Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Да згоды

Змагар Алесь

Шрифт:

Плача

Плача за сьцяною чараўніца-скрыпка‚ Навевае смутак новых шэрых дзён. Ў калідоры ціха хтось дзьвярыма рыпнуў; За вакном ліствою шапаціцца клён. Я стаю задумны аб нязбытных мроях‚ Не кранае сэрца завадзкі гудок; Думкі-летуценьні мімавольным роем З славай Чарадзея прыплылі здалёк.

1950 г.

Родная старонка

Родная старонка! Ты ізноў ў пакуце. На Твае палеткі хлынуў град агню. Не пляце дзед лапці‚ седзячы ў куце‚ Ня мітусяць дзеці на дварэ ў гульню. Ўсюды: на загонах‚ у гаі‚ у хаце‚ Ў гарадох і вёсках‚ уначы і ўдзень‚ З гостраю касою‚ нібы ў сенажаці‚ За людзьмі цікуе сьмерці чорны сьцень. Шэры дым ад стрэлаў зацямніў лагчыны; Ад крыві народнай ўзьняўся цяжкі пах; Апаганіў
вораг вольную дзяўчыну;
У вачох Матулі незгасальны жах.
Але прыйдзе помста! Згіне непагода! Закрасуе славай наш агністы шлях‚ І над вольным домам вольнага народу Высака ўзаўецца пераможны Сьцяг.

Скрыбава, 1 чэрвеня 1944 г.

Штодзень

Штодзень чыгункаю вурчаць-пяюць вагоны‚ Імчаць няведама куды — у далячынь… О‚ дзікі лёс вайны! Зьнішчальнік ніў‚ загонаў! Спыні свой страшны шал! Хоць момснт адпачынь!

Разыйшліся сьцежкі

Разыйшліся сьцежкі Вузкія‚ крывыя‚ Разыйшліся полем Ў дальнія краі; І сядзяць на ўзьмежках‚ На сівых руінах Людзі без патолі З сэрцам у крыві. Горка плача Маці‚ Бедная галосіць; Ня ўцішыць ёй болю‚ Ня суняць сьлязы; Выйдзе жыта жаці‚ Гляне на калосьсе І зальлецца болей Горкімі сьлязьмі. Сумна на палетку‚ Родная Матуля! Плачаш‚ ня сьціхаеш Ты ўначы і ўдзень; Больш ня ўбачыш дзетак‚ К сэрцу ня прытуліш‚ Бегаеш‚ ня знойдзеш Мейсца анідзе. Разыйшліся сьцежкі Вузкія‚ крывыя‚ Разхыйшліся ў полі Ў дальнія краі. Тлеюць галавешкі На сівых руінах‚ Скаргу-дым зь няволі Гоняць у гаі.

Рыд — Аўстрыя, 1949

Хутка

Восень спускаецца шэраю хмараю‚ Вецер у стрэхі гудзе‚ Сум неадчэпнаю цяжкаю мараю Поўніць дакучлівы дзень. Прагна імкнецца душа супакоіцца‚ Воддаль ад чырвань-багны‚ Ды на чужыне чужая ваколіца‚ Людзі — чужыя сыны. Тут не пачуць ні спагады слоў ласкавых‚ Ні спачуцьця‚ ні пяшчот; Зоркі?.. І тыя ня йскрацца нам краскамі‚ Ня усьміхнецца завод. Ногі крывавяцца сьцежкай жабрачаю‚ Ў думках гаротны наш Край. Маткі няшчасныя давяцца плачамі; Ў сэрцы — балючы адчай. Родны народ наш пакутуе ў роспачы‚ Рвецца зь ярма‚ з ланцугоў; Гойсаюць каты крывавыя поначы‚ Нішчаць Краіны сыноў. Ды ўжо даволі народу пакутаваць! Хутка надыйдзе пара: Дымам разьвеюцца ворагі лютыя‚ Сьветлая ўзыйдзе зара.

Парыж — Францыя, жнівень 1950 г.

А ці помніш той Край

А ці помніш той Край? А ці помніш аўсы‚ Што галоўкамі ціха хістаюцца? Дрэмле ў зелені гай. Шапацяць каласы‚ Пошчак — сьпеў салаўя заліваецца. А ці помніш той сад‚ Азяроды‚ грудок‚ Раі пчолак ля борцяў гайдаюцца‚ Шэры сад між прысад‚ А за вёскай ставок: Плюхне рыбка‚ і круг расплываецца. А ці помніш тых жней? Іхны жаласны сьпеў‚ Што ліецца‚ за сэрца кранаючы? Нібы ў казачным сьне‚ Галасок іх зьвінеў‚ За ваколіцу плыў заміраючы. А ці помніш той Край? Там радзіўся ты й жыў‚ Босы бег па грыбы сцежкай вузкаю. А ці помніш той гай? А ці помніш‚ скажы‚ Тую МАЦІ‚ што зваць беларускаю?

Кліўленд — ЗША, 29 студзеня 1959 г.

Я — дзяўчына з Краіны забранай

Прысьвячаю Казі

Думкі ў роспачы плылі‚ Зьніклі ў сэрцы вуглі‚ Грудзі нылі ад болю Краіны; Я па сьвеце блукаў‚ Кветку Шчасьця шукаў Ды спаткаў сінявоку дзяўчыну. Ці Ты красачка зор? Ці русалка вазёр? Ля Цябе водар кветак духмяны. Усьміхнулася мне: Казяй клічуць мяне… Я — дзяўчына з Краіны забранай. Ёй у вочы зірнуў І ў вачох патануў‚ Патануў ў глыбіні прамяністай. Ці то ява‚ ці сны? Я Князёўну Вясны Зноў
спаткаў на шляху крамяністым.

Кліўленд — ЗША, 31 траўня 1962 г.

Князёўна дум маіх

Князёўна дум маіх‚ Кунежных сноў царыца! Ў чароўным летуценьні Я выпясьціў Цябе. Стаіш Ты ля мяне У белым аксаміце Ў зьнямозе ад каханьня Ў гарэзнай барацьбе. І п'ю я чад уцех Агністага ўлоньня‚ П'янею ад пяшчотаў Тваіх палынных рук‚ Я падаю‚ лячу Ў салодкае прадоньне… А Ты? Ты ля мяне‚ Дзяўчына — Беларусь.

Кліўленд — ЗША, 1962

Мроі

Восень шуршыць‚ расьцярушвае лісьцямі‚ Сыпле іржою зь бялесых бяроз; Зноў я імчуся сном-мроямі йскрыстымі Ў Край серабрыстага зрэб'я і кроз.

Вена — Аўстрыя, 16 Кастрычніка 1944 г.

Настроі

Ты будзеш жыць

Прысьвячаю сыну Міхасіку

Спусьціла ноч на землю чорны полаг. Танок сьняжынкі за вакном снуюць. А мне?.. Душу стрывожыў шэры морак‚ Крывавіць сэрца… Не магу заснуць… Заплюшчу вочы. Скрозь павек я бачу Цябе‚ сынок. Крычыш: Та-та!.. Пільнуй!.. І часта дышаш подыхам гарачым‚ Раскідаў ручкі‚ коўдрачку сапхнуў. Гарыць твой лобік‚ тварык палыхае‚ Шавеляць вусны: — Божа! Я адзін… А колькі суму з вочак пазірае! Мой любы‚ родны‚ дарагі мой сын. Вось ручку кволую узьняў ты на хвіліну‚ Пытаеш позіркам: — Дзе тата?.. Дзе?.. Мой родны тата! Ты сынка ня кінеш! Дасі ратунак хвораму ў бядзе! Ня плач‚ сынок! Адкінь трывогу‚ роспач! Мінае ноч‚ а з ранкам дзень бяжыць. Жыцьцё крыніцаю наўкол цябе палошча. Ты не памрэш! Сынок! Ты будзеш жыць!

Кліўленд — ЗША, 1 лютага 1960 г.

Матуля

Бывай‚ Матуля! Родная‚ бывай! Твой любы сын ў далёкі едзе край. Не захацеў ён концаў‚ Калымы‚ Савецкай катаргі‚ Сібірскае зімы. Матуля родная, на сына Ты ня злуй! Яму‚ бяздомнаму‚ за крыўды ўсе даруй! Даруй за ўсё! За вольных дум узьвіў І на выгнанскі шлях благаславі! Як сёньня‚ Мама‚ помніш Ты той дзень: З калыскі ў вочы я Табе глядзеў‚ Сваімі ручкамі я весела гуляў І слова МАМА першы раз сказаў. Ты так пяшчотна ў мой зірнула бок: — Сынок мой родны! Любы галубок! І потым міла люліла мяне‚ І песьняй роднай галасок зьвінеў. Падрос я трохі‚ бегаў басанож Ды нек нагу прабіў на йржавы нож‚ Я да цябе‚ кульгаючы‚ ішоў. Як Ты зьбялела‚ угледзяўшы кроў! — Ня плач‚ Матуля! — Супакойваў я. — Мне не баліць больш‚ нават‚ аніяк. Я быў маленькім хлопчыкам тагды Й такім застаўся Табе назаўжды. Ты помніш‚ Мама‚ й той Дваццаты Год‚ Калі ўзьнялася Случчына ў паход‚ Загінуў бацька ад рук палачоў‚ Сын трапіў у лапы чорных крумкачоў. Як потым каля ДОПРаўскіх варот Ня раз займала Ты там свой чарод. Ды як Ты‚ Мама‚ плакала наўзрыд‚ Што сын гібее ў карцары сырым. Ты плачаш‚ Мама‚ ведаю па мне‚ І мне ня лёгка ў далёкай чужыне. Ці ўбачымся мы яшчэ калі? Памерці цяжка на чужой зямлі. А помніш‚ Мама‚ жудасны той дзень‚ Калі чакіст пытаўся: — Сын Твой дзе? І не спалохаў Цябе Трыбунал‚ Павандравала ў ссылку за Урал. Пакутны шлях было Тваё жыцьцё. Сьвятою ўвойдзеш Ты ў нябыцьцё. Тваё імя‚ як сымбаль на ўвесь сьвет‚ Нясе ў сябе любові запавет. Куды ні глянь: у хату ці ў палац — Ўва ўсіх краёх імя Тваё чуваць. — Матуля! — З крыўдай горнецца дзіця‚ А вочкі ў сьлёзках да Цябе зіхцяць. — Матуля! — Ўспомніць кожны у бядзе‚ І расплывецца роспач ад надзей. Сьвятое імя не забыць ніяк — Матуля! — Шэпча ранены ваяк. — Матуля! — шэча ён апошні раз‚ І твар сьвятлее у сьмяротны час. Матуля! Родна! Сэрца майго цьвет! Твой дзень сьвяткуе цяпер увесь сьвет. Я часта бачу у трывожным сьне‚ Што Ты‚ Матуля‚ плачаш аба мне‚ Што ў Тваім сэрцы тлеецца агонь — Пабачыць сына любага свайго. Ня плач‚ Матуля! Прыйдзе яшчэ час! Пагоні сьцяг зноў аб'яднае нас; Ў баёх крывавых расплывецца змрок; К Табе‚ Матуля‚ вернемся здалёк.
Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI