Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Да згоды

Змагар Алесь

Шрифт:

Скрыбава, 26 красавіка 1944 г.

Іграе і плача

Іграе і плача ў тваіх руках скрыпка. Звон струнаў аб горы пяе. Дрыжыць серабрыстая ценкая нітка‚ Да зброі‚ да волі заве. Пяе аб вялікіх‚ страшэнных пажарах‚ Аб тым‚ што наблізіўся кат‚ Аб нашых зялёных загонах-абшарах‚ Дзе марна гібее наш брат. Пяе і імчыцца той сьпеў з буйным ветрам На сьветлы‚ прывольны наш шлях‚ Заве беларусаў із процьмы‚ із нетраў Пад Бел-Чырвон-Белы свой сьцяг.

Скрыбава, 3 красавіка 1944 г.

Дэлегат

Із
вясковай хаты выбеглі дзяўчаты
Выбеглі у поле на шырокі шлях; Сёньня ад аратых едуць дэлегаты‚ Едуць шукаць волі пад Пагоні сьцяг.
Сонейка іскрыцца над чыстай крыніцай‚ Ў празрастыя хвалі кідае прамень; Раптам над сталіцай бурнай навальніцай У блакітных далях разарваўся дзень. Загулі гарматы з-за клёнаў кашлатых‚ Засланілі неба зялезным агнём‚ Ды жаўнер-араты ў барацьбе зацяты За кавалак хлеба‚ за радзімы дом. А ў сталіцы Менску з-пад Бранску‚ Смаленска‚ Із-пад Бельску‚ Вільні‚ з Палескіх балот На загад Краіны сходзяцца мужчыны‚ Сходзяцца жанчыны на Вялікі Сход. Дэлегат з Дубровы выступіў з прамовай: Ў бой супраць камуны за радзімы Край! Як зялезным звонам‚ ён агністым словам Заклікаў з трыбуны хлопцаў на «зважай!»

Чэрвень 1944 г.

Юначка

Ты ў дзіўным харастве стаяла перад намі. Так велічны‚ так горды быў твой гнеў! Ад роспачы‚ тугі сьціскала кулакамі… У вачох агонь маланкава зіхцеў. І раптам‚ угару з мальбою ўзьняўшы рукі‚ Ты абвяла бязьмежны далягляд. Там… дзесьці у тайзе‚ зьняможаныя ў муках‚ Гібеюць бацька‚ маці‚ родны брат. І позірк той‚ як сымбаль перад сьветам‚ Нас заклікаў да новых перамог; І на сьцягах уваскрасалі запаветны Сьвятыя словы: Бацькаўшчына й Бог.

Рыд — Аўстрыя, 26 студзеня 1949 г.

Уцекачам

Браты мае! Браты-Беларусы! Што гоніць вас ў чужы далёкі вырай? Пакінулі Смаленск‚ Ржэў. Бранскія лясы… А колы круцяцца‚ пяюць жалобнай лірай.

Скрыбава, 1 красавіка 1944 г.

Галашчыву Янку

Незваротнай плыняй Праплываюць годы. Будзь-жа верным сынам Ты свайму народу! Ў горы ня згінайся Пад цяжкім прымусам! З гонарам трымайся Назвы Беларуса! Бо і наш час прыйдзе Й нам засьвеціцж сонца‚ Промень Волі ўзыйдзе Ясным валаконцам. Шчасьця дні паймкніуцца Й з дальняе дарогі Мусім мы вярнуцца Ў Край свой з перамогай.

Рыд — Аўстрыя, 22.02.1947

І гады мінаюць за гадамі

І гады мінаюць за гадамі… Палазамі Коляды рыпяць‚ Закавала рэчку ланцугамі‚ Замяло зямельку саванамі‚ Ды калядак нешта ня чуваць. І у гэту сумную часіну Пазірае Маці у вакно: Ўсё чакае моліцца па сыну‚ Ці жывы яшчэ‚ ці мо загінуў Яе любы‚ родненькі сынок.

Кліўленд — ЗША, 1958

Адзіны шлях

Родны Край! Матуля дарагая! Пачарнелы ад пажараў сад! Разьвітаўся з вамі я ля гаю‚ Не сказаў‚ на колькі
пакідаю‚
Ці вярнуся к Колядам назад.
Не сказаў‚ зь якім глыбокім болем Ехаў я ў чужую старану… І цягнуўся дзень за днём паволі У адзіноце суму‚ як ніколі‚ Без спагады‚ радасьці‚ бяз сну. Толькі ў мроях бачыў родны далі: Ткуць дзяўчаты ў Слуцку паясы; На рабінах чырваньню каралі Над зямлёй пакутай пазьвісалі‚ Пазіраюць ў сінія лясы. Край мой родны! Ведай: я вярнуся‚ Бо адзіны толькі маю шлях. Зь ім Цябе ніколі не зракуся‚ Зь ім іду да вольнай Беларусі Пад Пагоні пераможны сьцяг.

Кіргхайм — Аўстрыя, 6 сьнежня 1944 г.

Гісічу Аляксандру

Куды-б цябе лёс ні закінуў‚ Якім-бы ні джаліў асьцём‚ Сваю дарагую Краіну Любіць мусіш больш за жыцьцё.

Кіргхайм — Аўстрыя

Ідзі пад Пагоні Штандар

Напорная моладзь‚ Хадою упартай Ідзі пад Пагоні Штандар! Хоць ветры сваволяць‚ Грукочуць гарматы‚ Ты — новай прадвесьні ўладар. Зьвініць звон Сафіі‚ Плюскочуць азёры‚ Шуміць пушча славай былін… Хай выюць стыхіі! Адважна‚ бадзёра Шукай палымністых пуцін! Ты — гонар народу‚ Ты — войнік Краіны‚ Ты будучай славы пясьняр‚ Скрозь шал непагоды Рашуча‚ няспынна Ідзі пад Пагоні Штандар!

Кліўленд — ЗША, 30 верасьня 1962 г.

Родны край

Я — сын таго Краю

Я — сын таго Краю‚ дзе гаі‚ лясы‚ Дзе рэчкі тасёмкаю ўюцца‚ Дзе пекныя кветкі‚ дзе ткуць паясы‚ Дзе сонца і хмаркі сьмяюцца. Я — сын таго Краю‚ дзе нівы‚ сады‚ Дзе ў зелені топяцца хаты‚ Дзе жніўныя песьні з грудзей маладых Зьвіняць дыямэнтамі шатаў. Я — сын таго Краю‚ дзе сінь васількоў Гуляе з русалкамі ў жыце‚ Дзе льлецца бадзёрасьць з дрыгвіцкіх вянкоў‚ Дзе краскамі поле іскрыцца. Я — сын таго Краю‚ дзхе зброю народ Трымае у моцнай далоні‚ Дзе высака ўзьвіўся із нетраў‚ балот Сьцяг Бел-Чырвон-Белы Пагоні.

27 чэрвеня 1943 г.

Не змагу

Жытнёвае поле — валошак краса! Іскрыць на пялёстках сьлязінка-раса. Ільняныя косы з-пад сініх вянкоў Ў трымценьні плывуць‚ не знаходзячы схоў. Зялёныя шаты‚ шаўковая рунь‚ І песенны звон‚ што разьліўся угрунь‚ І рэчка‚ і сад‚ і яловец‚ багун — Забыць іх ніколі й нідзе не змагу.

Васілішкі, 1944 г.

Песьні красак (з Купальскай Ночы)

Край балот‚ крыніц‚ азёраў‚ Скарбаў захаваных‚ Зрэб'я‚ багны‚ кроз‚ узораў‚ Сьвітак саматканых. Край лягэнд‚ крыжоў‚ магілаў‚ Тугі нявыказнай‚ Курганоў‚ чароўнай сілы‚ Пушчаў непралазных. Край цудоўных песень‚ казак‚ Палёў васільковых‚ Колькі зносіш Ты абразы Ад чужынцаў змовы!

Кліўленд — З.Ш.А.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI