БНР i БССР
Шрифт:
Фрунзе з'ехаў з Мінска; цяпер тут пачне ўзвышацца роля Мяснікова, Ландара, Кнорына i іншых, i ўжо яны радасна 25 кастрычніка абвесцяць "Приказ № 1. К населению г.Минска и окрестностей" пра тое, што ў Петраградзе ўлада перайшла да Саветаў i што яе шырока прызнаюць — адпаведна, i ў Мінску ды па-за ім улада таксама пераходзіць да Саветаў. Далей аб'яўлялася, што Мінскі Савет прыняў "самые решительные меры к охране революционного порядка и установлению полезной дисциплины повсюду", а таксама ўсталёўваецца "революционная цензура" над усімі газетамі, што тут выпускаюцца ці сюды прыходзяць. Са зняволеных улетку, а цяпер вызваленых вайскоўцаў быў утвораны 1-ы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета.
Новы (з 4 жніўня) камандуючы Заходнім фронтам (сімпатызаваў
Як успамінаў пазней В.Кнорын, сутыкненне, а то i баі прадухілілі "героі адзінага сацыялістычнага цэнтра (?) на чале з А.Б.Штэрнам (?)". Пытальнікі, пастаўленыя ў цытату, азначаюць, што асабіста я не маю пад рукой канкрэтных фактаў, хто такія тыя выратавальнікі-штэрнаўцы. Зрэшты, ніхто з нас не шмат дакументаў, скажам, "жывых" пратаколаў знойдзе i з бальшавіцкіх пасяджэнняў, сходаў, канферэнцый, з'ездаў у Мінску i па-за ім як у 1917-м, так i пазней: ці тыя пратаколы не вяліся, ці згубіліся альбо вывезеныя i схаваныя, але цяпер ясна адно: бальшавікі заўсёды старанна засакрэчвалі сваю сапраўдную дзейнасць, на публіку, у друк давалі толькі адрэдагаванае i ім выгаднае. Асноўныя крыніцы, што раней былі даступныя, пра той час — тагачасныя газетныя публікацыі i пазнейшыя ўспаміны, дзе, зразумела, вернаадданніцкае ўсхваленне партыі, сябе i яраснае абвінавачванне ўсіх, "кто был не с нами".
Але калі набрацца цярпення i дапытліва прааналізаваць мемуары 20-30-х, а таксама ў 50-я рэдкіх ацеалелых (многія нашы гісторыкі менавіта па ix, "готовых" ацэнках, "навукова" абгрунтоўвалі перамогу бальшавікоў), то ўсё ж, як кажуць, з сотні арэхаў можна знайсці некалькі, дзе ёсць калі не захаваны плод, то хоць уяўленне, якім ён мог быць. Дык вось, калі расшчапіць тыя "арэхі" — успаміны сведак-бальшавікоў у індывідуальных i калектыўных зборніках, — то пэўным чынам вымалёўваецца тагачасная сітуацыя.
Каб прадухіліць кровапраліцце ў Мінску, на парытэтнай, г.зн. роўнай, аснове ад ваенных i палітычных партый утварылі Камітэт ратавання рэвалюцыі: па дамове штаб фронта не павінен быў умешвацца ў падзеі, займацца аператыўнай баявой дзейнасцю, a палітычныя партыі, у тым ліку i бальшавікі (яны, як i іншыя, паслалі ў Камітэт двух сваіх чалавек) павінны захоўваць спакой. Апошняе не вельмі задавальняла Ландара — старшыню Мінскага Савета, i Мяснікова. Каб замацаваць пазіцыі Саветаў i не дапусціць войскі на Петраград, яны пачалі ўтвараць свой Ваенна-рэвалюдыйны камітэт Заходняй вобласці i фронта, але пакуль што не асмельваліся з сілай ісці насуперак Камітэту ратавання.
Апошні (пад патранажам камісара Часовага ўрада на Заходнім фронце) пасля гарачых дыскусій i спрэчак нрыняў рэзалюцыю з шасці пунктаў, дзе галоўнымі, бадай, былi два: Камітэт не прызнае ўтворанага ў Петраградзе Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта i не падпарадкоўваецца яму, часова бярэ ўладу на Заходнім фронце. Утварылі камісію па назірку за дасягнутымі дамовамі. Варта зазначыць, што, здаецца, упершыню афіцыйна ў новыя структуры ўлады был i запрошаныя i беларускія дзеячы: адзін — ад Вялікай беларускай рады, другі — як "відны нацыянальны дзеяч".
Пасланцы розных палітычных партый пільна сачылі адны за аднымі, уздымалі шум-бурум нават з-за розных дробязяў; час паказаў, што бальшавікі ў Мінску не пайшлі ні на які кампраміс, яны проста прыкідваліся саюзнікамі, выйгравалі час, бо на самай справе тайна рынуліея ў вайсковыя часці збіраць сілу. Ix падлоўлівалі на гэтым, патрабавалі распусціць іхні Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, але яны адмахваліся. Пазней член Камітэта ратавання, старшыня Мінскага камітэта РСДРП(б), член выканкама Мінскага Савета i бюро яго бальшавіцкай фракцыі І. Алібегаў ва ўспамінах "Под знаменем большевиков" прызнаецца: "Канечне, мы выдатна ведалі пра паездку таварышаў на фронт па ўзброеныя сілы i намагаліся ўтаіць гэты факт". Бальшавікі прывялі ў Мінск браняпоезд
Духоніна, які не падпарадкаваўся загаду Леніна весці перамовы з немцамі, i паставіць на гэтую пасаду бальшавіка Крыленку. В.а. камандуючага Заходнім фронтам таксама назначылі бальшавіка, чым зусім было забяснечана "триумфальное шествие Советской власти".
Бальшавікі ў Петраградзе абвясцілі тое, чаго чакалі ледзь не ўсе: мір i зямля. I яшчэ пачалі аслабляць нацыянальнае напружанне:
"1.Равенство и суверенность народов России.
2.Право народов России на свободное самоопределение, вплоть до отделения и образования самостоятельного государства" i т.д., i да т.п.
Новыя лозунгі цёпла падтрымалі левыя беларускія дзеячы, якія ўжо сталі бальшавікамі (Зм.Жылуновіч, А.Чарвякоў i інш:.), у парыве эмоцый ці не пазважаўшы, ці не ўбачыўшы, што ў "Декларации прав народов России" ёсць абяцанак правоў, але зусім няма механізму, як гэтыя правы рэалізаваць. Гэта быў хітры ход ці, лепш сказаць, прывабны падман. Абы выйграць час! Абы набраць уплыў i моц!
Лістапад-снежань 1917 года вельмі эмацыянальныя i бурлівыя. 7 лістапада Рада ў Кіеве абвясціла самастойную Украінскую рэспубліку (6 снежня анезалежніцца Фінляндыя, 11 снежня яшчэ больш амацуецца літоўская Тарыба, пайшоўшы на саюз з Германіяй). У Мінску, усё больш падпарадкоўваючы сабе Заходні фронт, больш учэпіста ўладу бяруць бальшавікі, надаючы ёй "заканадаўчыя" i "выканаўчыя, функцыі (Аблвыкамзах i Саўнаркам), дзеляць партфелі народных камісараў, дзе зноў жа тутэйшых няма. Мяснікоўцы пачалі раззбройваць польскія, украінскія i беларускія вайсковыя фармаванні, як i раней, заціскаючы ўсё мясцовае, марачы пра сусветную рэвалюцыю, гэта значыць — Беларусь для ix усяго толькі плацдарм для ўварвання ў Еўропу.
Беларускі грамадоўскі pyx у Расіі "залявеў" — больш за тысячу рабочых, маракоў Балтыйскага флота ўтварылі Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю на чале з А.Чарвяковым. Яны — за Саветы, як i петраградскі гурт на чале з Зм.Жылуновічам. Гэтыя лідэры становяцца членамі Петраградскага Савета, a Жылуновіч у наркамаце па нацыянальных справах (наркам І.Сталін) займаецца беларускімі клопатамі, пазней узначаліць Беларускі нацыянальны камісарыят (Белиацкам) як аддзел усерасійскага i газету "Дзянніца", пра якую, забягаючы наперад, трэба сказаць самае лепшае слова.
У Петраградзе пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў зусім нечакана ўзнікае Беларускі абласны камітэт. Яго лідэры дыскутуюць i з мінчукамі-беларусамі, i з Жылуновічам ды Чарвяковым, патрабуюць прызнання i ўлады. Тым не менпх у Мінску ідзе спроба захаваць свае вайсковыя сілы (да высілкаў Езавітава i Рак-Міхайлоўскага далучаюцца i некаторыя генералы-беларусы), а на 5 снежня плануецца правесці новы нацыянальны з'езд, але на гэты раз больш прадстаўнічы i з больш акрзсленай праграмай. Пасля перамоў мінчукоў i петраградцаў лідэры ВАКа, якія дагэтуль не прызнавалі нікога, апроч сябе, раптам пайшлі да Сталіна з прызнаннем Савецкай улады i з просьбай пад іхняй эгідай правесці (здаецца, у Магілёве) 15 снежня з'езд наконт беларускага пытання. Паколькі Саўнаркам на чале з Леніным рыхтаваўся прызнаць права ўкраінцаў на самавызначэнне (зразумела, на савецкай платформе), то Сталін даў згоду, але з умовай: краявы з'езд Беларусі праводзяць БАК i Саветы ў Мінску. Выбранаму на гэтым з'ездзе Савету i павінна належаць краявая ўлада на ўзроўні аўтаноміі. Чарвякоў i Жылуновіч пайшлі на кампраміс. Такім чынам, беларускія дзеячы ў Мінску не дапускаліся вырашаць лёс Беларусі як такой.