Чортаў камень (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Чортаў камень (на белорусском языке)

Шрифт:

Якуб Колас

Чортаў камень

Нiхто не памятае таго часу, калi i як папаў сюды гэты камень. Самыя старыя людзi расказваюць, што яшчэ iх дзяды i прадзеды помняць яго. I называўся ён Чортаў камень. Чаму далi яму такую

назву, не ведаю. Можа, за яго бязмерную велiчыню, а можа, i за тое, што гэты камень многа зла прынёс i прыносiць людзям. Колькi людскiх калёс i восей пабiта i паламана аб камень! Колькi пакалечана рук i ног! А гузоў колькi набiлi тут людскiя голавы!

Каля каменя iшла дарога. Невядома, чаму людзi выбралi сабе тут дарогу, хто першы праехаў, пралажыў тут след i павёў за сабою другiх?

Многа адказаў ёсць на гэта пытанне, многа легенд зложана людзьмi пра Чортаў камень: розум чалавечы не можа заспакоiцца, пакуль не вытлумачыць сабе цёмнага, невядомага, няяснага. Казалi, што камень прынеслi сюды нейкiя старцы i налажылi на яго праклён, асудзiўшы яго на доўгiя вякi ляжаць на гэтым месцы.

Людзi добра ведалi, колькi зла i няшчасця было iм ад Чортавага каменя, але нiхто не хацеў першы прыкладаць рук, каб скiнуць яго. Праўда, на гэта былi важныя прычыны: камень быў надта вялiкi - мала чым меншы за добрую хату; другая прычына - не ўсе сыходзiлiся на думцы, што камень трэба непрыменна прыбраць. Адны гаварылi, што чапаць камень - грэх;

другiя казалi, што на камень наложаны праклён i крануць яго боязна - можа здарыцца якое-небудзь няшчасце. Былi i такiя людзi, якiя проста стаялi за тое, што камень i павiнен быць тут, каб людзi вучылiся быць асцярожнымi i разумнымi, каб умелi самi абладзiць сваю бяду, сваё няшчасце, бо каб не было на свеце зла, дык кожны дурань лёгка трапiў бы ў рай.

Прычына трэцяя - нiхто не давёў добрага спосабу, як узяцца за справу.

А часы iшлi. Памiралi адны людзi, на змену iм з'яўлялiся другiя, трэцiя i гэтак далей. Змянялася нават само аблiчча зямлi: лясы змянялiся палямi, на палях зноў раслi дрэвы; толькi Чортаў камень ляжаў i ляжаў такi ж вялiкi, такi ж маўклiвы, дзiкi, непрытульны, абросшы густым мохам. Аднак доўгiя вякi ўсё ж пакiдалi i на iм свой след: камень, хоць i мала, асядаў у зямлю. I, казалi, будзе такi час, калi мiнецца закляцце, ён сам знiкне з твару зямлi, сыдзе ў яе нетры.

Змяняецца свет, разумнеюць людзi. Цяпер яны многа гавораць пра Чортаў камень, i думкi iх падзялiлiся: адны стаяць за тое, каб гэту справу з каменем аддаць на суд часу; другiя даводзяць, што лепш адразу пакончыць з iм, парваўшы яго порахам. Чыя тут праўда, няхай мяркуе той, хто пачуе гэту казку.

Комментарии:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Последний реанорец. Том X

Павлов Вел
9. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний реанорец. Том X

Я Гордый часть 7

Машуков Тимур
7. Стальные яйца
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 7

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2