БНР i БССР
Шрифт:
Народны сакратарыят пашкадаваў Мінск, даў паравоз — мяснікоўцы з'ехалі ў Смаленск, каб ужо там нрадстаўляць "законную власть населения Северо-Западного края", у якое надоечы гатовы былі заемаліць з усіх ствалоў! (Дарэчы, хто жадае больш уведаць пра норавы, opгii i махінацыі Мяснікова i яго памагатых, чыімі імёнамі таксама ўпрыгожаны мінскія вуліцы, вазьміце "Советскую Белоруссию" за 13 лютага 1999 года i пачытайма, палюбуймася, яшчэ i яшчэ раз паганарымся, каго i за што ўслаўляем!).
Кайзераўцы — у Мінску. Нашчадкі пабітых у Грунвальдскай бітве праз 500 з хвосцікам гадоў пачалі лёгка завалодваць нашчадкамі адных з былых пераможцаў. Не магло не паўстаць пытанне: як паводзіцца з акупантам?
Немцы ёсць немцы: прадуманасць, лад, кантроль, рэжым i пры ўсёй разліковасці асцярожнасць. Яны выслухалі беларускую дэлегацыю i, па-першае, не задаволіліся, што Народны сакратарыят публічна ў Першай Устаўной Грамаце не павітаў ix, а па-другое, спаслаліся на тое, што няма ўказанняў з Верліна наконт беларускага пытання ды ім найперш трэба клапаціцца пра сваю армію — карацей, ухіліліся ад усякай канкрэтыкі. У Вільні, у Kieвe немцы паводзіліся іначай, бо там была іншая сітуацыя — мацнейшы нацыянальны рух, большае імкненне да сваёй мовы, культуры, дзяржаўнасці. Да слова, яшчэ ў верасні 1917 года была ўтворана Літоўская Тарыба (савет), якая неўзабаве падпісала дэкларацыю аб саюзе з германскай імперыяй, a ў лютым 1918-га акт аб незалежнасці Літвы, фактычна яшчэ ў 1917-м вырашылася i пытанне пра самастойнасць Украіны, хоць гэтаму супрацьстаялі маскоўскія i петраградскія атрады на чале з У. Антонавым-Аўсеенкам, якія ў канцы года перамаглі Центральную раду i забяспечылі ўзнікненне Украінскай рэспублікі Саветаў. Аеабіста я не ведаю, на колькі кайзераўцы меліся застацца ў Мінску, у Беларусі, — часова ці надоўга, але гісторыя яшчэ i яшчэ раз паказала: акупанты ёсць акупанты, не вельмі лічацца са слабым, найперш дбаюць пра сваё, падтрымліваюць у акупаваных не свядомае, асноватворнае, а патрэбнае, а то i нішчаць тутэйшыя звычаі, помнікі гісторыі i культуры, мову, каб заглушыць гістарычную памяць i дэнацыяналізаваць народ, ператварыць яго ў паслухмяную рабсілу. Што да Беларусі, то менавіта так з ёю паступалі стагоддзямі i заходні i ўсходні суседзі, перажоўваючы яе ў свае "крэсы", у "ветвь". Можа, Берлін i сапраўды не зусім уяўляў беларускае пытанне ці не хацеў раздражняць Леніна, з якім германскі штаб меў пошапт i хаўрус.
Каб дзейнічаць, Народнаму сакратарыяту, як i любой іншай уладзе, патрэбны былі сродкі. Тое, што звёз Мяснікоў, сплыло; звярнуліся да Доўбар-Мусніцкага: ягамосць, паколькі цяпер на нас кладзецца клопат пра народ, якому проста трэба выжыць, просім вярнуць нам прысвоеныя вамі грошы, скажам, i тыя ж 12 мільёнаў рублёў з Мінскай паштовай канторы. Ды... Нямецкі генералітэт, агаворваючыся тым, што яму ўжо ёсць загад забараніць усякую палітычную дзейнасць, на пяты ці шосты дзень бесцырымонна выкінуў сяброў Народнага сакратарыята на вуліцу, забраў іхні наяўны скарб, маёмасць, змусіў прыбраць з мінскіх дамоў старажытную, з XIII стагоддзя, беларускую нацыянальную сімволіку. У горадзе былі вывешаны нямецкія сцягі.
Што загадаем рабіць у гэтых умовах Народнаму сакратарыяту? Апусціць нос, далей не дбаць пра свой люд, чакаць выніку нямецка-бальшавіцкіх варункаў? Бясспрэчна, той выбраў адзіна правільны шлях — дзейнічаць у падполлі. Як дзейнічаў i мінскі раённы камітэт РКП(б). Праўда, кожны са сваімі мэтамі. У апошняга на першым плане пад патранажам Мяснікова сабатажная i тэрарыстычная барацьба з акупантам, у першага, у Народнага сакратарыята, — палітычнае змаганне, спроба адзяржавіцца. У гэты час зноў на паверхню ўсплыў адрынуты беларускім рухам памешчык, былы буйны
Падпольныя сходкі Рады снежаньскага з'езда, Народнага сакратарыята праходзілі ca спрзчкамі. Яны, спрэчкі, ішлі вакол цэнтральнага i самага хвалюючага ды балючага: што i як рабіць, на каго цяпер арыентавацца? Сваіх сіл мала, дык: а) чакаць, што Савецкая Расія дасць немцам адпор i прызнае Беларусь, як раней на савецкай пазіцыі прызнала Украіну; б) не траціць час, не паддавацца ілюзіям i ісці на паклон да Берліна? Большасць была за першае. Неўзабаве выпрацавалі i прынялі Другую Устаўную Грамату, дзе ўжо канкрэтызавалі свае арыенціры. Зусім не лішне напомніць ix:
"У часе сусветнай вайны, што бурыць адны моцныя дзяржавы i аслабляе другія, абудзілася Беларусь да дзяржаўнага жыцця. Пасля трох з паловаю вякоў няволі зноў на ўвесь свет, кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве i будзе жыць. Вялікі Народны Збор — Усебеларускі з'езд 15-17 снежня 1917 г., дбаючы аб долі Беларусі, зацвердзіў на яе землях рэспубліканскі лад. Выпаўняючы волю з'езду i баронячы дзяржаўнае права народу, Спаўняльны камігпэт Рады з'езду гэтак пастанаўляе аб дзяржаўным устроі Беларусі i аб правах i вольнасці яе грамадзян i народаў:
1. Беларусь у рубяжох рассялення i лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай.
2. Асноўныя законы Беларускае Народнае Рэспублікі зацвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусь, скліканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаёмнага i прапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на род, народнасць Ь рэлЬгЬю.
3. Да часу, паку ль збярэцца Устаноўчы Сойм Беларусь, заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай РэспублЬцы належыць Радзе Усебеларускага з'езду, дапоўненай прадстаўнікамі меншасцей Беларуси
4. Спаўняючая і адміністрацыйная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму сакратарыяту Беларусь, які назначаецца Радаю з'езду і перад ёю трымае адказ.
5. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца свабода слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў, безумоўная свабода сумлення, незачэпнасць асобы Ь памяшкання.
6. У рубяжох Беларускае Народнае Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію, абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў Беларусі
7. У рубяжох Беларускае Народнае Рэспублікі права прыватнае ўласнасці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца без выкупу тым, што самі на ёй працуюць. Лясы, азёры і нутро зямлі абвяшчаюцца ўласнасцю Беларускае Народнае Рэспублікі.
8. У рубяжох Беларускае Народнае Рэспублікі ўстанаўляецца найбольш 8-гадзінавы рабочы дзень.
Абвяшчаючы ўсе гэтыя правы i вольнасці грамадзян i народаў Беларускае Народнае Рэспублікі, мы, Спаўняльны Камітэт Рады З'езду, абавязуемся пільнаваць законнага парадку жыцця ў Рэспубліцы, сцерагчы інтарэсы ўсіх грамадзян i народаў Рэспублікі i захаваць правы i вольнасць працоўнага люду. А так сама даложым усіх сілаў, каб склікаць у найбліжэйшы час Устаноўчы Сойм Беларусі.
Усіх верных сыноў Беларускае зямлі клічам памагчы нам у цяжкай i адказнай нашай працы.
Спаўняльны Камітэт Рады 1-га Усебеларускага З'езду. Выдана ў Мінску-Беларускім 9 сакавіка 1918".
Зразумела, гэты дакумент не мог спадабацца ні Берліну (няма яму паклону), ні мяснікоўцам, якія зусім не жадалі страчваць уладу. Нямецкае камандаванне не падтрымала, a мяснікоўцы абрушылі лавіну абрыдлых абраз: "контрреволюция", "буржуазные интриги", "национализм" i г.д., хоць гэтага i ў паміне не было, a быў шчыры клопат сумленных людзей пра свой край i народ, кінутыя на волю лесу.