Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Не. Але пан Луi казаў, што ён усё губляе i няхай лепш ключ застаецца ў мяне. Мне гэта зусiм не замiнала: ён жа нiколi не вяртаўся нi ўвечары, нi ўначы.

Мэгрэ выняў з рамкi фатаграфiю жанчыны i паклаў яе ў кiшэню. Потым напаiў канарэйку, пахадзiў яшчэ трохi па пакоi.

– Я, можа, яшчэ прыйду да вас.

– Не стану прапаноўваць вам шкляначку, - сказала гаспадыня ўнiзе.
– Вы, напэўна, спяшаецеся?

– У вас ёсць тэлефон? Дайце мне, калi ласка, нумар. Можа, мне прыйдзецца пазванiць, каб што-небудзь

запытаць.

– Басцiлiя 22-51.

– Ваша iмя?

– Марыета. Марыета Жыбон.

– Дзякуй.

– Усё?

– Пакуль што ўсё.

Лапуэнт i Мэгрэ нырнулi ў машыну. Дождж усё лiў i лiў.

– Збочвай за рог i спынiся, - загадаў камiсар шафёру i дадаў - Лапуэнту: Зараз ты вернешся да гэтай кабеткi. Я забыў у пакоi люльку.

Мэгрэ нiколi i нiдзе не забываў люлькi. Да таго ж, у яго iх заўсёды было з сабою дзве.

– Наўмысна?

– Вядома. Пасакачы з гэтай Марыетай колькi хвiлiн i вяртайся сюды, паказаў Мэгрэ на невялiкi бар i, выйшаўшы з машыны, рушыў да тэлефоннай будкi.

– Люка, гэта ты?.. Аддай адразу ж загад, каб праслухоўвалi нумар Басцiлiя 22-51.

Прытулiўшыся да стойкi бара, Мэгрэ пацiху пацягваў кальвадос i разглядваў фатаграфiю жанчыны. Яго зусiм не здзiвiла, што каханкаю Турэ была жанчына таго ж тыпу, што i ягоная жонка. Але якi ў яе характар? Можа, i ён такi?..

– Вось ваша люлька, шэф.

– Яна не гаварыла па тэлефоне, калi ты зайшоў?

– Не заўважыў. З ёю былi дзве жанчыны.

– Можаш iсцi абедаць. Убачымся ў аддзяленнi.

Мэгрэ назваў шафёру адрас панны Леон. Па дарозе спынiлiся ў кандытарскай, дзе ён купiў скрыначку шакаладных цукерак.

Выйшаўшы перад крамаю панны Леон з машыны, Мэгрэ схаваў цукеркi пад палiто, каб не прамоклi - дождж усё лiў ды лiў.

Камiсар адчуваў сябе нiякавата ў сваiм грубым, змоклым палiто сярод лёгкiх, прыгожых, пушыстых дзiцячых строяў.

– Вашай мацi, - сказаў ён панне Леон, сарамлiва выцягваючы з-пад палiто скрыначку з цукеркамi.

– О, вы падумалi пра яе! Можа, вы ёй самi аддадзiце?

Аднак Мэгрэ палiчыў лепшым застацца ў крамным пакоi, куды хоць трохi трапляла паветра з вулiцы: мо толькi таму, што ён апынуўся тут з дажджу, але яму здалося, што сёння грубка ў памяшканнi напалена яшчэ больш.

– Прабачце, я да вас на хвiлiнку. Я толькi хацеў бы паказаць вам гэтую фатаграфiю.

Ледзь зiрнуўшы на яе, панна Леон усклiкнула:

– Ды гэта ж панi Машэр!

Гэта быў ужо нейкi поспех!

Значыцца, гэтую жанчыну ведалi ў асяроддзi Луi Турэ. Так Мэгрэ думаў раней, i цяпер гэта пацвердзiлася. Такi чалавек, як Турэ, не стаў бы заводзiць знаёмства з выпадковай жанчынаю.

– Адкуль вы яе ведаеце?

– Яна працавала ў Капланаў. Нядоўга. Недзе з паўгода. А чаму вы паказалi яе фатаграфiю?

– Гэта была сяброўка пана Луi.

– А!..

Мэгрэ

разумеў, што жанчыне гэта цяжка пачуць, але iнакш нельга.

– У той час, калi яны абое працавалi ў Капланаў, вы нiчога памiж iмi не заўважылi?

– Магу паклясцiся, што нiчога памiж iмi тады не было... Яна працавала на ўпакоўцы - там было дзесяць цi нават пятнаццаць жанчын... Ведаю, што яна была замужам за палiцэйскiм.

– Чаму яна звольнiлася?

– Здаецца, ёй прышлося аперыравацца.

– Вялiкi вам дзякуй. Прабачце, што зноў вас патурбаваў.

– Што вы, зусiм вы мяне не патурбавалi. Скажыце толькi, калi ласка... Пан Луi, ён што, сапраўды меў нешта з гэтай жанчынай?

– Яна прыходзiла да яго ў пакой, якi ён здымаў у Парыжы.

– Я ўпэўнена, што памiж iмi нiчога не было. Яны проста сябравалi.

– Магчыма.

– Калi засталася дакументацыя фiрмы, я дапамагу вам знайсцi адрас гэтай жанчыны. Але ж я не ведаю, што з ёю стала, з дакументацыяй.

– Раз яна была жонкаю палiцэйскага, адрас мы знойдзем. Вы сказалi, яе прозвiшча Машэр?

– А iмя, калi я не памыляюся, - Антуанэта.

– Дзякую, панна Леон. Да пабачэння.

– Да пабачэння.

Мэгрэ спiнаю адчуваў, што жанчына разгублена глядзела яму ўслед.

– У мунiцыпальную палiцыю, - загадаў камiсар шафёру.

У мунiцыпальнай палiцыi Мэгрэ адразу ж накiраваўся ў аддзел кадраў. Праз некалькi хвiлiн яму паведамiлi, што палiцэйскi па прозвiшчы Машэр сапраўды служыў тут сяржантам, але яго забiлi два гады назад у вулiчнай бойцы. Пражываў у той час на вулiцы Даменiль. Удава атрымлiвае пенсiю. Дзяцей няма.

Мэгрэ запiсаў адрас. I, пазванiўшы ў аддзяленне, выклiкаў да тэлефона Люка.

– Ну як, гаспадыня нiкому не званiла?

– Не яшчэ.

– А ёй?

Ёй - не. Званiлi адной з жанчын, Вользе, наконт прымеркi сукенкi.

Мэгрэ вырашыў паабедаць пазней. Ён выпiў у бары шклянку аперытыву i зноў сеў у машыну.

– На вулiцу Даменiль.

Ехаць прыйшлося доўга. Будынак быў бедны, стары.

– Скажыце, калi ласка, дзе жыве панi Машэр?
– спытаўся ён у кансьержкi.

– На пятым паверсе, налева.

Лiфт падымаўся рыўкамi - здавалася, зараз спынiцца мiж паверхамi.

Вельмi чысты дыванчык перад дзвярыма, зiхоткая медная ручка. Мэгрэ пазванiў. Недзе ў глыбiнi кватэры пачулiся крокi.

– Хвiлiнку!
– Жанчына, мабыць, надзявала сукенку. Напэўна, гаспадыня была не з такiх, што сустракаюць гасцей у халаце.

Адчынiўшы дзверы, яна моўчкi паглядзела на Мэгрэ.

– Камiсар Мэгрэ.

– Праходзьце.

Было вiдаць, што прыход такога госця ўсхваляваў жанчыну.

Яна была такая, якой i ўяўляў яе сабе Мэгрэ: высокая, мажная, спакойная. Акуратна прычасаныя валасы, строгая сукенка, усе гузiкi зашпiленыя.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Сочинения в трех томах. Том 1

Леблан Морис
Большая библиотека приключений и научной фантастики
Детективы:
классические детективы
5.00
рейтинг книги
Сочинения в трех томах. Том 1

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я