Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:
Клён шырока махнуў рукой.
I раптам Талеркiй Сiнi 83 знiк, як у ваду ўпаў.
– Пакрыўдзiўся, - сказала Вера.
– Асцярожней трэба, Клёнiк, далiкатней... Усё ж - чужая планета.
Клён не паспеў адказаць, бо сiнi плазмоiд зноў з'явiўся перад iмi i не адзiн, а з жоўтым, болыпым, чым ён, плазмоiдам.
– Талеркiй Жоўты 106, - пачцiва назваў сябе новапрыбыўшы.
– Дваццаць сем разоў назiраў на Зямлi за соннымi людзьмi. Асаблiва прыгожа спяць маленькiя дзецi. У iхнiх роцiках тырчыць нешта, падобнае на свiсток, але чамусьцi не свiшча.
Клён з Радаславам весела перазiрнулiся.
– Мне паведамiў мой вельмiшаноўны
– Дарэмна. Мы можам вярнуць да жыцця чалавека, якi памёр нават чатырыста гадоў назад. Але памёр не ад старасцi, а ад свiнца, бронзы, сталi, жалеза, сiнiльнай кiслаты...
– Памёр гвалтоўнай, не сваёй смерцю, - падказаў Радаслаў Буслейка.
– Так. Такой смерцю. Але толькi не ад агню - тут мы яшчэ пакуль бяссiльныя. Для таго каб чалавек ажыў, патрэбна яго фатаграфiя, голас, запiсаны на магнiтную плёнку, ён, яго фiгура ў кiнакадрах, група крывi, адбiткi пальцаў i, - Талеркiй Жоўты 106 зрабiў шматзначную паўзу, - ягоны розум.
– Розум?
– перапытаў Клён.
– Так. Розум. Кнiгi i карцiны, якiя ён напiсаў. Сiмфонii, навуковыя адкрыццi, выдатныя iнжынерныя дасягненнi...
– А як жа я?
– паныла сказаў Клён.
– Я ж некалi зноў памру, назаўсёды, а ў мяне - нi адкрыццяў, нi сiмфонiй, нi кнiжак, нiчога няма.
– Усё яшчэ ў цябе наперадзе, Клёнiк, - весела засмяялася Вера.
Ды Клён Дубровiч пачуваў сябе вельмi няўтульна.
– Што ты зрабiў, жыхар не нашай планеты, за сваё жыццё?
– узнёсла, трохi напышлiва спытаў у яго жоўты плазмоiд.
– Нiчога, - перасмыкнуў плячамi Клён.
– Здаецца, нiчога. У лiцэi на ўроках працы табурэткi рабiў.
– Табурэткi? Што гэта? Ага, здагадваюся. Гэта такiя прамавугольныя збудаваннi на чатырох слупках. Правiльна? Нам, плазмоiдам, добра - мы абыходзiмся без такiх збудаванняў, я хачу сказаць, без табурэтак. Але не адчайвайся, жыхар не нашай планеты, бо для майстравання табурэтак таксама патрэбен розум, i немалы.
Клён, вiдно па ўсяму, быў задаволены вердыктам, якi вынес ягоным разумовым дасягненням плазмоiд. А гаваркi Талеркiй Жоўты 106, адцяснiўшы свайго сiняга сабрата, расцякаўся шматслоўем.
– Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў вырашыў, як вы ведаеце, заключыць з бялковай цывiлiзацыяй, з чалавецтвам вечны мiр. Мы зразумелi, што пераможцаў у тысячагадовай барацьбе не будзе, што вышэй жыцця, у якiх бы формах яно нi iснавала, нiчога няма. Вышэй - смерць. I наша, i, прабачце, ваша. А барацьба вялася жорсткая. Асмелюся спытаць вас, жыхар не нашай лланеты, - звярнуўся ён да Радаслава, - што вы можаце сказаць пра пасажырскае судна "Тытанiк"?
Пра "Тытанiк"?
– Буслейка наморшчыў лоб.
– Буйнейшы карабель пачатку дваццатага стагоддзя. Пабудаваны ў Вялiкабрытанii. Вадазмяшчэннем, калi не памыляюся, каля сарака сямi тысяч тон. Даўжынёй дзвесце шэсцьдзесят дзевяць метраў. Ужо тады плавалi ў морах такiя мастадонты. У красавiку 1912 года сутыкнуўся з гiганцкiм айсбергам i пайшоў на дно. Загiнула каля паўтары тысячы пасажыраў. Вось i ўсё, што я помню.
– Памяць у вас выдатная, - пахвалiў плазмоiд.
– Толькi наконт айсберга ў вас недакладная, а калi гаварыць шчыра, зусiм няправiльная iнфармацыя.
– Чаму?
– здзiвiўся Радаслаў.
– Увесь свет гэта ведае. Прэса пiсала. Засталiся жывыя вiдавочцы.
– Таму, што айсберга
– Але ж айсберг быў. Цэлая ледзяная гара!
– Гэта быў муляж. Унутры так званага айсберга была ўманцiравана наймагутнейшая таранная машына са стальным бiўнем даўжынёй у сто метраў. Воданепранiкальныя перагародкi "Тытанiка" ён прабiў, як iголка прабiвае мяккую тканiну.
– Не веру, - матнуў галавой Клён.
– Я глядзеў кiнафiльм "Гiбель "Тытанiка".
– I я не веру, - падтрымала яго Вера Хрысцiнюк.
– I не бачу нiякага сэнсу ў гэтай бандыцкай, iнакш не скажаш, акцыi.
– Старая Цывiлiзацыя сурова асудзiла напад фiялетавага i чырвонага кланаў на "Тытанiк", - павольна, з адчуваннем уласнай годнасцi загаварыў Талеркiй Жоўты 106.
– З таго часу, можна сказаць, i пайшла глыбокая трэшчына ў жывым целе народа плазмоiдаў. Фiялетавы i чырвоны кланы аддзялiлiся ад нас i працягваюць па сённяшнi дзень атакаваць чалавецтва. А калi гаварыць пра сэнс таго, што адбылося ў туманах i хвалях халоднай Атлантыкi, дык гэта было папярэджанне чалавецтву i помста.
– За што?
– спытаў Буслейка.
– За тэхнiчны прагрэс, за пахвальбу i непамерныя амбiцыi.
– Калi помсцiць кожнаму, хто не так, як паложана, паглядзiць на веласiпед i задумае прыкруцiць да яго нейкую новую гайку, дык мы апынемся ў каменным веку.
– Згодзен з вамi, жыхар не нашай планеты. Старая Цывiлiзацыя, добра зразумеўшы тую небяспеку, якую прынясе ўсiм нам бясконцая i, самае галоўнае, бяссэнсавая канфрантацыя, рэзка асудзiла фiялетавы i чырвоны кланы. Зараз мы ваюем не з вамi, а з гэтымi двума кланамi - адшчапенцамi. Вы ўчора бачылi, як мы ваюем.
– Гэта было жахлiва, - сказала Вера Хрысцiнюк.
– Учора адшчапенцы пацярпелi паражэнне, адступiлi, - не звярнуўшы ўвагi на яе словы, працягваў Талеркiй Жоўты 106.
– Але ў iх яшчэ шмат сiлы. Яны трымаюць пад сваiм кантролем адну трэць планеты Вар, у тым лiку вулкан Нябесны Зуб, дзе робяць i трэнiруюць полчышчы Жалезных Людзей.
– Робатаў?
– спытаў Клён.
– Так. Жалезныя Людзi, змайстраваныя iмi, залiваюць бетонам паверхню ўсёй планеты, не пакiдаючы нiчога жывога. Вы спытаеце: навошта? Можна даць некалькi адказаў. Першы i, вiдаць, галоўны - яны хочуць, выцеснiўшы з Вара астатнiя пяць кланаў, пабудаваць помнiк самiм сабе. Вам, людзям, цяжка зразумець такое. Вы ўзводзiлi i зараз яшчэ ўзводзiце помнiкi некаторым дзеячам, якiх лiчыце вартымi пасмяротнай увагi i славы. Вы значна сцiплейшыя, чым яны, бо фiялетавы i чырвоны кланы прагнуць калектыўнага самаўслаўлення. Планета Вар, гладка залiтая бетонам, будзе павялiчанай копiяй плазмоiда, што вечна плавае ў касмiчнай прасторы, прычым адна палова яе будзе пафарбавана ў фiялетавы колер, другая - у чырвоны. Два гэтыя кланы - i ўсё. I нi жоўтага, нi зялёнага, нiякага...
Падалося, што Талеркiй Жоўты 106 усхлiпнуў.
– Няўжо гэта так важна?
– асцярожна пацiкавiўся Радаслаў.
– Няўжо з-за таго, у якi колер афарбавана планета, можна распачынаць жорсткую вайну?
– Якiя вы дзiўныя i незразумелыя, прадстаўнiкi бялковай цывiлiзацыi, уздыхнуў плазмоiд.
– Пэўна, вы дальтонiкi. Ды колер гэта - усё. Разумееце? Усё. Як можна iснаваць мне i майму зялёнаму клану, калi планета Вар будзе толькi фiялетавай i толькi чырвонай? Дзеля чаго мы будзем iснаваць?