Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

Заставалася толькi ўздыхнуць.

Пахаванне Турэ было назначана на заўтра. Уранку цела нябожчыка забралi ў Жувiзi.

Мэгрэ патэлефанаваў жонцы i сказаў, што вернецца позна.

Па дарозе ў Жувiзi дзьмуў моцны вецер. Хмары нiзка навiслi над зямлёю, збiралася навальнiца. Шафёр з цяжкасцю знайшоў вулiцу Таполяў. Ва ўсiх вокнах дома Турэ гарэла святло.

Але званок не званiў. Яго, вiдаць, выключылi ў знак жалобы. Нехта ўбачыў, як да дома пад'ехала машына, i дзверы адчынiла жанчына, яшчэ не знаёмая камiсару, гадоў на пяць старэйшая за панi Турэ i вельмi падобная

да яе.

– Камiсар Мэгрэ.

Жанчына паклiкала сястру з кухнi:

– Эмiлiя!

– Чую. Запрасi яго ў дом.

Мэгрэ прынялi на кухнi, бо ў сталовай стаяла труна. У вузкiм калiдоры пахла кветкамi i свечкамi.

– Выбачайце, што я вас турбую...

– Пазнаёмцеся: пан Маньен, мой швагер. Кантралёр на чыгунцы.

– Вельмi прыемна.

– Вы ўжо знаёмыя з маёй сястрой Жаннай, а гэта Сэлiна...

Адна Монiка не ўстала, каб павiтацца з Мэгрэ. Яна пiльна ўзiралася ў яго i, напэўна, думала, што камiсар прыехаў дапытваць яе наконт Жарыса, i была скаваная страхам.

– Прысядзьце, калi ласка.

Мэгрэ пакруцiў галавою.

– Хочаце глянуць на яго?

Удаве было прыемна паказаць камiсару, што яна не паскупiлася на аддзелку труны.

– Нiбыта спiць...

Мэгрэ зрабiў усё належнае.

– Ён i зразумець не паспеў, што здарылася, - уздыхнула жанчына.
– А як ён любiў жыццё!

Яны цiха выйшлi, i панi Турэ зачынiла дзверы.

– Вы будзеце на пахаваннi, пан камiсар?

– Буду. Таму i прыйшоў.

Монiка па-ранейшаму сядзела нерухомая. Пачуўшы, што сказаў камiсар, яна адразу ж уздыхнула.

– Напэўна, вы i вашы сёстры знаёмыя з усiмi, хто будзе на пахаваннi, а я не ведаю нiкога...

– Разумею!
– усклiкнуў Маньен, нiбыта гэтая думка прыйшла i яму самому ў галаву адначасна.

Сваiм пыхлiвым выглядам ён паказваў, што ведае ўсё наперад.

– Я проста папрасiў бы вас паказаць мне на пахаваннi незнаёмых людзей, калi такiя будуць.

– Вы думаеце, прыйдзе забойца?

– Неабавязкова. Але мой абавязак - нiчога не ўпускаць.

– Вы маеце на ўвазе якую-небудзь жанчыну?
– спыталася панi Турэ.

I яе твар, i твары сясцёр адразу ж сталi аднолькава злыя.

– Я нiчога не маю на ўвазе. Я шукаю забойцу. Калi заўтра на пахаваннi вы зробiце мне знак, я зразумею.

– Калi заўважым любога незнаёмага?

Мэгрэ кiўнуў, папрасiў прабачэння за клопаты i выйшаў. Маньен правёў яго да дзвярэй.

– Натрапiлi на след?
– спытаўся ён тонам, якiм гавораць з доктарам пасля агляду хворага.

– Не.

– I не маеце нiякiх падазрэнняў?

– Нiякiх. Да пабачэння.

У машыне Мэгрэ ўспомнiў, як дваццацiгадовым юнаком ён трапiў упершыню ў сталiцу. Тады яго найбольш уразiў няспынны рух натоўпу, калаўрот сотняў тысяч людзей. Ён з мiжвольнай трывогаю назiраў за тымi, хто, страцiўшы раўнавагу, кiдаўся ў паток i плыў па цячэннi. Але асаблiвае спачуванне выклiкалi ў яго сцiпла i чыста апранутыя людзi. Якiх толькi намаганняў яны не прыклалi, каб застацца на паверхнi i стварыць iлюзiю, што яны жывуць i што гэтае жыццё вартае таго, каб яго пражыць!

Вось i

Луi Турэ дваццаць пяць гадоў сядаў кожнае ранiцы ў адзiн i той самы цягнiк, бачыў адны i тыя ж твары, i пад пахаю ў яго быў адзiн i той самы загорнуты ў цырату сняданак; увечары нябога вяртаўся ў сваё жытло, якое Мэгрэ называў у думках "домам трох сясцёр". Хоць сёстры i жылi на суседнiх вулiцах, яны закрывалi нябожчыку далягляд, як вялiзны мур.

– У камiсарыят, шэф?
– пытаўся шафёр.

– Не. Дамоў.

Гэтым вечарам ён пайшоў з жонкаю ў кiнатэатр на бульвары Бон-Нувэль, той самы, куды хадзiў i Луi Турэ. Яны двойчы прайшлi мiма таго самага тупiка.

– У цябе кепскi настрой?
– спыталася жонка.

– Не.

– Ты за ўвесь вечар i слова не сказаў.

– Ты што?.. А я i не заўважыў.

Уранку на горад абрынулася залева. Лiло як з вядра. Вецер вырываў з рук мiнакоў парасоны.

– Такое надвор'е часта бывае на пахаванне, - заўважыла панi Мэгрэ. Багата сёння клопату?

– Яшчэ не ведаю.

– Надзень галёшы.

Мэгрэ так i зрабiў, але ўсё роўна паспеў добра прамокнуць, перш чым удалося сесцi ў таксоўку. Халодныя кроплi сцякалi з капелюша за каўнер.

– На набярэжную Арфэўр.

Пахаванне адбудзецца ў дзесяць. Мэгрэ з нецярпеннем чакаў, калi прыйдзе Нэвэ. Ён вырашыў узяць яго з сабою: а раптам каго-небудзь пазнае на пахаваннi?..

– Ёсць што новае?
– спытаўся камiсар у Сантонi.
– Не?.. Складзi спiс Жарысавых сяброў, знаёмых, увогуле, усiх, з кiм ён сустракаўся апошнiя гады.

– Я ўжо пачаў.

– Працягвай.

З'явiўся Нэвэ.

– Надвор'е пахавальнае, - буркнуў iнспектар.

У дзесяць яны былi ўжо перад домам Турэ. У знак жалобы з абодвух бакоў дзвярэй былi нацягнуты чорныя палотнiшчы з серабрыстымi махрамi. Ля ганка, на незаасфальтаваных ходнiках стаялi людзi пад парасонамi. Усяго iх было чалавек пяцьдзесят. Многiя заходзiлi ў дом. Вiднелiся людзi i ў суседнiх дварах.

Спачатку прыбыў катафалк. Потым таропка прайшлi святар i хлопчык, якi нёс крыж.

Нiшто не спыняла парываў ветру, мокрая адзежа прыставала да цела. Труна адразу ж намокла.

– Нiкога не пазнаеш?
– запытаўся Мэгрэ ў Нэвэ, калi працэсiя рушыла.

Нэвэ пакруцiў галавою.

Жанчына, якой Турэ падараваў парсцёнак, напэўна, не прыйшла. Праўда, на адной кабеце быў лiсiны каўнер, але камiсар заўважыў яе яшчэ раней, калi яна выходзiла з дома насупраць i замыкала дзверы на ключ. I з прысутных мужчын нiкога нельга было ўявiць заўсёднiкам лавак на бульварах.

I ўсё ж Мэгрэ застаўся на пахаваннi да канца. Камiсар двойчы сустрэў позiрк Монiкi. I кожны раз адчуваў, як сцiскаецца яна ад страху.

На могiлках было па калена гразi: магiлу выкапалi на новым участку, куды яшчэ не праклалi дарожкi.

Калi панi Турэ сустракалася позiркам з камiсарам, яна кожны раз уважлiва аглядвала прысутных, паказваючы, што памятае аб ягонай просьбе. Калi ён падышоў да сям'i, якая выстраiлася ў рад ля магiлы, каб выказаць спачуванне, удава шапнула:

– Я нiкога не заўважыла...

Поделиться:
Популярные книги

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Чернозёмные поля

Марков Евгений Львович
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Чернозёмные поля

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)