Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:
I Едыгей доўга не мог супакоiць, суняць малога Эрмека, якога душылi слёзы.
Ужо дома, калi сядзеў зажураны ля печы, ён успомнiў пра Абiлава. Цiха падняўся, пачаў апранацца. Укубала адразу здагадалася.
– Ты куды?
– схапiла мужа за руку.
– Не чапай яго, пальцам не кранi. У яго жонка цяжарная.
– Супакойся, я яго не крану, але ён павiнен ведаць, што яму лепш перабiрацца ў iншае месца, - ён вырваў руку i выйшаў з дому.
У Абiлавых яшчэ гарэла святло.
Жорстка ступаючы па снезе, Едыгей падышоў да дзвярэй i моцна пастукаў. Дзверы адчынiў Абiлаў.
– А, Едыке, заходзь,
Едыгей пайшоў моўчкi за iм, спынiўся на парозе, прачыняючы за сабой дзверы.
– Ты навошта асiрацiў гэтых няшчасных?
– сказаў ён, сiлячыся быць як мага стрыманей.
Абiлаў упаў на каленi i папоўз, хапаючыся за крысо Едыгеевага кажуха.
– Дальбог, не я, Едыгей! Вось каб жонцы маёй не радзiць дзiця! Гэта той самы рэвiзор. Успомнi. Гэта ён усё дапытваўся, што, маўляў, пiша ён i навошта пiша. Гэта ён, гэта рэвiзор. Як я мог! У мяне сёння ля цягнiка ўсё нутро перавярнулася! Гэта ўсё рэвiзор, рэвiзор...
– Ну добра, - перапынiў яго Едыгей.
– Устань, пагаворым як людзi. Вось пры жонцы тваёй. Нават калi ты i не вiнаваты. Табе ўсё адно дзе жыць. А нам тут заставацца да самай, можа, смерцi. Дык ты падумай. Мусiць, варта табе з часам перабрацца на iншую работу. Гэта мая парада. Вось i ўсё. I больш да гэтай размовы не вернемся. Толькi гэта i хацеў сказаць...
З тым Едыгей выйшаў, закрыўшы за сабою дзверы.
IX
На цiхiм акiяне, у раёне Алявутаў быў поўдзень. Усё гэтак жа штармiла напаўсiлы, па ўсёй адкрытай пространi кацiлiся, ускiпаючы, хвалi адна за адной - велiчнае вiдовiшча воднай стыхii. Авiяносец "Канвенцыя" ледзь пагойдваўся на хвалях. Ён быў там, дзе i раней, на строга аднолькавай адлегласцi памiж Сан-Францыска i Ўладзiвастокам. Усе службы судна мiжнароднай навуковай праграмы ў напружаннi, у поўнай гатоўнасцi да дзеянняў.
На той час на борце авiяносца завяршалася экстраннае пасяджэнне асобаўпаўнаважаных камiсiй па расследаванню надзвычайнага становiшча, якое ўзнiкла ў вынiку адкрыцця пазаземнай цывiлiзацыi ў сiстэме свяцiла Дзяржацель. Парытэт-касманаўты 1-2 i 2-1, што самавольна адбылi разам з iншапланецянамi, усё яшчэ знаходзiлiся на планеце Лясныя Грудзi, тройчы атрымаўшы папярэджанне ад Абцэнупра праз радыёсувязь арбiтальнай станцыi "Парытэт" - нi ў якiм разе не адважвацца нi на якiя дзеяннi без асобых указанняў Абцэнупра.
Гэтыя катэгарычныя патрабаваннi Абцэнупра былi не толькi ўстурбованасцю за лёс касманаўтаў, але i вынiкам выключна складанай сiтуацыi, спрэчак двух бакоў, якiя пагражалi поўным разрывам супрацоўнiцтва, больш таго - яўнай канфрантацыяй. Тое, што нядаўна зблiжала ў iнтарэсах iнтэграванай навукова-тэхнiчнай моцы галоўных дзяржаў, - праграма "Дэмiвург" сама па сабе адышла на другi план i адразу страцiла сваё былое значэнне перад наяўнасцю суперпраблемы. Сябры камiсiй добра разумелi: небывалае адкрыццё ставiць пад сумненне асновы сусветнага супольнiцтва, патрабуе перагледжання ўсiх правiл чалавечага iснавання.
I яшчэ, як заўсёды ў крызiсныя моманты гiсторыi, праявiлiся з усёй сiлай карэнныя супярэчнасцi дзвюх розных грамадска-палiтычных сiстэм на Зямлi.
Абмеркаванне перарасло ў зацятыя спрэчкi. Рознасць поглядаў, рознасць падыходаў зацягвалi вузел. Нарастала непаразуменне, якое магло б вылiцца ў сусветную вайну. Таму кожны бок iмкнуўся ўстрымацца. Але было i
I розум перамог, бакi прыйшлi да кампрамiсу - вымушанаму, на строга сбалансаванай аснове. У сувязi з гэтым на арбiтальную станцыю "Парытэт" перадалi кодавую радыёграму Абцэнупра наступнага зместу:
"Касманаўтам-кантралёрам 1-2, 2-1. Вам належыць неадкладна ўключыцца ў радыёкантакт з дапамогай бартавых сiстэм "Парытэта" з парытэт-касманаўтамi 1-2, 2-1, што знаходзяцца ў пазасонечнай Галактыцы, у так званай сiстэме свяцiла Дзяржацель на планеце Лясныя Грудзi. Неабходна тэрмiнова паведамiць iм, што на аснове заключэнняў двухбаковых камiсiй, якiя вывучалi iнфармацыю пра пазаземную цывiлiзацыю, адкрытую парытэт-касманаўтамi, Абцэнупр прымае рашэнне, што не падлягае перагляду:
а) не дапускаць вяртання былых парытэт-касманаўтаў 1-2 i 2-1 на арбiтальную станцыю "Парытэт" i тым самым на Зямлю як асоб, што непажаданыя для зямной цывiлiзацыi;
б) аб'явiць насельнiкам планеты, што завецца Ляснымi Грудзьмi, пра нашу адмову ўступаць з iмi ў любыя вiды кантактаў як несумяшчальныя з гiстарычным вопытам, надзённымi iнтарэсамi i асаблiвасцямi сённяшняга развiцця чалавечага грамадства на Зямлi;
в) папярэдзiць былых парытэт-касманаўтаў 1-2 i 2-1, а таксама iншапланецян, што знаходзяцца з iмi ў кантакце, каб яны не рабiлi спробы наладзiць сувязь з зямлянамi, нi тым больш выходзiць у каляземныя сферы, як гэта мела месца ў выпадку наведвання iншапланецянамi арбiтальнай станцыi "Парытэт" на арбiце "Трамплiн";
г) у месцах iзаляцыi каляземнай касмiчнай прасторы ад магчымага ўварвання лятальных апаратаў мiжпланетнага паходжання Абцэнупр "аб'яўляе ўстанаўленне ў тэрмiновым парадку Надзвычайнага транскасмiчнага рэжыму пад назвай аперацыя "Абруч", запраграмаваўшы серыю баявых ракет-робатаў, што баражыруюць па зададзеных арбiтах i разлiчаны таксама на знiшчэнне ядзерна-лазерным промнем любых прадметаў, якiя наблiзяцца ў космасе да зямнога шара;
д) давесцi да ведама былых парытэт-касманаўтаў, якiя самавольна наладзiлi кантакт з iншапланетнымi iстотамi, што ў мэтах бяспекi, захавання цяперашняй стабiльнасцi геапалiтычнай структуры зямлян выключаецца любая магчымасць сувязi з iмi. А пасля будуць прыняты ўсе меры да найстражэйшага засякрэчвання падзеi, што мела месца. З гэтай мэтай арбiта станцыi "Парытэт" будзе неадкладна зменена, а каналы радыёсувязi станцыi нанова забяспечаны кодам;
е) яшчэ раз папярэдзiць iншапланецян пра небяспеку наблiжэння да зонаў "Абруча" вакол зямнога шара.
Абцэнупр. Борт авiяносца "Канвенцыя".
Прымаючы гэтыя засцерагальныя меры, Абцэнупр вымушаны быў замарозiць на няпэўны час усю праграму "Дэмiвург" па асваеннi планеты Iкс. Арбiтальную станцыю "Парытэт" належала перавесцi на другiя параметры кручэння i выкарыстоўваць яе для бягучых касмiчных назiранняў. Кааператыўны навукова-даследчы авiяносец "Канвенцыя" было вырашана перадаць на захаванне нейтральнай Фiнляндыi. Пасля запуску ў дальнi космас сiстэмы "Абруч" усiм парытэтным службам, усiм навуковым i адмiнiстрацыйным работнiкам, усёй абслузе належала расфармiравацца, даўшы подпiс не раскрываць да самай смерцi прычыны прыпынення дзейнасцi Абцэнупра.
Голодные игры
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Найденыш
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Игра Кота 2
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
рейтинг книги
Связанные Долгом
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего
Религия и эзотерика:
эзотерика
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
