Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

Вера Хрысцiнюк закахана пазiрала на яго. З вясёлым здзiўленнем увесь гэты час яна адчувала сябе быццам трошкi п'янаватай, хоць, вядома ж, нi кроплi вiна не пабывала ў яе роце. "Якое шчасце пасля такiх выпрабаванняў i жахаў зноў вярнуцца на Зямлю, - расчулена думала Вера, - якое шчасце ехаць у гэтым цесным дрогкiм вагоне i бачыць каля сябе Радаслава, моцнага прыгожага чалавека, роднага чалавека на роднай зямлi". Яна адчувала, што катастрафiчна топiцца, iдзе на дно сiнiх iскрыстых вачэй стрэсаператара. Ёй успамiналiся словы славутага пiсьменнiка, вычытаныя ў кнiжцы пра каханне: "Мужчына i жанчына, стойце тварам да твару, душа да душы. Не рассячэ вас нiякi меч".

Раптам

вагон на поўным разбезе рэзка спынiўся, затармазiў. Пасажыры паляцелi ўпёрад, павалiлiся, як костачкi дамiно, адзiн на аднаго. Завiшчэлi, зарыпелi, заекаталi вагонныя колы, з-пад якiх шуганулi снапы гарачых iскраў. Адразу патухла святло. Пачулiся прарэзлiвыя стогны.

– Што гэта?
– ухапiлася Вера за Радаслававу руку.

– Не хвалюйся, Верачка, - сказаў як мага спакайней Буслейка.
– Пэўна, нейкая аварыя ў кантактнай сетцы метрапалiтэна. Зараз электрыкi, трэба спадзявацца, прымуць адпаведныя меры, i мы паедзем далей.

– Ды вы што - з Месяца звалiлiся?
– перапынiў яго чарнавусы, гадоў сарака мужчына.
– Хiба не ведаеце, што ўжо другi дзень у горадзе самая сапраўдная вайна з плазмоiдамi? Гэтая нечысць прэ адусюль: з каналiзацыйных люкаў, з трансфарматараў, з электраразетак.

– На iхнiм баку робаты, якiя ўзбунтавалiся на аўтамабiльным заводзе, спалохана пазiраючы ў цёмнае акно вагона, уставiла сваё слоўца сiвая iнтэлiгентнага выгляду бабуля.

– I наркаманы. Гэтым - абы ўкалоцца, - дадаў шыракаплечы юнак у чырвонай веласiпеднай шапачцы.

Набор такiх навiн быў поўнай нечаканасцю для Клёна, Веры i Радаслава. На нейкi мiг яны адчулi збой у дыханнi.

– Мы i сапраўды, як вы кажаце, звалiлiся, толькi не з Месяца, а з планеты Вар, - сказаў нарэшце Буслейка.

– Дык вы з экспедыцыйнага корпуса палкоўнiка Хвалiбога?!
– жвава ўсклiкнуў шыракаплечы юнак, i вочы радасна заззялi.

– Мы не з корпуса. Мы тыя, каго вызваляў гэты корпус, - пакрыўджана сказаў Клён.
– I Хвалiбог не палкоўнiк, а маёр.

– Не, малады чалавек. Ён ужо стаў палкоўнiкам. Я сама слухала Iндаэўрапейскае радыё, - адразу ўмяшалася ў гаворку бабуля-iнтэлiгентка. Там было сказана так...

Яна, успамiнаючы, прыжмурыла маленькiя, як сiнiя фасолiнкi, вочы.

– За выключныя арганiзатарскiя здольнасцi, за асабiсты гераiзм, у вынiку чаго выратавана жыццё траiх зямлян, датэрмiнова прысвоiць маёру рэспублiканскай гвардыi Хвалiбогу (iмя не помню) воiнскае званне палкоўнiк.

– Пачакай, пачакай... Дык ты, значыцца, Клён Дубровiч?
– пiльна пазiраючы ў вочы Клёну, прамовiў чарнавусы мужчына i ляпнуў Клёна па плячы.
– Вiншую, брат. Вось не чакаў, што ўбачу. Будзе што жонцы расказаць. Таварышы, - звярнуўся ён да пасажыраў, - у нашым вагоне едзе Клён Дубровiч, той самы юны герой, якому нададзена высокае ганаровае званне - Чалавек з брыльянтавым сэрцам.

Пачулiся воплескi, узбуджаныя галасы. Тыя з пасажыраў, хто стаяў блiжэй, цiснулi Клёну руку, прыязна ўсмiхалiся. На нейкiя iмгненнi ўсе быццам забылiся, што знаходзяцца ў вагоне метро, якi намёртва прылiп да рэйкаў i невядома калi скранецца з месца, што зусiм побач грымiць жорсткi бой.

– Такi маладзенькi i ўжо - Чалавек з брыльянтавым сэрцам, - пранiкнёна ззяючы вочкамi-фасолiнкамi, сказала бабуля.

– Ён ахвяраваў сабою з-за мяне, - пахвалiлася Вера Хрысцiнюк.

Толькi ў душы ў Клёна не было нi макулiнкi радасцi. Як ён спяшаўся сюды, на Зямлю, у Менск, як ён хацеў хутчэй убачыць мацi, бацьку, сяброў з гiмназii. Яшчэ тады, калi гвардзейцы з корпуса Хвалiбога, паралiзаваўшы Ўльтрамозга, Уладара Таямнiцы, масiраваным абпраменьваннем-стрэлам

з Соннай Гарматы вызвалiлi Клёна, ён думаў аб адным: хутчэй дабрацца дадому. I вось стаiць у змярцвелым вагоне метро, нейкiя чужыя людзi вiншуюць яго, нешта гавораць, сiвая бабуля нават плача ад радасцi, а на сэрцы такая халадэча. Хiба гэтага хацелася яму? Хiба iмкнуўся ён, яшчэ зусiм малады, якому няма й шаснаццацi гадоў, атрымаць тытул Чалавека з брыльянтавым сэрцам? Вядома не. Проста - так атрымалася. Знаходзячыся за нейкiя паўкiламетра ад роднага дому, ён, хоць разарвiся, нi на крок не можа наблiзiцца да яго. Якая несправядлiвасць! А тут яшчэ гэтыя вiншаваннi, гэтыя ўсмешкi i воплескi. "Фальш, - са злосцю падумаў Клён.
– Яны, усе цi амаль усе, няшчырыя. Фальшывыя людзi. Фалыпывая планета".

Радаслаў Буслейка, быццам адгадаўшы ягоныя думкi, сказаў, становячыся амаль упрытык:

– Ты не вельмi бяры ўсё да галавы, Клёнiк.

I правай цвёрдай даланёю ўскудлацiў яму валасы.

Тое, што стрэсаператар назваў яго Клёнiкам, назваў так, як звычайна называла Вера, падалося абразаю, найвялiкшай знявагай. "Фалыпывыя людзi. Фалыпывая планета", - зноў з нейкай асалодай падумаў Клён.

Раптам без нiякай аб'явы ўспыхнула святло, вагон крануўся. Пасажыры, адразу забыўшы пра Чалавека з брыльянтавым сэрцам, зручна ўладкавалiся на сваiх месцах, з насцярогай пачалi ўзiрацца ў вокны. Водблiскi ад электрычных лiхтароў, што гарэлi ў тунелi метрапалiтэна, нервова беглi па людскiх тварах. I тут здарылася неспадзяванае - з дзесятак робатаў, з'явiўшыся аднекуль з цемры, пачалi падаць на рэйкi, перагароджваць дарогу электрацягнiку. Чуўся звонкi металiчны ляскат, пранiзлiвае скрыгатанне, Добра, што машынiст даўмеўся адчынiць дзверы вагонаў. Пасажыры, давячы адзiн аднаго, рынулiся на перон. Мiльгалi перакошаныя страхам твары, усюды валялiся згубленыя парасоны, жаночыя туфлiкi. Клён убачыў, як агромнiсты робат жалезнай рукой выцягваў з кабiны машынiста, шпурнуў яго на рэйкi.

– Вера! Клён! Трымайцеся побач!
– крыкнуў Буслейка, бегучы па пероне.

– Там робатаў патрушчыла, - задыхана прамовiў Клён, не адводзячы позiрку ад рэек, дзе цямнелiся горы металiчнага друзу.

– Падпалынчыка лесу нельга апраўдваць тым, што ён таксама згарэў, адказаў стрэсаператар i падхапiў Веру Хрысцiнюк, якая, паслiзнуўшыся, ледзь не ўпала.

Па гранiтных звонкiх ступеньках яны беглi ўверх да дзвярэй, на якiх было напiсана: "Выхад у горад". Iх абганялi людзi, часам балюча штурхалi локцямi.

Непадалёку ад дзвярэй стаяла маладая жанчына з грудным дзiцем на руках. Дзiця было закручана ў каляровыя яркiя пялёнкi. Клён, прабягаючы побач, зусiм выпадкова кiнуў позiрк на жанчыну i анямеў - не дзiця трымала яна ў пялёнках, а маршчынiстага вельмi маленькага сiвабародага дзядка. Не дзiцячую соску ўбачыў Клён, а мiнiяцюрную рацыю, у якую дзядок гаварыў нейкiя адрывiстыя рэзкiя словы, пэўна, аддаваў загады.

– Радаслаў!
– адчуваючы, як залiвае сэрца жах, закрычаў Клён.
– Iмi кiруе карлiк! Яны носяць яго на руках!

Буслейка азiрнуўся, няўцямна паглядзеў на яго, на жанчыну, хацеў нешта сказаць, нешта спытаць, але махнуў рукой i пабег далей. Жанчына ж, пагрозлiва блiснуўшы зялёнымi вачамi, выхапiла з кiшэнi сваёй курткi шпрыц, хацела ўкалоць Клёна. Ён ледзь вывернуўся. "Наркаманка", - зразумеў ён i даў такога драла, што ўмiг перагнаў i Радаслава, i Веру.

Яны выскачылi на вулiцу Нямiгу. Непадалёку, на мосце праз раку Свiслач, гарэў аўтамабiль. Трывожна званiў, грымеў звон кафедральнага праваслаўнага сабора. Старая ў чорным глядзела на сабор, хрысцiлася, прыгаворваючы:

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Последний наследник

Тарс Элиан
11. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний наследник

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6