Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарвяк

Дашкевіч З.

Шрифт:

— Дзякуй, — засмяяўся Дзяніс, — кушай на здароўе!

Назаўтра мы дамовіліся ісці на прагулку пасля абеду, асобна ад ПКТ, каб можна было спакойна пагаварыць. Нас вывелі утрох: мяне, Дзёню і высокага бледнатварага зэка гадоў 30-ці — суседа з 21-й, каторы і віншаваў мяне з новым годам. Сусед гэты быў пастаянна навесяле і на радасцях ажно прыпрыгваў падчас хады, а калі спыняўся, каб што-небудзь паведаміць суразмоўцам, твар ягоны, не абцяжараны пакутнымі развагамі аб быцці, прыўкрасна лыбіўся і час ад часу падміргваў правым вокам.

— Санчоўс, дык і ты вырашыў прагуляцца? — звярнуўся да яго Дзяніс.

— Канешне, — правае вока міргнула, — трэба падыхаць восенню.

Так, надышоў першы дзень восені: быццам па каляндарным

загадзе лес фарбуецца ў жоўта-барвовыя адценні, а паветра свяжэе. Мы стаялі, узіраючыся ў краявіды і паглынаючы першавераснёўскае хараство…

…А ў памяці паўставалі ўспаміны аб першым верасні: бесклапотнае дзяцінства: кветкі, ранец, новыя сшыткі і кнігі з натхняючым пахам друкарні, лінейка, першакласніца са званочкам у руках на плячы ў выпускніка. Чаго дасягнулі мы з тых далёкіх часінаў, якія патанаюць у восеньскім ранішнім тумане? —думаў, напэўна, кожны. Ці споўніліся летуценні дзіцячыя? Наўрад ці нехта з нас уявіць мог, што калі-небудзь першага верасня мы будзем выходзіць не на школьную лінейку, не ва ўніверсітэцкую аўдыторыю ісці будзем і не на працу на карысць Бацькаўшчыны, а як парушальнікі ўсіх рэжымаў гэтай Бацькаўшчыны, пасунемся са сваіх адзіночак у прагулачныя клеткі, радуючыся, што цэлых 60 хвілін дазволена нам глядзець на свабоду і дыхаць вольным першавераснёўскім паветрам.

— Эх, прыгажосць! — гукнуў Дзёня. — Глядзеў бы і глядзеў бы!

— Пакуль што гэта ўсё, што нам застаецца, — прыпрыгнуў Санчоўс.

— Нічога, загляне сонца і ў нашае ваконца, — абнадзеіў я.

— Калі ў маё загляне, Дзімон, — з сумам выдухнуў пекар, углядаючыся ў далягляд, — я і думаць не жадаю — наперадзе восем зімаў.

Мы пачалі шпацыраваць па клетках і я запытаў:

— І што, надзеі на перагляд ніякай?

— Па маім артыкуле, 139-м, і пісаць-та няма сэнсу, бо я ж мог выхапіць і 25-ку, і лоб зялёнкай.

— Да ты што? — здзівіўся я, спрабуючы ўявіць сабе светлага чалавека з зялёнкаю на лбе.

— Так, таму я і казаў табе, што яшчэ сарваўся. Але як па самой справе і тым, што ды як там было, дык я канкрэтна ўзгруз, аднак справу ніхто не перакваліфікуе і не перадаследуе… Таму — сядзець, Дзімон, трэба сядзець.

На маю просьбу расправесці пра справу, Дзяніс пачаў аповед.

—“Дзялюга” такая. Быў там у нас, у Паставах, чэл адзін, бандзюкаваты такі. Праўда, я і сам з тых. Па-першае, з маладосці так склалася — як далі мне ў 16 год “трошку” за хуліганку — ажно галава затрэслася —так і пайшло па накатанай. Па-другое, і гарадок у нас даволі бандзіцкі — да апошняга часу нават “абшчак” збіраўся на “жулікаў”, чаго ў Беларусі ўжо даўным даўно не бачана. І вось чэл гэты, Кірыл, судзімы-перасудзімы, спаліў машыну сяброў маіх, двух братоў. Потым ён чамусьці вырашае (відаць, каб разборак пазбегнуць) сплаціць за машыну ды просіць мяне звесці яго з братамі, каторыя судзімыя самі і таму заяву не падавалі. Ну, я звёў —прыйшлі мы разам да іх на хату. З чэламі гэтымі я, дарэчы, прайшоў агонь і воду і якіх толькі дзелюг не муцілі, і перакананы я быў у іх, як у самім сабе.

Карацей, сядзяць яны там на кухні і размаўляюць, а я ў іншым пакоі, з дзяўчынаю піўко папіваю. Чую тут, што нейкая спрэчка усчыняецца, я — туды. Высвятляецца, што яго не задавальняе кошт, які за машыну выставілі. Ну я, праўдашукальнік… ці што я там шукаў? Не ведаю. Прыгодаў на сваю… Кажу яму: “Ты не бурэй, скажы дзякуй, што з табой проста размаўляюць за тачку спаленую. Заплоціш столькі, колькі табе скажуць ”. Не ведаю, што перасмыкнула таго, але ён — за нож і на мяне, троху нават падрэзаў. Я, праўда, угаманіў яго адразу і на каня падсеўшы вымалаціў добра. Аб’ехаў той па сцяне пасля апошняй падачы і сіпіць: “Усё, Дзёня, харош. Я зразумеў.” Ну, зразумеў дык зразумеў. Я, яго больш не чапаючы, адразу зваліў адтуль. Выйшаў, кашулю зняў, кроў парасціраў па целу, потым анучу гэтую выкінуў і пайшоў дахаты. Назаўтра за мною прыязджаюць і садзяць

у ізалятар часовага ўтрымання.

Справа ж, як я потым даведаўся, была ў тым, што пасля мяне дабілі браты чэла таго і павезлі закапалі. Следакі робяць экспертызу, высвятляецца, што Кірыла закапалі яшчэ жывога. Становіцца зразумела, што я ні пры чым і мяне з “кічы” вызваляюць пад падпіску. Тыя ж сядзяць і ім інкрымінуюць укрыццё цела; а я бяру ўсё на сябе, але настойваю на самаабароне, тым больш, што пабоі — парэзы — з мяне знялі таксама.

Аднак тут прыязджаюць следакі з вобласці, кажуць: “Э не, так не пойдзе: Дзёня хітры чэл — ён і сябе адмазвае, і вас з турмы выцягвае. Нас такі расклад не задавальняе.” Пераробліваюць яны экспертызу, і тая дае ўжо, што Кірыла закапалі мёртвага, а не жывога.

— Як жа так?!—абурыўся я, быццам бы першы раз чуў пра метады працы МУС РБ і як бы сам саспецамі фальсіфікацыяў не знаёмы быў ніколі.

— Ну як… — хмыкнуў Дзяніс, — у нас паўсюль аднолькава робіцца: следакам трэба гучнае злачынства ды каб пацяжэй, раскрыццё, нейтралізацыя бандытызму і, — як вынік, — статыстыка, зорачкі з прэміямі ды павышэнні. Вось знайшлі і справу, і бандыта: мяне закрываюць ізноў, а братоў вызваляюць і пачынаюць тыя грузіць мяне па-поўнай. Я ў жаху... Ды што зробіш? Ім сказалі: “Ці вам “25” — “вышка”, ці яго грузіце.” Ну і ўсё, даводзяць мяне па забойству да суду. А гарадок-та невялікі, усе усё ведаюць і зразумела— і суддзі,і пракурору, — што я не забіваў. Там і маці Кірыла на судзе пратэставала, заяўляючы, што забілі браты, а не я. Але ўсё было загадзя вырашана і мяне прыгаворваюць. У гэтым і прычына, што далі толькі дванаццаць па такім артыкуле.

Н-да, “толькі”… — адно і заставалася пахітаць галавою мне.

Колькі я слухаю такія сведчанні, столькі не стамляюся дзівіцца таму ўзроўню бясчынства, у якім усе мы жывем. І колькі іх такіх сядзіць, абвінавачванні на каторых высмактаныя з пальца ці ўвогуле выдуманыя хворай (і — прашаранай) фантазіяй следчых?..

Калі мяне закрывалі першы раз, у 2006, я быў перакананы, што пад прэсам у нашай дзяржаве знаходзяцца толькі палітычныя апаненты, але як толькі я агледзеўся навокал, з жахам зразумеў: пад прэсам у нас усё грамадства: бізнэсмены, чынавенства, моладзь — усе і кожны.

Ты можаш самастойна зарабляць і не крышуешся ціцянковічамі? — у турму! Ты малады, энергічны, няўрымслівы і недзе спатыкнуўся? Мы дапаможам табе знайсці жыццёвы шлях! — у турму! Ты кіраваў калгасам і не мадэрнізаваў вілы? — у турму! (А ён табе казаў: “Сядзеш!”) Ты быў у абойме і, асмялеўшы на нейкім фуршэце, сказаў усё, што ты пра яго думаеш? Тваё месца там — у турме! Але ў гэтым выпадку не наракай таксама: ты ведаў чорта лысага, якому служыш.

Можа скласціся ўражанне, што коцікі тут усе такія пушыстыя сядзяць і чыноўнікі-небаракі. Безумоўна, гэта не так — сядзяць і злачынцы. Але расклад, па назіраннях маіх, прыблізна такі: 1/3 трэба адсюль выгнаць адразу, другую 1/3 адшлёпаць па срацы і адпусціць каго да мамкі, а каго да жонкі. З астатняю 1/3 трэба разбірацца — недзе столькі, відаць, сядзець маюць, але і тое не па такіх вар’яцкіх тэрмінах.

Вось такая карціна маслам, на якой “палітычныя” пачуваюць сябе значна ўпэўненей, чым іншыя — за палітвязняў ёсць хаця б каму заступіцца: пра іх пішуць СМІ айчынныя і міжнародныя, па ім прымаюць петыцыі праваабаронцы ўсяго свету, вызвалення іхняга патрабуюць дзяржавы. А хто заступіцца за гэтых? Хто спатрабуе для іх вызвалення?

А Дзёня, — сябра мой на турэмным шляху, — хто даможацца для яго справядлівага суду? Ці нарабіў ён на 12 без права на амністыю і датэрміновага вызвалення? (Па 139-м артыкуле амністыю не выдаюць і па замене рэжыму такіх не выпускаюць). І ўвогуле: які суд загляне ў душу? Які можа ўбачыць у вачох прагу да новага жыцця? Пад цяперашняй акупацыяй і разважаць пра тое не выпадае. Адбылося б гэта хоць пры незалежнай фемідзе, тады, мо, і сядзім не задарма.

Поделиться:
Популярные книги

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Наследник пепла. Книга III

Дубов Дмитрий
3. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга III

В комплекте - двое. Дилогия

Долгова Галина
В комплекте - двое
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
8.92
рейтинг книги
В комплекте - двое. Дилогия

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Измена. Тайный наследник. Том 2

Лаврова Алиса
2. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник. Том 2

Целительница моей души

Чекменёва Оксана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Целительница моей души

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар