Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

Юна адчула Гаеў позiрк, уздрыгнула, i палачка абвяла ў яе руцэ. I амаль адразу ж болыпасць левiтатараў прызямлiлася на свае цыноўкi. Толькi дзяўчына самазабыўна лунала пад высокiм купалам i ўсмiхалася адтуль. "Мой сын павiнен жыць, - увесь гэты час, пазiраючы на Нiну, думаў Гай.
– Ты такая прыгожая, такая моцная, па ўзмаху тваёй рукi цяжкiя чалавечыя целы, як пух адуванчыкаў, адрываюцца ад зямлi. Ты можаш усё цi амаль усё. Над тваёй галавой, калi пiльна-пiльна прыглядзецца, пульсуе залацiсты нiмб. Гэта б'е цераз край, бушуе твая жыццёвая энергiя, твая дабраносная аўра. Запалi ж два жыццi - жыццё свайго будучага дзiцяцi i жыццё

майго сына".

Праз тры днi, адпачнуўшы, аклiматызаваўшыся, "зялёныя" рушылi ў балоты. Дарэмна Гром Стралковiч угаворваў, затым i ўпрошваў iхняга кiраўнiка ўзяць хоць якую-небудзь зброю, хоць рэвальверык укiнуць у кiшэнь, дарэмна спрабаваў для страхоўкi паслаць разам з "зялёнымi" сваiх паляўнiчых.

– Мы абсалютна мiрныя людзi, - горда адказаў рудабароды кiраўнiк, нацiскаючы на слова "абсалютна".

I яны пайшлi. Шэсць мужчын i дзве жанчыны. Бела-зялёны сцяжок трапятаў над iмi. Густыя чараты праглынулi купку людзей i зноў сышлiся шчыльна i непралазна, глуха замураваўшы кволыя чалавечыя сляды на ядавiта-карычневай балотнай зямлi.

– Няшчасныя, - махнуў рукой Гром i адразу ж загадаў самым жвавым са сваiх паляўнiчых пайсцi з "зялёнымi" паралельным маршрутам.

– Але пайсцi не так, як бяжыць у чаратах паранены воўкасабака, а так, як падае на ваду бярозавы лiст, - удакладнiў ён задачу, што патрабавала ад падначаленых амаль стопрацэнтнай бясшумнасцi.

Гаю Дубровiчу таксама хацелася паблукаць па балотах, пабываць у таямнiчых трыснягах. Учора, седзячы каля развiтальнага вогнiшча, адна з жанчын шэптам, каб не пачуў кiраўнiк, расказала, што ў самым цэнтры балот ёсць невялiкiя грудкi сухой зямлi i на адным з гэтых грудкоў узвышаецца Зялёная Постаць. I адтуль далятаюць прыглушаныя гукi, быццам нехта б'е ў звон.

– Вы - "зялёныя". Постаць таксама зялёная, - не паверыў, пакпiў Гай. Занадта шмат зелянiны. Нехта з паляўнiчых, помнiцца, хiхiкнуў.

– Так расказваюць вiдавочцы, - строга паглядзеўшы на Гая, сказала жанчына.
– Пад святлом месяца яны бачылi менавiта Зялёную Постаць, i хоць навокал вылi воўкасабакi, яны чулi там, у цэнтры дзiкiх балот, удары ў царкоўны звон. Вось так: бо-о-ом, бо-о-ом...

Жанчына спалохана выкруглiла вочы.

– Кажуць, гэтая Зялёная Постаць дае сiлу, калi дакранешся да яе, гаварыла яна далей.
– Пакладзеш далонь або даткнешся лбом, i адразу нiбы кроў успыхвае ў чалавеку, i нiчога яму не страшна.

I такi сум гучаў у словах жанчыны, што Гай зразумеў - яна адзiнокая, бяссоннымi начамi яна марыць аб сустрэчы з Зялёнай Постаццю, але жаданая сустрэча, вядома ж, не адбудзецца. Зялёная Постаць, нават калi яе i не выдумалi, такая ж недасягальная, як i квазары, што выпраменьваюць у дзесяткi разоў больш энергii, чым самыя магутныя галактыкi, але касмiчны лёс закiнуў iх надта далёка ад Сонечнай сiстэмы, i чалавецтва нiколi не даляцiць да iх.

Потым жанчына амаль усю ночь сядзела каля вогнiшча. Гай бачыў засяроджаны, чырвоны ад блiкаў полымя твар. А ранiцой яна, як i ўсе "зялёныя", пайшла ў балоты.

I ён адчуў глухую трывогу. За Клёна, за жонку, за гэту незнаёмую жанчыну. Ён хадзiў па апусцелым Тоўстым Лесе, слухаў шум дрэў, глядзеў на раку, на сiвавата-шэрыя воблакi. Трывога не адпускала. Яна ўсё глыбей кiпцюрыла душу, халоднымi далонямi пачала павольна сцiскаць сэрца. Ператомленыя нервы, здаецца, брынчэлi, як туга нацягнутыя струны. I Гай, не вытрымаўшы, добра не разумеючы, што робiць,

пабег у балоты, урэзаўся ў сцяну чаратоў. Магчыма, яму хацелася быць блiжэй да Грома Стралковiча, заўсёды моцнага i ўпэўненага. А магчыма, недзе ў падсвядомасцi ажыў, заварушыўся, як асколак у целе, расказ аб Зялёнай Постацi. Але ж Гром учора сказаў як адрэзаў: "Лухта ўсё гэта! Няма там нiякай трасцы. Акрамя, вядома, качак, уюноў, чаратовых катоў i воўкасабакаў".

Гай хутка iшоў, амаль бег па цёплай чорна-карычневай жыжцы, потым выбiўся на сушэйшую мясцiну, дзе тырчалi аброслыя апенькамi крывыя бярозавыя пнi. Пацягнула свежым ветрам, i неўзабаве залопаў дождж. Фантанчыкi ад кропель скакалi пад нагамi ў блiскучых лужынах. Раптам справа ад сябе ён пачуў глухое бомканне. Звон! Гай iрвануўся на гук, як на святло ў апраметнасцi чорнай ночы. Ён зразумеў - яму патрэбна, яму неабходна адшукаць у гэтым гнiлым трысняговым акiяне Зялёную Постаць i прыпасцi да яе сваiм гарачым iлбом. Яна будзе халодная, гаючая, яна суцешыць i ўзмацуе. Як калiсьцi (гэта так далёка, за лесам Часу) ласкава суцяшала мацi.

Вакол яго былi бурыя i жоўтыя трыснягi, зрэдзь стаялi дрэвы, пад нагамi плёхалася вада, угiналася, як гума, вiльготная зямля, над iм вiсела хмарнае дажджыстае неба. I ён адчуў сябе Чалавекам Ранейшых Стагоддзяў. Падалося, што за спiной надзейна сядзiць лук, а правую руку халодзiць каменны нож. Ён прагна, глыбока хапаў ротам i ноздрамi сцюдзёнае ад дажджу паветра. Сiла перакочвалася ў цвёрдых мускулах, вочы пазiралi востра i аб'ёмна, заўважаючы кожную травiнку на дарозе, кожную вадзяную кроплю на травiнцы. "Дзе ты, Зялёная Постаць?!" - крычала, пакутуючы, душа.

I тут з-за чаратоў даляцелi ўсхваляваныя людскiя галасы, а потым рэзкiя адрывiстыя стрэлы. Адразу ж усё гэта перакрыў люты брэх з доўгiм пранiзлiвым надрывам. "Воўкасабакi", - здагадаўся Гай Дубровiч, хоць нi разу не чуў iхняга голасу. Ён выбег, выпнуўся па iнерцыi на паляну, прагалiну мiж чаратоў i ўбачыў, як вялiзныя руда-шэрыя звяры, з пысамi, перапэцканымi чырвонай яркай крывёй, iрвуць, шкуматаюць людзей. Гэта было забойства, грубае ненажэрнае з'яданне. Некаторыя воўкасабакi мелi па дзве галавы, i было мярзотна бачыць, як дзве iклатыя шырокiя пашчы шалёна адкусваюць кавалкi чалавечага цела, глытаюць iх. Лысагаловы кiраўнiк "зялёных" махаў сваiм сцяжком, адбiваючыся або заклiкаючы на дапамогу, але яму на грудзi скокнуў сапраўдны страшыдла, збiў, як былiнку, з ног, адразу перарваў горла.

– Божа!
– крыкнула жанчына, тая, што ўчора каля вогнiшча расказвала пра Зялёную Постаць. Яна ўпала ў ваду, у твань, i воўкасабака насеў ёй на плечы.

– Бо...
– зноў закрычала, не скончыла яна, захлынуўшыся ўласнай крывёю.

Ляснуў стрэл, другi, трэцi... Толькi цяпер заўважыў Гай Грома Стралковiча. Паляўнiчы, сурова прыкусiўшы губу, страляў з карабiна. Воўкасабакi, ап'янеўшы ад чалавечай крывi, усёй гайнёю рынулiся на яго, i здавалася, вось-вось разнясуць на дробныя кавалачкi. Але ў самы апошнi момант Гром высока ўзняў правую руку, левай рукою, у якой трымаў карабiн, нацiснуў на кнопку чырвонага бранзалета на запясцi правай рукi. I адразу пырскнуў сноп яркага траскучага святла. Паляўнiчы аказаўся ўнутры сiлавога ахоўнага поля, якое мела форму конуса. Пярэднi ж воўкасабака атрымаў магутнейшы ўдар i з апаленай пысаю быў адкiнуты ўбок метраў на пяць. Тое самае чакала i астатнiх. Воўкасабакi аж екаталi ад болю i гневу.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба