Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

Мабыць, гэта быў чалавек без пэўнага занятку, якi бавiў час на лаўках, разглядаючы ад няма чаго рабiць мiнакоў.

У кожным парыжскiм квартале - свой тып разяватых працiральнiкаў штаноў. Можа, гэта быў пенсiянер? Але на бульвары Сэн-Мартэн пенсiянеры - нячастыя госцi.

Дзве несумяшчальныя рэчы: з аднаго боку - жоўтыя чаравiкi франта, з другога - баўленне часу на лаўцы, занятак чалавека старога або апушчанага.

А нарэшце прыйшоў дзень, калi нехта нячутна пракраўся ўслед за iм у тупiчок i за дзесяць крокаў ад натоўпу на

бульвары ўсадзiў яму ў спiну нож. I што, што магло спатрэбiцца Турэ ў гэтым тупiку?..

За акном цямнела, прыйшлося запалiць лямпу. Мэгрэ ўстаў i зняў палiто з вешалкi.

Выходзячы, ён сказаў iнспектарам з суседняга пакоя:

– Я буду праз гадзiну-дзве.

Ён не паехаў на службовай машыне, а сеў у канцы вулiцы на аўтобус i, даехаўшы за некалькi хвiлiн да Севастопальскага бульвара, сышоў.

На вулiцах было людна. Яшчэ зусiм нядаўна ў гэты час хадзiў па iх i Луi Турэ, не ведаючы, магчыма, чым заняцца, перш чым змянiць свае жоўтыя чаравiкi на чорныя i адправiцца на Лiёнскi вакзал.

На другiм баку бульвара Бон-Нувэль Мэгрэ прыкмецiў лаўку.

"Напэўна, гэтая", - падумаў ён.

На лаўцы нiхто не сядзеў.

На рагу Сэн-Мартэн чакалi клiентаў прастытуткi. Iншыя сядзелi ў маленькiм бары, мужчыны побач гулялi ў карты.

I тут камiсар убачыў iнспектара Нэве i зрабiў яму знак. Адна прастытутка вырашыла, што Мэгрэ клiча яе, i ўстала, камiсар спынiў яе маўклiвым жэстам.

Раз ужо Нэвэ апынуўся тут, дык, пэўна, паспеў распытаць усiх: такiх кабетак у сваiм квартале ён ведаў добра.

– Як жыццё?
– спытаўся Мэгрэ ў Нэвэ.

– Прыйшлi зiрнуць?

– Ды так, на хвiлiнку.

– А я ўжо з васьмi ранiцы. Апытаў ужо чалавек пяцьсот.

– Даведаўся, дзе ён абедаў?

– Даведаўся.

– Я так i думаў.

– Чаму?

– Турэ быў чалавек звычкi, наўрад цi ён стаў бы кожнага дня хадзiць у iншае месца.

– Вось там, - паказаў Нэвэ рукою на сцiплы рэстаранчык.
– Там дагэтуль ляжыць ягоная сурвэтка з нумарам.

– I што табе там расказалi?

– Ён заўсёды сядаў за адзiн i той самы столiк у глыбiнi залы, непадалёк ад стойкi. Яго зазвычай абслугоўвала адна афiцыянтка. Здаравенная такая кабыла, рыжая. Ведаеце, як яна яго называла?.. "Мой дружок..." Яна сама мне пра гэта сказала. Так i пыталася ў яго: "Ну што, мой дружок, будзем сёння есцi?" Сцвярджае, што яму гэта падабалася. Яна часта загаворвала з iм, але ён нiколi да яе не заляцаўся. Яна не раз бачыла яго на бульвары на лаўцы, i кожны раз ён вiтаў яе рукою. I заўсёды гэта было каля трох гадзiн дня, у час яе перапынку. Аднойчы яна сказала яму: "Здаецца, мой дружок, вы працаю не струджаны!" А ён адказаў, што працуе ўначы.

– I яна паверыла?

– Ды яна, здаецца, проста малiлася на яго.

– А газеты яна чытае?

– Я ёй сказаў, што яго забiлi. Паверыць не магла... А ведаеце, рэстаран хоць i сцiплы, але i не дужа танны. А

Турэ кожны раз заказваў паўбутэлькi марачнага вiна.

– Цi ёсць яшчэ ў квартале людзi, якiя б ведалi яго?

– Чалавек дзесяць. Адна прастытутка сустракала яго амаль штодня. Першы раз яна паспрабавала завесцi яго да сябе, але ён пачцiва адмовiўся. А потым, калi яна бачыла яго, то крычала: "Дык што, сёння?" Гэта ўвайшло ў iхнюю звычку i вельмi iх весялiла. Калi яна знiкала з клiентам, ён падмiргваў ёй.

– I ён нi разу не быў нi ў адной?

– Не.

– А з якой-небудзь iншай жанчынай яго бачылi?

– Яны - не. Але адзiн з прадаўцоў ювелiрнай крамы бачыў.

– Той самай крамы, каля якой яго забiлi?

– Таго самага. Я там усiм паказваў яго фатаграфiю, i адзiн яго прызнаў. "Ды гэта ж той, што купiў у нас пярсцёнак на тым тыднi!" - адразу ж усклiкнуў ён.

– А жанчына была маладая?

– Не надта. Прадавец не звярнуў на яе асаблiвай увагi. Вырашыў, што гэта муж з жонкаю. Ён толькi заўважыў, што на ёй была гаржэтка з серабрыстага лiса, а на шыi вiсеў ланцужок з пазалочаным медальёнам-чатырохлiстнiкам, рыхтык такiя ж, што прадаюць у iхнай краме.

– Дарагi пярсцёнак?

– Пазалочаны, з падробленым каменем.

– Пра што ж яны гаварылi? Прадавец нiчога не чуў?

– Ён не памятае. Кажа, гаварылi як муж з жонкаю. Нiчога асаблiвага.

– А ён змог бы пазнаць гэтую жанчыну?

– Ён не ўпэўнены. Яна была ў чорным i ў пальчатках. Адну пальчатку забыла на прылаўку. Турэ вярнуўся, а яна чакала яго на вулiцы. Яна вышэйшая за яго. На вулiцы ўзяла яго пад руку, i яны пайшлi да станцыi метро "Рэспублiка".

– Больш нiчога не ўведаў?

– I гэта з'ела ў мяне ўвесь час: я ж пачаў з Манмартра. Але там нiчога не ўведаў. За вылiкам адной драбнiцы. Ведаеце кiёск на вулiцы Акацый, дзе прадаюць пышкi?

– Ведаю. Iх пякуць там пад адкрытым небам, як на кiрмашы.

– Дык вось, прадаўцы пышак памятаюць Турэ. Ён часта купляў у iх, заўсёды па тры штукi i нiколi не еў на вулiцы, а забiраў з сабою. Гэтыя пышкi, як вам вядома, вельмi вялiкiя, ва ўсякiм разе, рэклама сцвярджае, што яны сама вялiкiя ў Парыжы. Наўрад цi пасля сытнага абеду ў рэстарацыi Турэ еў бы iх адзiн. Не еў бы ён iх i на лаўцы - не такi гэта чалавек. Вiдаць, ён браў iх той самай жанчыне. Значыцца, яна жыве недзе непадалёк.

А можа, падумаў Мэгрэ, ён частаваў таго чалавека, якога бачыў бухгалтар Сэмброн?

– Ну што, шэф, казаць далей?

– Вядома.

– Куды вы?

– Хачу зазiрнуць у тупiчок.

Тупiчок быў зусiм побач, i Мэгрэ вырашыў яшчэ раз агледзець месца злачынства.

Час цяпер быў такi самы. Туману сёння не было, але цемната такая ж непраглядная.

А можа, Турэ зайшоў сюды проста да ветру?.. Не, насупраць ёсць прыбiральня...

Нэвэ ўздыхнуў:

– Толькi б знайсцi тую жанчыну...

Поделиться:
Популярные книги

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Москва – город проклятых

Кротков Антон Павлович
1. Неоновое солнце
Фантастика:
ужасы и мистика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Москва – город проклятых

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Цвик Катерина Александровна
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут