Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарвяк

Дашкевіч З.

Шрифт:

(Чытач, калі ты маеш дома адпрацаваны медны, алюміневы ці любы іншы кабель, ніколі, ніколі не здавай яго на пункт пераапрацоўкі! “Закапай яго!” — умаляюць цябе разам са мною ўсе зэкі Беларусі. — Не ўмацоўвай рабаўладальніцкі лад на Бацькаўшчыне!)

Паўцэнтнера алюмінію (гэта ж — цэлы воз!), канешне, здаць за змену нерэальна і ніхто ўстаноўку са столі ўзятую не выконвае. Падавалася б тады: навошта ўвогуле норма гэтая, хворымі людзьмі выдуманая? Аж не, людзі-та не хворыя, людзі — граматныя і добра прашараныя: норма для таго, каб любога і ў любую секунду можна было прыцягнуць у цугундзер за яе

невыкананне.

Пасля працы пячорнаму рабу хацелася б прыняць не імправізаваны небам, а просты, штучны душ. І вось, заходзіць ён на ўмывальнікі — і што бачыць? На ўмывальніках ён бачыць чатыры ракавіны і тут жа, за невялікаю перагародкаю — чатыры, адна ля адной дзіркі (даруйце, даруйце мне дзеці, жанчыны, натуры тонкія і вытанчаныя — усе даруйце!), за дзень сотняю зэкаў заваленыя натуральнымі і ненатуральнымі выкідамі замучаных баландаю страўнікаў. У такой абстаноўцы мыйся як хочаш: тут — чатыры ракавіны, дзе ценяў восем, паздымаўшы кашулі, штурхаючыся, шаруюць далонямі па грудзях, а побач — дыміцца чатыры гары …

Я скажу дакладна, каб не быў я зэкам, каб быў я нармальным чалавекам і прачытаў такое, седзячы пры гальштучку за кампутарам, альбо ў газетцы, у халаціку разваліўшыся на канапе, не паверыў бы я і сам, што такое можа быць у IIIтысячагоддзі. Але, клянуся вам: так і ёсць! Абы толькі не “ехалі” вы правяраць мяне ў “Горкі”!

Ну і ці можна з такім дзікунствам параўнаць што-небудзь у свеце? Можа быць толькі канцлагеры ў Паўночнай Карэі.

Ізноў, хацелася б абурыцца: чаму рабы церпяць?! Чаму не патрабуюць наймінімальнейшых умоваў, якія адрозніваюць чалавека ад быдлоты?! Але, узгадваю я словы Алега пра наступствы для патрабуючых… і разумею, што і абвінаваціць няма каго: каб стацца свабодным, раб павінен быць гатовы развітацца са сваім рабскім жыццём. А гэтыя: хочуць хаця б неяк, але існаваць, думаючы, што, выбраўшыся з дзвюхтысячнай зоны ў дзесяцімільённую, яны будуць вольнымі.

— Як цярпець? — паўтарыў Дзяніс.

— Нельга цярпець, — згадзіўся я. — Але ж, церпяць.

— Я спакойна глядзець на такое не магу, — адрэзаў праўдашукальнік і, вытрымаўшы паўзу, працягнуў: — Неяк кажу яму: “ Што ты тварыш, ё-маё?! Ты з людзей маеш, дык дай жа і ім дыхаць!” Ён на нейкі час супакоіўся, а потым ізноў: панапрыдумваў “лакалкі” варыць каля цэхаў, каб зэкі не маглі з амбараў сваіх выходзіць нават паветрам падыхаць. У нас там, ля пякарні, таксама пачалі варыць клетку, а ён бегае ўсё і кантралюе. Я, гледзячы на рух такі, прыкалоўся: “Вам, — кажу, — і наглядчыкаў не трэба, вы тут самі гатовыя пазаварваць сябе з усіх бакоў у арматуру.” Ну і што ты думаеш? Пайшоў ён аперам наплакаўся, што хаджу я, маўляў, ды агітую зэкаў кіпішаваць супраць “лакалак”. Мяне выклікаюць, я ім тлумачу: “Якая мне розніца, вараць яны самі сабе наморднікі, дык няхай вараць — кожны ж вызначаецца перад начальствам як можа”. Ну троху прыкалоліся мы, ды пайшоў я з мірам.

А тут, праз пару дзён, рушым мы на абед з сябрам маім, Максам, і гэты насустрач: “Ну што, раздухарыла ця? Думаеш, адмазаўся?” — запытваецца нахабненька так і дадае сасмяшком: “Пачакай!” Але я ўжо не чакаў: даў раз у зубы і — з капыт небарака. Падняўся ды пабег. Макс кажа: “Ну што, пайшлі на “кічу” пераапранацца?” “Пайшлі,” — кажу. Ну і сапраўды, толькі

мы пераапрануліся, за намі прыляцела ўжо змена. Далі нам спачатку па дзесяць сутак — ціпа не па форме адзення хадзілі па промцы, а потым Макса ў зону вызвалілі, мяне — на агульныя ўмовы ў адзіночку ды паабяцалі цягам месяца вывезці.

— І ў чым сэнс? — запытаў я, не разумеючы такіх падыходаў.

— Каб не было канфліктных сітуацыяў надалей, — патлумачыў добры пекар і па сумяшчальніцтву угамонвальнік борзых, — кагосьці з двух трэба вывозіць. Зрэшты, нармальна, зменім абстаноўку. Ва ўсім трэба шукаць станоўчыя моманты. Для мяне гісторыя гэтая — мажлівасць пераасэнсаваць рэчы некаторыя, гардыню сваю ўпакорыць, хаця б трошку цярпенню навучыцца…

Дзяніс задумаўся.

— На ўсё Ягоная воля. Хто я такі, Дзімон?

— Чалавек, —усміхнуўся я гэтаму простаму пытанню.

— Чарвяк я, — таксама з усмешкаю, але асвечанаю сумам абвесціў светлы чалавек. — Калі Ён так дапусціў, Ён ведае, што робіць.

Сапраўды, хто мы такія у гэтым валадарстве ценяў: чалавекі ці чарвякі? У такой дылеме сходу разабрацца было цяжкавата, і я пацвердзіў тое, у чым быў перакананы:

— Так, Ягоныя шляхі, не нашыя шляхі.

— Ну і самы пазітыўны аспект, — Дзёня строс сум і зноў заззяў, — з табою ўбачыліся.

— Да ты што, — сумеўся я. — Ці яно таго каштавала?

— Каштавала. Бачыш, які провід Божы: планавалі мы планавалі сустрэцца, а тут во — у адзіночках стрэліся.

Нейкі час пахадзілі мы туды-сюды па клетках сваіх, разважаючы над провідам Божым, пакуль не прыйшоў прапаршчык і за намі.

— Дзімон, — клікнуў Дзёня, калі мы былі ўжо ў адзіночках.

— Ну, — адказаў я, лежачы на нары, і нават на крык не пераходзячы — акустыка у будах нашых была такая, што можна было размаўляць праз сцены звычайным голасам.

— Маеш што есці?

— Перад судом хадзіў у атаварку, дык троху карамелек шчэ засталося, — адказаў я ды ніякавата самому стала ад гэткага сумнага падрахавання, і я натхнёней дадаў: — І паўпачкі маргарына!

— Дык я “заганю” табе па абедзе.

Ды не, супакойся ты, табе б самому было.

— У мяне ёсць, — запэўніў сусед. — Мяне ж на агульныя ўмовы закрывалі з атрада, з усімі рэчамі, а перад кічаю паспеў я перадачу атрымаць ад мамкі.

— Дзёня, усё роўна неяк няёмка аб’ядаць цябе. Ты сам кушай, а я хутка на турме буду, там ад’емся да этапа.

Праз паўхвіліны Дзёня, з крыху засмучанай інтанацыяй, гукнуў:

— Паслухай, Дзімон, ты так не гавары. Я ж ад шчырага сэрца.

І хаця трэці закон зоны ніхто не адмяняў, але не пагадзіцца тут было ўжо нельга — гэта сапраўды засмуціла б чалавека, каторы жадае дапамагчы ў прастаце сэрца. І я, крануты шчырасцю добрага пекара, адказаў:

— Добра, сябар, давай пачастуемся!

Праз пару гадзін, па абедзе, раздатчык ежы выдаў мне суп з кашаю і перадаў ад Дзяніса, каторага карміў перад гэтым, пакунак. Я адразу, як ісцінны галадаючы, пачаў даставаць усё, што там было — о, сады Семіраміды! — цукеркі, кавалак сыра, каўбасы, маянэз, яблычкі, яшчэ нешта і нават піражкі самаробныя — выглядала на тое, што гулянка будзе ў мяне сёння да самае ночы.

— Дзёня!

— Так, Дзімон.

— Дай табе Бог здароўя і добрую жонку!

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Морана

Кулаков Алексей Иванович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Морана

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Маленькая слабость Дракона Андреевича

Рам Янка
1. Танцы на углях
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Маленькая слабость Дракона Андреевича

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Потусторонний. Книга 1

Погуляй Юрий Александрович
1. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Потусторонний. Книга 1

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30