Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Брама неўміручасці

Крапіва Кандрат

Шрифт:

Скараспей. Справа невялікая. Хацеў напомніць, што ў цябе ёсць друг, якому некалі таксама прыйдзе час паміраць.

Дабрыян. А куды дзенешся.

Скараспей. Я думаю, заявы падаваць не трэба.

Дабрыян. Заявы? Нашто тая заява? Заявы не трэба.

Скараспей. I так усё ўладзіцца, кажаш?

Дабрыян. Уладзіцца. У агульным парадку.

Скараспей. Ты, аказваецца, жартаўнік.

Дабрыян.

Хіба я сказаў што-небудзь смешнае?

Скараспей. У агульным парадку… Значыць, ты прымушаеш мяне станавіцца ў агульную чаргу?

Дабрыян. Божа барані! У мяне і на думцы не было прымушаць. Як сабе хочаце.

Скараспей. Ты што, мілы друг… Прыкідваешся ці сапраўды такі?.. Не хочацца мне ўжываць моцнае слова.

Дабрыян. Такі. Я такі.

Скараспей. Ну і ну! (Не развітваючыся, выходзіць.)

Антаніна Васільеўна (уваходзіць). Барыс Пятровіч, там Карэспандэнт дабіваецца.

Дабрыян. Які яшчэ Карэспандэнт?

Антаніна Васільеўна. Замежны нейкі. Тэлефон абарваў. Цяпер у прыёмную прыпёрся.

Дабрыян. Ніякіх Карэспандэнтаў! Ад сваіх не адбіцца!

Антаніна Васільеўна ідзе да выхаду і ў дзвярах сустракаецца з абвешаным апаратамі карэспандэнтам.

Антаніна Васільеўна (заступае дарогу). Няможна!

Карэспандэнт (прэцца і крычыць). Карэспандэнт! Карэспандэнт!

Антаніна Васільеўна (стараецца выпхнуць яго за дзверы). Ніякіх карэспандэнтаў!

Карэспандэнт. «Нью-Йорк таймс», «Вашынггон пост», «Асашыэйтэд Прэс»! (Урываецца ў кабінет.)

Антаніна Васільеўна (адпіхвае яго зноў да дзвярэй). Дудкі, містэр-твістэр! Не на тую напаў.

Карэспандэнт (выцягвае рукі). Містэр Дабрыян! Містэр Дабрыян! Адна секунда. Два словы. Я — Гары Болдвін.

Дабрыян (да Антаніны Васільеўны). Пусціце. Ён вас затузае.

Болдвін (аддыхваецца). О, як я рад! Дзякуй! Вельмі дзякуй, містэр Дабрыян! Я першы прадстаўляю вас на ўвесь свет. (Нарыхтоўвае кінакамеру.)

Дабрыян

жэстам). Не трэба.

Болдвін. Чаму? Я не разумею. Рэклама — гэта ў ваш інтарэс.

Дабрыян. Гэта не ў інтарэсах справы.

Болдвін. Я не згодзен.

Дабрыян. Не згодны, дык будзьце здаровы. Сустрэча з вамі ў мяне не запланавана, але раз вы ўжо зайшлі…

Болдвін (хапаецца то за адзін апарат, то за другі). Містэр Дабрыян!

Дабрыян. Злажыце вашу апаратуру вунь туды… у куток.

Болдвін. Іначай…

Дабрыян. Ніякай размовы не будзе.

Болдвін (знімае апараты і складвае ў кучу). Вось… Я раззброены. Ніякі апарат.

Дабрыян. Я ў гэтым не ўпэўнены.

Болдвін. Што? (Паказвае на гузікі пінжака.) Мікрафон? Фотаапарат? (Смяецца.) Калі ласка. (Знімае пінжак.) Што яшчэ? Раздзявацца далей, да стрыптыз? Міс дазваляе?

Антаніна Васільеўна. Нахабнік. (Выходзіць.)

Дабрыян. Дык што вас цікавіць?

Болдвін. Сенсацыя веку! Неўміручасць! Вы ліцэнзія ўжо прадаваў?

Дабрыян. Не, не прадаваў.

Болдвін. Я магу рэкамендаваць пакупнік.

Дабрыян. Дзякую. У гэтым няма патрэбы.

Болдвін. Вы ведаў, колькі вы каштаваў?

Дабрыян. Тавар не прадажны, цаны не мае.

Болдвін. Мільёны! Мільёны долар!

Дабрыян. Ды і долар паў у цане.

Болдвін. Вы не хацеў сур‘ёзна гаварыць пра гэта тэма?

Дабрыян. Тэму варта перамяніць.

Болдвін. Добра. Тады для каго вы рабіў неўміручасць?

Дабрыян. Для добрых людзей.

Болдвін. А хто добрыя людзі?

Дабрыян. Тут, відаць, нашы погляды не супадуць.

Болдвін. Камуніст — гэта добра, а капіталіст — гэта не добра. Яму неўміручасць не даваць.

Дабрыян. Капіталіст асуджаны на смерць самой гісторыяй, і ніхто яго не ўратуе.

Болдвін. На палітграмата я маю імунітэт.

Дабрыян. Гэта так… да ведама.

Болдвін. У вас, я чуў, неўміручасць размяркоўваць на ліміт. На тысячу галоў дзесяць неўміручыя.

Дабрыян. У нас у неўміручыя могуць трапіць толькі лепшыя з лепшых.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат