Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

– Ты не Жанна д'Арк. Супакойся. Ты - Вера.

– А ты - заўтрашнi металалом, - адрэзала Вера.

Пяцiног, чакаючы Радаслава Буслейку, павольна хадзiў-перакочваўся па спецыяльна для яго пракладзенай Дарожцы Ўспамiнаў. Гэта дарожка была зроблена ў круглай зацемненай зале i ўяўляла сабой вузкую, шырынёю да сарака сантыметраў, металiчную стужку, на якой былi запiсаны малюнкi-вобразы Сiняй Зоркi, радзiмы Пяцiнога. Калi адначасова дзве нагi дакраналiся да шурпатай цёмна-сiняй Дарожкi Ўспамiнаў, спрацоўвала электрамагнiтнае рэле, пасылаючы хвалепадобны iмпульс у мозг Пяцiногу. Акрамя Пяцiнога ў зале знаходзiлiся пятнаццаць чырвоных i пятнаццаць фiялетавых

плазмоiдаў. Яны з найвялiкшай пачцiвасцю кружылiся над Ультрамозгам, Уладаром Таямнiцы, суправаджалi яго ў задумлiва-мройных блуканнях па Дарожцы Ўспамiнаў, з'яўляючыся як бы своеасаблiвым ганаровым эскортам. Часам Пяцiног прыпыняўся, замiраў, толькi залацiстае або жоўта-зялёнае святло лагодна пульсавала, мякка струменiлася ва ўсе бакi. Тады i плазмоiды замiралi над iм i ў зале пачынала звiнець абсалютная цiшыня. Немагчыма было паверыць, што непадалёку адсюль, у гэтай жа падэшве старога тысячагадовага вулкана, люта грымiць гарачы молат, знясiлена скрыгоча жалеза.

Пяцiногу бачылася бязмежная прастора Сусвету, чорны мiжгалактычны калiдор, i ў самым канцы, як надзея, як поклiч, як апафеоз усяго - Сiняя Зорка. Там востра ўразаюцца ў неба сiнiя металiчныя слупы, ззяюць азёры, напоўненыя ртуццю, рассыпаюцца i зноў злучаюцца ў адно цэлае мiльёны блiскучых адпалiраваных касмiчным ветрам шароў i шарыкаў. Гэтыя шары i шарыкi, цяжка грукаючы, збiваюцца ў агромнiстыя рухомыя горы, падступаюць да стромкiх адкаваных з метэарытаў сцен Палаца Розуму i адразу ж ператвараюцца ў прах, у нiкчэмны пыл, бо нельга iм, сляпым шарам i шарыкам, хоць на iмгненне, хоць у думках параўнацца з тымi, што жывуць i мысляць за метэарытнымi сценамi. А жывуць i мысляць там несмяротныя, якiя абралi формай свайго цела залацiстую зорку, якiм падуладны Ўчора, Сёння i Заўтра...

Жалезныя Людзi прывялi Радаслава Буслейку да Пяцiнога, i самi спынiлiся каля ўвахода. Стрэсаператар жа прайшоў у самы цэнтр залы, сеў на крэсла-вяртушку.

– Ультрамозг, Уладар Таямнiцы, вiтае цябе, жывая iстота з планеты Зямля, - урачыста данеслася з таямнiчага паўзмроку, i Пяцiног зноў пайшоў-пакацiўся па Дарожцы Ўспамiнаў. Следам за iм, як бы прыцягнутае магнiтам, пачало павольна кружыцца Радаславава крэсла.

– Называй мяне чалавекам, а не iстотай, - з годнасцю сказаў Буслейка. I адпусцi на волю маю спадарожнiцу i мяне. Нiхто не мае права трымаць у палоне грамадзян з планеты Зямля.

– Нават я?
– спытаў Пяцiног.

– Нават ты.

Падалося, што Пяцiног ледзь-ледзь запаволiў сваю ўрачыстую кругавую хаду, але, пэўна, гэта толькi падалося. Як стрэлка гадзiннiка на цыферблаце, ён працягваў няспынны рух. Радаслаў Буслейка, седзячы ў крэсле-вяртушцы, чакаў, чым скончыцца гэтае маляўнiчае, у нечым тэатральнае шэсце.

Нарэшце Пяцiног спынiўся, i адразу ж спынiлiся плазмоiды.

– Вы, жыхары планеты Зямля, невылечна хварэеце антрапацэнтрызмам, загаварыў Пяцiног, быццам ягоная размова з Радаславам не перарывалася нi на хвiлiну.
– Вы атоесамлiваеце эвалюцыю ўсяго жывога з развiццём чалавечага мозгу. А гэта далёка не адно i тое ж; З'яўленне вашага розуму - вынiк гульнi сляпога выпадку, неабавязковае здзяйсненне адной з многiх раўнацэнных магчымасцей эвалюцыi жывога. А цi задумвалiся вы, што так званае развiццё ад малпы да чалавека можа ўспрымацца той жа малпай як перамена не ў лепшы, а, наадварот, у горшы бок?

– Не ведаю, цi займалiся такой праблемай зямныя вучоныя, а я аб гэтым не думаў, - прызнаўся Радаслаў.

– Цудоўна, - задаволена зрабiў абарот вакол сваёй восi Пяцiног. Значыць, мы на Сiняй Зорцы не памылялiся.

Значыць, у бясконцых прасторах Метагалактыкi, якая ўмяшчае ў сябе некалькi мiльярдаў галактык, толькi Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы, беспамылковы, бяспройгрышны, бо iдзе цэнтральным шляхам пазнання, а ўсе астатнiя, у тым лiку i чалавечая цывiлiзацыя планеты Зямля, тупiковыя сцяжынкi ў нiшто. Я - частка Ўльтрамозга, Уладара Таямнiцы з Сiняй Зоркi. Як я ганаруся гэтым!

На нейкi мiг падалося, што зараз Пяцiног затанцуе.

– Навошта ж табе мая спадарожнiца i я, калi ты такi звышмудры?
– спытаў Буслейка.

– Пазнанне не ведае межаў, - паблажлiва сказаў Пяцiног.
– Нават мы, несмяротныя з Сiняй Зоркi, павiнны асвойваць усё новыя i новыя экалагiчныя нiшы.

– Вы несмяротныя?
– перапытаў Радаслаў.
– I ў гэтым, як я пачынаю здагадвацца, ваша таямнiца?

– Так. Ты правiльна здагадаўся.

– Нiколi не верыў, што калi-небудзь сустрэну несмяротнага, - пасля маўчання раздумлiва прамовiў Радаслаў.
– Нiколi не верыў... Хаця чаму здзiўляцца? Яшчэ ж блажэнны Аўгусцiн сказаў: "Цуды не супярэчаць прыродзе, яны супярэчаць толькi вядомай нам прыродзе". А зараз перада мной - невядомая прырода. I я рады, вельмi рады такой сустрэчы, хоць, магчыма, мне пагражае смяртэльная небяспека. Ён пацёр правай рукой лоб, папрасiў: - Адпусцi жанчыну i мяне.

– Я павiнен правесцi эксперымент. Эксперымент - вышэй за ўсё, - жорстка сказаў Пяцiног.

– Хiба мы, зямляне, марскiя падвопытныя свiнкi?
– вочы ў Радаслава налiлiся гнеўным бляскам.
– Хiба мы давалi табе сваю згоду?

– Яна непатрэбна, ваша згода, для несмяротнага, - перарваў яго Пяцiног.
– Я абавязаны абшукаць усе самыя патаемныя куточкi твайго i жаночага мозгу. Вышэй усяго - iнтарэсы Сiняй Зоркi.

– Але я пратэстую!
– закрычаў Радаслаў i хацеў устаць з крэсла.

Плазмоiды, чырвоныя i фiялетавыя, пагрозлiва закружылiся над iм, ды пакуль што нiчога не рабiлi, пэўна, чакаючы рашэння Ўльтрамозга, Уладара Таямнiцы. Пяцiног пачаў павольна выпростваць дзве свае блiскучыя лускаватыя нагi. Такi манеўр быў ужо добра вядомы Радаславу - дацягнецца нагамi як мага блiжэй да твару i адключыць свядомасць гiпнозам.

– Дзярмо!
– крычаў Радаслаў.
– Касмiчны бруд! Пяцiлапы бандыт!

Ногi няўмольна наблiжалiся. Хвiлiна-другая - i залье душу халодная абыякавасць. Раптам у залу, гучна тупаючы, увайшоў робат, начальнiк дзесяткi, аб'явiў:

– Яны атакуюць Нябесны Зуб.

Пэўна, i несмяротныя не пазбаўлены такой вельмi вострай эмоцыi, як здзiўленне, бо Пяцiног, iмгненна забыўшыся пра Буслейку, неяк сутаргава падкурчыў дзве свае агрэсiўныя нагi, спытаў:

– Хто атакуе?

– Дзiк, якi аб'явiў сябе каралём жывёл планеты Вар, разам з iм конь, бык, певень i маленькi чалавек з планеты Зямля.

– I ўсё?
– здзiвiўся Пяцiног.
– Дык гэта ж самазабойцы. Яны iдуць па тунелi?

– Па тунелi.

– Бяры Жалезных Людзей, сустрэнь гэтых дурняў у тунелi i знiшчы iх.

Робаты пачалi выходзiць з трох сваiх казармаў, строiцца ў шарэнгi. У руках былi чорныя пруты. Пяцiног выкацiўся ўслед за iмi, сачыў за пастраеннем i пакуль што пакiнуў Радаслава ў спакоi.

Вось блiскучая металiчная вужака, цяжка ступаючы па застылай чырванаватай лаве, узнялася туды, дзе зеўраў пралом-калодзеж тунеля. I раптам усё пацямнела, быццам хмара iмгненна закрыла нябесны абшар. Вастракрылыя вёрткiя птушкi густа ўсеялi круглую лапiну неба над кратэрам.

– Крангi!
– закрычаў Пяцiног.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Последний наследник

Тарс Элиан
11. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний наследник

Мастер темных арканов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных арканов 2

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Босс для Несмеяны

Амурская Алёна
11. Семеро боссов корпорации SEVEN
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Босс для Несмеяны

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2