Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарвяк

Дашкевіч З.

Шрифт:

Не, праведны чарвяк зусім не дыхаў нянавісцю,ён проста трошку памыляўся, і таму я вырашыў акуратна сябра падкарэктаваць.

— Не зусім яно так, Дзяніс, калісьці ні ў нас не было дзікунства такога, ні ў іх. Але паглядзі: каталіцкая Польша—аборты і шлюбы гамасекаў забароненыя; пратэстанцкія ЗША—забароненыя ў 39-ці штатах з 50-ці. І там, заўваж, шмат палітыкаў нацыянальнага ўзроўню, каторыя імкнуцца забараніць дзетазабойства і шлюбы підарастаў шляхам правак у Канстытуцыю. Той жа Ромні, каторы цяпер балатуецца ў Штатах, пад палову Амерыкі падтрымоўвае яго, — цвёрдым голасам прамовіў я кожны сказ і прапанаваў:—А зараз давай нас возьмем: дзе ты бачыў такіх палітыкаў, каб у прэзідэнцкай

праграме была прапісана забарона абортаў і садоміі? Вось табе, браце, і праведная Русь!

— Гэта нейкі жах, Дзімон… — пасля доўгай паўзы прамовіў ён.

— Гэта нават і не выказаць “што”, Дзёня.

— Санчоўс, ну а ты штодумаеш?

— А што тут думаць—як заўсёды імпэтна адгукнуўся той,—підарасаў—у топку, а жанчына…няхай сама вырашае—гэта ейнае асабістае жыццё і яе цела.

Так, наконт підарасціі ў турме нікому нічога даказваць не трэба. Хаця і тут ёсць свае нюансікі. Калі з таго боку зоны підараст—гэта і той, каго, і той, хто; дык з гэтага боку підарастам лічыцца толькі той, каго, а той, хто—гэта нармальны ціпа мужык, каторы за пару пачак “Прымы” проста спраўляе жывёльныя свае істынкты.

А з абортамі адмазкі з гэтага боку зоны гэткія ж алагічныя ды абсурдныя, як і з таго. Я, пачуўшы іх з вуснаў Санчоўса, нават саркастычна хмыкнуў,—паўсюль адно і тое ж. Чаму так? Мо таму, што і Сатана паўсюль адзін і той жа?

— Санёк…—выдыхнуў я, ужо нават троху стаміўшыся ад гэтай паўсюднай аднолькавасці,—калі б жанчына сама па сабе і рабіла аборт, дык была б хоць логіка ў тваіх словах. Ці мужанёк ейны каб рабіў ёй. На іх саміх і было б тады гэтае пракляцце. Але ж не, яны не робяць самі, яны ідуць да дзяржавы! А дзяржава гэта хто, Санёк?!—ужо і не заўважаў я сам, як павялічваў гучнасць—так хацелася мне выказаць набалелае хаця б гэтым сценам, —дзяржава—гэта ўсе мы! І таму кроў на ўсіх нас! І на ўсіх пракляцце:на дэпутатах найперш, прымаючых такія законы; на прэзідэнце, падпісваючым іх; як вынік—на ўсіх, хто такіх заканадаўцаў абірае; на медыцыне ўсёй, якая чалавеказабойствам займаецца…Ды на ўсіх, Санёк, на ўсіх! І замест таго, каб узняцца, мыадмахваемся:гэта асабістая справа жанчыны! І дзяржава—маўчыць—ёй таго і трэба! Цэрквысядзяць на месцы, баяцца іх згубіць!

Мы ўсе замоўклі. У мяне ад крыку нямога, які крычы, а не выкрычыш, усё ўнутры калацілася. І самае жахлівае было ў тым, што з адзіночак тых я мог дакрычацца да большае колькасці людзей, чым калі б галасіў на якой шматлюднай плошчы.

— Праваслаўе, Дзімон,—паправіў мяне Дзяніс,—і Філарэт заўжды катэгарычна выступалі супраць абортаў.

— Не выступаць трэба,Дзяніс!—крыкнуў я, усміхнуўшыся ў сваёй адзіночцы, —гэта мы з табою ўсё, што можам з нашых клетак, дык толькі супраць выступаць. А Філарэт не ў клетцы, і не пратэстант, якіх трымае дзяржава за ворагаў, і не каталік, якіх пабойваецца, а мае сур’ёзную ўладу, з якою мог бы, —зрабіў дапушчэнне я, але тут жа выправіўся,—ды не “мог бы”, але абавязаны, — і працягнуў: —зайсці ў кабінет да самадзержца і, ўмоўна гаворачы, адкрыўшы дзверы нагою, паставіць яго перад фактам: “Заўтра аборты будуць забароненыя!” А ён заместа гэтага абвешаў узурпатара з ног да галавы ардэнамі за духовае адраджэнне Беларусі! А ў чым адраджэнне, Дзёня? У тым, мо,што за 20 год тры мільёна дзетак абартавана?

Канешне, пытанне было ўнікуды—за што кіраўнік Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхатапаназавешваў на грудзі праваслаўнага атэіста кучу ардэноў,ніхто не скажа. Хаця я такія-сякія думкі на гэты конт меў, ды не хацеў згаршаць імі чыстае Дзёніна сэрца.

Было гэта, падаецца, у 2006-м, бо якраз тады выйшаў зварот Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта з нагоды 20-й гадавіны

трагедыі на ЧАЭС. У звароце тым уладыка мільёнаў сямі праваслаўных пісаў пра дзве трагедыі нашага народу напрыканцы 80-х—пачатку 90-х. “Няўжо другая трагедыя,—падумаў я,—гэта развал краіны Гулагаў?” У такую выснову паверыць было ніяк нельга і я пра яе забыў. Але не так, каб назусім і імгненна ўзгадаў, калі надарыўся выпадак сустрэць аўтара (а было гэта,дарэчы, у тых жа любімых амерыканцаў — на прыёме па святкаванні 230-годдзя Дэкларацыі іхняе незалежнасці).

І вось, я нагадваю мітрапаліту пра той зварот і запытваюся: “Няўжо пад другой трагедыяй вы мелі на ўвазе СССР, гэтую турму народаў, якая, у тым ліку, і праваслаўных столькіх замардавала?!” — “Гэта наша гісторыя,” —адказаў мне з прыдыханнем былы “народны”дэпутат ВС СССР. У галаве маёй хаатычна забегалі усе прусакі, я быўшы пачаў нешта тлумачыць — даказваць пра людаедаў-камуністаў, але галоўны праваслаўны Беларусі быў непахісны. Я ўпаў у адчай і скарыстаў апошні аргумант: “Дык і Гітлер для Германіі — гэта таксама гісторыя, — сказаў я, — што зусім не сведчыць аб неабходнасці шкадаваць аб развале III Рэйху.” Філарэт ветліва, з яснымі — ці тое шклянымі — вачыма са мною развітаўся.

Дык калі можна шкадаваць аб руйнаванні Імперыі зла, якая толькі ў сябе дома вынішчыла больш, чым III Рэйх ва ўсім свеце, дык чаму б не прышпіліць ардэноў пару на грудзі таго, пры кім усяго толькі тры мільёна дзетак знішчылі? 19 мільёнаў на рахунку фашызма ва ўсім свеце, і — 19, 5 мільёнаў на рахунку камуністаў толькі ў сябе дома. (В.В. Эрліхман, “Страты народанасельніцтва ў XX”, даведнік, М., Выдавецтва “Руская панарама” 2004, 176 стр)

— А ці паслухаўся б той Філарэта? — паспрабаваў абараніць мітрапаліта Дзяніс.

— А куды б гэты той дзеўся? — іранічна перапытаў я і патлумачыў:—А не, медалі з ардэнамі—на стол! І будзь пэўны, што забараніў бы імгненна, бо з васьмюдзесяццю працэнтамі праваслаўных трэба ж заігрываць манарху—згубіць прыязнасць у вачах іхніх ніяк нельга, а тым больш у крызісны наш час, калі трон і так ледзь рыпіць. Але ж не, і першасвятар заігрывае, толькі з цэзарам, каб цэрквы будаваць, што пустуюць потым; каб шанавалі цябе валадары зямныя на ўсіх прыёмах. Славы хочацца, а ў рэшце-та рэшт, уся справа ў гэтым: “Славу людзей больш узлюбілі, чым славу Божую!”— эмацыйна завершыў я словамі евангеліста Яна, і пасля паўзы спакайней дадаў: — Што ж, яны сваё пажнуць, як пажалі іх папярэднікі, толькі тады гэта ўжо нікому не будзе цікава — тады нас, па ацэнках ААН, будзе паўтара-два мільёна пад канец стагоддзя. І гэта па ацэнках аптымістычных.

Я замоўк. Дзяніс маўчаў таксама. У цішы, ён уражана прамовіў:

— Страшна нават спаць класціся пасля такога.

— Ды я і сам у шоку,—давялося мне ўздыхнуць—так выклаўся я ў размове гэтай, што адышоў ад рэшкі і сеў на нару, трымаючы ў руках пусты кубак.—Але, Дзёня, пакуль ёсць пару-тройку чарвякоў, гатовых пуза пакласці, дык мо шчэ не ўмёрла надзея?

— Так, Дзімон, ёсць яшчэ ў нас надзея!—рашуча пацвердзіў праведны чарвяк.

— Тады трэба зарывацца ў нару, сябра, выспацца. Заўтра ж ужоапошні дзень я ў пенатах гэтых.

— Можа не паедзеш яшчэ?

— Паеду, Дзёня, інакш быць не можа. Ды і трэба ехаць, колькі ж можна лайдачыць тут?!—пасміхнуўся я. Людзі думаюць, што я тут пакутую, а я каўбасы жару і бакі вылежваю!

— Ды ладна, мог бы і адпачыць ужо троху,—заступіўся за мяне Дзяніс перад грамадскасцю.

— Я так наадпачываўся—далей няма куды. Тым больш, ведаеш, як змагар адзін казаў: “Стаміўся? Адпачні. Але пасля гэтага ты ўжо не будзеш рэвалюцыянерам!” А мне ж, Дзёня, хочацца яшчэ паслужыць Бацькаўшчыне.

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0