Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

Спалi ўсю ноч, гэта значыць, каля сарака васьмi гадзiн. Арганiзм зямлянiна ў нармальных умовах не разлiчаны на такi працяглы сон, але плазмоiды далi па глытку элiксiру, якi ўшчыльняе час.

Прачнуўся Клён ад пякучага адчування трывогi. Радаслаў з Верай ужо стаялi каля дзвярэй вагончыка. Стрэсаператар, скiнуўшы металiчную завалу, спрабаваў адчынiць дзверы, ды яны чамусьцi не адчынялiся. Радаслаў аж пачырванеў ад напружання.

– Радаслаў Алесевiч, нас нехта не хоча выпусцiць, - спалохана, пацiшэлым голасам сказала Вера Хрысцiнюк.

– Што за д'ябальшчына?
– гарачыўся Радаслаў, налягаючы плячом.

Клён усхапiўся з тапчана, прыслухаўся.

Нi шолаху, нi шэпту не даносiлася знадворку. Здавалася, увесь Вар яшчэ спiць, усё анямела. А зусiм жа нядаўна з лiпкай зялёнай цемры нёсся жахлiвы ўсемагутны крык, ад якога ледзянела душа. Клён падбег да прарэзанага ў сцяне вагончыка вузенькага акенца. Яно было амаль пад столлю, i давялося стаць на пальчыкi i выцягнуць шыю. Ён убачыў такое, ад чаго адхiснуўся, нiбы ў твар плюхнулi кiленем. Трыма шарэнгамi, плячо да пляча, маўклiва стаялi, абкружаючы вагончык, нейкiя металiчныя блiскучыя стварэннi з чорнымi прутамi ў рукахклешнях. Пэўна, гэтая нямая раць ужо даўно пiльнавала зямлян, з самай ночы, бо ўсе яны былi абсыпаны густой расой.

– Жалезныя Людзi!
– усклiкнуў Клён. Радаслаў падышоў да акенца, глянуў на вулiцу. Вочы зрабiлiся суровымi.

– Здаецца, мы палонныя, - сказаў ён i адразу ж дадаў: - Толькi не хвалюйцеся, Вера. Думаю, што гэтыя робаты не асмеляцца крануць зямлян i нам давядзецца мець справу з iхнiмi гаспадарамi, фiялетавымi i чырвонымi плазмоiдамi. Толькi чаму не прыйшоў Аюс?

– Гэты дзiк завёў нас у пастку, - злосна выдыхнуў Клён.
– Як вы маглi яму паверыць, Радаслаў Алесевiч?

– Але паверыў i ты, - паклаў Буслейка руку на плячо Клёну.
– Нiколi не вучыся перакiдваць сваю вiну, якой бы малой яна нi была, на чужыя плечы. Запомнi - ты мужчына з планеты Зямля.

Ад такiх слоў Клён нервова прыкусiў губу. Ён лiчыў сябе сумленным, прынцыповым, i заўвага стрэсаператара балюча ўдарыла па самалюбству. Атрымлiвалася, што ён яшчэ маленькае дзiцятка i толькi блытаецца пад нагамi ў дарослых. Ды Клён сцярпеў, як i належыць чалавеку ВЭП. Каб патушыць агонь крыўды, ён зноў глянуў у акенца i раптам здзiўлена закрычаў:

– Да нас коцiцца зорка!

XI

Вiдовiшча было, трэба сказаць, фантастычна-прыгожае. Клён бачыў, як зладжана i бязгучна расступiлiся ў бакi Жалезныя Людзi, ствараючы шырокi праход. I вось у гэты праход-пралом у блiскучай металiчнай сцяне павольна i велiчна кацiлася пяцiкутная, надзвычай зiхоткая зорка. Яна скочвалася (а можа, iшла?!) з травянiстага спадзiстага ўзвышша ў лагчыну, дзе стаяў вагончык. Нечаканая госця была метры чатыры ў папярэчнiку, i Жалезныя Людзi выглядалi на яе фоне маленькiмi, кволымi. Залацiстае ззянне струменiлася ад зоркi. Там, дзе адзiн з яе пяцi канцоў датыкаўся да пяску або травы, усё ружавела, iскрылася, быццам адразу маладзеючы. Плямы яркага святла, якое, аднак, не рэзала вочы, клалiся на плечы i галовы Жалезным Людзям. Зорка падкочвалася ўсё блiжэй. "Усё-ткi яна iдзе, - здагадаўся Клён.
– Пяць канцоў не што iншае, як пяць яе ног". У думках ён спачатку назваў яе Пяцiножкай, але ў назве была нейкая здробненасць, мiнiяцюрнасць, а зорка мела ўнушальныя памеры, i ён прыдумаў ёй iмя - Пяцiног.

– Якая прыгожая, - прашаптала Вера, калi зiрнула на зорку.

Пяцiног падкацiўся-падышоў да вагончыка, у якiм знаходзiлiся зямляне, спынiўся. У акенца палiлося мяккае святло. Было ў iм нешта ад бляску расы на ранiшнiм лузе.

– Цiкава, гэта жывая iстота цi чарговая мадыфiкацыя якога-небудзь робата?
– быццам у самога сябе запытаў Радаслаў Буслейка.

– Агрэсiўная

або мiралюбная гэта прыгажуня?
– у сваю чаргу, спытала Вера.

– Гэта - Пяцiног, - раздражнёна сказаў Клён.

– Як? Пяцiног?
– Радаслаў задумлiва паглядзеў на Клёна.
– Ты ўжо, аказваецца, iмя знайшоў. Што ж, тваё права. Першаадкрывальнiк, а ты першы ўбачыў зорку, мае законнае права прысвойваць ёй iмя. Такiм чынам, перад намi Пяцiног...

Радаслаў хацеў яшчэ раз глянуць на зорку, памкнуўся тварам наперад, але раптам насустрач яму ў акенца жвава торкнулася адна з ног Пяцiнога. Стрэсаператар адскочыў убок. Зямляне затаiлi дыханне.

Несумненна гэта была частка цела (нага, рука або хобат - iншая справа) жывой iстоты. Вiдно было, як пульсуе ў ёй дыханне, як дробненька ўздрыгвае яна. Нагу шчыльна пакрывала ярка-залацiстае лускавiнне, што аж гарэла ў паўзмроку вагончыка. Але самым здзiўляючым, самым ашаламляльным было... вока, вялiкае, таксама залацiстае, з чорнай зрэнкай усярэдзiне.

– Пяцiног глядзiць на нас, - аднымi вуснамi выдыхнуў Клён i пачаў адступаць, тулiцца да Радаслава.

Жывое пранiзлiвае вока, вока невядомага стварэння пiльна i ў той жа час насцярожана сачыла за зямлянамi. Што рыхтаваў гэты позiрк людзям?

Тым часам у акенца пралезла яшчэ адна нага з яшчэ адным вокам.

– Думаю, што гэта i Пяцiног i Пяцiвок, - стараючыся быць бадзёрым, сказаў Радаслаў, але раптам, глыбока ўздыхнуўшы, падышоў да акенца, пакорлiва схiлiў галаву.

– Што вы робiце?!
– закрычала Вера Хрысцiнюк i адразу ж здагадалася, абвяла голасам.
– Гiпноз...

Буслейка стаяў, як смiрнае рахманае цялятка, i не адрываючыся глядзеў на Пяцiнога.

– Радаслаў Алесевiч, - шкуматнуў яго за руку Клён.
– Глядзiце на мяне. Глядзiце на мяне, а не на яго.

– Адвяжыся, - цiхiм абыякавым голасам сказаў стрэсаператар.
– Ты нiчога не разумееш. Вялiкае шчасце пазiраць у мудрыя вочы Ўльтрамозга, Уладара Таямнiцы.

Клён зразумеў - зараз ён для Буслейкi, як надакучлiвая восеньская муха. Не болей.

Тым часам у руках у некалькiх Жалезных Людзей з'явiлiся вострыя, адпалiраваныя да люстранога бляску сякеркi. Нiхто iм iх не даваў, i нiдзе яны iх не бралi. Проста сякеркi выскачылi знутры iхнiх рук-клешняў, рукi гэтыя зрабiлiся сякеркамi. Жалезныя Людзi з найвялiкшай стараннасцю i метадычнасцю пачалi секчы вагончык, пашыраючы акенца.

– Што яны хочуць?
– дрыготкiм голасам спытала Вера.

Раптам Пяцiног схапiў Радаслава за шыю i за плячо i ў адно iмгненне выцягнуў з вагончыка.

– Жахоцце!
– закрычала Вера, але адразу ж зацiхла, бо вiрлавокiя ногi вярнулiся назад i Пяцiног накiраваў на яе неадрыўны позiрк, як стрэлiў. Вера спачатку збялела, потым паружавела, i неўзабаве лагодная супакоеная ўсмешка засвяцiлася на твары.

– Не глядзiце на яго, - пачаў упрошваць Клён.
– Ён жа зробiць з вамi тое самае, што з Радаславам Алесевiчам.

– Ах, Клёнiк, ты яшчэ такi маладзенькi, - усмiхалася Вера, пазiраючы на Пяцiнога.
– Каб ты ведаў, якая асалода быць разам з Ультрамозгам, Уладаром Таямнiцы, чытаць ягоныя думкi. Колькi золата, срэбра i мармуру ў беласнежных палацах гэтых думак.

– Да вы ўсе звар'яцелi!
– закрычаў Клён.

Пяцiног гэткiм жа самым чынам, як Буслейку, спрытна схапiў Веру Хрысцiнюк, i ў вагончыку застаўся адзiн Клён. Праз нейкi мiг у акенца ўпэўнена палезла лускаватая нага.

– Ну не, страшыдла, проста так ты мяне не возьмеш, - з адчаем i злосцю сказаў Клён.

Поделиться:
Популярные книги

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Амазония

Роллинс Джеймс
101. Книга-загадка, книга-бестселлер
Приключения:
прочие приключения
9.34
рейтинг книги
Амазония

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Владеющий

Злобин Михаил
2. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Владеющий

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII