Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

Наступiла паўза. Радаслаў адзначыў сам сабе, што занадта квяцiста i напышлiва мыслiць Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў. "Паболей бы яму дзелавiтай канкрэтнасцi, прагматызму, якiя так даспадобы сучасным людзям. Адразу б узяў быка за рогi i сказаў: так i так, вы, паважаныя стрэсаператары, мае палонныя; хоць вы з бялку, а я з плазмы, але мы пакуль што iснуем на адной планеце; ад вас мне патрэбна тое i тое. I кропка. А то пачынае з прытчаў пра цара Саламона, пачынае, як некалi любiлi гаварыць у старадаўнiм Менску, "залiваць".

Пэўна, Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў мыслiў порцыямi, своеасаблiвымi кулямётнымi чэргамi, бо, пагаварыўшы прыкладна дзве хвiлiны, змаўкаў i маўчаў хвiлiны тры. "Мыслiцельныя працэсы ў яго яўна запаволеныя, аналiзаваў свае ўражаннi Радаслаў Буслейка.
– Наш лiцэiсцiк з трэцяга-чацвёртага

класа папросту можа пацягацца з iм, ужо не кажучы пра нашы камп'ютэры".

– Мы, плазмоiды, аддалi вам пальму першынства, - працягваў вялiзны плазмоiд.
– Ваша маладая цывiлiзацыя больш прыстасавана да прыродных умоў планеты Зямля. За вамi будучыня, вядома, няпростая, складаная, шмат у чым трагiчная, але будучыня. Мы ж сёння (i аб гэтым мы ўпершыню гаворым адкрыта) вымушаны сысцi з авансцэны. Але запомнiце: у гiсторыi не бывае лiшнiх старонак. Адзiн з трыццацi правадыроў Народа Ўсiх Сямi Колераў па iменi Пра Мет Э калiсьцi навучыў вашых дзiкiх прашчураў карыстацца агнём.

Наступiла чарговая паўза. Радаслаў з Карлам бязмоўна пазiралi на плазмоiдаў, бо iхнiя галасавыя звязкi ўсё яшчэ не падпарадкоўвалiся iм.

– Правадыры Народа Ўсiх Сямi Колераў паказалi вашым першабытным продкам, як з гiганцкiх камянёў рабiць дальмены, каб хавацца ад непагадзi i сачыць за начным рухам зорак. Ведайце, што мы - кентаўры, атланты i амазонкi вашых мiфаў. А потым пачалася бясконцая вайна. I вось мы хочам спынiць яе, бо адну планету, адзiн крохкi шар нельга раскалоць на дзве часткi. Накiруйце свае позiркi ўгору, i вы ўбачыце над сабой лiшайнiк, свяшчэнны лiшайнiк, сiмвал нашай цывiлiзацыi.

Мяркуючы па ўсяму, плазмоiды вырашылi правесцi для Буслейкi i Гакенхольца своеасаблiвы ўрок лiкбезу, прыўзняць заслону над некаторымi таямнiцамi СЦ. Стрэсаператары даведалiся, што плазмоiды нiколi не разумелi, для чаго патрэбна каханне, i размножваюцца толькi бясполавым шляхам. Галоўнае для iх - Абавязак, якi патрабуе няўхiльна, у любых сiтуацыях захоўваць сваю форму, гэта значыць, быць нi на грам лягчэй або цяжэй устаноўленай нормы вагi i нi на мiлiметр не парушаць устаноўленую норму памеру. Той, хто хоць у нечым пераступiць Абавязак, самазнiшчаецца. Кланы плазмоiдаў, а iх сем, дзеляцца па колерах сонечнага спектра. Апошнiя паўтара тысячагоддзi вялiкi аўтарытэт мае Клан Жоўтых Шаравых Маланак. Здагадкi вучоных, што СЦ з'яўляецца цывiлiзацыяй капiiстаў, недалёкiя ад iсцiны. Сапраўды, валодаючы амаль неабмежаваным запасам плазмы, яна, Старая Цывiлiзацыя, у рытуальных або ў маскiровачных, на час вайны, мэтах можа ствараць самыя разнастайныя фiгуры, целы, збудаваннi i г.д. Кентаўраў грэчаскiх мiфаў СЦ, напрыклад, вылепiла i растыражыравала тады, калi ў вялiкiм здзiўленнi ўпершыню ўбачыла чалавека верхам на канi. Фантазiя ў яе надзвычай багатая, можна сказаць, невычарпальная. Часам яна любiць пажартаваць. Начныя прывiды рыцарскiх замкаў, карлiкi-эльфы германскiх народаў - усё гэта яе штучкi. Славян яна палохала вадзянiкамi i русалкамi. Карацей кажучы, доўгi час была СЦ адзiным, акрамя ветру, скулыiтарам на Зямлi, пакуль не з'явiўся Homo Sapiens. Але класiчная форма яе жыццядзейнасцi толькi круглая.

Калi планету Зямля пачалi наведваць экспедыцыi астранаўтаў з Далёкага Космасу, Старая Цывiлiзацыя вельмi хутка навучылася капiраваць iхнiя лятальныя апараты. Неўзабаве ў небе лёталi шматлiкiя "талеркi", "сподачкi", "верацёны", "дырыжаблi". Iх было як камароў у цёплы вечар. Касмiчныя прышэльцы збiлiся з панталыку, адшукваючы свае экiпажы мiж гусцейшага рою копiй. Зразумеўшы нарэшце, у чым справа, яны, гордыя сыны нябёсаў, пайшлi на паклон да СЦ, заключылi з ёй пагадненне. З цягам часу прышэльцы i плазмоiды настолькi пераплялiся мiж сабой, настолькi зблiзiлiся, што СЦ пачала лiчыць сваёй прарадзiмай планету Вар i пры дапамозе прышэльцаў, выкарыстоўваючы iхнiя касмiчныя караблi, стварыла там калонiю. Тады ж сiмвалам, своеасаблiвым гербам Старой Цывiлiзацыi зрабiўся пучок лiшайнiку на круглай каменнай плiце. Справа ў тым, што лiшайнiк з'яўляецца не чым iншым, як саюзам, сiмбiёзам грыба i водарасцi. Злiўшыся ў адно цэлае, яны ўжо не могуць iснаваць паасобку, бо адразу ж загiнуць. Так аб'ядналiся дзецi зямной i касмiчнай плазмы, так зрабiлiся яны амаль тытанамi, амаль багамi, i не было, здавалася, такой сiлы,

якая б магла хоць злёгку хiстануць iхнi цяжкi, iхнi залаты i срэбны трон. Але выплыла з вады рыба, але спусцiлася з дрэва малпа, але iскрынка iнтэлекту ўспыхнула ў касматай галаве пiтэкантрапа, i валодаць планетай, а затым i космасам прыйшоў Чалавек Разумны. СЦ зразумела, што ў яе з'явiўся наймагутнейшы канкурэнт.

Вось аб чым, калi гаварыць у агульных рысах, даведалiся Радаслаў i Карл за нейкiя паўгадзiны ад Розуму Народа Ўсiх Сямi Колераў. Вядома, стрэсаператарам хацелася як найхутчэй вызначыць свой статус i сваю мiсiю. Хто яны? Ваеннапалонныя цi госцi? Чаго запатрабуе ад iх, звычайных радавых людзей, СЦ? Але iм далi зразумець, што галоўная размова адбудзецца заўтра. I адразу ж да iх вярнулася мова. Гакенхольц адразу ж заклекатаў, як вулкан Ключаўская Сопка.

– Вось i патрапiлi мы ў твой Менск, - сярдзiта накiнуўся ён на Радаслава.
– А ты ж так залiваўся: ах, паляцiм хутчэй, ах, я пакажу табе, Карл, праспект Крывiчоў, вулiцу Льва Сапегi. Глядзi ж. Глядзi зараз на гэтых круглых i прамянiстых.

– I гляджу. Прытым з найвялiкшай цiкавасцю, - цвёрда сустрэў выбух Буслейка.
– Думаю, што i табе гэта дужа карысна. Чаго ты крывiшся на мяне, як на мокрую шапку? Яшчэ будзеш унукам сваiм хвалiцца, як Радаслаў Буслейка цябе з плазмоiдамi пазнаёмiў.

– Хочаш, каб фiгу табе пад нос падсунуў?
– аж пачарнеў ад гневу Карл. Трэба зазначыць, што людзi Эпохi Вялiкага Плюралiзму, слухаючы парады ўрачоў i падпарадкоўваючыся багатаму жыццёваму вопыту, часам давалi выйсце адмоўным эмоцыям, спускалi, як кажуць, лiшнюю пару.

– Не сярдуй, стары, - мiралюбна, нiбы хлапчука, паляпаў яго далонню па шчацэ Радаслаў.

– З табой звiхнешся, - зноў пачаў заводзiцца Гакенхольц, але ў гэты час Радаслаў схапiўся абедзьвюма рукамi за свой лоб ды так i застыў з прасветлена-засяроджаным тварам. Карл адразу ж прыцiх, бо зразумеў - да сябра "прыйшла мазгаграма". ("Што здарылася, Адзiны?" - усхвалявана загучаў у самай глыбiнi душы i мозга цёплы голас Радаслававай жонкi Нiны. "Усё ў норме, Нiнка-трысцiнка. Як ты?" - "I ўсё-ткi, што з табой здарылася?" "Знаходжуся з Карлам, я пра яго расказваў, у СЦ".
– "У СЦ? Якi жах!" - "Не хвалюйся. Са мной усё добра".
– "Беражы сябе, Адзiны! Беражы для мяне i для нашага сына, якi народзiцца праз чатыры месяцы i шэсць дзён".
– "Дзякуй, Адзiная. Дзякуй".)

Радаслаў знясiлена апусцiў рукi, зiрнуў на Карла. Твар быў, як белы рачны пясок.

– Жонка?
– спытаў Карл.

– Так. Нiнка-трысцiнка.

Нейкая хвiлiна, за якую ён прыняў мазгаграму i даў адказ на яе, каштавала вялiкай нервовай энергii. Ён адчуваў, як кружыцца галава.

У гэтым месцы патрабуецца тлумачэнне. Справа ў тым, што чалавецтва, няспынна шлiфуючы свой iнтэлект, вышукваючы глыбiнныя рэзервовыя сiлы арганiзма, навучылася намаганнем сiлы волi i любовi пасылаць на неабмежаваныя адлегласцi думкi - ад чалавека да чалавека, з мозгу ў мозг. Для такiх мазгаграм не патрэбны былi нi гукавыя або светлавыя хвалi, нi якiя-небудзь хiтрыя тэхнiчныя выкрунтасы. Ад людзей патрабавалася толькi адно - каханне. Збалелая i ўсхваляваная душа выпраменьвала энергiю, якая, нiбы ўспышка маланкi, ляцела праз сотнi кiламетраў, беспамылкова знаходзячы адрасат. Дзецi маглi прыняць мазгаграму ад мацi, але самi былi няздольны паслаць яе, бо няспелую i нямоцную мелi душу. Дарослыя таксама валодалi такiм дарам не ўсе. Ды некаторыя дужа i не бедавалi - калi што якое, званiлi на тэлеграф. I ў Вялiкую Эру Плюралiзму ў людзей, як i заўсёды, былi розныя, вельмi непадобныя душы.

Буслейка, усё яшчэ знаходзячыся пад салодкiм гiпнозам размовы з жонкай, сядзеў з прасветленым тварам, аж пакуль яго не тармаснуў за плячо Гакенхольц.

– Пойдзем. Усе плазмоiды ўжо знiклi. Застаўся адзiн, маленькi, i ён павядзе нас некуды на начлег.

– А хiба плазмоiды спяць?

– Гэтага я, як i ты, не ведаю. Але спаць трэба нам.

Яны выйшлi з ужо абсалютна пустой залы, пабрылi па нейкiх дужа вузкiх цёмных лабiрынтах. Маленькi шарык плыў наперадзе.

– Мяркуючы па ягоных памерах, гэта васьмi - дзесяцiгадовы хлапчук, сказаў Радаслаў.
– Цiкава, як у плазмоiдаў устроены галаўны мозг? Ну, можа быць, i не галаўны, i не мозг, а той орган, якiм яны думаюць?

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Затерянные земли или Великий Поход

Михайлов Дем Алексеевич
8. Господство клана Неспящих
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.89
рейтинг книги
Затерянные земли или Великий Поход

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III