Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

– Яны пачалi атаку з паўночнага боку вулкана, - адказалi яму.

– Дурнi, - засмяяўся Пяцiног.
– Роўна праз сто чатыры гады прыляцiць мiжгалактычны ўльтралёт з Сiняй Зоркi. Я хацеў узяць iх з сабой.

– Вазьмi нас, - залемантавалi фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды.

– Сваiм колерам яны вельмi i вельмi тасавалiся б да пейзажаў Сiняй Зоркi, - быццам не пачуўшы iх, казаў далей Пяцiног.
– Але яны (о неразумная дзiкая плазма!) пайшлi вайной на мяне, Ультра-мозга, Уладара Таямнiцы, быццам я не даваў iм iнтэлектыт i не вылучаў iхнi колер з усiх астатнiх

колераў.

– Вазьмi нас, - зноў узвысiлi голас фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды.

– Чаго або каго вы баiцёся?
– нарэшце звярнуў на iх увагу Пяцiног. Бялковых смертных iстот? Дык вось дзве такiя iстоты стаяць перад вамi. Я ўзяў iх у палон i магу зрабiць з iмi ўсё, што толькi захачу. А можа, вы смерцi баiцёся? Дык у вас жа ёсць Рака Адноўленых Твараў. Праз нейкi час пасля свайго знiкнення вы зноў адновiцеся. I так - вечна. Чаго ж вы хочаце?

– Знiшчы з Зямлi падлетка па iменi Клён!
– хорам закрычалi плазмоiды. Забi таго, каго назвалi Гарантам Вечнага Мiру! Мы жадаем, мы прагнем бясконцай вайны з Бялковай Цывiлiзацыяй!

– Няўжо вам так хочацца вайны?
– цiхiм голасам сказаў Радаслаў Буслейка, але яго адразу ж пачулi.
– Як мне вядома, пяць кланаў плазмоiдаў, пяць кланаў вашых братоў заключылi мiр з чалавецтвам. Я сам бачыў, як гарэла зялёная трава i плавiўся пясок на беразе Пятровiцкага вадасховiшча. Няўжо толькi на гэта здольна Старая Цывiлiзацыя? Мы - антыподы. Але мы разам iснуем у Сусвеце. Давайце iснаваць паралельна, мiрна, не скрыжоўваючы кап'ё i меч. Напачатку было Слова...

– Напачатку была Зброя!
– крыкам перарвалi яго плазмоiды.

– Любоў...
– казаў далей Радаслаў.

– Нянавiсць!
– яшчэ гучней закрычалi плазмоiды.

Узнялiся страшэнны гвалт, густое металiчнае гудзенне, якое пераходзiла ў злавеснае шчоўканне. З плазмоiдаў пасыпалiся iскры. Яны пачалi раздзiмацца, прычым з шарападобных i элiпсавiдных некаторыя, напэўна, самыя агрэсiўныя, рабiлiся востравугольнымi. Цяжка сказаць, што чакала б Радаслава i Веру, але ў гэты момант у кратэр Нябеснага Зуба праз тунель уварвалiся чатыры кланы. Памiж iх у празрыстай непрабiвальнай капсуле iмчаўся Клён Дубровiч. I адразу ж з нябёсаў ударылi страбы. Дзесяць магутных птушак, на iмгненне як бы засланiўшы ўсё неба, спiкiравалi дакладна туды, дзе стаялi Радаслаў з Верай, прыкрылi iх крыламi. Затым дзве птушкi з двух бакоў шчыльна падступiлi да стрэсаператара, нагнулi свае прыгожыя моцныя шыi. Радаслаў зразумеў - абхапiў гэтыя шыi рукамi, i страбы лёгка ўзнялiся, панеслi яго з Нябеснага Зуба. Трэцi страб ляцеў знiзу - страхаваў.

Фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды, убачыўшы такое, з найвялiкшай ярасцю напалi на астатнiх страбаў, якiх заставалася сямёра, прычым трое намервалiся выносiць з вулкана Веру Хрысцiнюк. Але жыхары воблакаў спрытна ўхiлiлiся ад iхнiх стрэлаў-маланак, i, у сваю чаргу, самi перайшлi ў атаку. Аказваецца, страбы ведалi тую адзiную кропку, тую своеасаблiвую "ахiлесаву пяту", ударыўшы ў якую, можна было паралiзаваць плазмоiда. Некалькi шароў глуха засiпелi i ўпалi, падняўшы воблачкi вулканiчнага пылу. У гэты час Вера Хрысцiнюк нiяк не адважвалася даверыць сваё жыццё

страбам, узляцець разам з iмi.

– Баюся, - шаптала яна, пазiраючы то на дзiўных птушак, то на неба.

Дарэмна падстаўлялi страбы шыi, нават падштурхоўвалi яе моцнымi крыллямi. Жанчыну скаваў страх.

– Не магу, баюся, - паўтарала яна, нiбы зацыклiўшыся на двух гэтых словах.
– Я слабая... У мяне змярцвеюць, не вытрымаюць рукi, i я ўпаду з вышынi. Я не хачу разбiцца...

– Вера!
– закрычаў Клён Дубровiч, выскокваючы са сваёй ахоўнай капсулы, якая, ледзь крануўшыся паверхнi Вара, iмгненна расчынiлася.
– Я тут! Нiчога не бойся!

Ён адчуваў надзвычайную адвагу, рашучасць, ён гатоў быў схапiцца загрудкi з самiм Пяцiногам. Але Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы, апярэдзiў яго. Лускаватыя залацiстыя ногi павярнулiся, нiбы антэны, да Веры, i загучаў меладычны чысты, як ранiшняя раса, голас, у якiм была непадуладная чалавечаму разуменню ўсёпранiкальнасць.

– Iдзi да мяне, Жанчына, iдзi да мяне, безабаронная i несуцешная, загаварыў Ультрамозг, Уладар Таямнiцы.
– Я напоўню тваю душу жыццём. Я павяду цябе ў мроi. Сiняя Зорка, чакаючы, глядзiць на цябе з Космасу.

Вера Хрысцiнюк шчаслiва ўспыхнула тварам, заплюшчыла вочы, выцягнула ўперад рукi i пайшла да Пяцiнога. Расступiлiся страбы, расплылiся ў бакi фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды.

– Не iдзi! Спынiся!
– крычаў Клён.
– Паглядзi на мяне, Вера! Ты станеш ягонай заложнiцай! Пракляты Пяцiног! Агiдзiна!

Клён схапiў камяк застылай лавы, шпурнуў у Пяцiнога. На ляту гэты сухi камяк ператварыўся ў букецiк надзiва прыгожых яркiх кветак, падплыў да Веры, мякка тыцнуўся ёй у руку. Яна, не расплюшчваючы вачэй, узяла кветкi, панюхала, цiха засмяялася.

Плазмоiды чатырох кланаў узбуджана зашыпелi, згрупавалiся, i на Пяцiнога абрушыўся ўраганны ўдар iхнiх смертаносных прамянёў. Але на самым падлёце да зiхотка-велiчнай зоркi ўсе гэтыя, здавалася б, неадольныя прамянi раптам зламалiся, выгнулiся i слiзганулi ўгору, не прычынiўшы Пяцiногу нiякай шкоды. Некаторыя з iх нават весела лопнулi, узарвалiся рознакаляровымi бяскрыўднымi агеньчыкамi, нiбы святочныя петарды.

Вера тым часам радасна i бязвольна падышла да Пяцiнога, апусцiлася перад iм на каленi. Твар быў натхнёны, светлы.

– Я прыручыў яе, самку чалавека, - засмяяўся Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы.
– Вось гэтак на планеце Зямля першалюдзi, або, калi быць дакладным, малпалюдзi, прыручалi дзiкiх жывёл. Жывёлы рабiлiся свойскiмi, пакорнымi, аддавалi малпалюдзям малако, мяса, воўну, сваю сiлу, сваiх дзяцей. На Сiняй Зорцы нам, Вялiкай Расе Ўльтрамозгаў, Уладароў Таямнiцы, аддана служаць безлiч механiчных робатаў. Праз сто чатыры гады я прывязу туды бiяробатаў, прывязу людзей. Гэта будзе найвялiкшая асалода - панаваць над iстотамi, абалонка ў якiх зроблена не з металiчных пласцiн i ад якiх не смярдзiць мярзотнай iржой i дымам. Каля маёй Дарожкi Ўспамiнаў на Сiняй Зорцы будзе стаяць на каленях не адна яна, а тысячы такiх, як яна, распусцiўшы мяккiя пяшчотныя валасы, пазiраючы на мяне ўмольнымi вачамi, у якiх гараць салодкiя агеньчыкi.

Поделиться:
Популярные книги

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Владеющий

Злобин Михаил
2. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Владеющий