Супраць вады (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Супраць вады (на белорусском языке)

Шрифт:

Якуб Колас

Супраць вады

Нiхто не памятае, калi асталяваўся тут Стары Дзед. Дзед назiраў за парадкамi ў лесе, вартаваў луг i поле, быў поўным гаспадаром над усiм навокал, i без яго ведама не адбывалася нiводная справа. Лес рос толькi там, дзе паказваў Дзед, а калi якое дрэва кiдала сваё насенне

ў аблюбаваны грунт, Стары Дзед гневаўся i не даваў яму ходу...

Можа, тое, што рабiў Дзед, было i добра - спрачацца не буду, тым болей што ў Дзеда парадак быў. Дзед толькi таго i глядзеў, каб парадкi былi, за iмi ён i свету не бачыў.

Другое пытанне, цi рады i задаволены былi тыя, каго апекаваў i над кiм панаваў Дзед.

Было тут Азярко, - чым яму кепска? Сама прырода адарыла яго хараством, у светлыя яго воды любiла зазiраць сонца; прыгожыя белыя хмаркi адбiвалiся ў iм, як у люстэрку; у iм купаў свае праменнi задуменны месяц, i цiхiя зоркi пералiвалiся дзiўнымi агнямi розных колераў. Вакол Азярка красавалiся пышныя кусты лазы i ракiты, зялёным валам цягнулiся па беразе стройныя алешыны. А самае Азярко Дзед убраў прыгожаю вадзяною лотаццю, засеяў пахучым аерам i развёў цэлыя нiвы чаротаў. Дык не дзiва, што Дзеду было крыўдна слухаць нараканнi Азярка. Але гэтага яшчэ мала: дачуўся стары, як тлумачыла Азярко Дзедаў клопат наконт убрання яго. Вот i дачакаўся падзякi. Азярко казала, што лозы i алешнiк пасеяны Дзедам дзеля таго, каб не даць волi вадзе, каб умацаваць бераг i гэтым самым трымаць на прывязi ваду. Лозы i алешнiк - гэта Дзедавы служкi.

А вадзяная лотаць? А чароты, аеры?

– Лепей зусiм бы iх не было, - казала Азярко, - гэтыя раслiны i краскi магiльныя крыжы для вады.

Хацелася Азярку вылiцца з балотных берагоў сваiх, пайсцi другiм месцам i крыху асвяжыцца.

Гэтае жаданне i прагненне волi яшчэ павялiчылася ў iм пасля таго, калi сюды пачалi прабiвацца крынiчкi жывой вады. Яны расказвалi, дзе iм прыйшлося пабыць i якую карысную зрабiць на свеце работу. Азярко чула тут святую праўду, i яшчэ большае нездаваленне падымалася ў iм супраць Дзеда.

– Пане гаспадару!
– сказала раз Азярко Дзеду.
– Даволi я пабыло тут. Вада - такая рэч, што не можа доўга стаяць на адным месцы: спакой - вадзе пагiбель. Сам ты бачыш, што на дно маё падае бруд, а ў гэтым брудзе завялося балотнае зелле...

– Мiлае маё!
– сказаў Дзед.
– Ты ж тут не адно, а я павiнен падумаць аб кожным з вас, i я ведаю, што дзеля поўнага парадку павiнна быць чыя-небудзь адна воля; а калi кожны пачне жыць сваёю галавою, дык што будзе?

– Твая праўда, гаспадару, павiнна быць чыя-небудзь адна воля, дык няхай гэта будзе адна супольная воля - воля нашага згуртавання.

– Так, так!
– падхапiлi лес, луг i поле.

З гэтага часу i пайшла спрэчка - усе супраць Дзеда.

– Ах вы, свавольнiкi, свавольнiкi!
– узлаваўся Дзед.
– Я ваш гаспадар, i будзе так, як хачу я.

Прайшло яшчэ колькi часу. Дзед рабiў тамаванне, узмацняў берагi Азярка. Але надышла навальнiца i паддала Азярку сiлы, усе Дзедавы ўмацаваннi былi знесены, i яго самога панесла вада.

Збеглi з неба хмары з сваiмi перунамi, зноў глядзела сонца на зямлю, лашчыла пакрыўджаных навальнiцаю. Пазiраючы, як куляўся Стары Дзед у грозных перавалах вады, Азярко сказала:

– Дурны, дурны Дзед. Не воля аднаго, а воля ўсiх толькi i можа мець сiлу i права.

Комментарии:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Граф Суворов 7

Шаман Иван
7. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 7

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Славься, Кей!

Прядильщик Артур Иванович
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
6.33
рейтинг книги
Славься, Кей!

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач