Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— Так, — усміхнуўся Бока, — прыгожая казка.

— Казка?.. — здзівілася панна. — Казкаю яе называюць тыя, хто не пакаштаваў гэтых яблыкаў.

— Вы хочаце спакусіць мяне на ўдзел у паказе цудаў? — запытаўся Бока. — Ох і пракачуся колам!

Панна, застаючыся сур'ёзнаю, сказала:

— Я ведала, што вы адважны пан.

— Адважны? — здзівіўся Бока. — Для таго каб з'есці яблык, адвага не патрэбна.

— Сапраўды?! — ці то запыталася, ці пацвердзіла панна.

Бока перастаў усміхацца.

— Вы штосьці недагаворваеце, панна Яніна, — заўважыў ён.

Маленькая панна адказала не адразу.

Ёй хацелася прымусіць хлопца паверыць у свой аповед. Адначасова ёй падабалася, калі ён глядзеў ёй проста ў вочы. Пагляд маладога чалавека распаляў яе.

— Скажыце, пан Вальдэмар, я вам падабаюся? — нечакана запыталася яна.

Чырвань, што нахапілася ад збянтэжанасці, заліла юнакоў твар. Ён не чакаў такога павароту. Аднак вачэй не апусціў, адказаў:

— Вы, панна, з тых, хто проста не можа не падабацца. Я ўпэўнены, што ў вас шмат заляцаяў.

Гэтым разам настала чарга збянтэжыцца панне. Але і яна не зажадала апусціць вачэй.

— Магчыма, — няпэўна адказала яна. — Затое ніводнага вартага.

— А якога ж гэта? — пацікавіўся хлопец.

— Ну, скажам, гэтакага ж, як вы, — без усялякіх хітрыкаў адказала панна.

Толькі цяпер Бока заўважыў, што панна ўзіраецца на яго не проста з цікаўнасцю. Было відно, што яна чакала і жадала ад свайго госця ўчынку. З хвіліну хлопец маракаваў, як быць. Маленькая панна падабалася яму, — гэта было бясспрэчна. Адначасова тое недарэчнае становішча, у якое ён трапіў тут, стрымлівала яго пажадлівасць. Нашага героя варта было зразумець. Усё ж ён быў у палоне, — хоць і прыемны, але той пазбаўляў яго сапраўднага разняволення. Да таго ж ён не ведаў ні законаў, ні нораваў людзей, да якіх трапіў. А раптам, думаў ён, камусьці з іх узгарыцца павесіць яго на дыбе, — дастаткова аднаго слова лёкаям. Хлопец быў асцярожны ды ўсё яшчэ памятаў ранішнюю сутычку…

— Калі я пачну заляцацца да вас, пан Скарлоцы выкліча мяне на двубой, — паспрабаваў аджартавацца ён. — Між тым у маёй краіне не ведаюць ні шпагаў, ні пісталетаў.

— Я ўпэўнена, што да вечара пан Скарлоцы тут наўрад ці з'явіцца, — адказала панна. — Ён спіць. І яго не пабудзіць нават гарматны стрэл. — Жадаючы дарэшты заспакоіць юнака, яна дадала: — Не бойцеся, у маім пакоі вам ніхто не адважыцца пагражаць.

Красуня заклікала госця быць рашучым. Яе сердавала тое, што даводзіцца амаль што ўпрошваць яго. «Няўжо ў іх, у Берберыі, усе такія цюхцяі?» — незадаволеная, думала яна.

— У вас безліч часу, — між тым сказала яна. — Не бойцеся. У гэтым пакоі мы можам заставацца столькі, колькі пажадаем…

Было прыкметна, што яна хвалявалася. Адчуўшы, нарэшце, злачыннасць сваіх паводзінаў, Бока вырашыў, што з дзвюх бед выбіраюць меншую.

— Панна, — ціха сказаў ён і падняўся. Потым падышоў да крэсла суразмоўніцы, укленчыў і абняў яе за ногі.— Даруйце мне, — прашаптаў ён.

Яна адразу ж абхапіла яго за шыю і пацалавала ў вусны.

— Нарэшце, — праказала яна, працягваючы палка абдымаць хлопца.

Пасля новага працяглага пацалунка яна раптам адштурхнула Боку і, падскочыўшы з месца, хуценька прашаптала:

— Пачакайце, я зараз!

Спярша яна падбегла да акна і захінула шторы. Пасля гэтага схавалася за шырмаю.

Бока падняўся. Падалося, што хмель з новай сілаю ўдарыў у галаву. Ён чуў шамаценне за шырмаю, —

панна спяшалася скінуць з сябе сукенку. Жадаючы супакоіцца, хлопец прашпацыраваў па пакоі. Міжволі ён апынуўся каля дзвярэй. І тут нечаканая думка прыйшла яму ў галаву: з'явіўся спрыяльны момант для таго, каб уцячы. Спачатку ён адхіліў гэтую ідэю баязліўцы. Але праз хвіліну, калі яна зноў патурбавала яго, задумаўся. Супярэчлівыя жадункі перапаўнялі хлопца. З аднаго боку, яму хацелася застацца, з другога — насуперак самому сабе — вабіла як хутчэй выбрацца з гэтага дома, каб выблытацца з сітуацыі, у якой ён апынуўся.

За шырмаю нешта грукнула аб падлогу. Бока здрыгануўся, — падумаў, што панна ўжо распранулася. І тады ён разважліва заключыў, што настаў самы час даць драпака. Гэтая думка сама падштурхнула яго да выхаду. Ён адчыніў дзверы і нячутна выслізнуў у калідор…

X

Бока прабег па калідоры і, адчыніўшы канцавыя дзверы, убачыў, што перад ім доўгая светлая галерэя-пераход, што злучае адзін палацавы будынак з другім. Ён пайшоў па ёй і апынуўся ў калідоры суседняга будынка. Там згледзеў лесвіцу і спусціўся на ніжні паверх. Толькі тады ён зразумеў, што з гэтага будынка трапіць у склеп яму не ўдасца.

І ўсё ж, паблукаўшы па ўсім палацы, ён выбраўся нарэшце да дзвярэй, што вялі ў склеп. Аднак варта яму было адно наблізіцца да іх, як з дальняга канца калідора хтосьці паклікаў:

— Пан Вальдэмар!

Па голасе Бока пазнаў, што гэта панна Яніна. Зрабіўшы выгляд, што нічога не пачуў, хлопец адчыніў бліжэйшыя дзверы і ўвайшоў у якоесьці памяшканне.

Ён апынуўся на кухні. Пасярод прасторнае залы стаяла некалькі пліт і цэлы шыхт сталоў. Апрача таго, уздоўж сцен тут былі змайстраваны шырокія шафы, дзе захоўвалася рознае кухоннае начынне, посуд ды харчы. Каля аднаго са сталоў завіхаліся двое. Абодва былі ў фартухах і ў каўпаках. Бока здагадаўся, што гэта кухары. Адзін з іх, сівы, лядашчы, быў стары; затое другі, смуглявы, чорнавалосы, — зусім малады, юны. Абодва так былі захоплены сваёю справаю, што нават не заўважылі, хто ўвайшоў. Бока прыгнуўся і, хаваючыся за плітамі, падбег да адной з шафаў. Адчыніўшы дзверы, ён похапкам узлез на ёмкую паліцу.

На парозе кухні з'явілася панна Яніна. І адразу ж за ёю ў памяшканне ўбег сабака. Кухары ўзнялі галовы ад шыкоўнага торта, — а гэта над ім яны так завіхаліся, — пакланіліся панне. Яны былі збянтэжаны, — гаспадарова дачка мала калі заходзіла сюды. Але ганарыстая панна нават не зірнула на іх.

— Ці не бачылі, як сюды заходзіў… адзін малады пан? — аглядваючы памяшканне, спыталася яна ў кухараў.

— Ды як быццам ніхто не ўваходзіў, ваша міласць, — хуценька адказаў стары і зноў пакланіўся.

— Як быццам ці не ўваходзіў? — строга запыталася панна.

— Не, ваша міласць, тут нікога не было, — адказаў за старога малады. — Мы б заўважылі.

Панна прайшлася па кухні. Яна скіравала да шафаў і нават адчыніла адну. Нарэшце яе зацікавілі дзверы ў дальнім канцы памяшкання. Госця наблізілася да іх і тузанула за ручку. Дзверы лёгка адчыніліся.

— Куды гэты выхад? — пацікавілася панна ў кухараў, якія паслухмяна валачыліся за ёю.

— Там лесвіца, што вядзе на другі паверх у сталоўку, — адказаў стары.

Поделиться:
Популярные книги

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот