Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Толькi на пятыя суткi жуаньжуаны прыходзiлi наведаць, цi выжыў хто з палонных. Калi заставаўся жывым хоць адзiн чалавек, то лiчылася, што мэта дасягнута. Яго паiлi вадой, развязвалi, здымалi калоду, i з часам вярталася да яго сiла. Гэта i быў раб-манкурт, каштоўны тым, што не меў памяцi, таму варты ён быў дзесяцi звычайных нявольнiкаў. Iснавала нават правiла - калi ў час мiжусобных сутычак забiвалi раба-манкурта, то выкуп за яго быў у тры разы большы, чым каштавала жыццё вольнага супляменнiка.

Манкурт не ведаў, хто ён, якога роду-племенi, не ведаў свайго iмя, не памятаў дзяцiнства, бацькi i мацi - адным словам, манкурт не ўсведамляў сябе чалавекам. Не маючы ўласнага "я", манкурт меў многа пераваг як паслухмяная i зусiм бяспечная iстота. У яго не ўзнiкала думка, каб збегчы цi ўзбунтавацца, а для ўсякага рабаўладальнiка самае страшнае - бунт раба. Раб жа заўсёды

патэнцыяльны мяцежнiк. Манкурт быў адзiным выключэннем - ён не ведаў непаслушэнства. Яму былi невядомыя такiя страсцi. I таму не трэба было сцерагчы яго, трымаць ахову i папярэджваць яго тайныя намеры. Манкурт, нiбы сабака, прызнаваў толькi сваiх гаспадароў. З iншымi ён не размаўляў. Адзiнае, што ён жадаў, - каб не хацелася есцi. Усё, што яму даручалi, ён рабiў старанна i дакладна так, як яму казалi. Манкуртаў застаўлялi звычайна рабiць самую цяжкую, брудную работу цi такую, якая патрабуе тупога цярпення. Толькi манкурт мог вытрымаць глухое бязлюддзе саразекаў, пасучы ўсё жыццё адзiн чараду вярблюдаў. Ён адзiн замяняў многiх. Трэба было ўсяго толькi дастаўляць яму ежу - i тады ён бясконца служыў i зiмой i летам, не жалячыся на адзiноту i нягоды. Вышэй за ўсё для яго быў загад гаспадара. Для сябе ж, акрамя ежы i якой апраткi, каб не замерзнуць у стэпе, ён нiчога не патрабаваў.

Намнога лягчэй зняць галаву палоннаму цi нанесцi яму iншае калецтва, каб зламаць яго дух, чым забраць у чалавека памяць, разбурыць яго розум, вырваць каранi таго, што бывае з чалавекам да апошняй хвiлiны, застаючыся яго адзiным набыткам, якi памiрае з iм недасягальным для iншых. I вось качавыя жуаньжуаны, якiя вынеслi са сваёй цёмнай гiсторыi самае жорсткае варварства, пасягнулi на гэтую таемную сутнасць чалавека. Яны знайшлi спосаб забiраць у рабоў iх памяць, учыняючы над чалавекам самае цяжкое з усiх магчымых i немагчымых зладзействаў. Нездарма, плачучы i прыплакваючы па сыну, так гаварыла Найман-Ана ў няўцешным горы i адчаi:

"Калi памяць тваю забiралi, калi галаву тваю, дзiця маё, сцiскалi, як арэх клешчамi, памалу сцягваючы чэрап шкурай вярблюда, калi абруч гэты насадзiлi на галаву так, што вочы твае з вачнiц выпiралi, налiтыя сукравiцай страху i болю, калi на бяздымным вогнiшчы саразекаў перадсмяротная смага цябе мучыла i не было кроплi, каб з неба на губы ўпала, - цi стала сонца, якое ўсiм дорыць жыццё, для цябе ненавiсным, аслеплым свяцiлам, самым чорным сярод усiх свяцiл у свеце?

Калi ад нясцерпнага болю твой енк стаяў сярод пустынi, калi ты крычаў i кiдаўся, звяртаючыся да бога днямi i начамi, калi ты дарэмна чакаў ад неба, задыхаючыся ў блеваках i ванючасцi, што выцiскалi з тваёй беспрытомнай плоцi нечалавечыя мукi скурчанага сутаргамi цела, калi ты згасаў у мярзоце, згрызены хмарамi мух, - цi пракляў ты апошнiмi сiламi бога, што стварыў усiх нас у пакiнутым iм самiм свеце?

Калi змрок зацьмення назаўсёды засцiлаў скалечаны катаваннямi розум, калi памяць твая, расшчэпленая сiлай, беззваротна губляла сувязь мiнулага, калi забываў ты ў пакутах пагляд мацi сваёй, шум рэчкi каля гары, дзе гуляў ты летнiмi днямi, калi iмя сваё i iмя бацькi ты губiў у разбуранай памяцi, калi воблiкi людзей, сярод якiх ты вырас, згаслi i iмя дзяўчыны згасла, якая табе ўсмiхалася сарамлiва, хiба не пракляў ты, падаючы ў бездань вечнага забыцця, мацi сваю страшным пракляццем за тое, што пасмела зачаць цябе ў чэраве i нарадзiць на свет божы для гэтага дня?.."

Гiсторыя гэтая адбылася ў той час, калi, выгнаныя з поўдня Азii, жуаньжуаны хлынулi на поўнач i, надоўга захапiўшы саразекi, вялi бесперапынныя войны, каб пашырыць уладаннi i захапiць больш рабоў. На першым часе, напаўшы нечакана, у блiзкiх да саразекаў землях яны ўзялi многа палонных, сярод iх многа жанчын i дзяцей. Усiх iх пагналi ў рабства. Але супрацiўленне нашэсцю расло. Пачалiся жорсткiя сутычкi. Жуаньжуаны не збiралiся пакiдаць саразекi, а наадварот, хацелi замацавацца ў гэтых прывольных для жывёлагадоўлi стэпах. Мясцовыя ж плямёны не маглi змiрыцца i лiчылi сваiм абавязкам i правам рана цi позна выгнаць захопнiкаў. Як бы там нi было, а вялiкiя i малыя бiтвы iшлi з пераменным поспехам. Але ў гэтых душагубных войнах былi i перапынкi.

У адно такое зацiшша купцы, што прыйшлi з караванам з наманскай зямлi, расказвалi, п'ючы чай, як мiнулi яны саразекскiя стэпы без асаблiвых перашкод ля калодзежа з боку жуаньжуанаў, i спамянулi пра тое, што сустрэлi ў саразеках аднаго маладога пастуха пры вялiкай чарадзе вярблюдаў. Купцы пачалi гаварыць з iм, але ён аказаўся манкуртам. На выгляд здаровы, i не падумаеш, што з iм такое зрабiлi. Напэўна не горшым за iншых

быў некалi, i разумны, i гаваркi, i сам яшчэ зусiм малады, толькi-толькi вусы прабiваюцца, i тварам прыгожы, а скажа слова - нiбы ўчора на свет нарадзiўся, не памятае былога, не ведае свайго iмя, нi бацькi, нi маткi, нi таго, што з iм зрабiлi жуаньжуаны, адкуль ён родам - таксама не ведае. Пра што нi спытаеш, маўчыць, адкажа толькi "так" цi "не" i ўвесь час за шапку трымаецца, якая шчыльна сядзiць на галаве. Для такога манкурта няма горшага пакарання, чым настрашыць: давай, гэта, адпарым тваю галаву. Будзе бiцца, як дзiкi конь, але да галавы не дасць дакрануцца. Шапку яны не здымаюць нi днём, нi ноччу, у шапцы спяць... I ўсё ж, працягвалi расказ госцi, дурань дурнем, а справу сваю ведае - пiльна сачыў, пакуль караваншчыкi не ад'ехалi ад таго месца, дзе пасвiлася яго чарада вярблюдаў. А адзiн пагоншчык вырашыў пажартаваць на развiтанне з тым манкуртам.

– Шлях далёкi ў нас. Каму прывiтанне перадаць, якой прыгажунi, у якой старане? Кажы, не хавайся. Чуеш? Можа, хусцiнку перадаць ад цябе?

Манкурт доўга глядзеў на пагоншчыка, а пасля прамовiў:

– Я кожны дзень гляджу на месяц, а ён на мяне. Але мы не чуем адзiн аднаго... Там нехта сядзiць...

Пры гэтай размове была ў юрце жанчына, якая разлiвала чай купцам. Гэта была Найман-Ана. З такiм iмем яна засталася ў саразекскай легендзе.

Найман-Ана выгляду не падала пры гасцях. Нiхто не заўважыў, як усхвалявала яе гэтая вестка, як перамянiлася яна ў твары. Ёй хацелася падрабязней распытаць купцоў пра таго маладога манкурта, але яна баялася - даведаецца больш, чым сказана. I змагла прамаўчаць, душачы ў сабе ўзнiкшую трывогу, як параненая птушка свой крык... Тым часам ужо гаварылi аб нечым iншым, нiхто больш не ўспамiнаў пра няшчаснага манкурта - цi мала што бывае на свеце, а Найман-Ана ўсё старалася перасiлiць страх, што ахапiў яе, суняць трымценне ў руках, нiбы яна сапраўды прыдушыла ў сабе тую крыкнуўшую птушку; яна толькi нiжэй апусцiла на твар чорную жалобную хустку, якая даўно ўжо стала звычнай на яе сiвой галаве.

Караван купцоў неўзабаве пайшоў сваёй дарогай. I ў гэтую бяссонную ноч Найман-Ана зразумела, што не будзе ёй спакою, пакуль не знойдзе яна ў саразеках таго пастуха-манкурта i не пераканаецца, што гэта не яе сын. Пакутлiва цяжкая думка гэтая зноў ажывiла ў матчыным сэрцы даўно затоенае сумненне, што сын загiнуў на полi бою... I лепш, вядома, было двойчы пахаваць яго, чым мучыцца, адчуваючы неадступны страх, неадступны боль, неадступнае сумненне.

Яе сын быў забiты ў адным з баёў з жуаньжуанамi ў саразекскай старане. Муж загiнуў на год раней. Вядомы, праслаўлены быў чалавек сярод найманаў. З наступным паходам пайшоў сын, каб адпомсцiць за бацьку. Забiтых няможна было пакiдаць на полi бою. Родзiчы павiнны былi прывезцi цела. Але зрабiць гэта сыну не давялося. У той бiтве сутыкнулiся блiзка з ворагам; многiя бачылi, як упаў ён, сын яе, на грыву каня, i конь, разгарачаны i перапалоханы шумам бiтвы, панёс яго некуды. I тады ён упаў з сядла, але нага зачапiлася за стрэмя, i ён павiснуў з боку каня, а конь, здурнеўшы ад гэтага яшчэ больш, шалёна павалок яго цела ў стэп. Як назло, конь панёсся ў варожы бок. Двое найманаў, пакiнуўшы поле бою, дзе яны павiнны былi быць у гэты цяжкi час, кiнулiся наўздагон, каб перахапiць каня i падабраць цела. Але з атрада жуаньжуанаў, што знаходзiўся ў засадзе, некалькi верхавых касаплётаў з крыкамi кiнулiся наперарэз. Адзiн з найманаў быў забiты з ходу стралой, а другi, цяжкапаранены, павярнуў назад i, ледзь паспеўшы даскакаць да сваiх, упаў на зямлю. Гэты выпадак дапамог найманам у час выявiць атрад жуаньжуанаў, што знаходзiўся ў засадзе i рыхтаваўся нанесцi ўдар з флангу ў самы крытычны момант бою. Найманы хутка адступiлi, каб перагрупавацца i зноў кiнуцца ў бой. I, вядома, было не да таго, каб высвятляць, што стала з iх маладым ратнiкам, сынам Найман-Аны... Ранены найман, той, што паспеў прыскакаць да сваiх, расказваў пасля, што калi яны кiнулiся за iм услед, конь, якi валок яе сына, хутка знiк з вачэй невядома ў якiм баку.

Некалькi дзён падрад выязджалi найманы ў пошуках цела. Але нi самаго, нi яго каня, нi яго зброi, нiякiх iншых слядоў знайсцi не змаглi. Усе былi ўпэўнены, што ён загiнуў. Нават будучы раненым, ён памёр бы ў стэпе ад смагi цi сцёк бы крывёю. Гаравалi, прычыталi, што iх малады сародзiч застаўся непахаваным у бязлюдных саразеках. Гэта была ганьба для ўсiх. Жанчыны, што галасiлi ў юрце Найман-Аны, папракалi сваiх мужоў i братоў, прыплакваючы:

– Расклявалi яго сцярвятнiкi, расцягнулi яго шакалы... Як жа вы пасля гэтага будзеце насiць мужчынскiя шапкi на галовах!..

Поделиться:
Популярные книги

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников