Чазенія
Шрифт:
Над звярынай сцежкай навісаў тоўсты сук дуба. Дзяўчына падцягнулася на руках, гнутка і спрытна хістанулася целам і, закінуўшы нагу, села на гэты сук вярхом.
– Наце. Так я і думала. Вось белыя поўсцінкі.
– Хіба ён белы?
– Ён іржава-жоўты на баках і спіне. Але ж ён не чалавек, каб на спіну класціся. А бруха ў яго белае. – Скокнула на зямлю. – Пастарайцеся хаця б на вока прыкінуць памеры і вагу забітага. Гідка, але пастарайцеся.
Севярын з вялікай напругай ускінуў тушу ізюбра, трымаючы яе ля капытоў. Кроў кінулася ў аблічча.
– Пудоў дзесяць, – сказаў ён, апускаючы
– Вы моцны, – сказала яна.
– Леапард мацнейшы, – змрочна пажартаваў ён. – Паспрабуй загадай мне, каб я таго ізюбра дагнаў і загрыз. Пад страхам смерці не атрымаецца. .
– Закідаем яго лаўжамі, – сказала дзяўчына. – Каб не папсавалі птушкі. Егера трэба папярэдзіць. I хадзем. Я болей не магу. Бачыце, не спадзяваўся ж на смерць... Леспядэцу еў. Улюбёная ягоная расліна. А гэты... расцягнуўся ўздоўж сука, галаву на лапы і замёр. Разумеў, забойца, што яго з галавы ў такой паставе менш відаць. Мне, здаецца, кепска зараз будзе. Такі прыгажун!
Севярын асцярожна вёў яе ад месца мярзотнага здарэння.
– Хатка... – сказала яна. – Элегія... Вось вам і элегія, Севярыне. Джунглі, а не элегія.
Ля хаткі нікога не было.
– Куды ж гэта яны падзеліся? – неўразуменна спытала яна. – Па матылёў пайшлі, ці што?
– А унь тое не яны пакінулі?
На дзвярах, прыколатая шыпамі араліі, бялела запіска.
"Добра, што ты не адна, – прачытала дзяўчына. – Цяпер здолееш аблавіць куды болей тэрыторыі. Мы з Тацянай пайшлі за ліяннік, да вытокаў Тыгравай. Узялі адзін камплект патрэбнага. Другі пакінулі табе. Просціны з рамамі – на гары. Рэфлектар і акумулятары ў хаце. Не забудзь, што для нашых крылатых п'янюг пастаўлены ў нетрах чатыры слоікі..."
– Што за п'янюгі?
– А для матылёў начных, – даволі злосна сказала яна. – Стаяць слоікі, а ў іх мёд, які перабрадзіў. Ну, і нешта накшталт кнота той мёд смокча. А з кнота смокчуць матылі, п'янеюць. I тады бяры іх голымі рукамі.
Яна чытала далей:
"Заадно папярэдзім і егера, хай прыйдзе паглядзець. Бывай здаровая. Не лянуйся дзеля дзядзькі Сакрата, працуй. Цалуем".
– Дзе гэта яны?
– А за ліяннікам. Вёрст за пяць. – У вачах у Гражыны быў нежартоўны гнеў. – Што за свінства! Пайсці, не папярэдзіць, кінуць. Узрадаваліся... Праца хутчэй пойдзе... Усё праца ды праца... Самае, бачыце, галоўнае. Праваліся праз зямлю чалавек – абы матылі яго каханыя засталіся. Вось плюну ды буду "Каралеву Марго" чытаць!..
– Чаму? – спытаў Севярын. – I сапраўды так карысней будзе. Вы тут будзеце лавіць, яны – там. Глядзіш – болей спаймаеце. А я вам памагу. Няма чаго вам злавацца, па-мойму.
Тон у яго быў разважлівы і спакойны. Дзяўчына скоса паглядзела на яго і ўжо спакайней сказала:
– Ой, горачка вы наша! Можа, вы і маеце рацыю. Ну, бярыце сваю вуду ды марш на Тыгравую! Здабывайце ежу для племя. Я тут прыбяруся трохі ды прыйду памагаць. Чарвякоў там накапаеце, пад купай смецця.
...Добра было стаяць на беразе, надзяваць чарвяка, закідаць вуду ў вадабойныя катлы. Добра было сачыць, як часам ідзе да вытокаў, бліскавічна імчыць у халоднай
Рыба брала добра. Кручок амаль ні разу не вярнуўся пусты. Калі Гражына падышла да рэчкі, у вядры плавала ўжо дзесяткі тры рыбак. Выцягнуўшы адну з вядра, яна прысела на кукішкі і пачала разглядаць яе.
– Мальма, – сказала яна. – Мясцовая стронга. Пагляньце, якое хараство!
Стронга была пяшчотна-бэзавая, з ярка-пунсовай палоскай на брушку, з такімі самымі плаўнікамі і хвастом, плямістая, з залатымі бліскаўкамі на спіне.
– А гэта што?
Рыбка была з чырванаватай стужкай на баках. Плаўнікі і хвост таксама чырвоныя. I ўся ўкрыта чарнаватымі плямамі, як леапард.
– Сіма, – сказала Гражына.
Будрыс не на жарт перапалохаўся.
– Во-ой... Любенькая, а ну хутчэй адбірайце яе ды кідайце ў ваду!
– Нашто? Гэта своеасаблівая сіма. Яе тут "пяструшкай" завуць. Па невядомых нейкіх прычынах частка самцоў сімы ў мора, як выведзецца, не ідзе... Унь сапраўдная сіма пайшла. У ёй сантыметраў восемдзесят. А гэтая, у рацэ, так ліліпутам і застаецца. Бачыце, дваццаць, не болей. Малокі ў некаторых пяструшак бываюць, але яны, калі і ідуць за сапраўднай сімой, дык не дзеля таго, каб удзельнічаць у размнажэнні. Ідуць, каб высачыць і пажэрці ікру. Свайму ж віду шкодзіць, гадасць такая! Так што лавіце.
Вечарэла. Ціхія, загарэлыя, стаялі вакол горы. Раскашавалі. Булькацела вада. Самцы стронгі, засынаючы, чарнелі, як кепскае срэбра. I дзяўчына сядзела ля вады побач з Амурам і глядзела ў плынь.
Простая, мілая, неаддзельная ад усяго гэтага. Сама як захад, сама як лістота, сама як добрае паветра, якое не заўважаеш, але без якога немагчыма жыць...
– Даўно хацеў спытаць, што гэта за вярба на каменнях? Унь, стройная, бы эўкаліпт...
– Чазенія, – сказала яна. – Адно з улюбёных маіх дрэў. Яна – рэлікт: дайшла з даледавіковага перыяду.
У яе словах гучала нешта такое, што прымусіла яго да асаблівай увагі.
– Чаму – "адно з улюбёных"?
– Таму, што гэтае дрэва цяжка жыве. I мала жыве. Год восемдзесят. Укарэніцца на галькавых косах, на градах. Там, дзе нішто не можа расці. Першай з'яўляецца на новых наносах, нават на скамянелай лаве ля ручаёў. Дрэва-піянер. I вось расце, разбурае лаву, невядома адкуль смокча сокі, угнойвае лісцямі мёртвую глебу. А пасля, калі ўгноіць яе і сабой, на тое месца прыходзяць дрэвы іншых парод. Добрае дрэва!
"Чазенія..." – з пяшчотай і чамусьці з трывогай падумаў ён.
Цішыня. Захад. Рэчка. Жанчына ў зарасцях чазеній на беразе. Сама тоненькая, сама стройная, як чазенія.
– Хораша мне, – раптам сказаў ён.
– Вам рэдка бывае хораша?
– Вельмі. Але тут мне так добра, як ніколі ў жыцці. Ціха. Зусім бязлюдна. Быццам свету і людзям яшчэ толькі трэба нарадзіцца. Быццам тысячагоддзі да Хірасімы. Быццам яе ніколі не будзе.
– А я? – спытала яна.
– А вы хіба чалавек? Вы проста першая чазенія. Высокая чазенія. Страйнюткая чазенія. Чазенія, якая памагае ўсім. А раз усім, то і мне.
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Барон Дубов 2
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики
Проза:
современная проза
рейтинг книги
