Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Так, перамагаючы адно пачуццё другiм, яна пераехала праз наступны пакаты доўгi ўзгорак i раптам убачыла вялiкую чараду вярблюдаў, што вольна пасвiлiся на шырокiм доле. Бурыя вярблюды хадзiлi сярод дробнага кустоўя i зарасляў вярблюджых калючак, абгрызаючы iх вяршкi. Найман-Ана прыспешыла як толькi магла сваю Акмаю, - тая пусцiлася з усiх ног, - сэрца мацеры зайшлося ад радасцi, што нарэшце яна знайшла чараду, пасля яна ўся задрыжала ад страху, што зараз убачыць сына, ператворанага ў манкурта. Пасля зноў узрадавалася i ўжо не магла зразумець сябе.

Вось яна пасецца,

чарада, але дзе ж пастух? Павiнен быць недзе тут. I ўбачыла на другiм краi далiны чалавека. Здалёк не разабраць было, хто ён. Пастух стаяў з доўгiм посахам, трымаючы на повадзе верхавога вярблюда з паклажай, i спакойна глядзеў з-пад насунутай шапкi на яе прыблiжэнне.

I калi прыблiзiлася, калi пазнала сына, не памятала Найман-Ана, як скацiлася са спiны вярблюдзiцы. Здалося ёй, што яна ўпала, але цi да таго было!

– Сын мой, родны! Я шукаю цябе кругом!
– яна кiнулася да яго так, нiбы iх раздзяляла нешта непраходнае.
– Я твая мацi!

I адразу ўсё зразумела i зарыдала, топчучы зямлю нагамi, горка i страшна скрывiўшы дрыжачыя губы, стараючыся супакоiцца i не ў сiлах саўладаць з сабой. Каб не ўпасцi, чэпка схапiлася за плячо сына i ўсё плакала i плакала, аглушаная горам, якое даўно навiсла i цяпер абрынулася, падмяла яе пад сябе i схавала. I, плачучы, углядалася праз слёзы, праз налiплыя пасмы сiвых мокрых валасоў, праз дрыжачыя пальцы, якiмi размазвала дарожны пыл па твары, углядалася ў знаёмыя рысы сына i ўсё хацела злавiць яго пагляд, усё яшчэ чакаючы, спадзеючыся, што ён пазнае яе, гэта ж так проста - пазнаць сваю мацi!

Але яе з'яўленне для яго нiчога не значыла, нiбы яна была тут пастаянна i кожны дзень наведвала яго ў стэпе. Ён нават не спытаў, хто яна i чаму яна плача. У нейкi момант пастух зняў з пляча яе руку i пайшоў, цягнучы за сабой неразлучнага верхавога вярблюда з ношай, на другi бок чарады, каб паглядзець, цi не вельмi далёка адбегся маладняк, што гарэзаваў на прыволлi.

Найман-Ана засталася на месцы, прысела на кукiшкi, усхлiпваючы, зацiскаючы твар рукамi, i так сядзела, не падымаючы галавы. Потым неяк сцiхамiрылася, пайшла да сына, стараючыся быць спакойнай. Сын-манкурт як нi ў чым не бывала няўцямна i раўнадушна паглядзеў на яе з-пад насунутай на вочы шапкi,i нешта як усмешка мiльгнула на яго змучаным, да чарнаты абветраным, абсiвераным твары. Але вочы, беспрасветна абыякавыя, засталiся адлучанымi ад усяго на свеце.

– Сядай, пагаворым, - цяжка ўздыхнуўшы, сказала Найман-Ана. I яны селi на зямлю.

– Ты пазнаеш мяне?
– спытала мацi.

Манкурт адмоўна пахiтаў галавой.

– А як цябе зваць?

– Манкурт, - адказаў ён.

– Гэта цябе цяпер так называюць. А ранейшае iмя сваё памятаеш? Успомнi сваё сапраўднае iмя.

Манкурт маўчаў. Мацi бачыла, што ён намагаецца ўспомнiць - на пераносiцы ад напружання выступiлi буйныя кроплi поту i вочы завалаклiся дрыготкiм туманам. Але перад iм узнiкла, вiдаць, глухая, непрабiваемая сцяна, i ён не мог яе пераадолець.

– А як звалi твайго бацьку? А сам ты хто, адкуль родам? Дзе ты нарадзiўся, хоць ведаеш?

Не, ён

нiчога не памятаў i нiчога не ведаў.

– Што яны зрабiлi з табой!
– прашаптала мацi, i зноў губы яе мiжволi задрыжалi, i, задыхаючыся ад крыўды, гневу i гора, яна зноў пачала ўсхлiпваць, дарэмна стараючыся сябе супакоiць. Гора мацi нiяк не трывожыла, не кранала манкурта.

– Можна забраць зямлю, можна забраць i багацце, можна забраць i жыццё, прамовiла яна ўслых, - але хто прыдумаў, хто адважваецца пасягаць на памяць чалавека?! О божа, калi ты ёсць, як навёў ты на такое людскi розум? Хiба мала зла на зямлi i без гэтага?

I тады сказала яна, гледзячы на сына-манкурта, сваё слова смутку, вядомае цяпер усiм, пра сонца, пра бога, пра сябе, яго пераказваюць, хто ведае, i цяпер, калi загавораць аб саразекскай гiсторыi.

I тады яна пачала свой плач, якi i да гэтага часу ўспамiнаюць людзi:

– Мен ботасы олген боз мая, тулыбын келiп iскеген...*

* Я няшчасная вярблюдзiца, што прыйшла ўдыхнуць пах шкуры вярблюдзяняцi, набiтага саломай.

I тады вырвалiся з душы яе доўгiя няўцешныя жальбы сярод пустынных бяскрайнiх саразекаў...

Але нiшто не магло патрывожыць сына яе, манкурта.

I тады вырашыла Найман-Ана не распытваць, а расказаць, пераканаць яго, хто ён ёсць.

– Тваё iмя Жаламан. Ты чуеш? Ты - Жаламан. А бацьку твайго звалi Даненбай. Хiба ты не памятаеш бацьку? Ён жа, калi ты быў яшчэ дзiцём, вучыў цябе страляць з лука. А я твая мацi. А ты мой сын. Ты з племя найманаў, зразумеў? Ты найман...

Усё, што яна яму гаварыла, ён выслухаў без усякай цiкавасцi да яе слоў, нiбы яна нiчога не паведамляла. Гэтак ён слухаў, напэўна, стракатанне конiка ў траве.

I тады Найман-Ана спытала сына-манкурта:

– А што было да таго, як ты прыйшоў сюды?

– Нiчога не было, - сказаў ён.

– Ноч была цi дзень?

– Нiчога не было, - сказаў ён.

– З кiм ты хацеў бы размаўляць?

З месяцам. Але ж мы не чуем адзiн аднаго. Там нехта сядзiць.

– А што ты яшчэ хацеў бы?

– Касу на галаве, як у гаспадара.

– Дай я пагляджу, што яны зрабiлi з тваёй галавой, - нахiлiлася да яго Найман-Ана.

Манкурт рэзка адхiнуўся, адсунуўся ад яе, схапiўся рукой за шапку i больш не глядзеў на мацi. Яна зразумела, што ўспамiнаць пра яго галаву нiколi не трэба.

У гэты час здалёк паказаўся чалавек вярхом на вярблюдзе. Ён кiраваўся да iх.

– Хто гэта?
– спытала Найман-Ана.

– Ён вязе мне есцi, - адказаў сын.

Найман-Ана схамянулася. Трэба было хутчэй схавацца, пакуль жуаньжуан, што з'явiўся так нечакана i нежадана, не ўбачыў яе. Яна асадзiла сваю вярблюдзiцу на зямлю i залезла ў сядло.

– Ты нiчога не кажы. Я хутка прыеду, - сказала Найман-Ана.

Сын не адказаў. Яму было ўсё роўна.

Найман-Ана зразумела, што памылiлася, уцякаючы вярхом праз чараду вярблюдаў. Але было ўжо позна. Жуаньжуан, якi ехаў да чарады, мог, вядома, заўважыць яе на белай вярблюдзiцы, трэба было адыходзiць пешшу, хаваючыся памiж вярблюдамi.

Поделиться:
Популярные книги

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников