Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гады тры назад. Не памятаю дакладна. У студзенi цi лютым.

Фiрму, згадаў Мэгрэ, закрылi ў кастрычнiку.

– А як вы даведалiся?

– Выпадкова. Неяк пад вечар я разносiла квiткi...

– Вы ўжо тады працавалi на вулiцы Рывалi?

– Я пайшла працаваць туды ў васемнаццаць. Дык вось, мне трэба было якраз у той самы дом, у двары якога была бацькава кантора. Было ўжо цёмна, а святло ў ёй не гарэла. Я спыталася ў кансьержкi, у чым прычына, i тая сказала, што фiрма Капланаў закрылася.

– I,

вярнуўшыся дамоў, вы нiчога не сказалi мацi?

– Нiчога.

– Чаму?

– Не хацела яго выдаваць. Ён пазбягаў сцэн. А тут пачалiся б такiя разборы...

– Ён баяўся мацi?

– Хутчэй, хацеў, каб яна не чапала яго.

У голасе дзяўчыны чулася пагарда.

– А ў бацькi вы спыталiся, дзе ён цяпер робiць?

– Не.

– Дык вы высачылi яго?

– Высачыла. Назаўтра паехала ў Парыж раней за яго, сказала, што ў мяне тэрмiновая праца, а на вакзале дачакалася ягонага цягнiка. I пайшла ўслед за iм.

– Што ж ён рабiў у той дзень?

– Хадзiў па розных установах. Папалуднаваў булкаю. Потым спынiўся каля дошкi аб'яў. I я ўсё зразумела: ён шукаў працу.

– Але ж ён кожны месяц, як i раней, прыносiў у дом зарплату?

– I мяне гэта вельмi дзiвiла. Я ўсё чакала, калi ён нарэшце прыйдзе дамоў без грошай. А ён замест гэтага неяк нават аб'явiў мацi, што запатрабаваў у Каплана надбаўкi i той яе даў!

– Калi гэта было?

– Прыкладна праз паўгода. У жнiўнi.

– I вы вырашылi, што бацька знайшоў працу?

– Але мне ўсё-такi хацелася праверыць, i я зноў дзень сачыла за iм. А ён i не думаў iсцi нi на якую працу: гуляў па скверы, сядзеў на лаўцы. Я вырашыла, што ў яго выхадны. Праз тыдзень я зноў прасачыла за iм. Тады ён i заўважыў мяне - на Вялiкiх бульварах, калi сядзеў на лаўцы. Ён збляднеў, але, доўга не думаючы, сам падышоў да мяне.

– Ён зразумеў, што вы сачылi за iм?

– Не думаю. Напэўна, вырашыў, што гэта выпадковасць. Была спякота, i ён запрасiў мяне выпiць кавы з марожаным на тэрасе.

– Што ён вам сказаў?

– Што фiрмы Капланаў больш няма, што ён застаўся без працы, але не кажа нiчога мацi, каб не турбаваць яе, бо ўпэўнены, што хутка знойдзе новую працу.

– Ён тады ўжо быў у жоўтых чаравiках?

– Не, я ўбачыла iх на iм пазней, калi ён сказаў мне, што знайшоў працу. Ён дадаў тады яшчэ, што ўсё было цяжэй, чым ён думаў, але цяпер усё выдатна, ён займаецца страхаваннем i ў яго багата вольнага часу.

– А чаму ён не сказаў пра гэта мацi?

– Яна пагарджае людзьмi, якiя, каб зарабiць сабе на жыццё, ходзяць па кватэрах i нешта там прапануюць. Для яе гэта ўсё бадзягi, жабракi. Калi б ён сказаў ёй такое, яна б яго са свету зжыла. I ўсё праз сясцёр...

– Ваша мацi, гляджу, дужа да iх прыслухоўваецца.

– Яна нi ў чым не хоча здацца горшай за iх.

– А вы яму паверылi?

Спачатку.

– А потым?

– А потым засумнявалася.

– Чаму?

– Надта ўжо добра ён зарабляў.

– Надта?

– Не ведаю, што для вас - "надта". Праз некалькi месяцаў ён сказаў мацi, што яму зноў павялiчылi зарплату, бо прызначылi памочнiкам дырэктара. Мацi пачала спрачацца: яна хацела, каб ён не пiсаўся больш у пашпарце кладаўшчыком - яна гэтага заўсёды саромелася. Яна адчувала прынiжанасць праз тое, што ейны муж - кладаўшчык! А ён адказаў, што не варта мiтусiцца з-за такой драбнiцы, былi б адно грошы.

– У гэты момант вы з бацькам, мабыць, пераглянулiся?

– Ён заўсёды, калi быў упэўнены, што мацi не бачыць, пераглядваўся са мною. З таго часу ён пачаў падкладваць мне ў сумку грошы. Уранку, калi-нiкалi.

– Каб заплацiць за вашае маўчанне?

– Не, чаму? Проста яму падабалася дапамагаць мне.

– Вы казалi, час ад часу ён запрашаў вас абедаць.

– Запрашаў. Шэптам прызначаў спатканне i частаваў у рэстарацыi сама дарагiмi стравамi. Ён мяне i ў кiно запрашаў.

– I ўвесь гэты час вы сустракалi яго ў Парыжы ў жоўтых чаравiках?

– Заўсёды. Я спыталася ў яго, дзе ён пераабуваецца, i ён сказаў, што здымае для сваiх спраў пакой у Парыжы.

– Ён вам даў адрас?

– Не адразу. Прайшло яшчэ багата часу.

– У вас ужо быў якi-небудзь сябра?

– Не.

– А калi вы пазнаёмiлiся з Альбэрам Жарысам?

Яна не запнулася, не пачырванела. Вiдаць, яна i да гэтага пытання падрыхтавалася.

– Месяцаў пяць назад.

– Вы яго, прабачце, кахаеце?

– Мы павiнны разам з'ехаць.

– Каб ажанiцца?

– Тады, калi можна будзе. Пакуль яму яшчэ толькi дзевятнаццаць i ён не можа ажанiцца без згоды бацькоў.

– А бацькi яе не даюць?

– I не дадуць.

– Чаму?

– Дык у яго ж яшчэ нiчога няма: нi працы нармальнай, нi адукацыi. Бацькi ж толькi пра гэта i думаюць. Як мая мацi.

– I куды ж вы збiраецеся ехаць?

– У Паўднёвую Амерыку. Я ўжо падала заяву на вiзу.

– У вас ёсць грошы?

– Трохi. Мацi пакiдае мне частку майго заробку.

– Калi вы першы раз папрасiлi грошай у бацькi?

На нейкi момант яна пiльна ўгледзелася ў Мэгрэ, потым уздыхнула.

– Дык вы i гэта ведаеце?

Але адразу ж перастала вагацца.

– Я так i думала, што ведаеце. Таму i кажу праўду. Я не думаю, што вы сподлiчаеце i перакажаце ўсё мацi. Хiба толькi калi вы такi ж, як i яна.

– Я нiчога не збiраюся расказваць вашай мацi.

– Зрэшты, гэта нiчога б i не змянiла.

– Вы хочаце сказаць, што з'едзеце нягледзячы нi на што?

– I вельмi хутка.

– Дык як вы ўведалi бацькаў парыжскi адрас?

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Батчер Джим
Досье Дрездена
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Жизнь мальчишки (др. перевод)

МакКаммон Роберт Рик
Жизнь мальчишки
Фантастика:
ужасы и мистика
7.00
рейтинг книги
Жизнь мальчишки (др. перевод)

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Неомифы

Неделько Григорий Андреевич
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Неомифы

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Собрание сочинений. Том 5

Энгельс Фридрих
5. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
история
философия
политика
культурология
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том 5

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия