за такі невялікі час. Гэтыя гады былі гадамі незвычайных, вельмі хуткіх змен.

Крывая i вузкая вуліца, на якой яшчэ нядаўна былі адны абломкі сцен, стала шырокім цудоўным праспектам. Абапал яго выраслі стройныя, прыгожыя дамы, смелыя ансамблі палацаў; усцяж прасторных тратуараў зазелянелі роўныя рады купчатых ліп.

Многія з былых жыхароў — загадчыкі, памочнікі, заслужаныя артысты — пераехалі ў іншыя дамы, у лепшыя кватэры, i персанальных машын ужо менш пад’язджае ўранку да пад’ездаў дома. Затое кожнаму, хто ведаў, як жылі тут некалькі гадоў

назад, адразу кінецца ў вочы, што цяпер нямала развялося машын прыватных.

У свой час будаўнікі не падумалі пра гаражы, — ды i хто мог ведаць, што за якія-небудзь чатыры-пяць год так развядзецца прыватны транспарт у жыхароў дома.

За гэты свой i свайго начальства промах Арцём Іванавіч сам разлічваецца. Вельмі легка заўважыць, што даводзіцца ім, машынам прыватным, — у тым ліку i «Масквічу» Арцёма Іванавіча — нялёгка: прыгожыя, пабліскваючыя цудоўным лакам i зіхатлівым нікелем, яны трапілі тут у нязграбныя, цесныя хлявы.

Што-ж, гэта ўжо гора не ад беднасці. Людзі ў доме пабагацелі, сталі жыць лепш!..

Toe, наколькі лепш жывецца людзям, асабліва відаць, калі зайсці ў пакоі. Некалькі год назад у кватэрах амаль усюды стаяў рознастайны зброд: сталы, якія ледзь трымаліся на хісцкіх нагах, зялёныя трафейныя шафы, табурэткі вытворчасці саматужнай. Не ўсе — далека не ўсе — вокны аздаблялі тады нават цюлевыя гардзіны! Што ўжо казаць пра дарагія аксамітныя шторы! (У кабінеце паэта акно было, напрыклад, прыкрыта газетамі, якія час-ад-часу мяняліся.)

Цяпер не тое. I калі звонку дом такі-ж, як i быў раней, то ў сярэдзіне ён змяніўся так, што нё пазнаць. Бадай не бывае такога дня — выключаючы хіба панядзелкі — калі-б хто-небудзь не вёз ці не нёс у сваю кватэру абновы. На звычайныя цюлевыя гардзіны цяпер тут пазіраюць абыякава. Ды што казаць пра гэта, калі Загорскія, якія зарабляюць менш за многіх у доме, аздобілі сваё сціплае жыллё двума дыванамі. Дарэчы, дываны вельмі часта прыносяць сюды: жыхары дома любяць упрыгожваць свае кватэры дыванамі! I яшчэ можна заўважыць адну рысу новую ў жыхароў дома: яны пачалі нярэдка прывозіць да сябе не асобныя рэчы, а цэлыя «спальні», «сталовыя». A калі i выбіраю’ць што-небудзь з мэблі асобна, то прыдзірліва прыглядаюцца, каб i колер быў адпаведны таму, што ёсць дома, i стыль каб быў такі.

Багацеючы, людзі робяцца пераборлівымі.

Змяніліся людзі! Змянілася шмат што i ў Арцёма Іванавіча. Ён, праўда, як i раней, будуе. Як i раней, ён то радуецца, то злуе, але цяпер злуе часцей за ўсё па іншых прычынах, як пяць год назад. Матэрыялу — i дошак, i цэглы, i цэменту, i многа іншага, што патрэбна, — прывозяць цяпер на будоўлі звычайна дастаткова i ў час, а тэхнікі столькі, што Арцёму Іванавічу тады i не снілася. Але затое i тэрміны будаўніцтва цяпер другія, куды карацейшыя — прыходзіцца працаваць на ўсю моц! Ну, i за якасцю работы трэба вельмі сачыць, — за гэтуго якасць Арцём Іванавіч i распякае нярэдка сваіх падначаленых. За якасць ды за дысцыпліну, ды за нядбайныя адносіны да прылад — адным словам, чалавек гэты характарам, як i раней, строгі, i калі ён чырванее, у дрэнным настроі, яго пабойваюцца.

Набудаваў Арцём Іванавіч нямала, — пры яго ўдзеле канчаюць ужо чацвёрты дом, ці, як ён звычайна кажа, аб’ект.

Паэт, у акне якога ўсе гэтыя гады нязменна ноччу гарэў агеньчык, стаў аўтарам некалькіх новых паэм i кніжак вершаў, стаў вядомым. Праўда, дасюль мала хто ведае, што стаў ён славутым іменна ў гэтым доме.

Яшчэ менш ведаюць, з кім Дуброўскі любіць пагаварыць, параіцца, i зусім не ведаюць, хто падбівае паэту пабойкі на бацінках. Не ведаюць больш за ўсё таму, што не цікавяцца такой празаічнай справай, нібы паэтам ніколі не даводзіцца мець справу з прозай жыцця.

Поделиться:
Популярные книги

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

"Сломанная подкова" Таверна у трёх дорог

Скор Элен
1. Попаданка в деле
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сломанная подкова Таверна у трёх дорог

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

АллатРа

Новых Анастасия
Научно-образовательная:
психология
история
философия
обществознание
физика
6.25
рейтинг книги
АллатРа

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника