Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БНР i БССР

Далідовіч Генрых Вацлававіч

Шрифт:

28 студзеня кіраўнік савецкай дэлегацыі Троцкі на перамовах з немцамі ў Брэсце не падпісаў мірны дагавор i аб'явіў, што Савецкая Расія вайну... спыняе, a армію... дэмабілізуе! Доўга ўсім нам тлумілі галаву: гэта — асабісты выбрык Троцкага. Але чаму тады яго не пака ралі, a пачалі даваць яму вельмі высокія пасады? Лухта, гэта быў загадзя прадуманы хітры ход, каб немцаў... так-так, напусціць на Расію! Ленін, раней прапаведуючы тэзіс паражэння Расіі ў вайне, не мог не бачыць, як зневажае, абурае гэтым патрыятычныя пачуцці многхх сумленных людзей, цяпер, у новых умовах, "запаважаў" свяшчэннае ў душы кожнага патрыёта — бараніць Радзіму, а значыць: калі запусціць кайзераўцаў углыб, то гэта не можа не занепакоіць шырокія колы грамадства, адцягне ix ад палітычнай барацьбы, не можа не павабіць на барацьбу

з агрэсарам. Толькі трэба вылучыць патрэбны, нават выратавальны лозунг. Вылучылі: "Социалистическое (падкрэслена мною. — Г.Д.) Отечество в опасности!" Не Радзіма, не Расія i ўсе яе народы — "социалистическое Отечество!" Гэта дазваляла накіроўваць народны патрыятычны парыў, асядлоўваць яго, а заадно ствараць новую, сваю, верную армію, што будзе ваяваць не толькі з захопнікам, a, калі трэба, то i са сваім народам (пазнейшыя "покорения" Кранштата, Тамбоўшчыны, Туркестана, нацыянальных сіл на Украіне i ў Беларусі пакажуць, што задума ўдалася).

Зразумела, Германіі, хоць яе некалі Бісмарк перасцерагаў, каб не счэплівацца са славянамі, асабліва з рускімі, не магло не закарцець рушыць далей, захапіць тыя ж Украіну i Беларусь, якія ім цяпер проста паднеслі на талерцы: бярыце, абірайце, нам ix зусім не шкада!

Сваволіў Доўбар-Мусніцкі — за Польшчу. Праўда, заігрываючы з беларускімі i ўкраінскімі дзеячамі, каб займець ад ix найперш палітычную падтрымку. У полі яго зроку ўсё больш i больш станавіўся Мінск, дзе, застаўшыся без арміі, што дэмабілізавалася, мяснікоўцы пачалі спешна пакаваць чамаданы.

Беларускі рух, што да снежня 1917 года набыў досыць значны размах i мог на законным грунце аформіцца ў нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт краю, з-за мяснікоўскага насілля апынуўся ў крызісе: той-сёй з відных дзеячаў марнеў за кратамі, іншыя мусілі пайсці ў глыбокае падполле i да ўсяго пасварыцца з петраградцамі Зм.Жылуновічам i А.Чарвяковым, лічачы, што тыя прадаліся ўзурпатарам i насільнікам — бальшавікам. Праўда, з імі, мінскімі беларускімі дзеячамі, пачалі шукаць саюзу іншыя скрыўджаныя Леніным — тутэйшыя паалейцыяністы, бундаўцы i нават некаторыя велікарускія эсэры i меншавікі, каго дасюль, да разгону Устаноўчага сходу, таксама літаральна трэсла толькі ад аднаго слова "беларускі".

Тыя беларускія дзеячы, хто ацалеў на волі, на тайных сходах пастанавілі: 1) Першы Усебеларускі з'езд разагнаны мяснікоўцамі незаконна; 2) Савет/Раду з'езда прызнаць выканаўчым органам з'езда, i яна, Рада, павінна ажыццяўляць усе пастановы з'езда; 3) папоўніць Раду i даць права адводу, адклікання i кааптацыі; 4) БАК i іншыя беларускія суполкі неадкладна спыняюць сваё існаванне i перадаюць усе свае справы, маёмасць Радзе; 5) Цэнтральная вайсковая рада існуе як падпарадкаваны орган Радзе з'езда; 6) 2-гі Усебеларускі з'езд склікаецца ў найбліжэйпішы час i г.д.

Новае папаўненне (a ў ім былі вельмі вядомыя на той час у Мінску людзі, скажам, былы галава гарадской думы) ва ўмовах, што склаліся, спакваля пачало прыбіраць беларускі рух у свае рукi, асабліва эсэры. Якраз яно перад наступлением Доўбар-Мусніцкага i немцаў склала спіс Народнага сакратарыята Беларусі — па яго словах, "урада, які цяпер мусіць абараняць інтарэсы дэмакратыі". Задумалі мець у гэтым урадзе 20 міністэрскіх пасад, але ў спрэчках зацвердзілі толькі 15 ад розных партый. 5 асоб самі ўхіліліся ад гэтай справы, лічачы за лепшае ціха перачакаць такі няясны час. Народны сакратарыят прыняў рэзалюцыю: "Родная старонка наша апынулася ў новым цяжкім стане. Дзе цяпер улада, што была тут, няведама, мы стаімо перад тым, што край можа быць заняты нямецкімі войскамі. Мы павінны ўзяць свой лёс ва ўласныя рукі. Беларускі народ павінен здзейсніць сваё права на поўнае самаазначэнне, а нацыянальныя меншасці — на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію. Правы нацыі павінны знайсці сваё здзяйсненне шляхам склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму. Але i да склікання Устаноўчага Сойму ўся ўлада на Беларусі павінна належаць тым народам, якія на ёй жывуць. Выканаўчы камітэт Рады першага Усебеларускага з'езду, папоўнены прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасцяў, здзяйсняючы мэты з'езду, абвяшчае сябе часовай уладай на Беларусі для кіравання краем i склікання, як можна хутчэй, Усебеларускага Устаноўчага Сойму

на аснове агульнага, простага, роўнага, тайнага i прапарцыянальнага выбарчага права для ўсякага дарослага, ня лічачыся з нацыянальнасцю, вызнаннем i родам. Часовую народную ўладу краю, якая ставіць сабе мэтай абарону i зацверджанне заваяванняў рэвалюцыі, будзе здзяйсняць створаны намі Народны сакратарыят Беларусь, які ад гэтага дня пачаў выконваць свае абавязкі. Пэрсанальны склад сакратарыяту будзе апублікаваны пасля".

Як бачым, гэтая рэзалюцыя мела агульны характар, але не можа сёння не кінуцца ў вочы: зноў жа, як i на Усебеларускім з'ездзе, у ёй няма ніякага "национализма", тым больш "буржуазного", па-другое, у ёй — як асуджэнне (даволі мяккае) савецкіх улад, што з-за сваёй палітыкі кінулі Беларусь пад ногі кайзеру, так i непрыняцце (выразна негатыўнае) хуткай нямецкай акупацыі. Апошняе насцярожыла некаторых, найперш з папаўнення: не трэба злаваць i немцаў, i ДоўбарМусніцкага, варта пачакаць, паглядзець, як тыя тут павядуцца.

Мяснікоўцы, страціўшы моц без браневікоў i штыкоў, a з ёй i ўладу, у гэты час вылучылі для сябе дзве галоўныя задачы: любой цаною выжыць найперш самім i мець шанец на ўладу тут у будучым. Для гэтага яны намерыліся ўпотай расстраляць самых страшных для сябе — у палітычным плане — сапернікаў: найперш арыштаваны i зняволены імі прэзідыум снежаньскага Усебеларускага з'езда, ды зняволеныя (а сярод ix былі загартаваныя катаржане i афіцэры) адчулі гэты вераломны намер, у спрыяльную хвіліну, за нейкі міг да смерці, абяззброілі ўжо малалікі i разгублены савецкі канвой i ўцяклі з турмы. Адзін з выратаваных, капітан Езавітаў, амаль тут жа стане ваенным камендантам Мінска i адыграе ў ягоным лёсе немалую ролю.

Мінск чарговы раз стаў у цэнтры ўвагі не толькі расійскай, але i еўрапейскай грамадскасці: сюды накіраваліся немцы, сюды заспяшаўся Доўбар-Мусніцкі, каб першым уварвацца ў горад i падаць яго немцам як даўняе польскае "място", адпаведна адразу ж вылучыўшы i тут польскае пытанне. Ён, сапраўды, здолеў апярэдзіць, захапіў шмат скарбу, але, бадай, зусім нечакана для сябе сустрэў заслону з беларускіх сіл, што да гэтага часу ўжо занялі былы губернатарскі дом i афіцыйна заявілі сваё законнае права на гаспадарства ва ўмовах безуладдзя. Доўбар-Мусніцкі меў перавагу i значную, але не рызыкнуў спажыЦь яе перад носам у немцаў, якія адносіліся да яго падазрона, мусіў лічыцца з Народным сакратарыятам, падзяліўшы з ім горад на сферы ўплыву. Гэты факт сёння дае падставу не здзекавацца, як раней, з "бумажностй" ўлады "националистов", а прызнаць поспехі тагачасных свядомых беларусаў i іхніх саюзнікаў з іншых нацыянальнасцяў, што не на словах, а на справе дбалі пра народ. Кал i мы хочам праўды, то пэўныя рэчы несумленна, фальсіфікацыйна як перабольшваць i захвальваць, так i заніжаць ды абражаць.

Мяснікоўцы, што паспелі, прыхапілі з дзяржаўных сейфаў, нашкрэблі 200 чалавек аховы i нацэліліся ў класных вагонах (паспелі ўжо стаць элітай!) даць драла на Смаленск; мінскія дэпоўцы, найперш беларускія i польскія дзеячы, запатрабавалі: вярніце грошы, нам жа, Мінску i ўсёй Беларусі, трэба ж за нешта жыць! Дзеля гэтага не давалі ўцекачам-рабаўнікам паравоза, каб пацягнуць напакаваныя дабром i зброяй вагоны. Мяснікоўцы, людзі адчайныя i бязлітасныя, спачатку расстралялі начальніка станцыі, таго-сяго з дэпо, а пасля Народнаму сакратарыяту паставілі ультыматум: не выпусціце — бабахнем з усіх гармат i кулямётаў па Мінску!

Калi я пра гэта напісаў у рамане "Свой дом", то рэдактары сумеліся: Мяснікоў — канечне, не дабрадзей для беларускага. народа, але ён не мог пайсці на такі злачынны крок! Прыйшлося паказаць кнігу ўспамінаў старых бальшавікоў, дзе адзін з аўтараў, здаецца, начальнік таго цягніка, пра той ультыматум пісаў з пахвальбою як пра доблесць! Вось так! Геній рускай літаратуры Дастаеўскі кожную дзіцячую слязінку лічыў бядою i горам, а тут для свайго выратавання маглі легка пайсці на велізарныя разбурэнні i на раку крыві мірнага люду! Мінскія дэпоўцы, вагонарамонтнікі, увогуле ўсе мінчане, як нам не ганарыцца, што ў нас столькі ўсяго ўвекавечана імем слаўнага Мяснікова! Ды ажыццявім даўнюю задуму: паставім яму помнік! Калі ўжо быць абыякавымі да сваёй гісторыі ці не паважаць саміх сябе, дык да канца! Вораг наш — лепшы, любімы герой наш!

Поделиться:
Популярные книги

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II