Сяджу я ў вастрозе‚ а думкі маеІмчацца да любае хаткі‚Імчацца да мілых палеткаў‚ ганей‚Да роднае старэнькае маткі.Збалелыя грудзі ірвуцца ў прастор;Гляджу ў далячынь праз ваконца‚І хочацца чуць‚ як шуміць сіні бор‚І хочацца яснага сонца.Журботна на сэрцы. Сумую ўвесь дзень.Як радасна‚ сьветла на волі!Закрочу із кута у кут‚ быццам цень‚Пакутны самотнага болю.І зноў із-за кратаў гляджу у блакіт:Праносяцца вольныя хмары‚І ймчацца далёка‚ да мілых ракітМаскве непакорныя мары.
Слуцкі астрог, 1921 г.
Песьня
вязьня
Ў Краіне «свабоднай»Сяджу я ў турмеІ суд «лжэ-народны»Чакаю сабе;Смакую шчасьлівыСаўдэпіі «рай»‚А ў вокна нудліваНясецца «слу-шай!..»Але я ня першыПапаў ў гэты «кут»;Жытнёвыя вершыЧакаюць прысуд;Наўкола ад плачуКалоціцца «рай»‚І нудна наўдачуНясецца «слу-шай!»
Слуцкі астрог, 1921
Калі
Сяджу у лёхах я астрожных;Наўкола цемра… Цішыня да болю…А сэрца?.. Грукае трывожна:Калі? Калі я прычакаю волі?
Слуцкая вязьніца, 1921 г.
З-за крат
З турмы савецкае із карцарнай каморыІрвуся думкамі да мілых‚ дарагіх;Ўжо колькі месяцаў крывавіць сэрца гора;Ні вестак‚ ні лістоў ня маю я ад іх.Зірну ў вакно: праз краты бачу хмары;Нясуцца ў вышыне няведама куды;І цяжар роспачы прасочваецца ў мары‚Ды душу раніць горыччу жуды…І раптам ластаўка прысела на ўскрай кратаў‚Зашчабятала штось ды зьнікла‚ нібы сон.— Ляці ты‚ ластаўка‚ ляці да роднай хаты‚Скажы‚ што сын іх трапіў у палон…
Слуцкі астрог, 1921
З падвалу сырога
Збалелыя грудзіЗанылі ад болю‚Слязьмі затуманіла вочы;Варожыя людзі‚Зьнішчаючы волю‚Пануюць над Краем‚ як хочуць.Над ціхаю кручайПад ліпай шырокай‚Дзе зь мілай сядзеў аж да раньня‚Праз сьлёзы гаручыУ болі глыбокімУгрунь адцьвітае каханьне.Гляджу я ў вакенцаЗ падвала сырога;Пяюць салаўі на прадвесьні‚А ў душу ліеццаКаханьне… трывога…Як любы вы‚ родныя песьні!І лёгкія марыЛунаюць да зораўПад сіні блакіт Беларусі.Ніякія кары‚Ніякая гораЗрачыся Радзімы ня змусіць.
Слуцкі астрог, 1921
Песьня арыштанта
У падвале пад мокрым скляпеньнемАрыштант галаву ўдол схіліў;Па твары разьбягліся сьцені;Ледзь-ледзь вуснамі ён шавяліў:– І за што столькі цяжкае мукіМне ў юнацкія годы цярпець?Як балюча мне зносіць разлуку!З дня на дзень узірацца на сьмерць!О‚ мой Божа магутныя сілы‚Дай яшчэ колькі дзён мне пажыць!Перад тым як зыйду я ў магілу‚Дай паслухаць як пушча шуміць!Дай пабачыць садок каля хаткі‚Пачуць голас сясьцёр і братоў‚Прытуліцца да роднае маткі‚Рукі сьціснуць сябровак‚ сяброў!..І ўзьняў галаву ў задуменьні —Неба скрылік маркоціў вакно;Раптам ясныя косы праменьняўЗазірнулі ў вастрог на радно.Любы тата! Харошы‚ мой мілы!Каб ты ведаў‚ як цяжка мне тут‚Ты устаў-бы з сырое магілы‚Мяне вырваў-бы з гэтых пакут.І няўжо ты ня чуеш‚ ня бачыш‚Як нязломна стаю ў барацьбе;Не пачуць ім ні енкаў‚ ні плачу…Я — твой сын… Я іду да цябе.Усё цішэй словы з вуснаў зьляталі:— Родны тата‚ хадзі ка мне ў кут!Маё сэрца цябе прычакала…Не баюся ніякіх пакут…
Слуцкі астрог, 1921 г.
Як памру
Як
памру‚ дык пахавайцеЎ Случчыне‚ дзе жыў;Крыж і стрэльбу ў рукі дайце‚Каб я й там служыў‚Каб мой дух у блакіце сьнежнымВоляю лунаў‚За Краіны незалежнасьцьДа змаганьня зваў.Да змаганьня за спадчыну‚За лясы‚ палі‚За сум песень тых матчыныхРоднае зямлі.Над гаямі хмары дымяцца‚І пыліцца шлях;Час надыйдзе і ўздымеццаЗноў Пагоні сьцяг.
Слуцкі астрог, 1921
Успамін
З-за сьцен высокіх сумна выглядаеАблуплены цагельны шэры дом;Ні сьпеў‚ ні сьмех з-за крат ня вылятае —Усё агорнута сьмяротным сном.Схіліўся вечар на гаі‚ палеткі;Над домам плямы чорныя ляглі;Галоўкамі ківалі сонна кветкі‚Й здавалася‚ кудысьці ўдаль паўзьлі.Раптоўна енк пачуўся за сьцяною;Балючы стогн запоўніў ўвесь харом.І сьціхла ўсё. І цяжкім сном‚ журбоюЧарнеў з-за сьцен цагельны шэры дом.
Ціхарэцкая — Каўказ, 23 чэрвеня 1924 г.
Шапелю Хведару
Хоць каты чырвоныя ў Слуцку ізноў‚Хоць мы на далёкай чужыне‚Пакуль у нашых жылах хвалюецца кроў‚Датуль Беларусь не загіне.
Кіргхайм — Аўстрыя, 30 чэрвеня 1948 г.
Край
О‚ Край мой прыгожы! Край мілы‚ каханы!Куды-б мяне лёс ні закунуў —Усюды Табе я бязьмерна адданы‚З Табою я ў кожнай хвіліне.Цябе пакахаў я зь дзяцінай калыскі‚Калі Маці песьню сьпявала‚Калі да вакна нахіліўшыся нізкаЗязюля ў гальлі кукавала.З тых пор я кахаю і сумныя песьні‚І косы іскрыстых праменьняў‚І краскі‚ што ўсходзяць у нас на прадвесьніІ нас ажыўляюць натхненьнем.Кахаю Краіны крывавыя раны —Ахвяры у Слуцкім паўстаньні‚О меч‚ што для волі зь зялеза каваны‚І Сьцяг‚ што лунае змаганьнем.
Скрыбава, 8 студзеня 1944 г.
То несьмяротны
Абапал ціхае ракіГрымелі ў Случчыне гарматы;Гайсалі ў вёсках гайдукі —Апрычнікі чырвоных катаў‚Ды толькі быў то год дваццаты.Із-пад саломянай страхі‚З стагоў‚ із ямы пад вярбоюСлуччак выцягваў сваю збраю;Каб бараніць свае шляхі‚Адрэз гатовы быў да бою.Ўьвіліся вольныя сьцягіНад кожнаю сялянскай хатай;Няволі рвуцца ланцугі‚Ушчэнт пакрышаныя краты —У бой крывавы йдзе араты.За бацькам усхапіўся й сын;Адзеты ў зрэбную кашулю‚Хлапец схіліўся да Матулі:— Даруй мне‚ Мама! Плакаць кінь!Багаславі! Іду пад кулі.— Даруй‚ Матуля і бывай!У крыж чырвоны йдуць дзяўчаты‚Ідуць на сьмерць за родны Край…Ўзьнялася Случчына заўзята…То Несьмяротны Год Дваццаты!
Парыж — Францыя, 20 верасьня 1955 г.
Лістапад
Агарнуў зямельку восеньскім надвор'емЎ золаце пажоўклы месяц лістапад.Горасна шапоча колішнім прывольлемЗноў асірацелы паўразьдзеты сад.Родная зямелька‚ зноў Ты закавана!Рэжуць Твае грудзі раўчукі ад сьлёз.Гоняць Тваіх дзетак ў сьвітках саматканыхЎдалеч ад радзімых імшароў і лоз.Зморшчылася маці‚ плача па сыночку‚Плача жонка‚ дзеткі‚ таты шкода ім.«Чорны Воран» цёмнай восеньскаю ночкайРоднага іх тату вырваў із сям'і.Цяжка пераносіць зьдзекі ад чужынцаў‚Слухаць бязупынны ад кайданаў звон.Вёскі саламяны‚ местаў камяніцы —Ўся краса Краіны трапіла ў палон.Пушча Белавежа злосьціцца ад болю;Помстаю крывавай вышчарыўся гай;Грознаю лавінай рвецца із няволіЎ вогнішчы змагарным Беларускі Край.