Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

А цi была падстава для трывогi? Заўсёды пад канец года прыязджаў на раз'езд участковы мiлiцыянер. Паводле графiка аб'язджаў ён раз'езд за раз'ездам, ад станцыi да станцыi. Прыедзе, дзень-другi пабудзе, праверыць, як зарплата выдавалася, як маёмасць ды матэрыялы розныя зберагалiся i ўсё такое, напiша акт рэвiзii разам з начальнiкам раз'езда i яшчэ з кiм-небудзь з рабочых i паедзе назад якiм патрапiцца цягнiком. Дый i колькi спраў тых на раз'ездзе? Едыгей, бывала, таксама, распiсваўся ў тых актах. Гэты раз рэвiзор тры днi прабыў у Баранлы-Буранным. Начаваў у дзяжурным дамку, у галоўным памяшканнi раз'езда, дзе была сувязь

ды пакойчык начальнiка, што зваўся кабiнетам. Начальнiк раз'езда Абiлаў усё бегаў, чай насiў яму ў чайнiку. Зазiрнуў да рэвiзора i Едыгей. Сядзеў чалавек, думаў над паперамi. Едыгею падалося, што, можа, хто з ранейшых знаёмых, але не, гэты быў незнаёмы. Чырванашчокi такi, зубы рэдкiя, у акулярах, сiваваты. Дзiўная, шматзначная ўсмешка мiльганула ў ягоных вачах.

А позна ўвечары сустрэлiся. Едыгей вяртаўся са змены, бачыць - рэвiзор праходжваецца каля дамка пад лiхтаром. Каўнер палiтона падняў, палiць раздумлiва, хрубасцiць пясочак пад падэшвамi.

– Добры вечар. Што, падыхаць выйшлi? Стамiлiся?
– паспачуваў яму Едыгей.

– Яно так, - адказаў той з кволай усмешкай.
– Нялёгка.
– I зноў усмiхнуўся.

– Ды праўда, праўда, - адно i сказаў дзеля далiкацтва Едыгей.

– Заўтра з ранiцы еду, - паведамiў рэвiзор.
– Дачакаюся семнаццатага спынiцца. I паеду.
– I зноў усмiхнуўся. Голас ягоны глухаваты, натужлiвы нейкi. А вочы былi з прыжмурам, чэпкiя.
– Дык вы будзеце Едыгей Жангельдзiн? спытаўся рэвiзор.

– Ды я гэта, ён самы.

– Я так i думаў.
– Рэвiзор упэўнена дыхнуў дымам праз рэдкiя зубы.
– Былы франтавiк. На раз'ездзе з сорак чацвёртага. Пуцейцы Буранным называюць.

– Усё так, - дабрадушна пацвердзiў Едыгей. Яму было прыемна, што той так многа знаў пра яго, але i здзiвiўся адначасна, як, навошта рэвiзор усё гэта ўведаў i запомнiў.

– А ў мяне памяць добрая, - з лёгкай усмешкай сказаў рэвiзор, мабыць, здагадваючыся, пра што думае Едыгей.
– Я ж таксама пiшу, як ваш Кутыбаеў, кiўнуў ён, пускаючы струмень дыму ў бок асветленага акна, у прахоне якога схiлялася, як заўсёды, над нейкiмi паперамi галава Абуталiпа.
– Трэцi дзень назiраю - усё пiша i пiша. Разумею. Сам пiшу. Толькi я вершамi займаюся. У дэпоўскай шматтыражцы амаль кожны месяц друкуюся. У нас там гурток лiтаратурны. Я iм кiрую. I ў абласной газеце памяшчалi. Восьмага сакавiка аднойчы. Першага мая сёлета.

Яны памаўчалi. Едыгей ужо збiраўся быў развiтацца i пайсцi, але рэвiзор зноў загаварыў:

– А ён пра Югаславiю пiша?

– Шчыра кажучы, не ведаю дакладна, - адказаў Едыгей.
– Мусiць так. Бо ён партызанiў там. Ён для дзяцей сваiх пiша.

– Чуў пра тое. Я тут распытаў Абiлава. Ён i ў палоне пабываў. Нiбыта i настаўнiчаў колькi год. А цяпер рашыў заявiць пра сябе з дапамогай пяра, непрыемна гiгiкнуў ён.
– Але гэта не так проста, як здаецца. Я таксама тое-сёе задумаў. Фронт, тыл, праца будзе. Ды часу ў нашага брата зусiм няма. Усё камандзiроўкi...

– Ён таксама, начамi толькi. А ўдзень працуе, - асмелiўся сказаць Едыгей.

Яны зноў памаўчалi. I зноў Едыгей не паспеў пайсцi.

– Ну i пiша, ну i пiша, галавы не ўзнiмае, - усё гэтак жа паўнасмешлiва казаў рэвiзор, углядаючыся ў сiлуэт Абуталiпа ў акне.

– Дык трэба ж нечым займацца, - адказаў яму на тое Едыгей.
– Чалавек граматны. Наўкол нiкога i

нiчога. Вось i пiша.

– Ага, цi ж не iдэя. Наўкол нiкога i нiчога, - жмурачыся i нешта нiбы маючы на ўвазе, мармытаў рэвiзор.
– А ты сам па сабе, бо наўкол нiкога i нiчога, цi не iдэя? А ты сам па сабе...

На гэтым яны развiталiся. I наступнымi днямi не-не дый мiльгала думка не забыць расказаць Абуталiпу пра тую выпадковую размову з рэвiзорам, ды неяк не выходзiла, а потым i наогул вылецела з галавы.

Спраў было многа ў пярэдадзень зiмы. I, галоўнае, Каранар вар'явацца пачаў. Ён i так быў ужо ў сiле, i раней натурыўся, але тады яшчэ можна было неяк з iм саўладаць, прыстрашыць голасам. Ды яшчэ i стары самец у баранлiнскiм статку не даваў яму развярнуцца. Бiў, грыз, адганяў ад матак. Але стэп шырокi. З аднаго месца прагонiць, той у другое паспее. I так цэлымi днямi ганяў яго стары атан, пакуль зусiм не знясiлеў. I тады настаў час Каранара.

На новы сезон, з пачаткам халадоў, калi вярблюды чуюць па-асаблiваму поклiч прыроды, Каранар выйшаў пераможцам. Дасягнуў Каранар улады, дасягнуў не абы-якой моцы. Без высiлку загнаў старога Казангапавага атана пад абрыў i ў бязлюдным стэпе ледзь не таптаў яго, грыз без аддыху, бо не было каму разбаранiць. У гэтым няўмольным законе прырода была паслядоўная - настаў Каранараў час пакiдаць па сабе патомства.

Праз гэта, аднак, Казангап з Едыгеем упершыню пасварылiся. Не сцярпеў Казангап пасля такога вiдовiшча - зганьбленага атана каля абрыву. Вярнуўся з пашы змрочны i накiнуўся на Едыгея:

– Навошта ты папускаеш такое! Яны жывёлы, а мы ж з табой людзi! Гэта ж на забойства iшоў твой Каранар. А ты яго спакойна адпускаеш у стэп!

– Не адпускаў я яго, Казаке. Сам ён збег. Як мне яго трымаць загадаеш? На ланцугу? Дык ён ланцуг iрве. Сам ведаеш, не выпадкова казалi старыя: "Куш атасыл танымайды". Надышоў яго час.

– А ты i рады. Чакай, цi тое яшчэ будзе. Ты яго шкадуеш, ноздры яму шкадуеш пракалоць, каб шыш начапiць, але ты яшчэ паплачаш, паганяешся за iм. Такi звер у адным статку не ўтаймуецца, ён пойдзе па ўсiх саразеках бiцца. I нiчым яго будзе не стрымаць. Успомнiш маё слова...

Едыгей толькi прамармытаў памяркоўна:

– Сам жа яго ты падарыў мне, а цяпер злуешся. Добра, прыдумаю што-небудзь, знайду на яго цуглi.

Але калоць такому прыгажуну ноздры, нявечыць яго - не, на такое рука не падымалася. Колькi потым ён кляў вярблюда i ўсё-ткi не рашыўся на той гвалт над прыгажуном Каранарам. Хацеў аднае пары звалхаць i таксама не рашыўся, не адолеў сябе. А гады iшлi, i кожны раз, як наставалi зiмовыя халады, пачыналiся пошукi ў стэпе раз'ятранага гонам Каранара...

З той зiмы ўсё i пачалося. Запомнiлася. I пакуль утаймоўваў Каранара ды ладзiў загон, каб надзейна заняволiць таго, i Новы год падаспеў. А Кутыбаевы якраз надумалi стаўляць ёлку. Для ўсёй баранлiнскай дзятвы падзея вялiкая. Укубала з дочкамi бадай перабралiся ў барак да Кутыбаевых. Прыбралi там ёлку. I на працу iдучы, i з працы, Едыгей не мог утрымацца, каб не паглядзець на тую ёлку. Усё прыгажэй, усё святочней рабiлася яна, стракацела ад каснiкоў, паперак i цацак самаробных. Тут жанчын варта пахвалiць, пастаралiся. I справа, бадай, была не столькi ў ёлцы, колькi ў спадзяваннях навагоднiх, агульным для ўсiх нейкiм няпэўным чаканнi хуткiх i шчаслiвых змен.

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1