Да згоды

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Да згоды

Да згоды
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Да згоды (замест прадмовы)

Браты-Беларусы! Да згоды! Час прыйшоў! Славуты час… Адказная хвіліна‚ Калі вагаецца лёс нашае Краіны‚ Ці вольнай‚ слаўнай стаць‚ як некалі‚ ізноў‚ Ці на гады‚ а мо й навек загінуць. Да згоды ўсе! Браты! Нас лучыць САКАВІК‚ Бацькоўскаю крывёй палітыя загоны‚ Выгнанцаў на Сібір балючыя праклёны‚ Крыжы дарожныя‚ дзяцей галодных крык Ды роднае матулі енкі-стогны. Браты-Беларусы! Успомніце той час‚ Калі грудзьмі баронячы Краіну-Маці‚ Са зброяю плячо-ў-плячо ў гушчэры‚ гаці‚ Адзін за аднаго на сьмерць
ішлі ня раз‚
Каб выратаваць сябру ў няшчасьці.
Чаму-ж цяпер брахня‚ грызота‚ сваркі‚ бруд‚ Агідна лаянка‚ даносы медналобых‚ Абрыдлыя для ўсіх амбітныя хваробы? А час ня спыніцца‚ й гісторыі прысуд Апляміць іх пад матчыну жалобу. Зірні наўкол! Як радуецца агент-шпег! Заданьне выканаў‚ справакаваў на сваркі‚ Цяпер работа ёсьць агентам Чразвычайкі — І вусны крывяцца у гіранічны сьмех — Па аснаму вылаўліваць на вуліцах‚ у парках. Да згоды! Час! Зважай! — Нясецца кліч з гаёў. Сынкі мае! Хутчэй! Краіна — ваша Маці Даруе кожнаму радзімаму дзіцяці‚ Калі вы дружныя й адважныя ў баёх Зноў разам прыдзеце за Край змагацца.

Парыж — Францыя, 15.ХІІ.1952

№ 464

Ён любы мне. Ён — дарагі. Ўгары — Пагоні бег няспынны‚ А з кута ў кут на берагі Плыве Сьцяг роднае Айчыны. Гляджу на нумара красу; Зьвіняць: чатыры-шэсьць-чатыры… Кангрэс — сьпяваюць верасы‚ Другі — грукоча сэрца шчыра. Ён любы мне… Ён — мой мандат. Хвалюе грудзі шчасьця рэзвасьць. Ён гонар мой. Я — дэлегат. Я галасую: нязалежнасьць.

Чэрвень 1944 г.

Пад сьцягам Пагоні

25 Сакавік

Радзіўся Ты у Менску Беларускім‚ Пажарам Край дыміўся ў вагні. Наўкол чужынцы на палетках вузкіх Тапталі скарбы нашых родных ніў. Народ стагнаў‚ угору ўздымаў рукі‚ Лавіў сьвятла недасяжны прамень. Быў цяжкі час. Сярод нясьцерпнай мукі Зьявіўся Ты‚ прыгожы‚ сьветлы Дзень. Цудоўнай зоркай ўзьняўшыся высока‚ Народу шлях да волі асьвяціў‚ І зашасьцелі казкаю асокі‚ Мінулай славай лес загаманіў. І Край ажыў. Народ паймкнуўся к сьвету‚ У вачах крынічыць радасьці струмень. І нашых продкаў слаўны запаветы Ўваскросьлі ў гэты незабытны дзень. Вялікі Дзень! Нічым Цябе ня сьцерці! Стагодзьдзям нат Цябе не перажыць! Вякі мінуць‚ а Ты ў народным сэрцы У песьнях‚ былях будзеш жыць!

Кіргхайм — Аўстрыя, 25 Сакавіка 1946

Бывай, Радзіма

Імчыцца цягнік скрозь туманы балот; Вагоны бягуць чарадою; Адзаду застаўся купнік і чарот; А сум?.. Сум няўмольна са мною. Мінаюць загоны‚ мінаюць лясы‚ Вазёраў крыштальныя хвалі… О‚ колькі змаганьня маўклівай красы Палескія нетры схавалі!

Цягнік, 1923

Вышэй

Вышэй уздымайся‚ стальны малаток! Выкоўвай жыцьцё Беларусу! Ідзі бараніць свой радзімы куток! Народ вызваляць з-пад прымусу! Даволі ўжо енкаў! Даволі пакут! Даволі цярпець
ад чужынцаў!
Гісторыі блізіцца помста-прысуд Усім прайдзісьветам-злачынцам.
Вышэй уздымайся‚ мазольна рука! Мацней бі ў зялезныя грудзі! Куй долю і волю свайго мужыка! Выводзь з-пад апекі у людзі!

Ціхарэцкая, 1923

Залатым узорам

Залатым узорам заіскрылі зоры‚ Заіскрылі зоры у чароўным сьне; Беларуса гонар‚ уздымайся ўгору! Угару! Да зораў! Насустрач вясьне! Дух бунтарны‚ зорны‚ горда — непакорны — Ў барацьбе няўкорны вольных дум узьлёт Разам з сонцам раньнім заклікай к змаганьню! Заклікай к змаганьню вынішчыць прыгнёт! Ўжо на родных гонях ня стрымаць Пагоні. Ня стрымаць Пагоні‚ рвацца на прастор; Ўвысь узьняўся сьмела Бел-Чырвона-Белы; Бел-Чырвона-Белы залунаў да зор.

Васілішкі, 26 чэрвеня 1943 г.

Шапаціцца

Шапаціцца восень залацістым лістам‚ Валавяны хмары гоніць угары. Паравоз імчыцца з дзікім сьмехам-сьвістам Праз палі‚ балоты‚ цераз гушчары. Кратае‚ казыча‚ хіліць вецер вецьце‚ Гойдае галінкі кашлатых сасён. Палахліва сыпле жоўтае амецьце Залаціста — лісты амярцьвелы клён. Стужкамі удалеч распаўзьліся сьцежкі; Журавоў у вырай плыве ланцужок; Міла мне усё тут: імшары‚ алешнік‚ Саламяны стрэшкі‚ мурагу стажок.

Лістапад 1943 г.

Волю, славу здабывай

Кіньце‚ кіньце сьпеў тугі І бадзёрым крокам Праз палеткі‚ праз лугі‚ Як акінуць вокам‚ Сьмела‚ радасна шагай! Волю‚ славу здабывай! Хай наўкол сьнягі‚ туман! Ныюць у грудзях раны! У бязьмежны акіян Стараны каханай Сьмела‚ радасна шагай! Волю‚ славу здабывай! І адказам на тэрор‚ На Крывіцкіх гонях‚ Дамо ворагу адпор Пад сьцягам Пагоні. Сьмела‚ радасна шагай! Волю‚ славу здабывай!

Скрыбава, 30 сакавіка 1944

Няма нам перашкод

Радзіла нас арліца Быў бацькам карабін; Маланкі ў навальніцу Нас песьцілі ў вагні; Выхоўвалі нас буры‚ Баюкаў сівы бор; Скрозь хмары і віхуры Шугалі мы да зор Гарыць паходняй раньне Ідзём мы у паход Зацятыя ў змаганьні‚ Ня знаем перашкод.

Скрыбава 1944 г.

Даволі

Даволі зьдзекаў і прымусаў! Даволі глуму і пакут! Хачу быць вольным Беларусам‚ Аслабаніць свой родны кут! Няхай не страшаць нас тэрорам‚ Ні Салаўкамі‚ Калымой!.. Людзкая помста бурным морам Зальле чужацкае ярмо. Пад сьцягам Бел-Чырвона-Белым За Волю‚ Праўду‚ за Штандар Іду я ў бой адважна‚ сьмела; Я — сын Свабоды. Я — Змагар.
Комментарии:
Популярные книги

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Темный охотник 8

Розальев Андрей
8. КО: Темный охотник
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 8

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Пятнадцать ножевых 3

Вязовский Алексей
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3