Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён працаваў да сямi гадзiн з такiм iмпэтам, быццам ад ягонай працы залежаў лёс свету. Ён закончыў i давёў да ладу афармленне раней пачатых спраў, тых, што тыднямi, а некаторыя i месяцамi чакалi сваёй чаргi, i нават тых, што практычна не мелi нiякае важнасцi.

Нарэшце ён пайшоў з бюро з пачырванелымi ад доўгага i напружанага чытання-пiсання вачыма.

I тут яму здалося, нiбыта нешта вакол яго перамянiлася. Спачатку ён не мог зразумець, што менавiта. Нарэшце працягнуў руку - i зразумеў:

перастаў iсцi дождж.

Камiсар адчуў, што яму ўжо яго не хапае.

6. ЖАБРАКI

Монiка Турэ сядзела ў "клетцы" - так Мэгрэ называў прыёмную. Камiсар даваў ёй "настояцца" - многiя ў гэтай чакальнi гублялi ўпэўненасць.

– Што яна там робiць?
– спытаўся Мэгрэ ў Сантонi.

– Нiчога.

– Як у яе настрой?

– Маўчыць. Змрочная.

Iдучы на ранiшнi рапарт, Мэгрэ мiмаходзь зiрнуў на дзяўчыну. Праз паўгадзiны, калi ён вяртаўся ў кабiнет, яна сядзела ў той самай паставе.

З зашклёнай чакальнi было добра вiдаць калiдор аддзялення. Сноўдалi туды-назад iнспектары з пульхнымi папкамi. Правялi арыштаванага ў кайданках, потым - нейкую заплаканую жанчыну. Аднак на дзяўчыну, здавалася, нiшто не дзейнiчала. Яна захоўвала поўны спакой, хоць за гэты час у кабiнет да Мэгрэ выклiкалi ўжо ўсiх наведнiкаў.

Праслухоўванне тэлефона Марыеты Жыбон нiчога не дало: анiводнага званка. Можа, яна што-небудзь западозрыла?

Назiраючы за домам, iнспектар з аддзела нораваў таксама нiчога не заўважыў.

– А Жарыса ўчора ў шэсць гадзiн вечара бачыў на рагу плошчы Клiшы i вулiцы Бацiньёль адзiн палiцэйскi. Жарыс выходзiў з бiстро. Схапiць яго палiцэйскi не паспеў, Жарыс знiк у натоўпе. Больш яго ў гэтым квартале не бачылi, колькi нi пiльнавалi.

Як сказаў уладальнiк бiстро, гэты клiент нiкому не тэлефанаваў, але з'еў пяць яек укрутую з булачкамi i выпiў тры кубкi кавы. Даўно, напэўна, нябога не еў як след.

Затым камiсара запрасiў да сябе суддзя Камельё.

– Нiчога новага?
– спытаўся ён.

– Спадзяюся накрыць забойцу ў блiжэйшыя днi.

– Забойства з мэтаю абрабавання?

– Думаю, што так.

Нарэшце Мэгрэ атрымаў лiст з фiрмы, дзе быў зроблены нож, якiм забiлi Турэ. Фiрма паведамляла: па нумары на дзяржаннi ўдалося высветлiць, што нож з вялiкай партыi тавару, прададзенай аптавiку ў Марселi.

Выходзiць, марна пяць iнспектараў ажно тры днi апытвалi ледзь не ўсiх парыжскiх гандляроў нажамi. Жанв'е мала не закалацiла.

– Нiчога, - супакоiў яго камiсар, - звяжыся з Марселем, няхай пашукаюць. Потым захапi Моэрса з лабараторыi i схадзi з iм на вулiцу Ангулем. Няхай Моэрс здыме ўсе адбiткi пальцаў, якiя толькi знойдзе ў пакоi Турэ. Асаблiва ўважлiва трэба агледзець верх шафы.

А Монiка ўсё чакала. Час ад часу Мэгрэ пасылаў каго-небудзь

зiрнуць на яе. Дзяўчына па-ранейшаму сядзела моўчкi, нiчога не рабiла i заставалася зусiм спакойная. Камiсар дзiвiўся: пасядзеўшы гадзiну ў "клетцы", мала хто не пачынаў нервавацца.

Нарэшце, калi прайшло паўтары гадзiны, Мэгрэ загадаў запрасiць яе. Ён сустрэў дзяўчыну стоячы i папрасiў прабачэння.

– Мне хацелася б пагаварыць з вамi грунтоўна, i я быў вымушаны вырашыць спешныя справы. Сядайце, калi ласка.

Дзяўчына села, паправiла прычоску, акуратна паклала сумку на каленi.

Мэгрэ сеў за стол, узяў у рот люльку, але перш чым чыркнуць запалкаю, запытаўся:

– Дазволiце?

– Дыму я не баюся, бацька палiў i дзядзькi таксама.

Мiнулы раз яна была ўзнерваваная, устрывожаная.

– Панна Монiка, вы вельмi любiце сваю мацi?

Мэгрэ збiраўся пачаць допыт "з музыкай": паступова i непрыкметна завесцi дзяўчыну ў тупiк, каб змусiць сказаць праўду. Аднак першы ж яе адказ збянтэжыў камiсара.

– Не, - сказала яна зусiм спакойна.

– Вы хочаце сказаць, што не ладзiце з ёю?

– Я яе ненавiджу.

– А чаму, вы можаце сказаць?

Яна пацiснула плячыма.

– Вы ж былi ў нас дома. Бачылi яе.

– Дакладней можна?

– Яна думае толькi пра сябе, пра сваё становiшча ў грамадстве, пра сваю старасць. Злуецца, што выйшла замуж не так удала, як сёстры, i што ёй прыходзiцца рабiць выгляд, што яна жыве не горш.

– А бацьку вы любiлi?

Яна маўчала, i Мэгрэ перапытаў.

– Я думаю, - адказала яна, - не вельмi прыемна гаварыць пра гэта цяпер.

– I яго вы не надта любiлi?

– Яго можна было толькi пашкадаваць.

Што вы маеце на ўвазе?

– Ён нiчога не рабiў, каб палепшыць сваё становiшча.

– У чым палепшыць?

– Ва ўсiм.
– I тут яна загаварыла з iмпэтам: - Я вось дык толькi i думаю пра тое, каб палепшыць нашае так званае жыццё. Мне яно абрыдла. У мяне адна мэта - з'ехаць.

– Выйсцi замуж?

– Выйсцi не выйсцi, але з'ехаць.

– I вы гэта збiралiся зрабiць у блiжэйшым часе?

– На днях.

– А з бацькамi вы раiлiся?

– А навошта?

– Значыцца, вы з'ехалi б, не сказаўшы нi слова?

– А чаму не? Што б гэта ў iхнiм жыццi змянiла?

Мэгрэ было ўсё цiкавей слухаць дзяўчыну. Ён нават забыўся на сваю люльку, i яму прыйшлося запальваць яе два разы.

– Скажыце, а калi вы даведалiся, што бацька не працуе болей у Капланаў? спытаўся ён раптам.

Мэгрэ чакаў, што дзяўчына расхвалюецца, але тая, вiдаць, падрыхтавалася да падобных пытанняў. Iнакш растлумачыць яе поўны спакой нiяк было нельга.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Мир Возможностей

Бондаренко Андрей Евгеньевич
1. Мир Возможностей
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Мир Возможностей

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2