Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чазенія

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Яна... Не люблю "ўладароў", "пакарыцеляў", не люблю "гаспадароў жыцця". Гаспадарыце над гэтым няшчасным жыццём. Паны. Двухногае наканаванне. Эксперыментатары над жывым. Я... не магу глядзець на іх... На вас.

Змоўкла. Маўчаў і ён, апушчаны ў бездань самага безнадзейнага адчаю.

– Прабачце мне... Я нічога не магу даць вам. У вас і так усё ёсць. Вы добры, мілы, слаўны чалавек. Але вы моцны. У вас жорсткая, рацыяналісцкая справа, яна не церпіць хістанняў. I вы такі...

– Каб вы толькі ведалі, як вы

памыляецеся.

– ...I што я магу даць вам са сваімі матылямі і травамі? Хіба што любоў да жыцця, якое яно ёсць?

– Не трэба, – амаль са стогнам выдыхнуў ён.

– Так, не трэба. Хадзем да вогнішча.

Яна згасіла рэфлектар. Стала цёмна. Толькі наводдаль цьмяна сзяціліся ў попеле рэдкія вуголлі.

– А я без вас усё ж не магу, – упарта сказаў ён. – Вы гэта ведаеце. Сам не ведаю, калі гэта ўсё пачалося, але як толькі я зразумеў, што гэта такое, я зразумеў і тое, што я не магу без вас.

– Маўчыце, – сказала яна. – Маўчыце, калі ласка, дарагі.

Яны падышлі да вогнішча, і мужчына стаў ламаць лаўжы, калі жанчына прыгледзелася да чагосьці і ўскрыкнула.

– Што?

– След, – сказала яна.

На самым краі плешыны ад вогнішча выразна адпячатаўся ў попеле круглы, памерам з ліст гарлачыка, след кашэчай лапы. Звер ступіў сюды зусім нядаўна: след яшчэ курэў парай.

– Немагчыма. Гэта вар'ят. Як злы дух пасяліўся ў ім.

– Чаму?

– Разумееш, ён ступіў у гарачы попел... Гэта немагчыма! Такога не бывае ў свеце. Ніводны звер не пойдзе нават на пах чалавека, жалеза, дыму. Ён шалёны.

I адразу ж, нібы ў адказ на яе словы, з цемры вылецеў шалёны віск болю, рык, рыданні, лямант смяротна абражанай гіганцкай кошкі.

Замерла ўсё вакол. I ў гэтай дрыжачай ад жаху цішыні, на мяжы магчымага хрыпеў і рваўся вар'яцкі крык, у якім была, здавалася, уся абраза, уся журба і ўся помста свету.

– Я, здаецца, зараз заляплю яму, – праз зубы сказала жанчына.

– Нельга, – сказаў Будрыс. – Нельга страляць.

– I сапраўды, нельга, – сказала яна. – Але нельга і заставацца ля вогнішча. Ён, мабыць, апёкся. Ён чорт ведае што можа вытварыць цяпер. Бярыце сабаку. Заходзьце ў хату. Сёння вы будзеце тут.

– Бадай што на гэты раз вы маеце рацыю, – сказаў ён.

Яны ўвайшлі ў хатку. Ціха шуснула запалка, кінуўшы цьмяны адбітак на тонкія пальцы і ўстрывожанае аблічча жанчыны.

Загарэлася газавая лямпа, і стала трохі святлей. У сляпым хворым святле бялеў між бярвенняў сценкі мох. Добрую палову хаты займалі грубыя нары з аполкаў. На нарах ляжалі варахі сена, прыкрытага радном. Пад столлю цягнуліся паліцы з нейкімі бляшанкамі і скруткамі. Злева ад дзвярэй была чыгунная печка, на ёй – вядро з бульбай і чайнік. Справа, пад адзіным акном, – вышараваны стол і лава.

Між сталом і нарамі стаяла скрыня. Мабыць, для прыпасаў. Каб не забралася часам нейкае звяр'ё ды не пагаспадарыла.

На стале ляжаў вельмі патрапаны, пульхны "журнал наведванняў". I больш не было нічога.

Будрыс кінуў на нары коўдру і плашч.

– Кладзіцеся. Я адвярнуся.

– Зачыніце мацней дзверы. Гэты разбойнік ходзіць вакол.

"Разбойнік" сапраўды хадзіў вакол хаты, кашляў і хрыпеў і часам пачынаў лямантаваць ад гневу і крыўды.

Амур як адразу кінуўся пад нары, так і не вылазіў адтуль. Глядзеў, як з крэпасці. Севярын моцна зашчапіў кручок, усунуў у ручку дзвярэй лату і сеў ля стала, спіною да нараў. Разгарнуў "журнал".

Надпісы былі ўсялякія. Ад сур'ёзных да жартоўных.

"Бачыў усурыйскага трубканоса на мяжы ліяннікаў". Подпіс. Дата.

"Маша, ты сітаўка. Не трасі ўвесь час хвастом". Дата. Подпіс нечытэльны.

За спіною Севярын чуў шолах сукенкі, слабае патрэскванне дошак, шамаценне сена.

"Заўважыў арэхавага лістаеда непадалёк ад другога кардона. Трэба брацца за справу, іначай не мінуць паўтарэння 1960 года".

"Цікава было б паглядзець, як адчувалі б сябе Вася і Алена, каб ім пашанцавала сесці на гняздо земляной асы".

"Дуб ты, Пятро".

"Знайшоў дравеснага рэліктавага таракана. Лічу, што жывародны. Прасачыць за раёнам на поўнач, ад Мёртвай крыніцы".

"Студэнты-практыканты, не крыўдзіце полазаў Шрэнка. Яны – удавы, а значыцца, сваякі вам".

"Радачка, прыгожы, малады мірміколаг! Ці такім ручкам займацца з мурашкамі? Цалую іх". Подпіс нечытэльны.

"Мурашак ці рукі?"

"Рукі, ды толькі не твае, зялёная кваква".

Нясцерпны сум сціснуў ягонае сэрца. Вясёлыя, маладыя, з цвёрдай надзеяй на шчасце, мудра-легкаважныя. Усё перад імі. Чаму так не шанцуе яму?

– Можаце класціся, – ціха сказала жанчына.

Севярын азірнуўся. Яна ляжала ля супрацьлеглай сценкі. Цёмныя вочы глядзяць у столь, голыя рукі на коўдры. Вусны цвёрда сціснутыя. Будрыс сумна ўсміхнуўся, сустрэўшы на хвіліну яе дапытлівы, дзіўны позірк. Нібы на хвіліну яна ўсё-ўсё ў ім зразумела, а пасля адвяла зрэнкі.

Сціснула сэрца. Адчуваючы, што ўсё скончана, ён дзьмухнуў на лямпу, забраўся на нары і лёг на спіну, закінуўшы рукі за галаву. Цёмнае акно ў хатцы пасвятлела. Як густая сажа, чарнеў змрок.

Мужчына ляжаў і бяссонна глядзеў у яго, нібы спадзяваўся нешта ўбачыць.

XII. ПЕСНЯ ПЕСНЯЎ

Уначы, недзе далёка ў нетрах, крычалі і хрыпелі касулі. Здавалася, што гэта яны не даюць спаць. Крык іхні быў вельмі падобны на рык тыгра, нават дзіўна было, што такое пяшчотнае стварэнне можа вытаргаць гэткія гукі.

I хадзіў, хадзіў, коламі хадзіў вакол лясной хаткі леапард. Зрэдку рыкаў. На нешта чакаў у глухой цемры.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Владыка морей ч.1

Чайка Дмитрий
10. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Владыка морей ч.1

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Жена воина, или любовь на выживание

Звездная Елена
3. Право сильнейшего
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Жена воина, или любовь на выживание

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Игра с огнем

Джейн Анна
2. Мой идеальный смерч
Любовные романы:
современные любовные романы
9.51
рейтинг книги
Игра с огнем

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6