Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Да згоды

Змагар Алесь

Шрифт:

Парыж — Францыя, чэрвень 1955

Ніны Дышлючанцы

Любі свой народ‚ любі Край Беларускі! Будзь вернай дачкою палёў і лясоў! Надыйдзе часіна‚ калі‚ ўзяўшы зброю‚ Спаткаемся зноў на шляху змагароў.

Рыд — Аўстрыя, 1949

Толіку Дрындрожыку

Дзіцём адарваны ад роднага Краю‚ Ўзіраўся ты часта ў чужы сівы бор; Ня ведаў цудоўных дзядоўскіх звычаяў‚ Ня чуў вольных песень зялёнага гаю‚ Ня бачыў чароўнасьці родных азёр. Аднак у крыві захавалася цяга Да слаўнай мінуўшчыны прашчураў дзён: І рэчка‚ і лес‚ і народныя сагі. Ў зацятых баёх слаўных продкаў адвага У мроях-лятунках навейвала сон.

Кіргхайм —

Аўстрыя, 1946

Валі

На дзень 22-х угодкаў
У чорныя хмары Краіна спавіта; Віхар узьняўся‚ маланка зіхціць‚ Гром загрымеў‚ пракаціўся сярдзіта‚ Грозным агнём палахціць. Дочка Краіны! Цябе ўзгадавалі Жытні палетак‚ гаі‚ сенажаць; Жаўранкі песьні аб долі сьпявалі‚ Волю вучылі кахаць. Зграя бандытаў ўвесь Край агарнула; Вецер рваў лісьце‚ стагналі дубы; Сьмела ты ў вочы нядолі зірнула‚ Вышла на шлях барацьбы. Ў ногі ўсысаліся дзіды бяз конца‚ Вопратку рвалі‚ калолі ў твар; Разам з другімі Ты роднай Старонцы Несла дары на аўтар. Глянь! Ўжо над намі лунае Свабода‚ Славай вякоў шапаціць родны гай; Дочка Краіны! Для славы Народу Гімн Перамогі сьпявай! Краска Твая паміж нас не загіне; Радасьцю сьвеціць заўжды маладосьць. Хай-жа сягоньня у гэтай хвіліне Кожны вяселіцца госьць!

Кіргхайм — Аўстрыя, 25 кастрычніка 1945 г.

Марусі Гусаковай

З нагоды шлюбу
З Кірхгайму з-пад Рыду шлём Вам прывітаньне: Каб Ваша жыцьцё красавала штогод‚ Каб шчасна збыліся ўсе Вашы жаданьні‚ Каб стаў незалежным наш Край і Народ.

16 чэрвеня 1946 г.

Янку, Віктару і Толіку

Забытыя лёсам‚ у багне балеснай‚ Ня бачым мы ласкі‚ ня бачым пяшчот; Усё тут чужое: і людзі‚ і песьні‚ І неба‚ і птушкі‚ й гульні карагод. І ўспомніў я сёньня далёку Айчыну: Гуляе там вораг — чырвоны груган. Ці-ж нам не баліць‚ што мы тут на чужыне? Ці-ж нам не баліць‚ што ў Краіне тыран?

27 студзеня 1947

Васільлеву Грыцьку

Братоў-украінцаў ў знак дружбы народаў Дачка Беларусі вітае. Хай воля Краін‚ незалежнасьць і згода У сэрцах гараць‚ расьцьвітаюць!

16 чэрвеня 1946 г.

Івонцы Шыманец

Застылі на ўзгорку таполі‚ Лагчыны у белі туманяцца Ды ўжо у гушчарах праз гольле Блішчыць беларуская раніца. І хай туманы наўкол сьцелюцца‚ Рады мы свае перамножым‚ Праз буры‚ віхуры‚ мяцеліцы Мы ўзыйдзем на шлях пераможны!

Парыж — Францыя, 14 лістападу 1955 г.

Алесю Салаўю

Калі Пярун грымеў і ляскаў‚ Калі круціў буран ліхі‚ — Рукзак‚ сухар ды скарб каляска Замацавалі нам шляхі. І мы пакрочылі па горах Праз Бадэн‚ Пёльтэн‚ Вэльс на Рыд І эўрапейскія прасторы Нагамі ўтоптвалі ў нябыт.

Кіргхайм — Аўстрыя, 7 траўня 1945 г.

Дарагая ня плач

Прысьвячаю Ані — сяброўцы СБМ

Чырванеўся усход‚ Край гарэў ў барацьбе‚ Люд няшчасны крывавіўся‚ гінуў. Ледзь шаснаццаты год Прамінуў у Цябе‚ Пакідала ты родну Айчыну. Навакола кусты‚ Луг‚ загоны і сад‚ Дарагія ўспаміны аб клёнах… І заплакала Ты Ды пайшла ля прысад З болем сэрца ад крыўды праклёнаў. Зімшэлася золь. Сумна ўдалеч глядзіш: Як сустрэнуць чужацкія людзі? Але ў думках скрозь боль Эс-Бэ-Эмаўскі крыж Упрыгожваў дзявочыя грудзі. І ўсьміхнулася Ты‚ Прашаптала «бывай» Ды махнула
рукою скрозь сьлёзы
На бор цёмны‚ густы‚ На палеткі‚ ручай‚ На садок‚ на таполі‚ бярозы.
Дарагая‚ ня плач! На лёс не наракай! Прыйдзе час і скрыжуе дарогі. З дымам зьнікне палач‚ І мы вернемся ў Край На змагарным шляху перамогі.

Кліўленд — ЗША, 27 верасьня 1959 г.

На палетках слуцкіх

Слуцкія палкі

Над зямлёю Слуцкай стараны каханай Уздымаўся ўгору жудасны віхор; Наляцела хмарай‚ здрадна захаванай‚ Азіятаў войска на наш шыр-прастор. Але ўжо ня згодны беларус гнуць сьпіну; Досыць пацярпеў ён шмат гадоў палон; Паўстае ён сьмела за сваю Краіну‚ За абліты потам дарагі загон. У вачох бліскучых вызваленьня смага; Хай грымяць гарматы! Надыйшлі вякі‚ Калі за свабоду з агнявой адвагай Ў бітву рвуцца сьмела Слуцкія палкі.

Слуцак, лістапад 1920 г.

Сынкі мае

— Сынкі мае! — Гукнуў Бацька Булак-Балаховіч‚ — Адцуралася нас доля‚ Шчасьце нам ня зорыць. Чужынцы ў Краю пануюць‚ Цэрквы зачыняюць‚ Камісары на руінах Баль-тэрор спраўляюць. Ня мінуць нам зноў кайданаў‚ Ланцугоў няволі. Край наш родны! Зрабаваны! Край бяды! Нядолі! Над Табою навальніца Згушчаецца лосна‚ Над Табою Ленін з Троцкім Снуюць свае кросны. Паняволяць‚ закабаляць‚ Закуюць навекі‚ Адарвуць сыноў ад маткі‚ Аддадудць на зьдзекі. Сынкі мае‚ сакаляты! Ці-ж нам трэ няволя? Ці-ж нам трэба паганяты На нашым-жа полі? Сынкі мае‚ сакаляты! На каня! У зброю! Бі наезьнікаў праклятых! Гэй‚ наўскач! За мною!

Слуцак, лістапад 1920 г.

За Бацькаўшчыну

Ўжо нясуць хлапчука у зямлянку: У грудзёх рана сьмяртэльна была; Там чакала Матуля ад ранку — Пераведаць сыночка прышла. Палажылі яго каля ганку. Акрываўлены ён застагнаў‚ Ў рукі крыжык далі й адразанку Й засьпяшаліся: — Хлопча‚ бывай! Ня стрымалася Маці: — Мой сыну! Дарагі мой! Радзімы ты мой! Ты радзіўся ў ліхую гадзіну. Як мне жыць будзе беднай адной? Пакажы‚ ці вялікая рана? Мабыць‚ моцна пячэ і баліць? — Ужо жыцьцё маё Богам забрана‚ Родна Матка! Ня доўга мне жыць. Не баліць рана гэтак‚ як путы‚ Што прынёс нам з Масквы бальшавік. Ў кайданы зноў Краіна закута‚ Зноў пад паншчыну трапіў мужык. Рана‚ што у грудзёх‚ мне салодка: Ў ёй ратунак Радзімы мае. Гуртам зьнішчым аковы-калодкі‚ Гэта рана нам волю дае. А цяпер… Мая родная Матка‚ Паміраю!.. Навекі бывай! Даруй‚ Бацькаўшчына! Родна хатка! Даруй‚ родны народ!.. Родны Край!.. І памёр наш юнак‚ і ня ўбачыў‚ Як крывавіўся Край у асьцёх; З цяжкаю ранаю‚ але без плачу Ён аддаў маладое жыцьцё.

Слуцак, лістапад 1920

Бацьку

Загінуў Ты за Край свой родны‚ За волю‚ шчасьце‚ за народ. Цяпер ляжыш у зямлі халоднай Сярод дажджоў‚ агню‚ грымот. Ня мог сьцярпець тэрор чырвоных‚ Глядзець на град народных сьлёз. На помсту зваў сыноў загонаў‚ Людзей гаёў‚ балот‚ бяроз. Вучыў іх браць вінтоўкі ў рукі‚ Да сьмерці свой народ кахаць І гэраічна ў жорсткіх муках За лёс змагацца і ўміраць. Цяпер ляжыш‚ а помста з сэрца Ўзьнялася ўгору‚ кліча ў бой. Мы прысягаем нашай сьмерцю Аслабаніць Край родны свой.
Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI