Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:
– А вы што тут робiце?! Хто дазволiў?!
– пабялеў ад злосцi Гром, нечакана ўбачыўшы Дубровiча.
– Заўтра ж выпiшу к чортавай мацеры з лагера! Ану, бягом да мяне!
Гай хацеў пакрыўдзiцца, хацеў прадэманстраваць грознаму паляўнiчаму абражаны гонар, але ў гэты час раз'ятраныя воўкасабакi павярнулi ашчэраныя пашчы да яго, i асабдiва дзiкi, людаедскi позiрк быў у двухгаловага. Гай, як хлапчук, iрвануўся да Стралковiча i вельмi правiльна зрабiў, бо затрымайся на секунду-другую, i не мiнаваць бы яму драпежных зубоў. За гэта iмгненне Стралковiч паспеў выключыць ахоўнае поле, упусцiўшы пад конус Дубровiча, i адразу ж уключыць. I зноў мутанты, тыцнуўшыся з
– Вы самы сапраўдны хулiган! Вы анархiст!
– крычаў мiж тым на Гая Гром Стралковiч.
– Хiба я дазваляў вам лезцi ў балоты? Бачыце, што сталася з "зялёнымi"?
Яны павольна iшлi пад ахоўным конусам, i Стралковiч, распаляючыся, усё больш гняўлiвымi словамi чахвосцiў Гая. "А Навум Масейкiн i ўсё Iндаэўрапейскае тэлебачанне хочуць вось гэтага крыкуна i грубiяна аб'явiць Чалавекам з брыльянтавым... цьфу ты! З бронзавым сэрцам", - раптам падумаў Гай.
– Не смейце крычаць на мяне, - цiха, але цвёрда сказаў ён Стралковiчу.
– Што?
– аж спынiўся паляўнiчы.
– Не смейце, - зноў пачаў Гай, але ў гэты самы час твар ягоны прасвятлеў i засяродзiўся, вочы заплюшчылiся самi сабой. Ён схапiўся рукамi за лоб. "Мазгаграма", - здагадаўся Гром Стралковiч. "Бацька, - загучаў у самай патаемнай глыбiнi Гаевай iстоты ўсхваляваны голас Клёна, сына. Бацька, я жывы! Чуеш?! Я - жывы! Я на планеце Вар... Да спаткання..."
VIII
Галоўнай славутасцю планеты Вар было Вялiкае Балота, вядома, на думку статка дзiкоў, на чале з моцным i грозным Вiнгам. Дзiкi мелi доўгае, брудна-шэрае, пад колер балотнай травы, шчацiнне, вострыя лычы, iклы i капыты. Як помнiлi дзiкi, iхнiм домам заўсёды было балота, iхнiя прапрадзеды i прадзеды нарадзiлiся i жылi таксама тут. Якiя салодкiя карэньчыкi былi ў цвёрдай балотнай травы! А як добра было, высунуўшы наверх толькi лычы, ляжаць у цёплай зеленаватай вадзе, калi яе прыпякала ласкавае сонейка! Яны любiлi сваё балота. Так ужо здаўна павялося. Тыгр любiць джунглi, белы мядзвезь - iльды i снягi. А дзiк? Ну зразумела ж, дзiк павiнен любiць балота. Тым больш калi на ўсёй планеце няма нi джунгляў, нi снягоў, а ёсць толькi адно бясконцае балота.
Калi маленькi Фырк з'явiўся на свет, ён быў цвёрда перакананы, што лепшага, прыгажэйшага кутка няма нiдзе. Ён адразу ж заняў сваё месца пасярэдзiне статка, бо ззаду i спераду маглi напасцi ворагi. Перад iм бег моцны i грозны Вiнг, i калi Фырк адставаў, Вiнг нетаропка паварочваў назад галаву i глядзеў на яго маленькiм сярдзiтым вокам.
Яны жылi ў самым цэнтры Вялiкага Балота.
Удзень ляжалi ў зялёнай тванi, а ледзь пачынала змяркацца, Вiнг паднiмаў усiх. Прынюхваючыся, прыслухоўваючыся да кожнага гуку, асцярожна iшлi яны ў гушчэчу цёмных чаратоў шукаць ежу. Слаба звiнела, булькала пад нагамi чорная, як дзёгаць, вада. Над балотам плыў срэбны халаднаваты туман. Сэрца ў маленькага Фырка замiрала ад гэтай цiшынi, ад волкага туману, ад любовi да свайго балота, да свайго статку.
Ён вельмi хутка рос. Цела налiвалася гарачай сiлай, iклы i капыты цвярдзелi, а шчацiнне з мяккага i белага рабiлася шэрым, калючым i пругкiм, як дрот. I яму крыўдна было, што магутны Вiнг усё яшчэ глядзiць на яго, як на малога. "Я дакажу яму, што я моцны i адважны, што я сапраўдны дзiк", - не раз думаў Фырк, лежачы ў зялёнай тванi цi праломваючы ўслед за Вiнгам непраходную сцяну траскучых чаратоў.
Аднойчы, ласуючыся салодкiмi ярка-белымi карэньчыкамi балотнай травы, яны твар у твар, вока ў вока сутыкнулiся з вялiкай галоднай гайнёй ваўкоў. Гэта былi апошнiя ваўкi
– Мы будзем бiцца з вамi, сыны балота, - сказаў важак ваўкоў, худы i вялiзны Гыр.
– Мы будзем бiцца, бо дарогi назад у нас няма. Жалезныя Людзi залiлi наша логава праклятай каменнай карой.
– Iдзiце i нападзiце на Жалезных Людзей, Гыр, - прыгнуў тоўстую галаву, выставiў уперад вострыя жоўтыя iклы Вiнг.
– Жалезныя Людзi не баяцца нашых зубоў. I таму мы будзем бiцца з вамi.
I ў чаратах пачаўся бой дзiкоў з ваўкамi. Даўно не было такога жорсткага бою. Ваўкi лiхаманкава круцiлiся перад дзiкамi, разбiўшыся на кучкi, напiралi то злева, то справа, то ззаду. Яны рвалi цвёрдую скуру, мёртвай хваткай упiвалiся дзiкам у загрыўкi, раздзiралi жываты.
Дзiкi стаялi як сцяна. Маленькiх парасят яны схавалi ўсярэдзiне статка, а самi, збiўшыся ў шчыльны гурт, магутнымi ўдарамi адбiвалi атакi ваўкоў. Доўгiя, ужо не жоўтыя, а чырвоныя iклы Вiнга мiльгалi, нiбы маланкi. Ён паспеў распароць жываты двум ваўкам, i ў гэты мiг на яго збоку кiнуўся Гыр. Вiнг заўважыў, крутнуўся ў мутнай вадзе, ажно пырскi шуганулi наўкола, на ляту спаймаў Гыра вострымi iкламi. Той толькi змог учапiцца яму ў вуха. I адразу ж адляцеў убок, спусцiў дух.
Дзiкi перамаглi. Фырк, хiстаючыся, стаяў каля Вiнга. Кроў залiвала спiну. Але ён вельмi ганарыўся, што не аказаўся палахлiўцам.
– Мы абаранiлi сваё балота, - цiха сказаў Вiнг i апусцiўся на каленi, бо не мог трымацца на нагах. Шмат ранаў на сваiм доўгiм вяку атрымаў Вiнг, але сённяшнiя былi смяртэльныя. Ён гэта ведаў i таму, памаўчаўшы, пачаў гаварыць:
– Усяго трое засталося вас. Ты, Рохк, i ты, Бурк, i ты, Фырк, усе разам, як толькi я назаўсёды закрыю вочы, хутчэй iдзiце адсюль. За чаратамi ёсць сухая зямля. Iдзiце туды i там убачыце блiскучы белы пясок. Ён лечыць раны. Гыра i ваўкоў болып няма. Вам iх не трэба баяцца. Бойцеся Жалезных Людзей. Дзе нi ўбачыце, уцякайце, хавайцеся ў балоце.
Вiнг адчуў, што памiрае, i загаварыў хутчэй:
– Даўным-даўно, калi ўсiм навокал яшчэ валодалi Каменныя Нажы, адзiн з дзiкоў, Чвак, паверыў Каменным Нажам. З балота, са свайго сховiшча ён пайшоў да iх, жыў побач з iмi. Каменныя Нажы былi хiтрыя. Яны давалi Чваку самую смачную траву, калi ён ляжаў, наеўшыся, яны часалi яму жывот. А потым забiлi Чвака. Каменных Нажоў ужо няма. Iх, як калiсьцi яны Чвака, знiшчылi Жалезныя Людзi. Паслухайце ж мяне, старога Вiнга. Нiколi не выходзьце з балота. Жывiце i памiрайце тут. А зараз падыдзiце да мяне. Як нашы прадзеды, дакранемся на развiтанне адзiн да аднаго лычамi.
Яны дакранулiся да Вiнга лычамi i пайшлi праз чараты да сухой зямлi. Не азiраючыся, яны чулi, як гаворыць Вiнг:
– Вазьмi мяне, Вялiкае Балота. Хачу вярнуцца ў зялёныя лугi, да бацькi майго, да дзеда майго.
За чаратамi яны ўбачылi сухую зямлю i на ёй блiскучы белы пясок. Яны павалiлiся ў гэты пясок i пачалi качацца па iм. Фырку, нiбы агнём, апякала рану на спiне. Ён вiшчаў, курчыўся ад болю, але яшчэ мацней уцiскаўся ў пясок, блiскучы, белы i салёны.
Раны зажылi хутка. I зноў пачалося звычнае жыццё. Толькi цяпер дзiкоў было ўсяго трое, i яны зрабiлiся яшчэ больш асцярожнымi. Шукаць ежу выходзiлi ноччу, а днём вылежвалiся ў чаратах. Фырк прыслухоўваўся да наваколля, i трывога сцiскала сэрца. Сваiм вострым слыхам ён лавiў нейкiя незразумелыя гукi. Гукi гэтыя з кожным днём усё наблiжалiся, ахоплiвалi чараты з усiх бакоў.