Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

– Пярун - крычаў Карпукоў бацька Красамiр, з непакрытай галавой становячыся пад лютым дажджом на каленi, працягваючы да чырвона-пепельных воблакаў жылаватыя загарэлыя рукi.
– Пярун! Божа! Дзякуй, што ты да нас прыйшоў!

Усе дулебы радасна падалi на каленi. I паперадзе ўсiх на мокрай гарачай зямлi стаяла зеленавокая, меднавалосая прыгажуня Трыснята.

– Пярун!
– крычала яна.
– Божа! Дзякуй, што ты зноў да нас прыйшоў!

Гром падаў з неба - трах!
– i разляталася на кавалкi верхавiна якога-небудзь занадта прыкметнага, дагэтуль буйна-жывога моцнага дрэва. Ад грамападнага ляскотнага ўдару заложвала ўвушшу.

– Дзякуй!
– крычалi дулебы.

Адкуль жа, з якога боку, укусiла iх усiх, як гадзюка, бяда? Што было прычынай бяды? Ён, Карпук,

баючыся самога сябе, сваiх думак, лiчыў, што зямныя няшчасцi прыйшлi да дулебаў пасля таго рання, калi яны падпiльнавалi i забiлi сям'ю лясных людзей, сям'ю волатаў: мужчыну, жанчыну i дзiця. "Спасу няма ад iх", - амаль сонцаварот перад тым крывавым раннем казалi дулебы пра волатаў, пра дзiкiх лясных людзей велiзарнага росту, якiх на свае вочы ды яшчэ ўдзень нiхто нiколi не бачыў, ад якiх заставалiся толькi сляды на лясных палянах, на берагах чарнаводных лясных азёр. У такi велiзарны след цалкам магло ўмяшчацца гадавалае дзiця. Волаты, калi казаць праўду, нiякай шкоды дулебам не чынiлi. Болын таго, хавалiся ад iх, старалiся быць непрыкметнымi i выходзiлi са свайго логавiшча толькi глыбокай цёмнай ноччу. Яны баялiся не толькi дня, сонца, яны баялiся яркага месяца. Але дулебаў раздражняў на сваiх землях, у сваiх лясах "чужы дух". "Дзiкiя людзi палохаюць звера, птушку, i мы прыносiм у весь усё меней мяса", - плюючыся, сцiскалi кулакi маладыя паляўнiчыя. "Ад iх вяне трава на палянах i ўздоўж ручаёў", - скардзiлiся старыя сiвавалосыя зялейнiцы. Волатам быў вынесены прысуд. "Смерць", - сказала племя. I гэта, як пачынае цяпер здагадвацца Карпук, наблiзiла няшчасцi самiх дулебаў. На волатаў пачалося шматдзённае паляванне. Нават уначы каля непрыкметных крынiц i глухiх лясных азёр сядзелi ў засадзе маладыя воi. Смага павiнна была выгнаць волатаў з патаемнага логвiшча. Але, пэўна, яны мелi свой, схаваны ад старонняга вока калодзеж.

Лясных людзей злавiлi выпадкова. I прычынцам гэтаму быў ён, Карпук. У той дзень ён пайшоў правяраць венцеры, якiя ставiў на ўюноў. Ён борзда крочыў па цёмна-зялёнай халоднай траве i думаў пра Трысняту. Медныя валасы бачылiся ў яркiх сонечных блiскаўках, што былi густа рассыпаны ўсюды: на ствалах дрэў, на мурашнiках, на кветках. Лёгка дыхалася, хацелася спяваць. Каля тоўстага, нiбы дзежка, дуба, якi стаяў мiж густога арэшнiку, Карпук прыпынiўся. У дуба маланкаю была ссечана верхавiна, абсмалена кара, звiлiстыя, як вужакi, трэшчыны беглi зверху ўнiз, пераходзячы ў аб'ёмiстае дупло. I вось з глыбiнi гэтага дупла, з таямнiчай трывожнай чарнаты на iмгненне ўспыхнуў цi то агеньчык, цi то сонечны зайчык i адразу ж патух. Кароткая ўспышка - i зноў цемра. Карпук адламаў арэхавы пруток, сашмаргнуў з яго лiсце i, падышоўшы да дуба, рэзка торкнуў прутком у дупло. Яму чамусьцi падумалася, што адтуль выскачыць собаль або кунiца. Але пачуўся захлiпiсты ўскрык, стогн. Голас быў не звярыны. Карпук здагадаўся, чый гэта голас. Як ветрам адкiнула яго ад дуба. Крышачы арэшнiк, ён iрвануўся далей ад згубнага праклятага месца. Некалькi разоў ён падаў потырч носам на слiзкай траве.

– Куды бяжыш?
– весела спынiлi яго. Аказваецца, з косамi на плячах непадалёку iшлi касцы, пяць-шэсць чалавек.

– Там... У дупле...
– задыхаючыся прахрыпеў Карпук.

Навошта ён сказаў тады гэтыя словы?

Пераглянуўшыся, касцы натоўпам пабеглi да дуба, i Карпук следам за iмi. З дупла, зацiскаючы рукой левае вока, нязграбна вылазiла нейкая iстота белыя, як лён, доўгiя валасы, звярыная касматая шкура на пукатых плячах, вялiзныя ногi абуты не ў боты, не ў лапцi, а шчыльна абматаны шырокiмi палосамi свежай лiповай кары. Iстота скокнула на зямлю, прысела, а калi выпрасталася на ўвесь рост, аказалася вышэйшай разы ў два за самага высокага дулеба. "Я выбiў гэтаму волату вока", - халадзеючы здагадаўся Карпук. Душу спальвала вiна. Ён адступiў убок ад гаманлiвага вясёлага натоўпу супляменнiкаў.

– Малога знайшлi!
– узбуджана крычалi дулебы.
– Трэба шукаць мацi i бацьку!

"Малы" ўзвышаўся над iмi, як баравое дрэва над падлескам. Але i сапраўды гэта быў малалетак - дзiця васьмi - дзесяцi гадоў, не болын. Ён стаяў i плакаў ад болю i страху.

– Бач ты, яшчэ

плача, - здзiвiлiся дулебы.

Карпук раптоўна зразумеў, што ненавiдзiць лютай нянавiсцю i сябе i сваiх аднавяскоўцаў. Хiба можна стаяць i насмiхацца над пакутай дзiцяцi? Гэта ж не ваўчанё, гэта чалавечы сын, хоць i непадобны на цябе тварам i паставай. Дый ваўчанё трэба шкадаваць, не ламаць хрыбетнiк.

– А як жа знойдзем мацi ягоную i бацьку?
– разважалi тым часам дулебы.
– Жыўцом недзе палезлi, зашылiся ў зямлю, i хоць перавярнi ўверх карэннем увесь лес, не знойдзеш.

У малога волата зноў пырснулi слёзы, як бярозавiк з-пад сякеры.

– Я ведаю, - сказаў, жорстка ўсмiхнуўшыся, Чацвяртак, худы, вечна зялёны ад гэтай сваёй худобы, хоць еў, як жартавалi, за чацвярых. Прывязвайце лесавiка вунь да той бярозы.

Малога прывязалi сырамятнымi рамянямi. Чацвяртак падышоў да яго, пагладзiў, паляпаў, устаўшы на дыбачкi, па плячы i раптам кальнуў вострым, як джала, кончыкам касы ў бок. Лёгенька, як бы шкадуючы, кальнуў. Белавалосы волат ускрыкнуў.

– Крычы. Грамчэй крычы, - аднымi вуснамi ўсмiхнуўся Чацвяртак.

I зноў пачаў калоць. Каса зачырванела ад крывi. Волат заенчыў на ўвесь лес.

"Была б тут Трыснята", - падумаў Карпук, адводзячы позiрк, сцiскаючы зубы. Яму нясцерпна хацелася схапiць Чацвяртака загрудкi, вырваць у яго з рук касу i паламаць кассё на ягоных плячах. Ён глуха застагнаў, а потым заплюшчыў вочы...

("Удзельнiк эксперымента нуль-нуль-адзiн! Спадар Гай Дубровiч! уварваўся ў навушнiкi гермашлема рашучы голас аднаго з асiстэнтаў доктара Метэора.
– Праз дзевяць хвiлiн пяцьдзесят дзевяць секунд выходзiм на плюсавое пераўтварэнне! Удзельнiк эксперымента нуль-нуль-адзiн!")

– Выйшлi, - раптам уражана прашаптаў натоўп, i ўсе, акрамя Чацвертака, што калоў i калоў юнага волата, адступiлi ад бярозы.

Пэўна, дзяды дзядоў не бачылi такога. З-за вывараценя вельмi старой, абрушанай на зямлю елкi, з-за бледна-жоўтых растапыраных ва ўсе бакi, як лапы падземнага страшыдлы, каранёў выйшлi двое - Ён i Яна. Беласкурыя волаты. Людзi з блакiтнымi вачамi. У яго валасы белыя, светла-льняныя, як у сына; у яе - каштанавыя з рыжыной i доўгiя, аж да пят. Волат i валацiха былi голыя па пояс, прычым цыцкi ў жанчыны (дулебы не паверылi сваiм вачам) былi завязаны за спiною, каб не перашкаджалi пры хадзьбе. Лясныя людзi выйшлi з дзiкiх нетраў, вядома ж, на крык свайго сына i твар у твар сутыкнулiся з дулебамi. У жанчыны спалохана запалымнелi шчокi. Яна была на галаву нiжэй за мужа i адразу ж схавалася за ягоную спiну. Але крычаў, екатаў ад болю яе сын, якога катаваў Чацвяртак, што адзiны з усiх не заўважыў з'яўлення волатаў, i валацiха, глуха ўскрыкнуўшы, нават, падалося, па-птушынаму прысвiснуўшы, кiнулася ўперад, схапiла Чацвертака за шыю, павалiла яго на зямлю. Лязом касы ёй распарола левую руку. Ярка-чырвоная кроў ("лясная кроў", - падумалi дулебы) густа хлынула на белыя кветкi сунiц.

– Мз-з-зу-у-ур!
– закрычаў волат-малалетак, убачыўшы мацi i бацьку.

Нiколi не чулi дулебы такога слова.

– Мз-з-зу-у-ур!
– зноў закрычаў скрываўлены сын непраходных лясоў.

I тады ягоная мацi, адкiнуўшы ўбок, як палена, Чацвертака, рынулася да дзiцяцi, упала перад iм на каленi i ўсё роўна была ўпоравень з дулебамi. Шмаргануўшы з-за спiны свае доўгiя-доўгiя валасы, яна пачала выцiраць iмi кроў з сынавага цела. Яна, здаецца, была гатова зняць, садраць уласную скуру, каб ахiнуць яго, прыкрыць ад бяды свайго сына.

("Удзельнiк эксперымента нуль-нуль-адзiн! Што з вамi?!"

"Мне падалося, што гэта мой сын, мой Клён..."

"Удзельнiк эксперымента нуль-нуль-адзiн! Спадар Гай Дубровiч!

Адбываецца невялiчкi збой у сюжэце пераўтварэння, але зараз мы гэта ўладзiм, зараз уладзiм... вось так! Праз сем хвiлiн нуль чатыры секунды выходзiм на плюсавае пераўтварэнне!")

Волатаў забiлi, усiх траiх, спалiлi на жоглiшчы i попел пусцiлi з ветрам. Дулебы, праўда, мулiлiся, нiхто не хацеў першы ўзнiмаць руку на лясных людзей, але Чацвяртак, якога адштурхнула валацiха i якi добра мякнуўся аб цвёрдыя дубовыя каранi, прутка ўскочыў на ногi i з ўсяго маху шахнуў ёй касой проста па шыi.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Последний наследник

Тарс Элиан
11. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний наследник

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2